Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка16/16
Дата канвертавання23.11.2012
Памер1.44 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Частка 3 КАМПАЗІЦЫЯ І ПАСТАНОЎКА ТАНЦА


0 балаў – абітурыент не паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд.

1-2 балы – абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, у якім парушыў усе параметры ўзаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; пры стварэнні харэаграфічнага вобраза выкарыстаў выразныя сродкі не ў дастатковым аб’ёме; стварыў эцюд без уліку індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе нізкі тэхнічны ўзровень выканальніцтва; прадэманстраваў нізкі ўзровень ведаў у галіне харэаграфічнага мастацтва.

3 балыабітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, у якім парушыў большасць з параметраў узаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; у танцавальным эцюдзе выкарыстаў выразныя сродкі харэграфіі не ў дастатковым аб’ёме; стварыў эцюд без уліку індывідуальных асаблівасцей; прадэманстраваў у эцюдзе сярэдні тэхнічны узровень выканальніцтва; прадэманстраваў нізкі ўзровень ведаў у галіне харэаграфічнага мастацтва.

4 балы – абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, у якім не ўлічаны параметры ўзаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; у танцавальным эцюдзе выкарыстаў выразныя сродкі харэграфіі не ў дастатковым аб’ёме; стварыў эцюд без уліку індывідуальных асаблівасцей; прадэманстраваў у эцюдзе сярэдні тэхнічны ўзровень выканальніцтва; прадэманстраваў недастатковы ўзровень ведаў у галіне харэаграфічнага мастацтва.

5 балаў – абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, у якім недастаткова ўлічаны параметры ўзаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; у танцавальным эцюдзе выкарыстаў выразныя сродкі харэаграфіі не ў дастатковым аб’ёме; стварыў эцюд без уліку індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе сярэдні тэхнічны ўзровень выканальніцтва; паказаў недастатковыя веды ў галіне харэаграфічнага мастацтва.

6 балаў – абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, але ўлічыў не ўсе з параметраў узаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; у танцавальным эцюдзе выкарыстаў выразныя сродкі харэаграфіі не ў дастатковым аб’ёме; стварыў эцюд з улікам індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе тэхнічны ўзровень выканальніцтва, але ёсць недахопы са сцэнічнай выразнасцю; паказаў недастатковыя веды ў галіне харэаграфічнага мастацтва.

7 балаў - абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, але парушыў некалькі з асноўных параметраў узаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; абмежавана выкарыстаў у танцавальным эцюдзе выразныя сродкі харэаграфіі; стварыў эцюд з улікам індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе высокі тэхнічны ўзровень выканальніцтва, сцэнічную выразнасць; паказаў недастатковыя веды ў галіне харэаграфічнага мастацтва.

8 балаў – абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, але пры гэтым не ўлічыў адзін з некалькіх параметраў узаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; актыўна выкарыстаў у танцавальным эцюдзе разнастайныя выразныя сродкі харэаграфіі (лексіка, малюнак, танцавальная пантаміма, акцёрскае майстэрства); стварыў эцюд з улікам індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе высокі тэхнічны ўзровень выканальніцтва, сцэнічную выразнасць; прадэманстраваў эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва, веданне асноўных этапаў гісторыі і тэндэнцыі развіцця беларускай народнай танцавальнай творчасці, спецыяльнай літаратуры і тэрміналогіі.

9 балаў - абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, у якім улічаны ўсе параметры ўзаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; актыўна выкарыстаў у танцавальным эцюдзе разнастайныя выразныя сродкі харэаграфіі (лексіка, малюнак, танцавальная пантаміма, акцёрскае майстэрства); стварыў эцюд з улікам індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе высокі тэхнічны ўзровень выканальніцтва, сцэнічную выразнасць; прадэманстраваў шырокую эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва, веданне асноўных этапаў гісторыі і тэндэнцыі развіцця беларускай народнай танцавальнай творчасці, спецыяльнай літаратуры і тэрміналогіі.

10 балаў – абітурыент паказаў падрыхтаваны дома танцавальны эцюд, у якім улічаны наступныя параметры ўзаемасувязі музыкі і харэаграфіі: метр, тэмп, інтанацыя, структура-форма, драматургія і вобраз; актыўна выкарыстаў у танцавальным эцюдзе разнастайныя выразныя сродкі харэаграфіі (лексіка, малюнак, танцавальная пантаміма, акцёрскае майстэрства); стварыў яркі харэаграфічны вобраз; стварыў эцюд з улікам індывідуальных асаблівасцей абітурыента; прадэманстраваў у эцюдзе высокі тэхнічны ўзровень выканальніцтва, сцэнічную выразнасць; прадэманстраваў шырокую эрудыцыю ў галіне харэаграфічнага мастацтва, веданне асноўных этапаў гісторыі і тэндэнцыі развіцця беларускай народнай танцавальнай творчасці, спецыяльнай літаратуры і тэрміналогіі.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА І БІБЛІЯГРАФІЯ”

(скарочаны тэрмін навучання)


Частка 1 БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВА

Падчас уступных іспытаў абітурыентам прапаноўваюцца білеты, у склад якіх уваходзяць два пытанні ў адпаведнасці з праграмай па “Бібліятэказнаўстве” для паступаючых на скарочаны тэрмін навучання на ФІДК і ФЗН.

1 бал – абітуріент адмаўляецца ад адказу ці адказ цалкам не адпавядае прапанаваным пытанням.

2 балы – частковае аднаўленне вучэбнага праграмнага матэрыялу са шматлікімі сутнаснымі памылкамі; абітурыент не валодае тэрмінамі і паняццямі па бібліятэказнаўстве.

3 балы – абітурыент мае значныя прабелы па тэорыі, гісторыі бібліятэчнай справы, дапускае памылкі ў раскрыцці тэхналагічных працэсаў і метадычных асаблівасцей бібліятэчнай дзейнасці, не прыводзіць прыкладаў з практыкі дзейнасці бібліятэк.

4 балы – абітурыент паказвае веданне асноўнага вучэбна-праграмнага матэрыялу, неабходнага для вучобы ва ўніверсітэце, але дапускае памылкі; дэманструе недакладнае валоданне тэрміналогіяй, не заўсёды можа адлюстраваць свой адказ канкрэтнымі прыкладамі з практыкі работы бібліятэк.

5 балаў – абітурыент мае веды аб асновах тэорыі, методыкі, тэхналогіі, арганізацыі бібліятэчнай справы, але дапускае памылкі ў тэрміналогіі; яго адказу не стае логікі, глыбіні і доказнасці ў разважаннях, не заўсёды прыводзіць прыклады з практыкі работы бібліятэк.

6 балаў – абітурыент дастаткова поўна ўзнаўляе вучэбны праграмны матэрыял па тэорыі, методыцы, тэхналогіі і арганізацыі бібліятэчнай справы з адзінкавымі памылкамі, прыводзіць прыклады з практыкі дзейнасці канкрэтнай бібліятэкі, але дапускае недакладнасці ў выкарыстанні тэрміналогіі, не можа абагульніць прыводзімыя прыклады.

7 балаў – абітурыент поўна аднаўляе праграмны матэрыял па тэорыі, методыцы, тэхналогіі і арганізацыі бібліятэчнай справы з адзінкавымі нясутнаснымі памылкамі, дэманструе ўзровень свядомага разумення пытанняў, але недастаткова дакладна можа суаднесці практычныя і тэарэтычныя веды з вопытам работы бібліятэчных устаноў.

8 балаў – абітурыент добра ведае вучэбна-праграмны матэрыял, прыводзіць прыклады з практыкі бібліятэчнай дзейнасці, не дапускае істотных памылак у выкарыстанні тэрмінаў і паняццяў.

9 балаў – поўнае ўзнаўленне вучэбнага праграмнага матэрыялу з выкарыстаннем ведаў з іншых вучэбных курсаў і дысцыплін; валоданне методыкай, тэхналогіяй бібліятэчнай дзейнасці, веданне тэарэтычных і арганізацыйных праблем бібліятэчнай справы.

10 балаў – абітурыент свабодна аперыруе праграмным вучэбным матэрыялам з выкарыстаннем ведаў з іншых вучэбных курсаў і дысцыплін, гэта значыць, валодае тэарэтычнымі ведамі па бібліятэчнай справе і прыводзіць практычныя прыклады, праяўляе ўменне трансфарміраваць засвоены матэрыял у новых умовах свядома і актыўна.



Частка 2 БібліяграфІЯ

Падчас уступных іспытаў абітурыентам прапаноўваюцца білеты, у склад якіх уваходзяць два пытанні ў адпаведнасці з праграмай па “Бібліяграфіі” для паступаючых на скарочаны тэрмін навучання на ФІДК і ФЗН.

1 бал – адсутнасць адказа. Абітурыент адмаўляецца ад адказу ці адказ цалкам не адпавядае прапанаваным пытанням.

2 балы – абітурыент не ведае значнай часткі праграмнага матэрыялу, не можа вызначыць бібліяграфічныя з’явы, недакладна ўжывае тэрміны і паняцці бібліяграфіі.

3 балы – узнаўленне часткі праграмнага матэрыялу па памяці, фрагментарны пераказ і пералічэнне аб’ектаў вывучэння; дапускаюцца грубыя памылкі ў азначэннях бібліяграфічных паняццяў, не прыводзяцца прыклады з практычнай дзейнасці бібліятэк.

4 балы – недастаткова асэнсаванае ўзнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці. Уменне прыводзіць прыклады з практыкі работы бібліятэк, але незаўсёды дакладнае валоданне спецыяльнай бібліяграфічнай тэрміналогіяй; па адным з пытанняў недастатковае веданне тэарэтычных палажэнняў.

5 балаў – асэнсаванае ўзнаўленне большай часткі праграмнага вучэбнага матэрыялу па памяці (бібліяграфічная інфармацыя і формы яе існавання, функцыі бібліяграфічнай інфармацыі, відавы склад дакументаў як аб’ектаў бібліяграфавання і інш.).

6 балаў – асэнсаванне і ўзнаўленне ўсяго вучэбнага матэрыялу. Апісанне і тлумачэнне аб’ектаў вывучэння, прывядзенне прыкладаў з практыкі, уменне класіфікаваць бібліяграфічную і дакументную прадукцыю. Наяўнасць неістотных памылак.

7 балаў – поўныя, дакладныя веды і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу, раскрыццё сутнасці асноўных паняццяў бібліяграфазнаўства, але ў выкарыстанні тэрміналогіі дапускаюцца памылкі.

8 балаў – поўныя, дакладныя, грунтоўныя веды і ўзнаўленне праграмнага вучэбнага матэрыялу, раскрыццё сутнасці асноўных паняццяў бібліяграфазнаўства. Наяўнасць неістотных фактычных памылак.

9 балаў – усебаковае, сістэмнае веданне матэрыялу ў межах праграмы па бібліяграфіі для паступаючых. Раскрыццё розных падыходаў да трактоўкі бібліяграфічных з’яў, інфармацыйных рэсурсаў. Дакладнасць азначэння тэрмінаў, паўната адказаў. Паслядоўнасць і лагічнасць выкладання матэрыялу.

10 балаў – усебаковае веданне праграмнага матэрыялу і яго вольнае выкладанне, веданне тэарэтычных асноў бібліяграфазнаўства. Абгрунтаванне сваёй пазіцыі да трактоўкі той ці іншай бібліяграфічнай з’явы. Уменне суадносіць бібліяграфазнаўчыя веды з напрамкамі бібліяграфічнай практычнай дзейнасці.

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка