На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо




НазваНа адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо
Дата канвертавання31.12.2012
Памер24.04 Kb.
ТыпДокументы
Stud0615night


На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што прыйшоў час мяняць эскалятары.

Колькі працягнуцца нязручнасьці для пасажыраў, чаму нельга абысьціся без закрыцьця самай насычанай транспартнай артэрыі сталіцы, высьвятляла Іна Студзінская.

-----------------------------------

У гадзіну пік у бок ГУМу і ўнівэрсаму “Цэнтральны” рушыць вялікі натоўп пасажыраў. Да таго ж, штодня зь першай лініі на другую і наадварот перасаджваецца па 130 тысяч чалавек. У самыя напружаныя дні праз вузел Кастрычніцкая – Купалаўская праходзіць да паўмільёна пасажыраў.


Распавядае галоўны інжынэр службы руху Менскага мэтрапалітэну Георгій Ткач:


“Эскалятары, як аб’екты павышанай небясьпекі, падкантрольныя Праматамнагляду. Праз пэўны прамежак часу, праз 150 тысяч кілямэтраў прабегу, павінен праводзіцца капітальны рамонт. А капітальны рамонт – гэта азначае, што ўсе нясучыя канструкцыі, на якія абапіраюцца ступені, павіны мяняцца”.


Спачатку хацелі цалкам “Кастрычніцкую” не закрываць, пакінуць падземны пераход-тунэль паміж Кастрычніцкай і Купалаўскай адкрытым. Але, паводле інфармацыі намесьніка начальніка па будаўніцтву Менскага метрапалітэна Анатоля Геца, ад такой ідэі адмовіліся зь меркаваньняў бясьпекі. Таму кіраўніцтва мэтрапалітэну будзе настойваць на закрыцьці “Кастрычніцкай”. Канчатковае рашэньне – за Менгарвыканкамам.


Што да менчукоў, якія езьдзяць праз станцыю, яны разумеюць неабходнасьць рэканструцыі, іх цешыць, што замест трох эскалятараў зьявіцца чатыры, прычым, новай канструкцыі, крыху вузейшыя за цяперашнія. Але нязручнасьці палохаюць, кажа пеасажырка Галіна Ўласік:


“Чаму ў нас не практыкуецца мэтад, які выкарыстоўваецца шырока за мяжой, калі рамонт дарог, мэтро робіцца ўначы, калі няма людзей, калі ўсё зачынена? Будуць вялікія нязручнасьці. У наземны транспарт у нас ня ўбіцца, таму будзе наагул дурдом”.


Галоўны інжынэр службы руху Менскага мэтрапалітэну Георгій Ткач перакананы:


“Замяніць тры эскалятары на чатыры – ніяк не атрымаецца без закрыцьця станцыі. У нас мэтрапалітэн працуе зь 5.30 раніцы да 1.30 ночы. У гэты прамежак часу зрабіць пэўны аб’ём працы і ўсё прывесьці ў парадак немагчыма”.


Мэтрабудаўнікі абяцаюць правесьці ўстаноўку за тры месяцы. Пачатак працы – сярэдзіна жніўня. Распавядае начальнік электрамэханічнай службы мэтрапалітэну Юры Данкоўцаў:


“Нам пастаўлены тэрміны завершыць гэта да лістапада. Раней па тэрмінах не атрымаецца, таму што трэба дэмантажаваць старое абсталяваньне, яго вывезьці, трэба змантажаваць новае, зрабіць пусканаладку, праверку, іспыты”.


Напэўна, самым папулярным сродкам перасоўваньня па праспэкту Незалежнасьці стане аўтобус №100. Але, каб перасесьці на Аўтазаводзкую лінію з Маскоўскай, пасажырам давядзецца выходзіць на плошчы Перамогі ці плошчы Незалежнасьці, сядаць на сотку і дабірацца да Купалаўскай. Нязручна, да таго ж, плаціць больш. Што да Купалаўскай, яе не закрываюць, кажа начальнік электрамэханічнай службы мэтрапалітэну Юры Данкоўцаў:


“Станцыя Купалаўская будзе нармальна працаваць і эксплюатавацца. Адзінае, перасоўваньне зь лініі на лінію будзе магчыма толькі па версе, па тэрыторыі гораду. А цягнікі, як хадзілі па першай лініі і па другой, так і будуць хадзіць”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconНа станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну "Кастрычніцкая" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ
Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconНовыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна
Уручча" І "Барысаўскі тракт". Калі першыя станцыі менскага мэтро былі аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў бсср, то...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconНовыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду?
Бсср. Новыя – простымі рысамі сучаснага дызайну. “Лягчэй дыхаецца”, “весялей”, “і тое І тое добра”, “галоўнае, каб зручна” – такімі...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо icon= Tut by абмяркоўваюць афіцыйны візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"
Расеі Ўладзімера Пуціна ў Менск. Камэнтары: "Неўзабаве пачнецца гандаль. Цікава, што будзе галоўным лотам"

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconДаматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа
Чарнобыльскай катастрофы, а таксама трагічным падзеям у Японіі І светлай памяці тых, хто трагічна загінуў 11 красавіка 2011 года...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconЗварот
Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі выказваюць шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр І пацярпелым ад цынічнага, жорсткага...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconЗаява беларускай нацыянальнай платформы форума грамадзянскай супольнасці усходняга партнёрства
Асці Усходняга партнёрства, занепакоены тым, што ў беларускай судова-прававой практыцы па сёння выкарыстовываецца смяротнае пакаранне,...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconМіжнароднае аб’яднаньне "Грамадзянская Беларусь"
Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць, да прыцягненьня ўвагі грамадзтва...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconКонкурс малых справаў
Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць праз правядзеньне грамадзкіх кампаніяў,...

На адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка