Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год




НазваСёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год
Дата канвертавання31.12.2012
Памер32.66 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 27 ліпеня


Блогер Wal_de_maar сёньня піша ў сваім Жывым журнале: “Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў і сьвядомасьці – 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год як мы грамадзяне Беларусі, а не іншай якой краіны. Мы жывем на сваёй уласнай зямлі, дзе жылі спрадвек нашыя продкі, мы народ зь вялікім, надзвычай цікавым, бліскучым, але й трагічным мінулым, са складанай і пакуль яшчэ заблытанай сучаснасьцю, але ў нас ёсьць нашая будучыня, якую нам самім і ствараць, ёсьць нашыя мары і спадзяваньні – і ўсё ў нас будзе добра, я веру! Жыве Беларусь і будзе жыць!»


Эканаміст Леанід Заіка ў сваім артыкуле «Беларускае шчасьце: урокі аўтарытарнага фэномэну краіны», зьмешчаным на сайце Трэці шлях, піша: “Ці думаў клясычны эканаміст, у наўпроставым і пераносным сэнсе, Давід Рыкардо, пра тое, што ягоную тэорыю параўнальных перавагаў будуць вывучаць у далёкай Беларусі? Не, канечне ж. Мы гэта робім пакуль толькі ў вну ў форме тэарэтычных студыяў. Абстрактна й мімаходзь. Як прыклад зь нейкай тэарэтычнай палітычнай эканоміі мінулага. Але: добрая тэорыя добрая заўсёды. У Афрыцы, альбо ў Эўропе, Бразыліі ці Францыі. З гэтага й пачнем. 2007 год – год патрэбных і эфэктыўных эканамічных рашэньняў. Калі краіна перайшла на чацьвёртую хвалю спажываньня, то, нарэшце мы сталі завозіць мяса птушкі з Францыі. Радуе цана – за 1 кіляграм французкай птушкі мы плацім усяго 62 цэнты. Гэта адпавядае ўнутранай цане ў 1330 беларускіх рублёў. Такі вонкавы канкурэнтны кошт. Ён яўна робіць пэрспэктывы нашых “брутоў Грыль” і “пятрухаў” вельмі сумнеўнымі. Зрэшты, сытуацыю даўно трэба праверыць на спажыўцах. Яны і будуць параўноўваць сваіх бройлераў па 6000 і францускіх па 2000. Трохразовы разрыў ня вытрывае ніводны вытворца. А што думаюць на гэты конт прыхільнікі далучэньня да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі? А дырэктары птушкафабрык?”


Ushchent з суполкі Жывога Журналу minsk_by заклапочаны такой праблемай: “Хачу зрабіць у Менску некалькі маек з цытатамі Лукашэнкі... на Варанянскага й Мірашнічэнка ўжо адмовілі і, верагодна, адмовяць у іншых месцах (Лагойскі тракт, Солтыса). Цёткі долю сэкунды глядзяць проста ў вочы, а пасьля кажуць катэгарычнае “не”. Ushchent зьвяртаецца да іншых чальцоў суполкі з просьбай падказаць, у якіх фотацэнтрах можна зрабіць такія незвычайныя палітычныя майкі. Чальцы суполкі рэкамэндуюць:


“Можа ня трэба адразу раскрываць свой "каварны плян"? Ты проста прыходзь і кажы: вось у мяне тут файлікі на флэшцы, зробіце на майку? Яны канешне скажуць "так!" Цяпер падлючаеш флешку ды тыкаеш пальцам на патрэбныя карцінкі. Калі ты з выгляду не цягнеш на гэбіста, то чаго ім баяцца?! (Яны ж не пакідаюць на майках свае рэквізіты!)»


«Калі я рабіў такія майкі, мяне даставалі месяцы чатыры... У выніку карцінкі зрабілі ў Маскве, а тут папросту перанесьці, дый тое ў непрацоўны час і паціху».


“Стужка, прынтэр і прас табе дапамогуць”.


Удзельнікаў форумаў парталу зацікавіла TUT.by інтэрвію “Эўрапейскага радыё” зь Ірынай Дарафеевай, якая ў часе жніва езьдзіць па палёх Беларусі з агітбрыгадамі. Спадарыня Дарафеева лічыць, што ад ейных канцэртаў у мэханізатараў падвышаецца працаздольнасьць. Удзельнікі форумаў камэнтуюць:


“Ага, зашыбіся выбар – паміж працай у полі й канцэртам Дарафеевай. Тут у любога падвысіцца вытворчасьць, абы толькі не на “канцэрт”.


“Што там у каго Дарафеева падвышае? Узровень тэстэрону? Ужо не да працы тады...”


“Трэба было б праверыць, як ад яе ў кароваў надоі мяняюцца: калі прырастаюць, дык адправіць у пажыцьцёвае турнэ па кароўніках. Можна й замежныя турнэ арганізаваць. І ўвогуле, нешта нашыя “зоркі” зусім ад сельскай гаспадаркі адарваліся. Трэба туды ня толькі народныя грошы ўбухваць, але й артыстаў прыцягваць”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconСпадарыня: Віншую са сьвятам незалежнасьці беларускі народ І Радыё Свабода! З жахам назірала сёньня за разгонам мірнай дэманстрацыі, якая адбывалася ў

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
У суполцы Жывога журналуminsk by супрацоўнікаў кдб папросту віншуюць са сьвятам. А aneta spb гэткую інфармацыйную нагоду ўспрымае...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconПринятие законодательства на основе типовых законов
Армении (2006 год), Бангладеш (2001 год), Бахрейне (1994 год), Беларуси (1999 год), Болгарии (2002

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconЗакон республики таджикистан
Ахбори Маджлиси Оли Республики Таджикистан, 2001 год, №4, ст. 194; 2006 год, №4, ст. 199; 2007 год, №7, ст. 673; 2008 год, №12, часть...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconРядом с игуаной на обложке написано, что в журнале рассказываются о тенденциях дизайна 2012. Это, честно признаюсь, лукавство: специального материала о том
Мы очень на вас надеемся, люди, – этот год будут для ad важным: осенью мы празднуем свое десятилетие, и планов у нас громадье. Но...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год icon"франтавікі, надзеньце ордэны"
Вяд. 2: Паважаныя землякі! Мы рады вітаць вас сягоння ў нашай зале напярэдаднІ вялікага свята – 65-годдзя вызвалення нашай краіна...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconНастаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма
Беларусь… Якая прыгожая, светлая наша краіна. Вы пачулі зараз, як П. Глебка ў сваім вершы з любоўю піша пра нашу Радзіму. А вы любіце...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconАле ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам?
Ван Кобзік напачатку 1990-х трапіў на знакавую тады радыёстанцыю “Беларускую маладзёжную” 19-гадовым студэнтам. Аднак юнацкі імпэт...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год iconПрограма з мікробіології та вірусології
Примітка: Розділ “Імунологія” обсягом 54 акад години (8 год лекцій, 18 год прак-тичних занять та 28 год самостійної роботи) викладається...

Сёньня піша ў сваім Жывым журнале: Са сьвятам вас, спадары суайчыньнікі! Незалежна ад поглядаў І сьвядомасьці 17 год нашай супольнай незалежнасьці, 17 год icon«Писать правду можно печатать нельзя!». А. Капельников. Из частного письма. Ашхабад. 1956 год
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка