Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф




НазваАляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф
Дата канвертавання30.12.2012
Памер13.54 Kb.
ТыпДокументы
Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ


Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску ў сям’і інтэлігенцыі. Бацька – інжынэр-тэхноляг, маці – загадчыца дзіцячага садку.


У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці “кіраваньне зьнешнепалітычнай дзейнасьцю”.


У 1996 годзе ўступіў у партыю БНФ.


Быў намесьнікам старшыні “Маладога фронту” (1999 – 2000 гады), выканаўцам абавязкаў старшыні “МФ”.


З 2003 года – намесьнік старшыні БНФ.


У сакавіку 2006 году быў арыштаваны, адседзеў 12 сутак за ўдзел у намётавым мястэчку на Кастрычніцкім пляцы.


Падчас замежных дзелавых паездак двойчы сустракаўся з экс-прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр, быў на прыёме ў Белым доме, меў размову з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, які паціснуў Янукевічу руку.


Шмат чытае, асабліва гістарычнай літаратуры. Любіць мэмуары, цікавіцца старажытным Рымам, Другой Ўсясьветнай вайной.


Не ўяўляе свайго жыцьця без музыкі, любіць слухаць клясычны рок. У захапленьні ад “Крамы”, “Новага Неба”, “N.R.M.”, “Band A”.


Любіць спорт, сам добра гуляе ў футбол, вялікі тэніс. Цікавіцца ангельскай футбольнай лігай.


Вельмі любіць самалёты. Зьбірае пасадачныя купоны на самалёты, калекцыя даволі багатая, бо шмат вандруе.


Зь ежы аддае перавагу беларускай кухні, любіць смажаную бульбу, дранікі, селядзец. Сам някепска гатуе дранікі, умее рабіць плоў.


З напояў аддае перавагу гарбаце і журавіннаму морсу. Алькаголь не ўжывае з 14 гадоў.


Жыве з бацькам. Пакуль не жанаты.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconАляксей Кароль намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconЮрась Беленькі. Эканаміст. Намесьнік старшыні кхп бнф
Па разьмеркаваньні 2 гады працаваў кантралёрам-рэвізорам кру ў Магілёўскай вобласьці. Потым 2 гады служыў "начфінам" у войску, старшы...

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconДэлегацыя беларускай апазыцыі у складзе лідэра Партыі бнф вінцука Вячоркі, старшыні агп анатоля Лябедзькі, першага сакратара Партыі камуністаў беларускай
Сяргея Мацкевіча) сустрэлася сёньня ў Вашынгтоне з Майклам Козакам, адказным за пытаньні дэмакратыі, правоў чалавека І міжнародныя...

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconСтаршыня кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф
Паважаныя спадарыні І спадары, паважаныя землякі, дарагія фронтаўцы, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconЭдуард Акулін паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу "Дзеяслоў"
Эдуард Акулін – паэт, бард. Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу “Дзеяслоў”

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconВ.Івашкевіч зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца ў зша
Партыі бнф віктар Івашкевіч напісаў ліст да сябраў дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі, якая з панядзелка праводзіць сустрэчы...

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconНа сёлетнім Эўрабачаньні ў Хэльсінкі беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995
Бнф зянона Пазьняка І прадстаўнікоў дэмакратычнай інтэлігенцыі, тройчы паказалі па тэлебачаньню напярэдадні рэфэрэндуму. Фільм адыграў...

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconБеларускую дэлегацыю ў Хэльсінкі ачольвае намесьнік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак. Гэты чалавек стаў вядомы ў 1995 годзе як аўтар фільму
Фільм, у якім аўтар апаганьваў нацыянальны беларускі сьцяг І герб, а таксама абразьліва выказваўся ў бок тагачаснага лідэра бнф зянона...

Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі бнф iconСябры аргкамітэту па стварэньню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі калядную вечарыну на сядзібе партыі бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі
Бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій. Пасьля прамоў адбылася прэзэнтацыя новага дыску з хрысьціянскай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка