Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
старонка1/16
Дата канвертавання23.11.2012
Памер1.44 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ АБІТУРЫЕНТАЎ,

ПАСТУПАЮЧЫХ ВА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ

І МАСТАЦТВАЎ”

У 2012 ГОДЗЕ


Мінск 2012


Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” у 2012 годзе. – Мінск: БДУ культуры і мастацтваў, 2012. – 96 с.

Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў зацверджаны на пасяджэнні прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” 7 снежня 2011 г., пратакол № 12.


Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў распрацавалі:


па прадмету “Творчасць”:

Р.Л. Бузук, В.М. Валатковіч, П.А. Гуд, І.М. Грамовіч, С.В. Гуткоўская, Н.І. Дожына, С.І. Дробыш, Л.І. Казлоўская, В.В. Калацэй, М.М. Каралёў, В.У. Мазанік, В.М.Панін, В.П. Пракапцова, А.В. Пякуцька, У.І. Рынкевіч, І.А. Смірнова, Н.М. Хадзінская, Р.Ф. Шаура, Н.П.Яканюк.


па спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія” (на скарочаны тэрмін навучання):


С.В. Зыгмантовіч, В.А. Касап.


Агульная рэдакцыя – Л.Ф. Голікава.

ЗМЕСТ

Спецыяльнасць “народная творчасць”……………………………

4

1-18 01 01-01 01 Харавая музыка акадэмічная……………………...

4

1-18 01 01-01 02 Харавая музыка народная………………………...

7

1-18 01 01-01 02 Харавая музыка народная (скарочаны тэрмін).…

10

1-18 01 01-02 01 Інструментальная музыка народная.

Інструментальная музыка народная

(Мазырскі філіал)…………………………………



12

1-18 01 01-02 02 Інструментальная музыка духавая………………

16

1-18 01 01-03 Театральная творчасць……………………………

21

1-18 01 01-04 Народныя рамёствы……………………………….

25

1-18 01 01-04 Народныя рамёствы (скарочаны тэрмін)..……….

28

1-18 01 01-05 Фальклор (этнафоназнаўства)…………………….

30

Спецыяльнасць “мастацтва эстрады”……………………………

34

1-17 03 01-01 Інструментальная музыка………………………...

34

1-17 03 01-02 Камп’ютарная музыка…………………………….

37

1-17 03 01-03 Спевы………………………………………………

40

1-17 03 01-03 Спевы (на 2-гі курс)………………………...…….

43

1-17 03 01-04 Рэжысура………..…………………………………

45

1-17 03 01-06 Прадзюсерства………………………………...…..

50

Спецыяльнасць “спевы”……………………………………………...

53

1-17 03 01-06 Спевы (народныя)…………………………………

53

Спецыяльнасць “духавыя інструменты”……………….…………

56

1-16 01 06-01 Духавыя інструменты (народныя)……………….

56

Спецыяльнасць “мастацтвазваўства”……………………………

59

1-21 04 02-05 01 Кампаратыўнае мастацтвазнаўства……………...

59

Спецыяльнасць “сацыяльна-культурная дзейнасць”…………….

63

1-23 01 14 01 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў культурна-адпачынкавых установах




1-23 01 14 02 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў тэатральна-відовішчных установах




1-23 01 14 03 Арганізацыя і методыка сацыяльна-культурнай дзейнасці ў санаторна-аздараўленчых і турысцка-спартыўных установах




Спецыяльнасць “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”……….

67

1-15 02 01-07 Рэстаўрацыя вырабаў…………………….……….

67

Спецыяльнасць “рэжысура”………………………………………...

70

1-17 01 05-01 Рэжысура свят (народныя)………………………...

70

1-17 01 05-01 Рэжысура свят (народныя) (скарочаны тэрмін)….

75

Спецыяльнасць “харэаграфічнае мастацтва”……………………

79

1-17 02 01-04 Народны танец……………………………………..

79

1-17 02 01-04 Народны танец (на 2-гі курс)……………………...

83

1-17 02 01-05 Бальны танец……………………………………….

85

1-17 02 01-06 Эстрадны танец…………………………………….

88

Спецыяльнасць “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія..……………

93

1–23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія...........................

93

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

Спецыялізацыя “харавая музыка акадэмічная


Частка 1 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

1–2 балы – абітурыент не ведае і не валодае 70% кампанентаў, якія адпавядаюць 10 балам. З’яўляецца прафесійна непрыгодным, не мае неабходных для навучання па данай прафесіі ведаў; не захоплены абранай прафесіяй, мае вузкі светапогляд, невысокі ўзровень мыслення і мастацкі густ.

3 балы – абітурыент дэманструе недастатковае веданне асноўнага вучэбнага праграмнага матэрыялу. Дрэнна валодае элементамі дырыжорскай тэхнікі. Прадстаўленая праграма па дырыжыраванні выканана ім няўпэўнена і са значнымі скажэннямі аўтарскіх указанняў; няўпэўненыя, аднастайныя адказы на пытанні, неэрудыраванасць, адсутнасць мастацкага густу, арганізатарскіх і педагагічных здольнасцей.

4 балы атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага вучэбна-праграмнага матэрыялу. Прадстаўленая праграма па дырыжыраванні з двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструе пасрэднае валоданне дырыжорскай тэхнікай. Абітурыент дапускае значныя памылкі пры дырыжыраванні. Адсутнічае эмацыянальная выразнасць. Адзначаюцца здавальняючыя адказы на пытанні, вузкі агульны кругагляд, нізкая эрудыцыя, пасрэдны мастацкі густ, малавыражаныя арганізатарскія здольнасці.

5 балаў – атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага вучэбна-праграмнага матэрыялу. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструецца валоданне толькі асобнымі элементамі дырыжорскай тэхнікі. Пры выкананні твораў дапускаюцца памылкі ў трактоўцы партытуры. Недастаткова выразна перадаецца характар твораў. Адзначаюцца недастаткова ўпэўненыя адказы на пытанні; наяўнасць арганізатарскіх здольнасцей пры сярэднім мастацкім кругаглядзе.

6 балаў – атрымлівае абітурыент за даволі поўнае веданне вучэбна-праграмнага матэрыялу. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструе валоданне толькі асобнымі відамі дырыжорскай тэхнікі. Выкананне не вызначаецца яскравай эмацыянальнай выразнасцю. Адзначаюцца дастаткова ўпэўненыя адказы на пытанні, трывалая грамадска-творчая пазіцыя, мастацкі густ, арганізатарскія здольнасці, але не вельмі шырокі кругагляд.

7 балаў  – атрымлівае абітурыент за даволі поўнае веданне вучэбна-праграмнага матэрыялу; практычнае валоданне сродкамі дырыжорскай тэхнікі. Прадстаўленая праграма павінна адпавядаць сярэдняму узроўню цяжкасці, могуць быць дапушчаны нязначныя памылкі; абітурыент дае упэўненыя адказы на пытанні; ён мае пэўны мастацкі кругагляд, трывалую грамадскую і творчую пазіцыю, эрудыцыю, мастацкі густ.

8 балаў – атрымлівае абітурыент за поўнае веданне вучэбна-праграмнага матэрыялу. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструюцца вельмі добрае валоданне рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі ў адпаведнасці з характарам твораў, але недастаткова выразна; асэнсаванае выкананне розных па характары музычных твораў (але недастаткова эмацыянальна выразна); дакладныя адказы на пытанні; дастаткова шырокі мастацкі кругагляд, агульная эрудыцыя і мастацкі густ; арганізатарскія педагагічныя здольнасці.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за прадстаўленне складанай праграмы па дырыжыраванні, усебаковае валоданне тэхнікай дырыжыравання і навыкамі самастойнага засваення ўсіх праграмных заданняў; дакладныя адказы на пытанні; шырокі мастацкі кругагляд, паслядоўнае лагічнае выкладанне матэрыялу, наяўнасць педагагічных і арганізатарскіх здольнасцей; яскравае праяўленне асабістых творчых здольнасцей.

10 балаў – заслугоўвае абітурыент за ўсебаковае сістэмнае валоданне вучэбна-праграмным матэрыялам па курсу дырыжыравання. Прадстаўленая праграма дэманструе валоданне абітурыентам рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі ў адпаведнасці з характарам твораў і зместам мастацкіх вобразаў; свабоднае валоданне фартэпіяна на ўзроўні, неабходным для чытання партытур, грунтоўныя адказы на пытанні, наяўнасць педагагічных і арганізатарскіх здольнасцей, багатай фантазіі, мастацкага густу; глыбокае веданне сусветнай і айчыннай мастацкай культуры.


Частка 2 ВАКАЛ

1 – 2 балы – абітурыент не мае прыродных даных (музычнага слыху, вакальных здольнасцей).

3 балы – у абітурыента адзначаюцца недастатковыя вакальныя здольнасці, слабае валоданне вакальнымі навыкамі, адсутнасць музычнай выразнасці пры выкананні вакальнага твора.

4 балы – у абітурыента адзначаецца наяўнасць сярэдніх вакальных здольнасцей, слабае валоданне вакальнымі навыкамі, пры выкананні не здольны перадаць асноўны характар твора.

5 балаў – у абітурыента адзначаюцца сярэднія вакальныя здольнасці, ён валодае некаторымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, але пры недастатковай музычнай выразнасці.

6 балаў ч.2– абітурыент мае добрыя вакальныя здольнасці і валодае асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі на сярэднім узроўні; пры выкананні праграмы абітурыент дапускае тэкставыя, тэмбравыя і іншыя памылкі; выкананне твораў характэрызуецца некаторым напружаннем і недастатковай вобразнай эмацыянальнасцю.

7 балаў – у абітурыента адзначаецца наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, дакладная перадача тэксту аўтарскіх указанняў; разуменне вобразнага зместу, стылю і пабудовы твора; добрая якасць гуку.

8 балаў – атрымоўвае абітурыент, у якога адзначаецца наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі; адзначаюцца разуменне і адлюстраванне вобразнага зместу і стылю выканання, эмацыянальная выразнасць выканання, багацце гуку і тэмбравага колеру, высокая культура гуку.

9 балаў – заслугоўвае абітурыент за наяўнасць выдатных вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, эмацыянальна выразнае выкананне музычнага твора.

10 балаў  – заслугоўвае абітурыент, які дэманструе выдатныя вакальныя здольнасці, асэнсаванае і глыбока эмацыянальнае выкананне вакальнага твора, яскравы тэмперамент, выдатнае валоданне прыёмамі вакальнай тэхнікі, артыстызм.


Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

1 – 2 балы – абітурыент не мае ніякіх ведаў і слыхавых навыкаў па сальфеджыа ці адмовіўся ад адказу.

3 балы – абітурыент паказвае недастатковае веданне па асноўных пытаннях тэорыі музыкі і нізкі ўзровень слыхавых навыкаў па сальфеджыа.

4 балы – абітурыент недакладна, няпоўна ведае асновы музычнай тэорыі (інтэрвалы, акорды, танальнасці, лады, метрарытм і інш.), адзначаецца няўпэўненае вызначэнне на слых і інтанаванне нескладаных акордаў і інтэрвалаў, дапушчэнне інтанацыйных памылак пры выкананні сальфеджыравання з ліста.

5 балаў – абітурыент ведае агульныя паняцці тэорыі музыкі, але магчымы дапушчэнні сур’езных памылак у адказе на тэарэтычныя пытанні і пры выкананні практычных заданняў на пабудову, інтанаванне, вызначэнне на слых нескладаных акордаў, інтэрвалаў і іншых элементаў музычнай мовы, пры сальфеджыраванні. Пры гэтым абітурыент можа самастойна выправіць памылкі.

6 балаў – адказ абітурыента на музычна-тэарэтычныя пытанні няпоўны, але без істотных недакладнасцей і памылак; наяўнасць шэрагу невялікіх памылак пры выкананні практычных заданняў на сальфеджыраванне з ліста, пабудову, інтанаванне і вызначэнне на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы .

7 балаў – заслугоўвае абітурыент, які дае правільны, але не разгорнуты адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні. Адзначаецца наяўнасць не больш трох-чатырох невялікіх памылак пры выкананні практычных заданняў на сальфеджыраванне, пабудову, інтанаванне і вызначэнне на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

8 балаў – абітурыент дэманструе дакладныя па сэнсе, але не бездакорныя па форме музычна-тэарэтычныя веды, амаль безпамылковае выкананне практычных заданняў па пабудове інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы, выдатнае інтанаванне і вызначэнне на слых, чыстае выкананне прапанаванага задання па сальфеджыраванні.

9 балаў – атрымоўвае абітурыент, які упэўнена валодае музычна-тэарэтычнымі ведамі, безпамылкова выконвае практычныя заданні па пабудове, інтанаванні і вызначэнні на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы, па сальфеджыраванні з ліста; паказвае наяўнасць выдатнага музычнага слыху і чыстай інтанацыі. Адказы на пытанні вызначаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю, дэманструюць здольнасць абітурыента да самастойнага мыслення.

10 балаў – атрымоўвае абітурыент за бездакорнае валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі, надзвычай дакладнае выкананне практычных заданняў па пабудове, інтанаванні, сальфеджыраванні і вызначэнні на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы; наяўнасць выдатнага музычнага слыху і чыстай інтанацыі, яскравае праяўленне асабістых творчых здольнасцей.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

Спецыяльнасць “народная творЧасць”

Спецыялізацыя “харавая музыка народная”


Частка 1 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ

Частка 2 ВАКАЛ

Частка 3 САЛЬФЕДЖЫА

1–2 балы – атрымлівае абітурыент, які паказаў падрыхтаваную да ўступных іспытаў праграму, але па сваіх здольнасцях (музычных, вакальных, дырыжорскіх) не адпавядае патрабаванням спецыялізацыі; абітурыент не мае ніякіх уяўленняў аб сальфеджыа, мае неразвіты музычны слых, адсутнасць здольнасці да правільнага інтанавання. З’яўляецца прафесійна непрыгодным.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але быў не зусім упэўненым, дапускаў памылкі. Кепскае валоданне элементамі дырыжорскай тэхнікі. Вельмі прыблізныя агульныя ўяўленні аб асноўных паняццях сальфеджыа; пры выкананні практычных заданняў абітурыент дапускае шмат прынцыповых памылак: не ведае, на якой ступені і як будуюцца галоўныя элементы музычнай мовы (інтэрвалы, акорды, лады), не ведае музычных памераў і працягласцей, ключоў і інш., дэманструе “бруднае” іх інтанаванне і няздольнасць вызначэння на слых, адсутнасць навыкаў чытання нот з ліста. Вельмі слабы ўзровень ведаў асноў музычна-тэарэтычных дысцыплін. Слабыя вакальныя даныя.

4 балы – атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага матэрыялу патрабаванняў да ўступных іспытаў. Прадстаўленая праграма па дырыжыраванні з двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструе валоданне дырыжорскай тэхнікай, але абітурыент дапускае памылкі пры дырыжыраванні. Адсутнічае эмацыянальная выразнасць выканання; пры выкананні нескладанай праграмы на музычным інструменце абітурыент дэманструе недастатковы тэхнічны узровень. Наяўнасць сярэдніх вакальных здольнасцей, слабае валоданне вакальнымі навыкамі; няўпэўненыя адказы на пытанні па сальфеджыа.

5 балаў – атрымлівае абітурыент за веданне асноўнага матэрыялу патрабаванняў да ўступных іспытаў. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструецца валоданне толькі асобнымі элементамі дырыжорскай тэхнікі. Пры выкананні твораў дапушчаны памылкі ў трактоўцы партытуры. Недастаткова выразна перадаецца характар твораў. Выкананне праграмы на музычным інструменце на недастаткова тэхнічным узроўні, з недастатковай перадачай аўтарскіх указанняў. Наяўнасць сярэдніх вакальных здольнасцей і валоданне некаторымі прыёмамі вакальнай тэхнікі пры недастатковай музычнай выразнасці; валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі на дастаткова здавальняючым узроўні; недастаткова ўпэўненыя адказы на пытанні.

6 балаў – атрымлівае абітурыент за дастаткова поўнае веданне патрабаванняў да ўступных іспытаў. На прыкладзе двух твораў сярэдняй цяжкасці дэманструецца валоданне толькі асноўнымі відамі дырыжорскай тэхнікі. Выкананне не адрозніваецца эмацыянальнай выразнасцю; пры выкананні праграмы на музычным інструменце абітурыент дапускае тэкставыя, тэмбравыя і іншыя памылкі. Наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі на сярэднім узроўні. Выкананне народных песен адрозніваецца некаторым напружаннем і недастатковай вобразнай эмацыяльнасцю. Абітурыент мае недастаткова добрую музычна-тэарэтычную падрыхтоўку, дэманструе няўпэўненае інтанаванне і вызначэнне на слых з даволі частымі памылкамі; не зусім добра ведае беларускую народна-песенную творчасць.

7 балаў – атрымлівае абітурыент за дастаткова поўнае веданне патрабаванняў да ўступных іспытаў, практычнае валоданне сродкамі дырыжорскай тэхнікі. Прадстаўленая праграма адпавядае сярэдняму ўзроўню цяжкасці, у ёй дапушчаны нязначныя памылкі. Абітурыент дэманструе выкананне дастаткова складанай праграмы на музычным інструменце, дакладную перадачу тэксту і аўтарскіх указанняў, добрую якасць гуку, а таксама наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі, але дэманструе недастаткова асэнсаванае выкананне народных песень, розных па характары. Абітурыент мае даволі добрую музычна-тэарэтычную падрыхтоўку, упэўнена інтануе, але ж вызначае на слых з асобнымі памылкамі; упэўненыя адказы, але ж недастаткова глыбокія веды беларускай народнай творчасці.

8 балаў – атрымлівае абітурыент, які выканаў на мастацкім узроўні складаную праграму на музычным інструменце; на мастацкім ўзроўні прадырыжыраваў творамі, паказаў добрае валоданне рознымі відамі дырыжорскай тэхнікі ў адпаведнасці з характарам твораў. Зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры. Паказаў наяўнасць добрых вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі. Праспяваў народныя песні, розныя па характары; прадэманстраваў дастаткова высокі мастацкі кругагляд, агульную эрудыцыю і мастацкі густ, глыбокае веданне беларускай народна-песеннай творчасці; але паказаў недастатковы ўзровень музычна-тэарэтычных здольнасцей (слыхавы музычна-тэарэтычны аналіз, адчуванне рытму, сальфеджыа).

9 балаў – атрымлівае абітурыент, які на высокім мастацкім узроўні выканаў складаную праграму на музычным інструменце, пры гэтым паказаў высокае майстэрства тэхнікі ігры; на высокім мастацкім узроўні паказаў праграму па дырыжыраванні, раскрыў драматургію харавога твора, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры; паказаў глыбокія веды і высокі ўзровень музычны-тэарэтычных здольнасцей, наяўнасць выдатнага музычнага слыху, чыстую інтанацыю, адчуванне рытму. Прадэманстраваў наяўнасць выдатных вакальных здольнасцей і валоданне асноўнымі прыёмамі вакальнай тэхнікі. Эмацыянальна-выразна выканаў музычныя творы, розныя па характары; паказаў шырокі мастацкі кругагляд, глыбокае веданне беларускай народна-песеннай творчасці.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які выдатна выканаў на высокім мастацкім узроўні складаную праграму на музычным інструменце, паказаў высокае майстэрства тэхнікі ігры; на высокім мастацкім узроўні, з творчым падыходам выканаў праграму па дырыжыраванні, паказаў высокае майстэрства тэхнікі дырыжыравання. Раскрыў драматургію харавога твора, выкарыстоўваючы вобразнае мысленне, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры. Прадэманстраваў вельмі высокі ўзровень музычна-тэарэтычных здольнасцей, наяўнасць выдатнага музычнага слыху, чыстую інтанацыю, адчуванне рытму; паказаў наяўнасць выдатных вакальных здольнасцей, асэнсаванае і выразнае выкананне некалькіх вакальных твораў, розных па характары. Паказаў глыбокае веданне белорускай народна-песеннай творчасці; шырокі мастацкі кругагляд.


КРЫТЭРЫІ ацэнкі ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “Народная творчасць”

Спецыялізацыя харавая музыка народная”

(скарочаны тэрмін навучання)


1 ВЫКАНАЛЬНІЦКАЕ МАЙСТЭРСТВА

2 САЛЬФЕДЖЫА


1–2 балы – атрымлівае абітурыент, які паказаў падрыхтаваную да ўступных іспытаў праграму, але па сваіх здольнасцях (музычных, вакальных, дырыжорскіх) не адпавядае патрабаванням спецыялізацыі. Абітурыент не мае ніякіх уяўленняў аб тэарэтычных пытаннях, мае неразвіты музычны слых, адсутнасць здольнасці да правільнага інтанавання.

3 балы – атрымлівае абітурыент, які выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але ў кожным раздзеле патрабаванняў быў не зусім упэўненым, дапускаў памылкі. Вельмі прыблізныя агульныя ўяўленні аб асноўных тэарэтычных паняццях музыкі; пры выкананні практычных заданняў абітурыент дапускае шмат прынцыповых памылак: не ведае, на якой ступені і як будуюцца галоўныя элементы музычнай мовы (інтэрвалы, акорды, лады), музычных памераў і працягласцей, ключоў і інш., дэманструе “бруднае” іх інтанаванне і няздольнасць вызначэння на слых, адсутнасць навыка чытання нот з ліста.

4 балы – атрымлівае абітурыент, які выканаў патрабаванні да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі ў двух раздзелах патрабаванняў (слабае валоданне навыкамі дырыжыравання, памылкі пры выкананні праграмы на музычным інструменце). Недакладнае, няпоўнае веданне асноў музычнай тэорыі (інтэрвалаў, акордаў, танальнасцяў, ладоў, метра-рытму і інш.), некалькі прынцыповых памылак пры выкананні практычнага задання на пабудову нескладаных акордаў і інтэрвалаў, няўпэўненае вызначэнне на слых і інтанаванне нескладаных акордаў і інтэрвалаў, дапушчэнне інтанацыйных памылак пры выкананні сальфеджыравання з ліста.

5 балаў – атрымлівае абітурыент, які ў дастатковай ступені выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі пры праверцы яго музычна-тэарэтычных здольнасцей. Абітурыент мае несістэматызаваныя веды аб асноўных тэарэтычных паняццях музыкі, робіць істотныя памылкі ў музычным дыктанце і вызначэнні на слых інтэрвалаў і акордаў.

6 балаў – атрымлівае абітурыент, які на ўзроўні, дастаткова выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі пры адказе на пытанні па беларускай народна-песеннай творчасці (веданне вядомых кіраўнікоў народных харавых калектываў, жанраў народных песень, саставаў, тыпаў народных хароў). Адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні няпоўны, але без істотных недакладнасцей і памылак; наяўнасць шэрагу невялікіх памылак пры выкананні практычных заданняў на сальфеджыраванне з ліста, пабудову, інтанаванне і вызначэнне на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы (знакі альтэрацыі, вырашэнне септакордаў і інш.).

7 балаў – атрымлівае абітурыент, які на высокім узроўні выканаў усе патрабаванні да ўступных іспытаў, але пры гэтым у адным з раздзелаў патрабаванняў выявіў недастатковую дасканаласць. Даў правільны, але не разгорнуты адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні, зрабіў не больш трох-чатырох невялікіх памылак пры выкананні практычных заданняў на сальфеджыраванне, пабудову, інтанаванне і вызначэнне на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы.

8 балаў – атрымлівае абітурыент, які выканаў на мастацкім узроўні складаную праграму на музычным інструменце; на мастацкім ўзроўні прадырыжыраваў творамі, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры; выдатна прадэманстраваў вакальныя даныя, праспяваў народныя песні; амаль выдатна адказаў на пытанні беларускай народна-песеннай творчасці (веданне вядомых кіраўнікоў народных харавых калектываў, жанраў народных песень, саставаў, тыпаў народнага хору). Даў дакладны па сэнсу, але не бездакорны па форме адказ на музычна-тэарэтычныя пытанні, амаль безпамылковае выкананне практычных заданняў па пабудове інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы (магчымы 1-2 невялікіх памылкі ў напісанні ноты, знака альтэрацыі), выдатнае інтанаванне і вызначэнне на слых, чыстае выкананне прапанаванага задання па сальфеджыраванні.

9 балаў – атрымлівае абітурыент, які на высокім мастацкім узроўні выканаў складаную праграму на музычным інструменце, пры гэтым паказаў высокае майстэрства тэхнікі ігры; раскрыў драматургію харавога твора, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры; выдатна прадэманстраваў прыродныя вакальныя даныя, праспяваў народныя песні; бездакорна адказаў на пытанні беларускай народна-песеннай творчасці (веданне вядомых фалькларыстаў, кіраўнікоў народных харавых калектываў, жанраў народных песень, саставаў, тыпаў, відаў народнага хору). Паказаў упэўненае валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі, безпамылковае выкананне практычных заданняў па пабудове, інтанаванні і вызначэнні на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы, сальфеджыраванні з ліста; наяўнасць выдатнага музычнага слыху і чыстай інтанацыі. Адказы на пытанні вызначаюцца лагічнасцю і паслядоўнасцю, дэманструюць здольнасць абітурыентаў да самастойнага мыслення.

10 балаў – атрымлівае абітурыент, які надзвычайна выканаў на высокім мастацкім узроўні складаную праграму на музычным інструменце, паказаў высокае майстэрства тэхнікі ігры; на высокім мастацкім узроўні, з творчым падыходам выканаў праграму па дырыжыраванні, паказаў высокае майстэрства тэхнікі дырыжыравання. Раскрыў драматургію харавога твора, выкарыстоўваючы вобразнае мысленне, зрабіў музычна-тэарэтычны аналіз харавой партытуры; прадэманстраваў надзвычайныя прыродныя вакальныя даныя; праспяваў народныя песні; бездакорна адказаў на пытанні беларускай народна-песеннай творчасці (веданне вядомых фалькларыстаў, кіраўнікоў народных харавых калектываў, жанраў народных песень, саставаў, тыпаў, відаў народнага хору). Прадэманстраваў бездакорнае валоданне музычна-тэарэтычнымі ведамі, надзвычай дакладнае выкананне практычных заданняў па пабудове, інтанаванні, сальфеджыраванні і вызначэнні на слых інтэрвалаў, акордаў, ладоў і іншых элементаў музычнай мовы; наяўнасць выдатнага музычнага слыху і чыстай інтанацыі, яркае праяўленне асабістых творчых здольнасцей.


КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ВЕДАЎ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “Народная творчасць”

Спецыялізацыя “Інструментальная музыка (народная)”

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   16

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconУмовы правядзення конкурсу
Умовы І парадак прыёму абітурыентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў усталёўваюцца Правіламі прыёму ў вышэйшыя...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў iconКрытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў па беларускай літаратуры на ўступных экзаменах 2012 года
Рэспубліцы Беларусь, на 2012 г. (Праграма зацверджана загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23. 12. 2011 №813)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка