Cтатут гуртка – семінара "Рамяство гісторыка"




НазваCтатут гуртка – семінара "Рамяство гісторыка"
Дата канвертавання31.12.2012
Памер17.21 Kb.
ТыпДокументы
Cтатут

гуртка – семінара “Рамяство гісторыка”

(Навуковы кіраўнік – доктар гістарычных навук,

прафесар кафедры гісторыі Беларусі С.В.Марозава)


Гурток– семінар “Рамяство гісторыка” – добраахвотнае аб'яднанне студэнтаў факультэта гісторыі і сацыялогіі. У гуртку–семінары могуць таксама ўдзельнічаць вучні 10–11 класа ліцэяў і гімназій г. Гродна, якія праяўляюць цікавасць да навуковай гістарычнай творчасці.

Асноўнай мэтай дзейнасці гуртка–семінара з’яўляецца падрыхтоўка студэнтаў да даследчыцкай дзейнасці, набыццё імі ведаў, уменняў і навыкаў у галіне метадалогіі, методыкі і тэхнікі навуковага даследавання.

Задачы гуртка–семінара:

  • знаёмства са спецыфікай пазнавальнай і даследчай дзейнасці гісторыка

  • пастаноўка даследчай работы студэнтаў на навуковую аснову з першага курса

  • фарміраванне навыкаў працы над курсавымі работамі ад пачатку (выбар тэмы) да завяршэння (абарона)

  • выхаванне культуры даследчыцкай працы

Кіраўніком гуртка–семінара з’яўляецца прафесар кафедры гісторыі Беларусі С.В.Марозава. У арганізацыі дзейнасці гуртка–семінара ёй дапамагае стараста, які прызначаецца кіраўніком гуртка.

Удзельнікам гуртка–семінара можа стаць кожны студэнт факультэта гісторыі і сацыялогіі, які прымае дадзены статут, жадае спасцігнуць рамяство гісторыка і абавязваецца выконваць праграму гуртка–семінара. Прыём ажыццяўляецца па вуснай заяве студэнта. Пажаданай з’яўляецца рэкамендацыя яго навуковага кіраўніка.

Студэнт-гуртковец мае правы: удзельнічаць ва ўсіх формах дзейнасці гуртка–семінара; прымаць удзел у студэнцкіх навуковых канферэнцыях, якія арганізуюцца на факультэце; уносіць прапановы па паляпшэнню работы гуртка–семінара; права свабоднага выхаду з гуртка–семінара.

Студэнт-гуртковец абавязаны: выконваць дадзены статут; наведваць заняткі гуртка–семінара (адсутнасць без уважлівай прычыны на трох пасяджэннях цягне за сабой аўтаматычнае адлічэнне); выконваць усе заданні, прапанаваныя яму згодна з праграмай гуртка–семінара.

Праграма дзейнасці гуртка–семінара павінна адпавядаць яго статуту.

Асноўнай формай дзейнасці гуртка–семінара з'яўляюцца лекцыйна-практычна-лабараторныя заняткі. Заняткі праводзяцца раз у тыдзень на працягу кастрычніка–снежня і лютага–красавіка.

Статут распрацаваны 5.10.2007 г.


Навуковы кіраўнік

гуртка-семінара С.В.Марозава.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconСцэнар правядзення семінара "Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы"
У пачатку семінара можна правесці любое практыкаванне на ўсталяванне кантактаў І стварэнне пазітыўнай даверлівайай атмасферы. На...

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" icon2000/2001 вучэбны год Навуковы кіраўнік гуртка – праф. Юхо І. А. Стараста гуртка
Удзельнікі гуртка: Хоміч Н. С. (1 курс), 2 курс Жэбрак В. С., Карвіга К. А., Бабкова В. А., Кастузік Г. А., Вахновіч І. В., Верцінская...

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconСправаздача аб дзейнасці Студэнцкага Археалагічнага гуртка
У лютым сябры гуртка апрацоўвалі археалагічныя матэрыялы выяўленыя падчас раскопак

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconСправаздача аб паседжанні гуртка па крымінальнаму праву 8 снежня 2010 года
Трэцяе паседжанне навуковага гуртка было прысвечана кваліфікацыі гвалтоўных злачынстваў, здейсненых групай асоб

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconУ суботу 5 сакавіка вучні 7 І 9 класаў, разам з кіраўніком экалагічна-краязнаўчага гуртка "Ручаёк" Касцюк А. К І кіраўніком гуртка "Спадчына" Нікалайкавай В. Р

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconПлан працы навуковага гуртка
Запрашаем да ўдзелу ў працы навуковага гуртка ўсіх зацікаўленых у паглыбленым вывучэнні пытанняў крымінальнага права

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconСправаздача аб пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву
Мінулае пасяджэнне гуртка па крымінальным праве было праведзена ў фармаце аналізу асобных складаў злачынстваў у рамках главы 25 Крымінальнага...

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconIнструкцыя аб парадку вырабу І ўстаноўкі ахоўнай дошкі на матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., №9,...

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconУліковая картка гісторыка-культурнай каштоўнасці
Назва (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)

Cтатут гуртка – семінара \"Рамяство гісторыка\" iconМатэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Докшыцкага раена, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка