Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка4/16
Дата канвертавання23.11.2012
Памер1.44 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Напрамак спецыяльнасці “народныя рамёствы”

(скарочаны тэрмін навучання)

1 МАЛЮНАК

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана безсістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – галоўныя патрабаванні не выкананы, відавочная адсутнасць ведаў і навыкаў па асновах выяўленчага мастацтва.

3 балы – абітурыент выканаў нязначную частку патрабаванняў, пры гэтым дапусціў грубыя памылкі, якія сведчаць аб недастатковых ведах і навыках па асновах выяўленчага мастацтва.

4 балы – абітурыент не валодае большасцю кампанентаў выразных сродкаў акадэмічнага малюнка. Ён дапусціў значныя памылкі пры вырашэнні экзаменацыйнага задання, але валодае здавальняючымі ведамі па прадмеце.

5 балаў – у рабоце дапушчаны істотныя памылкі ў кампазіцыі, перспектыўнай і прасторавай пабудове, танальных адносінах.

6 балаў – У рабоце прадэманстравана адноснае веданне выяўленчай граматы і валоданне тэхнікай выканання, але маюцца памылкі у кампазіцыйным вырашэнні, канструкцыйнай пабудове і святлоценявой распрацоўцы.

7 балаў – абітурыент часткова не выканаў патрабаванні экзаменацыйнага задання, няўпэўнена валодае тэхнікай, але пры гэтым праяўляе правільнае разуменне задач і вытрымлівае паслядоўнасць іх рашэння.

8 балаў – работа адказвае асноўным патрабаванням экзаменацыйнага задання, але маюцца неістотныя недахопы або тэхнічная незавершанасць, якія не перашкаджаюць мастацкай цэльнасці.

9 балаў – работа абітурыента адпавядае патрабаванням экзаменацыйнага задання, выканана на дастаткова высокім мастацкім узроўні, праяўлена веданне акадэмічных правілаў і законаў малюнка.

10 балаў – абітурыент дасканала выканаў заданне згодна з патрабаваннямі, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, паказаў выдатнае валоданне мастацкімі тэхнікамі, перспектывай, прадэманстраваў уменні святлоценявой распрацоўкі, пошуку прапарцыянальных суадносін прадметаў і дэталей пастаноўкі; работа выканана на высокім мастацкім узроўні.


2 КАМПАЗІЦЫЯ

1 бал – патрабаванні поўнасцю не выкананы, праца пачата, выканана безсістэмна, або абітурыент адмовіўся ад далейшага выканання работы.

2 балы – атрымлівае абітурыент, які прадэманстраваў адсутнасць ведаў у галіне кампазіцыйнага вырашэння, патрабаванне экзаменацыйнага задання цалкам не выканана.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які не праяўляе ведання асноўных палажэнняў аб сутнасці творчага працэсу, няўпэўнена вырашае кампазіцыйнае заданне, няўдала карыстаецца каларыстычнымі адносінамі, што адмоўна адбіваецца на агульным узроўні экзаменацыйнага задання.

4 балы – атрымлівае абітурыент, які праявіў прыблізнае веданне асноўных навыкаў па кампазіцыі, але паказаў неглыбокае разуменне ў раскрыцці зместу, валоданні тэхнікай каларыстычнага рашэння, культуры падачы закончанай работы.

5 балаў – атрымлівае абітурыент, які выконвае асноўныя патрабаванні экзаменацыйнага задання па кампазіцыі, але недасканала валодае ведамі кампазіцыйнага рашэння, дапускае пэўныя памылкі ў пластычным увасабленні тэматыкі і каларыстычным вырашэнні.

6 балаў – заслугоўвае абітурыент, які выканаў патрабаванні экзаменацыйнага задання на дастатковым узроўні; умее правільна кампанаваць работу на лісце паперы, вырашаць каларыстычныя пытанні з улікам выбранай тэмы і тэхнікі выканання, але не праявіў культуры падачы завершанай работы.

7 балаў – заслугоўвае абітурыент, які праявіў здольнасць свядома засвоіць і творча ўспрыняць усе патрабаванні экзаменацыйнага задання па кампазіцыі, але дапусціў пэўныя памылкі, якія асабліва не ўплываюць на якасны бок кампазіцыйнай работы.

8 балаў – заслугоўвае абітурыент, здольны вар’іраваць і камбінаваць элементы мастацкіх выразных сродкаў па кампазіцыі і не дапусціў пры выкананні экзаменацыйнай работы істотных памылак.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент, які выканаў экзаменацыйнае заданне на дастаткова высокім мастацкім узроўні; праявіў веданне законаў і правілаў выяўленчага мастацтва і непасрэдна ў галіне кампазіцыйнага вырашэння.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент, які валодае сістэматычнымі і глыбокімі ведамі праграмнага матэрыялу па кампазіцыі, дасканала выканаў экзаменацыйнае заданне, праявіў творчыя здольнасці пры вырашэнні пастаўленых задач, прадэманстраваў грунтоўныя навыкі і ўменні па пытаннях выяўленчага мастацтва.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Напрамак спецыяльнасці “народная творчасць (фальклор)”

Спецыялізацыя “этнафоназнаўства”


Частка 1 БЕЛАРУСКІ МУЗЫЧНЫ ФАЛЬКЛОР

1-2 балы – атрымлівае абітурыент, прадстаўленая праграма якога не адпавядае крытэрыям здавальняючай ацэнкі: няведанне асноў выканальніцтва твораў фальклорнага жанру; прадстаўлены непрадугледжаны праграмай іспытаў вакальны і музычны рэпертуар.

3 балы атрымлівае абітурыент, які слаба арыентуецца ў музычнай фальклорнай традыцыі і не здолеў выканаць усе патрабуемыя праграмай іспытаў творы.

4 балы – атрымлівае абітурыент, у выкананні якога не дакладна, ў адпаведнасці з жанрам, перададзены змест вакальных і музычных твораў; заўважаны не сфарміраваны мастацкі густ і творчая скаванасць; недакладнае інтанаванне музычных твораў.

5 балаў атрымлівае абітурыент, які пры відавочных прафесійных недахопах праявіў імкненне данесці змест фальклорнага жанру, выявіў пэўную наяўнасць музычных здольнасцей пры выкананні праграмы.

6 балаўатрымлівае абітурыент, у якога недастатковыя вакальныя здольнасці, але творчае перажыванне выконваемых твораў выяўляе змястоўную асобу з неблагім мастацкім патэнцыялам; аднак музычныя і вакальныя творы выкананы не ў народнай этнафанічнай традыцыі.

7 балаўатрымлівае абітурыент, творчая праграма якога выяўляе добрыя вакальныя і музычныя здольнасці; але бракуе невыразнасцю выказвання фальклорнай думкі.

8 балаўатрымлівае абітурыент, які ў выкананні песень выявіў уменне асэнсоўваць вобразную сістэму прадстаўленага фальклорна-песеннага жанру і данесці яго мастацкі змест; у ігры на музычным інструменце здолеў перадаць жанравую разнастайнасць выконваемых твораў.

9 балаўатрымлівае абітурыент, які выдатна выканаў дзве сольныя песні ў традыцыйнай народнай манеры; прадэманстраваў выдатнае валоданне народным музычным інструментам, вылучаючы яго характэрныя этнафанічныя асаблівасці; арыентуецца ў стылях і прыёмах вакальнай і інструментальнай этнафоніі.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які на высокім мастацкім узроўні выканаў дзве сольныя песні ў традыцыйнай народнай манеры, пры гэтым прадэманстраваў яскравыя вакальныя здольнасці і асэнсаванае валоданне голасам; на высокім мастацкім узроўні выканаў рознахарактарную праграму на народным музычным інструменце, паказаў высокую ступень пераймання аўтэнтычнай манеры ігры; выявіў творчыя здольнасці да імправізацыі.


Частка 2 ТЭОРЫЯ МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ

1-2 балы – атрымлівае абітурыент, адказ якога не адпавядае крытэрыям здавальняючай ацэнкі. Абітурыент не здольны акрэсліць элементарныя жанравыя рысы музычнага фальклору і відавочныя ўзоры інструментарыя беларускай традыцыі; не мае ніякіх уяўленняў аб галоўных паняццях тэорыі музыкі.

3 балыатрымлівае абітурыент, у адказе якога прадэманстравана слабае разуменне жанравага саставу музычнага фальклору і тэмбравай разнастайнасці выканальніцкіх традыцый на Беларусі. Абітурыент мае вельмі прыблізныя агульныя ўяўленні аб асноўных паняццях тэорыі музыкі; пры адказе на тэарэтычныя пытанні дапускае шмат прынцыповых памылак, не ведае, на якой ступені і як будуюцца галоўныя элементы музычнай мовы – інтэрвалы, акорды, лады і інш.

4 балыатрымлівае абітурыент, які пры відавочных недахопах праявіў імкненне аналізаваць фальклорны матэрыял, аднак адказ не меў лагічнай пабудовы, паслядоўнасці, выявіў недастатковую факталагічную і аналітычную падрыхтоўку. Абітурыент выказаў недакладнае, няпоўнае веданне асноў музычнай тэорыі (інтэрвалаў, акордаў, танальнасцей, ладоў, метрарытму і інш.), зрабіў некалькі прынцыповых памылак пры адказе на тэарэтычныя пытанні.

5 балаўатрымлівае абітурыент, які імкнуўся данесці веды аб асаблівасцях фальклорных выканальніцкіх традыцый, жанрава абумоўленых, аднак адказ не выявіў логікі мыслення. Этнафанічны аналіз таксама не выявіў умення арыентавацца ў фальклорным музычным выканальніцтве. Абітурыент прадэманстраваў веданне агульных паняццяў па тэорыі музыкі, але дапусціў сур’ёзныя памылкі ў адказе на тэарэтычныя пытанні (колькасць знакаў у танальнасці, правілы групавання працягласцей і інш.), пры гэтым праявіў здольнасць выправіць памылкі.

6 балаў – атрымлівае абітурыент, адказ якога ў цэлым прадэманстраваў уменне асэнсоўваць жанравы спектр фальклорнага музычнага мастацтва, але праверка ведаў у час этнафанічнага аналізу высветліла недасведчанасць ў фальклорнай музычнай практыцы; адказ абітурыента на музычна-тэарэтычныя пытанні няпоўны, але без істотных недакладнасцей і памылак пры пабудове інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

7 балаў – атрымлівае абітурыент, адказ якога досыць поўна раскрыў жанравыя асаблівасці музычнага фальклору і выканальніцкія традыцыі па яго ўвасабленні на сваёй малой радзіме; этнафанічны аналіз з большага выявіў трывалае арыентаванне ў тэмбравай разнастайнасці традыцыйнага музычнага мастацтва. Абітурыент даў правільны, але не разгорнуты адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні, зрабіў не больш трох невялікіх памылак на пабудову інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

8 балаўатрымлівае абітурыент, адказ якога прадэманстраваў логіку асэнсавання жанравай спецыфікі музычнага фальклору; сістэмы этнафанічных выяўленчых сродкаў народнага музіцыравання. Абітурыент даў дакладны па сэнсу, але не бездакорны па форме адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні, прадэманстраваў амаль беспамылковае веданне практычных пытанняў па пабудове інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

9 балаў атрымлівае абітурыент, адказ якога яскрава прадставіў уменне арыентавацца ў фальклорна-песенным матэрыяле на міжфункцыянальным узроўні; прадэманстраваў выдатныя веды жанравых асаблівасцей бытавання традыцыйнага музычнага мастацтва на сваёй малой радзіме; дасведчанасць ў тэмбравай разнастайнасці традыцыйных музычных твораў. Абітурыент паказаў упэўненае валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі, беспамылковае арыентаванне ў практыцы пабудовы інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, адказ якога засведчыў выдатнае веданне сістэмы жанравых асаблівасцей фальклорных музычных твораў; функцыянальнасці прымянення разнастайных музычных тэмбраў у фальклорнай традыцыі; выканальніцкіх магчымасцей народных інструментаў; выдатную арыентацыю ў тэмбравай разнастайнасці традыцыйных музычных твораў. Абітурыент прадэманстраваў бездакорнае валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі. Адказы на пытанні вызначаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю, дэманструюць здольнасць абітурыента да самастойнага мыслення.


Частка 3 Этнафанічны аналіз

1-2 балы – атрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў не больш двух аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

3 балыатрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў тры аўдыёфрагменты музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

4 балыатрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў чатыры аўдыёфрагменты музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

5 балаўатрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў пяць аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

6 балаў – атрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў шэсць аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

7 балаў – атрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў сем аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

8 балаўатрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў восем аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

9 балаў атрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў дзевяць аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які дакладна распазнаў дзесяць аўдыёфрагментаў музычнага фальклору з дзесяці прапанаваных.

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ”

Напрамак спецыяльнасці “інструментальная музыка”


Частка 1 СПЕЦІНСТРУМЕНТ

1-2 балы – ставяцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 80% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (нізкая культура выканання, наяўнасць грубых памылак у тэксце; неразвітыя музычныя здольнасці; адсутнасць унутранай свабоды і няздольнасці да самастойнага мастацкага мыслення і ўвасаблення зместу музычнага твора).

3 балы – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 70% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам: а) невыразнае, неасэнсаванае выкананне праграмы, наяўнасць псіхафізічнага заціску, слабыя музычныя і артыстычныя здольнасці; недастатковае развіццё самастойнага мастацкага мыслення і вобразнай фантазіі; адсутнасць сцэнічнай пераканаўчасці; б) невысокі ўзровень складанасці экзаменацыйнай праграмы, адсутнасць пэўнай культуры выканання.

4 балы – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным ўзроўні 60 % з нежэйпералічаных кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам (добра падабраны рэпертуар, але невысокае майстэрства выканання; наяўнасць памылак у тэксце; адсутнасць здольнасці пераканаўча данесці вобразны змест твора; недастаткова эмацыянальнае выкананне, не дастаткова развітае музычнае мысленне).

5 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае на якасным узроўні большай паловай кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам.

6 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 3-4 з нежэйпералічаных кампанентаў.

7 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент не валодае 2-3 з кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам.

8 балаў – ставіцца ў выпадку, калі абітурыент на ўступных іспытах не праявіў дастатковага валодання адным з ніжэйпералічаных кампанентаў (напрыклад, не вельмі стабільнае інтанаванне, недастаткова выразнае і эмацыянальнае выкананне).

9 балаў – ставіцца за высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў; высокую культуру гуказдабывання; валоданне пэўным стылем музыкі і разнастайнымі штрыхамі; стабільнае інтанаванне і пачуццё рытму; эмацыянальнасць, сцэнічны тэмперамент, артыстызм.

10 балаў – ставіцца за дасканалае і высокамастацкае выкананне экзаменацыйнай праграмы; бездакорны ўзровень тэхнічнай падрыхтоўкі праграмы; пераканаўчае раскрыццё вобразнага зместу твораў, высокую эмацыянальнасць выканання; валоданне ўсім арсеналам выразных магчымасцей інструмента; наяўнасць надзвычайна шырокага стылістычнага дыяпазону; дасканалае інтанаванне і пачуццё рытму; артыстызм, свабодныя сцэнічныя паводзіны; праяўленне непаўторнай творчай індывідуальнасці.


Частка 2 САЛЬФЕДЖЫА

1 бал – абітурыент не мае ведаў і слыхавых навыкаў па сальфеджыа або адмовіўся ад адказу.

2 балы – фрагментарнае выкананне аднаго або двух заданняў, грубыя памылкі пры інтанаванні і азначэнні на слых. Непераадольныя цяжкасці пры чытанні з ліста.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковыя веды і нізкі ўзровень слыхавых навыкаў, цяжкасці ў слыхавым аналізе, выпраўляемыя толькі з дапамогай педагога. Наяўнасць памылак (7-8) пры інтанаванні і ў чытанні з ліста.

4 балы – выкананне не ўсіх прапанаваных заданняў, цяжкасці ў чытанні з ліста. Памылкі (5-6) пры спяванні інтанацыйных практыкаванняў і слыхавым аналізе, выпраўляемыя з дапамогай педагога.

5 балаў – выкананне заданняў пры запаволеным тэмпе адказу. Памылкі (3-4) пры спяванні інтанацыйных практыкаванняў і слыхавым аналізе, выпраўляемыя з дапамогай педагога. Некаторыя інтанацыйныя і рытмічныя недакладнасці ў чытанні з ліста.

6 балаў – выкананне ўсіх заданняў з некаторымі памылкамі (2-3), выпраўляемымі самастойна або з нязначнай дапамогай педагога.

7 балаў – абітурыент робіць нязначныя памылкі (1-2) у слыхавых і інтанацыйных формах заданняў, самастойна выпраўляючы іх. Пісьменнае чытанне з ліста.

8 балаў – правільнае выкананне ўсіх заданняў, наяўнасць некалькіх недакладнасцей (2-3), самастойна выпраўляемыя абітурыентам.

9 балаў – упэўненае выкананне ўсіх заданняў, наяўнасць 1-2 недакладнасцей, самастойна выпраўляемыя абітурыентам.

10 балаў – абітурыент дэманструе свабоднае, беспамылковае выкананне ўсіх заданняў, дэманструе зацікаўленасць прадметам і творчыя здольнасці.


Да памылак належаць:

  • няправільны запіс вышыні і (або) працягласці гуку;

  • няправільны запіс значных унутрытанальных альтэрацый, альтэрацый на этапах адхіленняў;

  • адсутнасць нотнага знака;

  • грубае парушэнне правілаў групоўкі працягласцей у такце;

  • запіс актавай ніжэй або вышэй рэальнага гучання;

  • запіс у іншай танальнасці або метры.



Да недакладнасцей належаць:

  • замена паўзы падоўжанай нотай або лігай і наадварот;

  • нязначнае парушэнне правілаў унутрытактавай групоўкі працягласцей;

  • запіс энгарманічнага варыянту храматычнага гуку ў выпадках, якія дазваляюць такую варыятыўнасць;

  • пропуск альбо прысутнасць лішняга ключавога знака, калі гэта не пацягнула змену танальнасці;

  • незахаванне правілаў напісання штыляў, пауз, ліг, калі гэта не прыводзіць да сур'ёзных скажэнняў музычнага тэксту.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка