Раённы Цэнтр культуры "Мир"




НазваРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Дата канвертавання31.12.2012
Памер29.04 Kb.
ТыпДокументы
Раённы Цэнтр культуры “Мир”


14 лютага ў РЦК адбыўся святочны канцэрт прысвечаны Дню ўсіх закаханых. На гэты раз глядачам была прапанована новая праграма, якую самі арганізатары назвалі канцэрт – лекцыя. Гледачы мелі магчымасць не толькі пачуць любімыя песні, але і спазнаць цікавую інфармацыю пра самога Святога Валенціна і аб свяце. Новую тэатральную мініацюру прэзентаваў народны тэатральны калектыў “Прамень”.


17 лютага адбылося падвядзенне вынікаў працы ў сфере культуры Хоцімскага раёна за 2011 г. Сфера культуры – адна з стабільна развіваючыхся ў Хоцімскам раёне. Кожны раз на штогоднем падвядзенні вынікаў працы агучваюцца новыя перамогі на конкурсах і фестывалях, прадстаўляюцца новыя калектывы, атрымаўшыя звання і дыпломы. Гэты год не стаў выключэннем. Як адзначыў ў сваём выступленні начальнік аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама Мікалай Хучаў, негледзячы на непросты год, усе падраздзяленні змаглі не толькі захаваць патэнцыял развіцця, але і памножыць яго.

Сёння ў раёне налічваецца 50 устаноў культуры, ні адно з іх не было рэарганізавана. У другіх раёнах вобласці такая практыка мела месца быць. У гэтым годзе невялікая рэарганізацыя плануецца, але гэта толькі палепшыць працу галіны.

Прайшла справаздача кіраўнікоў структурных падраздзяленняў: Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, раённага гісторыка – краязнаўчага музея, Дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтральнай клубнай сістэмы, Дома рамёстваў. Усе яны ў 2011 годзе працавалі лепш прагнозных паказацелей.


18 лютага народны хор ветэранаў вайны і працы РЦК, пад кіраўніцтвам Валянціны Сухадолавай прыняў удзел ў абласным туры ХІ рэспубліканскага фестываля народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не стареют душой ветераны” які адбыўся ў г. Крычаў.


24 лютага ў РЦК адбылося ўрачыстае сабранне перадавікоў народнай гаспадаркі Хоцімскага раёна па падвядзенню вынікаў працы за 2011год.

Наш раён багаты славутымі працоўнымі і культурнымі традыцыямі. Дзесяцігоддзямі жыхары Хоцімска сваёй працай памнажаюць славу роднай зямлі. Штогодні злёт перадавікоў – гэта свята ўсіх жыхароў раёна, дзень ушанавання перадавікоў вытворчасці, дань павагі і прызнання лепшым працаўнікам і калектывам раёна, ствараючым эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, ветэранам працы за іх працоўныя подзьвігі, маладому пакаленню, ад ініцыятывы і сумленнай працы якіх залежыць будучыня.

Традыцыйна на свяце прысутнічалі госці з Расійскай Федэрацыі – дэлегацыі з г. Клятня і г. Сураж Брянскай вобласці.


26 лютага ў гарадскім парку культуры і адпачынку адбылося массавае народнае гулянне “Масленіца”. “Масленіца” – адно з самых любімых народных свят.

З даўніх часоў славяне сустракалі вясну урачыста і радасна. Не забыта гэта традыцыя і сёння. Мерапрыемства пачалося тэатралізаваным прадстаўленнем. Скамарохі распавядалі аб традыцыях свята, праводзілі гульні, частавалі глядачоў блінамі. На працягу свята гучалі народныя песні ў выкананні народнага ансамбля “Дабрадзея” РЦК, а таксама калектываў мастацкай самадзейнасці Трасцінскага і Забялышанскага СДК. На свяце працавала выяздны гандаль, атракцыёны. Адным з самых цікавых быў традыцыйны слуп з падарункамі.


СЕЛЬСКІЯ КЛУБНЫЯ УСТАНОВЫ


23 лютага ў Бярозкаўскім СДК прайшло мерапрыемства прысвечанае к Дню Абаронца Айчыны “Адвага і гонар у нашага салдата ёсць”. У конкурснай праграме удзельнічалі дзве каманды хлапцоў. Праграма складалася з розных конкурсаў: інтэлектуальны, тэатралізаваны, песенны. На працягу свята гучалі нумары ў выкананні удзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Па аб’ектыўных ацэнках журы былі вызначаны пераможцы конкурса. На працягу ўсяго свята ў глядзельнай зале не сціхалі апладысменты і гучны смех.


У Бяседавіцкім СДК працуе аматарскае аб’яднанне “Адпачынак”. На базе гэтага аб’яднання было праведзена мерапрыемства “Хлеб наш насушчный”, з удзелам тэатральнага дзіцячага гуртка. Праводзіліся гульні, віктарыны, вялася гаворка сталымі людзьмі, удзельнікамі аб’яднання “Адпачынак”, пра хлеб. Мэта дадзенага мерапрыемства даць зразумець маладому пакаленню, што трэба шанаваць працу і хлеб “які ўсяму галава”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Афіцыйна вынікі працы за год у сферы культуры ў раёне яшчэ не падведзены. Але, выступаючы на сходзе, начальнік аддзела культуры райвыканкама...

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Цэнтра культуры прайшоў рэгіянальны агляд-конкурс фальклорна-этнаграфічных калектываў. Апроч Хоцімскіх ансамбляў «Медуніца», «Адраджэнне»,...

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconРаённы Цэнтр культуры "М и р"
Другі год запар рцк праводзіць вечар шансона, сёлетні адбыўся 7 жніўня ў Парку культуры І адпачынку

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі І перепрацоўваючай прамысловасці на якім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, маючых...

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Аляксандрам Іванавічам быў агучаны загад аб ўзнагароджанні супрацоўнікаў раус, уручаны памятныя сувеніры ветэранам органаў унутраных...

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconКонкурс праводзіцца па наступных намінацыях
Раённы Цэнтр культуры прапануе прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Конкурс праводзіцца...

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconПлан асноўных мерапрыемстваў клубных устаноў раёна на май месяц Раённы метадычны цэнтр народнай творчасці

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconПлан асноўных мерапрыемстваў клубных устаноў раёна на чэрвень месяц Раённы метадычны цэнтр народнай творчасці

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconНавучанне для студэнтаў-імігрантаў
Курсы, стажыроўкі І іншыя прапановы цэнтра занятасці – Раенны Powiatowy Цэнтр занятасці ў Любліне

Раённы Цэнтр культуры \"Мир\" iconКонкурс сацыяльных праектаў у ходзе
Дзіцячая радыёхвілінка”. Праект дзіцячай сацыяльнай ініцыятывы: з вопыту работы / склад. В. В. Каржыцкая, В. Кошкіна Сянно: Цэнтр...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка