Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка12/16
Дата канвертавання23.11.2012
Памер1.44 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

1 КЛАСІЧНЫ ТАНЕЦ


0 балаў – абітурыент прафесійна непрыгодны; знешні выгляд не адпавядае прафесійным патрабаванням; не прадстаўляецца магчымым развіццё індывідуальных фізічных даных; поўнасцю адсутнічаюць веды школы класічнага танца.

1-2 балы – абітурыент не мае прафесійных даных і магчымасцей для іх развіцця; адсутнічаюць веды школы класічнага танца, уменні і навыкі па дадзенай дысцыпліне.

3 балы – абітурыент паказаў нізкі ўзровень падрыхтоўкі па класічным танцы (слабыя веды тэрміналогіі класічнага танца, адсутнасць метадычных ведаў allegro); недастаткова валодае прафесійнымі данымі.

4 балы – абітурыент паказаў нізкі ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы; недастаткова валодае прафесійнымі данымі.

5 балаў – абітурыент паказаў сярэдні ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы; валодае здавальняючымі прафесійнымі данымі.

6 балаў – абітурыент паказаў недастатковы ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы ў экзерсісе ля станка і на сярэдзіне залы; валодае ў асноўным неабходнымі прафесійнымі данымі, але ёсць праблема ў пастаноўкі корпуса, рук; недастатковая вываратнасць.

7 балаў – абітурыент паказаў добры ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы ў экзерсісе ля станка і на сярэдзіне залы, але недастаткова валодае навыкамі выканання рухаў класічнага танца; валодае ў асноўным неабходнымі прафесійнымі данымі, але недастаткова развіта сустаўная рухавасць.

8 балаў абітурыент паказаў добры ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы (экзерсіс ля станка і на сярэдзіне залы); валодае неабходнымі прафесійнымі данымі.


9 балаў – абітурыент паказаў высокі ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы ў аб’ёме трох класаў харэаграфічнага вучылішча; валодае неабходнымі прафесійнымі данымі (вываратнасць, эластычнасць мышцаў, правільная пастава, танцавальны крок, гнуткасць, музыкальнасць, выразнасць).

10 балаў – абітурыент паказаў высокі ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па класічным танцы ў аб’ёме трох класаў харэаграфічнага вучылішча; валодае неабходнымі прафесійнымі данымі (вываратнасць, эластычнасць мышцаў, танцавальны крок, гнуткасць, музыкальнасць, выразнасць); валодае неабходнымі знешнімі данымі, артыстычнасцю, акцёрскім майстэрствам.

2 НАРОДНЫ ТАНЕЦ


0 балаў – абітурыент прафесійна непрыгодны; знешні выгляд не адпавядае прафесійным патрабаванням, не прадстаўляецца магчымым развіццё індывідуальных фізічных даных.

-2 балы – абітурыент мае непрапарцыянальны склад цела, вялікую вагу; не мае прафесійных даных; не ўмее выконваць дробы, вярчэнні, не валодае каардынацыяй рухаў; не валодае тэрміналогіяй народна-сцэнічнага танца, не ведае методыкі выканання рухаў; немузыкальны пры выкананні рухаў

3 балы – абітурыент мае неадпаведную вагу, слабыя прафесійныя даныя (маленькі крок, дрэнная гнуткасць, маленькі скачок); слабая каардынацыя рухаў, дрэнная харэаграфічная памяць; не валодае тэрміналогіяй народна-сцэнічнага танца; невыразны.

4 балы – абітурыент мае сярэднія даныя (невялікі крок, скачок, недастатковая гнуткасць); невысокія прафесійныя даныя (каардынацыя рухаў, вярчэнні і дробы выконвае ў павольным тэмпе); малавыразны.

5 балаў – абітурыент не валодае дробавай тэхнікай рухаў, вярчэнні выконвае ў павольным тэмпе, мае сярэдні ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па народна-сцэнічным танцы; не валодае манерай выканання рухаў, невыразны ў танцы; мае маленькі танцавальны крок, дрэнную вываратнасць, не мае гнуткасці; не валодае тэрміналогіяй народна-сцэнічнага танца.

6 балаў – абітурыент паказаў недастатковы ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па народна-сцэнічным танцы; мае няправільную пастаноўку корпуса, рук і ног; дрэнна валодае тэрміналогіяй народна-сцэнічнага танца.

7 балаў – абітурыент паказаў добры ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па народна-сцэнічным танцы ля станка і на сярэдзіне залы, але недастаткова валодае выканальніцкім майстэрствам і манерай выканання (дробавая тэхніка і вярчэнні выконваюцца ў недастаткова хуткім тэмпе); абмежаваны ў прафесійных даных (невялікі танцавальны крок, маленькі скачок); недастаткова валодае методыкай народна-сцэнічнага танца.

8 балаў – абітурыент паказаў добры ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў па народна-сцэнічным танцы, але не прадэманстраваў дастаткова ясную розніцу ў манеры выканання танцаў розных народнасцей; валодае неабходнымі прафесійнымі данымі; добра валодае тэрміналогіяй народна-сцэнічнага танца.

9 балаў – абітурыент паказаў высокі ўзровень практычных ведаў і ўменняў па народна-сцэнічным танцы: выдатнае валоданне дробавай тэхнікай, кантыленнасць выканання рухаў у лірычных танцах, выкананне вярчэнняў на месцы і з прасоўваннем; мае прапарцыянальны склад цела і адпаведную вагу; валодае манерай выканання розных народнасцей; валодае высокімі прафесійнымі данымі (вываратнасць, эластычнасць мышцаў, вярчэнне, скачок, гнуткасць, музыкальнасць, выразнасць), валодае тэрміналогіяй і ведамі па методыцы народна-сцэнічнага танца.

10 балаў – абітурыент мае прапарцыянальны склад цела, адпаведную вагу; мае выдатныя фізічныя даныя (вываратнасць, вялікі крок, вялікі пад’ём, гнуткасць); высокія прафесійныя даныя (скачок, хуткая каардынацыя рухаў, харэаграфічная памяць, музыкальнасць і г.д.); валодае манерай выканання розных народнасцей; валодае тэрміналогіяй і методыкай выканання рухаў народнага танца; мае выдатную тэхніку выканання дробаў, вярчэнняў, кантыленнасць рухаў; прадэманстраваў артыстызм і выразнасць


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “ХАРЭАГРАФІЧНАЕ МАСТАЦТВА”

Напрамак спецыяльнасці «бальны танец»
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   16

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка