Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс




НазваГрамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс
Дата канвертавання31.12.2012
Памер32.69 Kb.
ТыпДокументы

Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2013

ЗАДАННІ

Завочнага каманднага тура


Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач ў вызначанай форме. Два заданні (на выбар каманды) прадстаўляюцца на беларускай мове (дадатковае заданне на валоданне беларускай прафесійнай юрыдычнай лексікай).


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Канфлікт каштоўнасцяў і яго адлюстраванне ў праве


КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ ПРАВА. АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА


Прававая палітыка ў галіне пабудовы сацыяльнай дзяржавы ў перыяд глабальнага фінансавага крызісу


ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС, ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

ТАА “Рамонак”, зарэгістраванае Гарадокскім райвыканкамам Віцебскай вобласці, арганізавала чацвёра ўдзельнікаў:

Іваноў, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, з доляй удзелу 40%, 1940 г.н.,

Пятроў, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, з доляй удзелу 40%, 1954 г.н.,

Сідараў, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, з доляй удзелу 10%, 1965 г.н.,

Раманаў, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, з доляй удзелу 10%, 1985 г.н.

Іваноў і Пятроў пражываюць у г. Масква. Дырэктарам ТАА “Рамонак” з’яўляецца Сідараў.

9 сакавіка 2011 г. Іваноў і Пятроў трапляюць у ТДВ і накіроўваюцца на лячэнне ў стацыянарную ўстанову па ахове здароўя, у сувязі з цяжкімі пашкоджаннямі ўнутраных органаў. Для вядзення сваіх справаў у Рэспубліцы Беларусь Іваноў і Пятроў выдаюць даверанасць Васільеву, грамадзяніну Расійскай Федэрацыі, які пражывае ў г. Масква. Аб’ём паўнамоцтваў па даверанасці сфармуляваны наступным чынам: выконваць увесь комплекс аперацый, прадугледжаных заканадаўствам Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, у адносінах да кіравання доляй ва ўстаўным фондзе ТАА “Рамонак”, якія належаць на праве ўласнасці Іванову і Пятрову адпаведна. Ніякіх дадатковых паўнамоцтваў у даверанасці адлюстравана не было.

8 кастрычніка 2011 г. Васільеў дорыць долі Іванова і Пятрова ТАА “Рамонак”. 17 студзеня і 1 лютага адпаведна Іваноў і Пятроў, звязаўшыся па тэлефоне з Сідаравым наконт пытанняў дзейнасці ТАА, даведваюцца, што Васільеў падараваў долі Іванова і Пятрова ТАА “Рамонак”, і з 9 кастрычніка яны не з’яўляюцца ўдзельнікамі ТАА. Іваноў, які да гэтага двойчы перанёс мікраінсульт, ад залішняга хвалявання раптоўна памірае ад інфаркта 6 лютага 2012 г. У памерлага ёсць адзіны спадкаемца – жонка, якая пражывае ў г. Масква.

Дайце прававую адзнаку сітуацыі з пункту гледжання аховы маёмасных правоў Івановай і Пятрова.


КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС

Замежнае прадпрыемства “Тэта-2000”, якое спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забяспячэння ў галіне аптымізацыі працэсаў кіравання, падрыхтавала праграму “Варта”, якая была прызначаная для арганізацыі дакументаабарота установаў, прадпрыемстваў і агранізацый. Асаблівасцю гэтай праграмы з’яўляўся схаваны ад заказчыкаў модуль, які сканіраваў камп’ютэную сетку арганізацыі, якая купіла “Варту”, на наяўнасць праграмнага забяспячэння ЗП “Тэта-2000”. У выпадку адшукання пірацкіх копій праграмнага забяспячэння “Варта” актывізавала ўнутраны ў гэтым праграмным забяспячэнні модуль, што выклікала дэінсталяцыю праграмы.

Паміж устаноўкай “Варты” і дэінсталяцыяй праходзіў месяц, пад час якога на электронную пошту арганізацыі, якая набыла праграмнае забяспячэнне, прыходзілі аўтаматычныя паведамленні аб неабходнасці выканання аўтарскага права, у тым ліку з прыкладамі аб магчымых паломках пірацкіх копій, а таксама аб неабходнасці рэзервовага капіравання.

Установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Мінскі тэхнікум рыбагадоўлі” набыло ў ЗП “Тэта-2000” 12 ліпеня 2012 года праграму “Варта”, якая, выявіўшы ў лакальнай сетцы тэхнікума неліцэнзійнае праграмнае забяспячэнне, 13 жніўня 2012 г. дэінсталявала неліцэнзійную праграму “Бухгалтэрыя”. Адначасова з гэтым па невыяўленай прычыне была дэінсталіравана праграма “Абітурыент”. У выніку выдалення праграм установа адукацыі пазбавілася ўсёй фінасавай дакументацыі ў электронным выглядзе за 10 год і не змагло своечасова правесці залічэнне абітурыентаў на бюджэтную форму навучання.

Дайце прававы аналіз сітуацыі.


ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ КАНКУРС

ААТ “Традыцыйная мэбля” (100% акцый ва ўласнасці дзяржавы) 01.01.2010 г. Рэспублікай Беларусь, у мэтах аказання падтрымкі і стымулявання экспарта, было перададзена абсталяванне для вытворчасці мэблі, якая пастаўляецца ў дзяржавы-удзельнікі Дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18.10.2011 г. (далей – ДЗСГ).

01.01.2012 г. дзяржава рэалізавала ўсе свае акцыі ААТ “Традыцыйная мэбля” гаспадарчаму суб’екту прыватнай формы ўласнасці – ТАА “Мэблевыя іннавацыі”.

Пасля змены ўладальніка ААТ “Традыцыйная мэбля” працягнула пастаўкі мэблі ў краіны ДЗСГ.

01.11.2012 г. адна з краін-імпарцёраў мэблі заявіла аб парушэнні ДЗСГ дзяржавай-экспарцёрам мэблі ААТ “Традыцыйная мэбля”.

Прааналізуйце казус.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconЗводны пратакол
...

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconГрамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс
Каманда павінна прадставіць у Арганізацыйны камітэт рашэнні задач па вызначанай форме. Адно з рашэнняў (на выбар каманды) прадстаўляецца...

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconГрамадзянскае права І працэс Гаспадарчае права І працэс

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconГрамадзянскае, гаспадарчае права

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconМіжнароднае І еўрапейскае права ў фармаванні правапарадку краін Усходняй Еўропы Тэндэнцыі развіцця нацыянальнага права ў краінах Усходняй Еўропы
Опы пачынаючы ад 90-х гг. ХХ ст. Гэты працэс ахоплівае ўсе галіны права І беспрэцэдэнтна адкрывае нацыянальныя прававыя сістэмы міжнароднаму...

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconКрымінальнае права І працэс
Дзеянні Данілеўскага варта кваліфікаваць па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей кк). У дзеяннях Фаткуліна...

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconПрацоўны план навуковага студэнцкага гуртка па крымінальнаму працэсу на 2009/2010 навучальны год
Сумеснае паседжанне навуковых гурткоў "канстытуцыйнае права" І "крымінальны працэс" на тэму "Канстытуцыйныя прынцыпы крымінальнага...

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Права ў сiстэме нормаў сацыяльнага рэгулявання. Права І мараль. Права І рэлігія. Права, каштоўнасці І інтарэсы

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Аднак гэты працэс працякае нядосыць эфектыўна, у першую чаргу з-за няпоўнай прапрацоўкі навукова абгрунтаванай канцэпцыі кадыфікацыі...

Грамадзянскае права І працэс, гаспадарчае права І працэс iconКаштоўнаснае вымярэнне права
Тэрмін "права" шматзначны: пад ім разумеецца шэраг розных рознаплоскасных з'яў (маральнае права, права як сістэма агульнаабавязковых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка