Пах руж Адкуль у пушчы такі водар?




НазваПах руж Адкуль у пушчы такі водар?
Дата канвертавання23.11.2012
Памер82.29 Kb.
ТыпВопрос
ВАЎЧЫХІ


Казка


Пах руж... Адкуль у пушчы такі водар? Днём пушча пахне грыбніцай і прэлым лісцем, ноччу — дымам ад вогнішча, у якое Міхал, падлоўчы, падкідае час ад часу галінкі ядлоўцу — ад камароў...


Юльян адкрыў вочы. Побач з ложкам на століку была ваза з ружамі, на якіх яшчэ не высахла ранішняя раса. Панна Зося... Толькі яна магла паслаць з кімсьці са слуг гэтыя кветкі.


Сон адразу адляцеў, і Юльяну ясна ўспомніліся нядаўнія падзеі. Тры дні яны блукалі з Міхалам па пушчы, нібы праз аблуднае дрэва пераступілі. Нарэшце пад вечар выйшлі да незнаёмага шляхецкага маёнтка. Гаспадар, пан Ксаверый Шпакоўскі, прыняў іх гасцінна. Міхала адправіў на кухню, каб там яго накармілі і ўладкавалі, а Юльяна сам павёў у гасцявы пакой. Даў яму штокольвек са свайго гардэроба, пакуль вопратку Юльяна памыюць і пачысцяць, і запрасіў на сямейную вячэру.


— Сям'я ў мяне невялікая, — сказаў ён. — Мая дачка ад першага шлюбу панна Зося і дачка маёй жонкі панна Магда. Дзве дзяўчыны па сямнаццаць год — вам сумна не будзе. Ведаеце, — працягваў гаспадар, — я толькі нядаўна ўзяў шлюб, яшчэ і года не мінула. Жонка мая, пані Альбіна, родам здалёк, я пазнаёміўся з ёю, калі яна гасцявала ў сваякоў. Калі вы пабачыце яе, самі зразумееце, чаму я не шукаў ні багацця, ні радавітасці.


Пані Альбіна сапраўды аказалася асляпляльна прыгожай — чорнавалосая, белатварая, стройная, як дзяўчына. Немагчыма было паверыць, што ёй ужо пад сорак. Магда была вельмі падобная на маці, але драбнейшая і бляднейшая, яна саступала пані Альбіне ў прыгажосці. Але ўсё гэта Юльян заўважыў краем вока. Яго, як магнітам, прыцягнула да сябе панна Зося. Ён не мог адарвацца ад яе мілага тварыка з яснымі вачыма.


Спачатку гутарка не клеілася, але потым Юльян пачаў расказваць паляўнічыя гісторыі, якія нібыта здараліся з ім ці яго сябрамі. Дзяўчаты смяяліся да слёз, пані Альбіна паблажліва ўсміхалася. Гаспадар быў у захапленні.


— Праз чатыры дні мы ўсёй сям'ёй едзем у Нясвіжскі замак, — сказаў ён. — Мы далёкія сваякі Радзівілаў, але на сямейныя ўрачыстасці яны нас заўсёды запрашаюць. Можа, вы пагасцюеце ў нас чатыры дні? Разам паедзем праз пушчу, а там з Нясвіжскага тракта вы лёгка знойдзеце дарогу дадому.


Юльяна не трэба было доўга ўгаворваць. Чатыры дні побач з Зосяй! Аднак яго мары не спраўдзіліся. Зося рэдка выходзіла з дому, а калі выходзіла — толькі ў суправаджэнні мачыхі і сястры.

Юльян паглядзеў у акно. Зося ў садзе, адна! Ён імгненна апрануўся і выбег у сад.


— Добры дзень, панна Зося! Вось не думаў, што вы так рана ўстаяце.


— Раніцай вальней дыхаецца, — адказала яна. Размаўляючы, яны пайшлі па алеі. Юльян раптам зразумеў, што гэта апошняя магчымасць шчыра пагаварыць з Зосяй. Заутра яны ад'язджаюць, а там хто ведае... Ён спыніўся і, гледзячы Зосі ў вочы, сказаў:


— Панна Зося, адкажыце на адно пытанне. Ад вашага адказу залежыць шчасце ці няшчасце майго жыцця...


— Зося! — раздаўся рэзкі голас пані Альбіны, і сама яна з'явілася на алеі. — Ідзі, калі ласка, загадай, каб на снеданне сабралі свежых ягад.


Зося паслухмяна пайшла к дому. Альбіна холадна кіўнула Юльяну і пайшла следам за Зосяй.


Пасля снедання Юльян прапанаваў пану Ксаверыю і пані Альбіне застацца.


— Я прашу ў вас рукі вашай дачкі Зосі.


— Што скажаш, Альбіна? — спытаў пан Ксаверый.

— Ну, то не маё дзіця, тут рашае бацька. Я толькі хацела б звярнуць яго ўвагу што Зося вельмі маладая...


— Э, мілая, маладосць ніколі не была заганай для жаніхоў. Давайце лепш паклічам Зосю.


Зося нясмела, але не вагаючыся, прамовіла:


— Згодна.


— Ну, добра, я нічога супраць не маю, — сказаў пан Ксаверый. — Прыязджайце праз тыдзень, калі мы вернемся з Нясвіжа. Тады і пра справы пагаворым, і заручыны згуляем.

Радасны, узбуджаны, Юльян цэлы дзень весела бавіў час з дзяўчатамі, а на вячэру Магда прыйшла раптам сумная, са слязьмі на вачах і паведаміла, што пані Альбіна захварэла і не можа заўтра ехаць у Нясвіж.


— Што з ёй? — спытаў пан Ксаверый.


— Як заўсёды, сэрца.


— Трэба паслаць за доктарам.


— Маці не хоча. Яна гаворыць, што мае ўсе патрэбныя лекі.


— Але ж я не магу не ехаць! Радзівілы пакрыўдзяцца, — у адчаі сказаў пан

Ксаверый.

— Не, вы павінны ехаць, — адказала Магда. — А мы з Зосяй застанёмся і дагледзім маці.


Пасля вячэры пан Ксаверый пайшоў у пакой жонкі. Вярнуўшыся адтуль праз паўгадзіны, ён сказаў Юльяну:


— Ясна, што пані Альбіна нікуды не можа ехаць. Так што хопіць адной карэты. Вы сядзеце са мной, ваш чалавек — побач з фурманам на козлы.


Выехалі яны на золку, калі ўсе яшчэ спалі. Дарога ў пушчы зарасла травой, бачна было, што па ёй мала ездзілі. Пан Ксаверый ехаў моўчкі, заняты сваімі думкамі, а Юльян уважліва глядзеў у акно, стараючыся запомніць дарогу. Калі выехалі на Нясвіжскі тракт, пан Ксаверый загадаў фурману павярнуць да маёнтка Юльяна — можа, з ветлівасці, а можа, хацеў убачыць маёнтак сваімі вачыма.


— Шчыра дзякую, — сказаў, развітваючыся, Юльян. — Перадайце мавё шанаванне пані Альбіне, паннам Зосі і Магдзе. Праз тыдзень я буду ў вас.


Калі карэта ад'ехала, Міхал звярнуўся да Юльяна:


— Ведаеце, што мне казаў фурман? Што ён не верыць у хваробу пані Альбіны. Яна хварэе кожны раз, калі ёй штосьці трэба. Толькі вось што цяпер?


Трывога ўспыхнула ў сэрцы Юльяна.


— Вазьмі двух хлопцаў, — сказаў ён Міхалу, — і мы паедзем паглядзець, што робіцца ў маёнтку Шпакоўскага.


Яны паехалі на конях па той самай дарозе праз пушчу, якую так добра запомніў Юльян. Усіх трох сваіх памочнікаў і каня ён пакінуў у полі недалёка ад маёнтка, а сам пайшоў бліжэй да дома. Першае, што яму кінулася ў вочы, — нідзе не было ніводнага слугі. У фасад дома было ўбудавана нешта накшталт трохпавярховай вежы, і свяцілася толькі акно на другім паверсе. Вакол не было ні дрэўца, ні кусціка, за якім можна было б схавацца. Але пад вокнамі цякла неглыбокая рэчка, і там на выспе стаяла вялікая вярба, вершаліна якой была на ўзроўні другога паверха. Юльян падумаў, што ў яго няма іншага выйсця, і асцярожна перайшоў рэчку да выспы. Там ён узлез на вярбу і зазірнуў у пакой.


Пані Альбіна ляжала ў ложку, зверху па лесвіцы спускалася Магда. Раптам яна аступілася і падвярнула нагу. Пані Альбіна імгненна саскочыла з ложка, але Магда толькі махнула рукой:


— Пройдзе!


— Ну, як Зося? — спытала пані Альбіна.


— Заснула. Можам гаварыць смела. Хаця што ўжо зараз гаварыць? Спазніліся мы з табой. Яна выйдзе замуж за Юльяна, атрымае багаты пасаг, і паступова маёнтак адыдзе да ўнукаў пана Шпакоўскага.

— Паслухай мяне, Магда. Я выходзіла за Шпакоўскага не таму, што яго кахаю. Я выходзіла для таго, каб маёнтак застаўся нам. Табе. Так і будзе.


— Што ж ты зробіш?


— Зося калісьці дала абяцанне пайсці ў манастыр. Ты напомніла ёй пра гэта?


— Напомніла, але яна адказала, што была зусім малая і давала абяцанне пайсці ў манастыр, калі маці ачуняе. А маці памерла.


— Не мае значэння. Абяцанні трэба выконваць. Абатыса, мая старая прыяцелька, як і я, ведае ўсе травы. Зося забудзе свайго Юльяна.


— Але як яе завезці туды?


— Пачнём зараз жа, без абатысы.


Пані Альбіна распаліла печ, наліла вады ў чыгунок і, калі тая закіпела, пачала кідаць туды нейкую траву, папярэдне адкрыўшы пад столлю адтуліну, каб пах ішоў у пакой на трэцім паверсе.


Юльян разгубіўся. У пакой Зосі ён не мог увайсці, мінуючы пані Альбіну і Магду, але і глядзець на тое, што яны робяць, не мог. Раптам пані Альбіна сказала:


— Схадзі, Магда, наверх, паглядзі, ці моцна яна спіць. Магда пайшла кульгаючы, але праз хвіліну вярнулася з перакошаным тварам:


— Яе няма. Яна ўцякла.


— Як?


— Напэўна, спусцілася па сцяблінах хмелю, што абвівае вежу.


— Ну што ж, яна сама выбрала свой лес. Хадзем!


Толькі тут Юльян убачыў удалечыні светлую сукенку Зосі. Зося бегла ўздоўж рэчкі, напэўна, хацела трапіць на мост, які вёў у вёску. Юльян хутка саскочыў з вярбы, перайшоў пратоку і пабег за Зосяй.


Зося азірнулася раз, другі, на твары яе застыў жах, і яна раптоўна спынілася. Юльян падбег да яе і крыкнуў:


— Я з табою! Нічога не бойся!


Яна працягнула да яго рукі і пачала павольна асядаць на зямлю. Тады ён азірнуўся, і сэрца ў яго зледзянела: да іх набліжаліся дзве вялізныя ваўчыхі. Ішлі нетаропка, бо адна з іх кульгала.


Юльян зрабіў крок наперад і са свістам узмахнуў шабляй. Ваўчыхі спыніліся, нібы раячыся паміж сабой, потым павярнулі і пабеглі ў гушчар. Юльян падхапіў Зосю і затрубіў у рог, як у яго было дамоўлена з хлопцамі. Яны былі недалёка і праз колькі хвілін прыскакалі. Але толькі ўдваіх.

— А дзе Міхал? — спытаўся Юльян.


— Не ведаем. Ён сказаў, што хутка прыйдзе.


Юльян пакінуў на іх панну Зосю, загадаў чакаць яго, а сам пайшоў па следзе ваўчых. Не паспеў ён дайсці да гушчару, як насустрач яму выйшаў Міхал. Ён быў вельмі бледны, у руцэ моцна сціскаў нож.


— Ну і дзівосы робяцца ў гэтым доме, — сказаў ён. — Я і думаў, што там нячыста, але такога не чакаў.


— Ты ваўчых бачыў?


— Бачыў, бачыў, дайце я вам усё раскажу па парадку. Вас доўга не было, і я пачаў непакоіцца. Пакінуў хлопцаў і вырашыў абысці дом. У адным месцы, дзе гушчар падьгходзіць найбольш блізка, я ўбачыў паўтыканыя ў зямлю нажы. Пакуль я раздумваў, што б гэта магло азначаць, пачуў, што хтосьці бяжыць. Я выхапіў адзін нож, каб было чым бараніцца, і палез на высокае густое дрэва. Падбеглі дзве ваўчыхі, перакуліліся цераз гэтыя нажы, і ўявіце сабе — адна з іх ператварылася ў вяльможную пані Альбіну.


— А другая?


— А другая, колькі ні кулялася, засталася ваўчыхай. Я ж адзін нож узяў адтуль, а варажба ваўкалакаў ад гэтага чэзне. Як тая ваўчыха жаласна скуголіла! А пані Альбіна ёй сказала: "Я што-небудзь потым прыдумаю, а пакуль што — як мага далей ад гэтых мясцін". Так і пайшлі ўдваіх — жанчына і ваўчыха. Я пасядзеў на тым дрэве колькі часу, пакуль яны з вачэй не зніклі. Затым злез і пайшоў. Ды вось, дзякуй Богу, вас сустрэў.


Яны хутка пайшлі ў бок Зосі і хлопцаў.


— Панна Зося, — сказаў Юльян. — Альбіна і Магда назаўсёды пакінулі ваш маёнтак. Але я не думаю, што вам сёння захочацца туды вяртацца. Прашу вас, паехалі са мной, а раніцай мы пашлём да вашага бацькі чалавека з пісьмом.


— Паехалі! — сказала панна Зося.


Святлана КЛІМКОВІЧ

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconХто ты такі? Адкуль?
Хлопец І дзяўчына разыходзяцца ў розныя бакі. З’яўляецца жанчына ў чорным адзенні

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconСвята распрацавана І праведзена ў 1 класе настаўніцай Пікта І. М
Бацька Нёман І яго дочкі – Вілія, Бярэзіна, Шчара, Зяльвіна, Котра, Лоша збіраюць паўнаводную даніну з магутных дуброў Налібоцкай...

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconСтартавала кампанія абароны Белавескай пушчы. Украінскія ды расейскія экалягічныя арганізацыі заклікаюць дасылаць лісты пратэсту персанальна Аляксандру
Аляксандру Лукашэнку а так сама Міністру прыродных рэсурсаў І аховы навакольнага асяродьдзя Лявонцію Харужыку. Як вядома, Нацыянальны...

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconЯраслаў Лукасік нарадзіўся ў 1972 годзе ў Польшчы, у горадзе Лукаў, што на Падляшшы, у шчырай каталіцкай сям’і. Ягоны бацька Генрых за часы Салідарнасьці быў
У лукаве прайшло ўсё дзяцінства Яраслава, але ён горача марыў жыць у пушчы. У 1987 годзе мара зьдзейсьнілася – два гады Яраслаў жыў...

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconАндрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва?
Андрушкова, Л. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? : [спісы насельніцтва Расійскай імперыі xviii—xix стст з'явіліся ў Клімавіцкім...

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconКантрольная тэставая работа ў 9 класе
Як пабудзе мой Кастусь з вашым дзедам дык хлопца не пазнаць: такі паслухмяны робіцца, такі гаспадарлівы

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconЗапах чабора (пах чабаровы)

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconЭ. У. Андрэенка
Песні: «Звон памяти» (А. Рощин), 2005; «Вишня» (Е. Казюкин), 2006; «Развітальны час» (Т. Мушынская), 2005; «Водар акацыі белай»

Пах руж Адкуль у пушчы такі водар? iconНадзвичайні ситуації
«взаємні-стю»: стихійними лихами від яких руйнуються міста, села, дороги І, навіть інколи гинуть люди. Такі ситуації називаються...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка