І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання




НазваІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Дата канвертавання28.10.2012
Памер119.52 Kb.
ТыпДокументы

powerpluswatermarkobject7685048


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


І. І. Паўлоўскі


БЕЛАРУСКАЕ КРАСАМОЎСТВА


праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове

для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання


Мінск

2010

Тлумачальная запіска


Актуалізацыя ведаў па беларускай мове і актывізацыя моўных дзеянняў малодшых школьнікаў з’яўляюцца найважнейшымі базавымі арыенцірамі навучання беларускай мове і фарміравання культуры моўных зносін. Валоданне ветлівай мовай, выразнымі моўнымі сродкамі спрыяе фарміраванню творчай культурнай асобы, якая імкнецца да самаўдасканалення і развіцця. У сувязі з гэтам важна рэалізаваць у межах факультатыўнага курса дзейнасны падыход да навучання малодшых школьнікаў беларускай мове, які праяўляецца ў адборы і структураванні зместу вучэбнага матэрыялу, выкарыстанні актыўных форм і метадаў навучання — навучанне спосабам культуры моўных дзеянняў праз саму культурную дзейнасць.

Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага і дарэчнага ўжывання ветлівай мовы, моўных сродкаў выразнасці ў працэсе зносін.

Задачы факультатыўных заняткаў:

    • павышэнне моўнай культуры і агульнага культурнага ўзроўню вучняў ва ўзаемаадносінах і зносінах з іншымі людзьмі;

    • развіццё ўменняў па самастойнай паспяховай падрыхтоўцы прамовы і дасягненні камунікатыўнага кантакту са слухачамі пры звароце да іх;

    • засваенне вучнямі моўных зваротаў і выразаў, якія сведчаць пра ветлівыя адносіны паміж людзьмі;

    • фарміраванне культуры моўнай ветлівасці — элементарных навыкаў ужывання зваротаў і выразаў пры сустрэчы са знаёмымі людзьмі, развітанні, просьбе, прабачэнні, віншаванні, пажаданні;

    • развіццё ўменняў падбіраць словы і выразы, якія маюць блізкае або супрацьлеглае значэнне, вобразныя звароты падчас уласнага ўспрымання або ацэнкі аб’ектаў рэчаіснасці, падзей, якасцей і ўласцівасцей прадметаў гутаркі ў розных моўных сітуацыях;

    • узбагачэнне мовы вучняў выразнымі сродкамі мовы, якія служаць для трапнага, дакладнага, красамоўнага адлюстравання рэчаіснасці ў прамове;

    • развіццё ўмення выкарыстоўваць беларускае красамоўства для дасягнення камунікатыўнага кантакту з бацькамі, сябрамі, настаўніцай, знаёмымі і незнаёмымі людзьмі;

    • фарміраванне ўяўленняў вучняў аб разнастайнасці сфер ужывання беларускай мовы і на гэтай аснове актывізацыя патэнцыяльных здольнасцей вучняў;

    • фарміраванне культуры ўжывання вучнямі беларускай мовы пры фармуляванні і выказванні ўласных думак, пачуццяў, перадачы інфармацыі;

    • фарміраванне і развіццё ў малодшых школьнікаў густу і стылю пры спараджэнні выказванняў, умення даваць ацэнку выказванням на беларускай мове іншых людзей.

Змест факультатыўных заняткаў вызначаецца з улікам прынцыпаў функцыянальнасці і інтэнсіфікацыі навучання малодшых школьнікаў беларускай мове, якімі прадугледжваецца авалоданне спосабамі камунікатыўнай дзейнасці — моўнымі дзеяннямі і красамоўнай тэхнікай, якія неабходны для актыўных і паўнавартасных зносін на беларускай мове ў розных сітуацыях.

Уменні красамоўства ў розных паўсядзённых сітуацыях зносін садзейнічаюць дасягненню поспехаў у справах, паляпшаюць моўную атмасферу, спрыяюць устанаўленню кантакта з іншымі людзьмі. У ходзе фарміравання ў малодшых школьнікаў уменняў красамоўства ажыццяўляецца інтэграцыя моўных сродкаў і прыёмаў ветлівасці ў адзіную сістэму культурных паводзін і ўчынкаў. Факультатыўныя заняткі «Беларускае красамоўства» з’яўляюцца перадумовай усталявання дзелавых адносін і добрага настрою ў сацыяльнай сферы, развіцця творчых здольнасцей вучняў, моўнага самаўдасканалення. Акрамя таго, заняткі па фарміраванні моўнай ветлівасці забяспечваюць поліаспектнае развіццё псіхічных працэсаў, лагічнай аперацыянальнасці, якасных характарыстык асобы.

Пры адборы зместу факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» трэба кіравацца прынцыпам семантызацыі моўных сродкаў. Вучням прапануецца разнастайнасць і багацце выразных сродкаў беларускай мовы, якія перадаюць шматлікія адценні праяўлення фактаў рэчаіснасці ў зменлівых сітуацыях зносін.

На вырашэнне пастаўленых задач навучання выразнай мове накіраваны актыўныя формы і метады, якія фарміруюць у малодшых школьнікаў спосабы моўнай дзейнасці праз саму дзейнасць. Назіранне над лепшымі ўзорамі мастацкай мовы, мадэляванне моўных сітуацый, практыкаванні ва ўжыванні слоў і выразаў ў пераносным значэнні, параўнанне аб’ектаў рэчаіснасці паводле іх формы, уласцівасцей, функцыі, падбор трапных слоў для выказвання думак і адносін будуць спрыяць фарміраванню ў вучняў уменняў красамоўства. Факультатыўныя заняткі забяспечваюць развіццё патэнцыяльных здольнасцей вучняў спараджаць уласныя змястоўныя выказванні, якія адрозніваюцца сваёй арыгінальнасцю і непаўторнасцю, адназначнасцю і канкрэтнасцю. Прымяненне форм і метадаў навучанню выразнай мове ў натуральным беларускамоўным асяроддзі падтрымлівае ў малодшых школьнікаў жаданне выказацца на роднай мове, актывізуе іх думкі, узбагачае моўны патэнцыял.

Факультатыўныя заняткі ў IV класе па беларускім красамоўстве вызначаюцца таксама функцыянальна-стылёвым і дзейнасна-аперацыйным прынцыпамі навучання малодшых школьнікаў беларускай мове, якімі прадугледжваецца авалоданне спосабамі камунікатыўнай дзейнасці ў розных моўных сітуацыях — функцыянальным стылем моўных дзеянняў, выкарыстаннем моўных сродкаў, якія адпавядаюць сітуацыі моўных зносін, тэхнікай красамоўства.

Факультатыўныя заняткі «Беларускае красамоўства» з’яўляюцца стымулам для пашырэння і актыўнага выкарыстання беларускай мовы як асноўнага сродка зносін паміж людзьмі. Яны спрыяюць стварэнню і функцыянаванню беларускамоўнага асяроддзя, што ў сваю чаргу з’яўляецца найважнейшым паказчыкам культурнага грамадства.

Вывучэнне беларускага красамоўства на факультатыўных занятках прадугледжвае не толькі назіранне над асаблівасцямі праяўлення беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці, але і мадэляванне моўных сітуацый, пераўвасабленне і пастаноўкі, ролевыя дзелавыя гульні, творчыя работы. Пры адборы і структураванні зместу навучання выкарыстоўваецца структурна-дзейнасны прынцып, паводле якога базавыя веды і ўменні па беларускай мове з’яўляюцца асновай красамоўства.

Навучанне беларускаму красамоўству пачынаецца з раздзела «Ветлівая мова», які прадугледжвае знаёмства з выразнай мовай. Задача раздела «Беларуская мова ў паўсядзённым жыцці» — актыўнае засваенне вучнямі ўменняў беларускага красамоўства.


Ветлівая мова (17 гадзін)


Ветлівыя моўныя зносіны (3 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Красамоўства — прыгожая мова. Красамоўства для выказвання ветлівых адносін. Красамоўства для наладжвання кантакту.

Красамоўная дзейнасць. Адрозніваць ветлівую і грубую мову. Уступаць у ветлівыя моўныя зносіны. Вызначаць ветлівыя адносіны субяседніка. Паведамляць пра падзеі і здарэнні. Запытваць пра што-небудзь. Абменьвацца інфармацыяй. Падтрымліваць размову. Наладжваць кантакт з субяседнікам.

Гаварэнне і слуханне (2 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Гаварэнне — выказванне ўласных думак, адносін, пачуццяў у вуснай форме. Слуханне — успрыманне на слых чужых думак.

Красамоўная дзейнасць. Выказваць свае думкі поўна і дакладна. Адказваць на пытанні. Захоўваць патрэбную інтанацыю ў працэсе гаварэння. Стрымліваць празмерную эмацыянальнасць падчас размовы. Прадумваць, што і як сказаць, каб не пакрыўдзіць субяседніка. Выказваць асноўнае. Гаварыць зразумела. Пачынаць і заканчваць сваё выказванне. Сачыць за правільным вымаўленнем асобных гукаў, спалучэнняў гукаў і слоў. Выслухоўваць субяседніка і праяўляць зацікаўленасць. Уважліва слухаць, каб зразумець субяседніка. Стрымлівацца і не перапыняць субяседніка.

Чытанне і пісьмо (2 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Чытанне — успрыманне на зрок чужой мовы. Пісьмо — выказванне ўласных думак у пісьмовай форме.

Красамоўная дзейнасць. Чытаць услых і «сам сабе». Прымяняць навыкі чытання. Падбіраць творы для чытання. Развіваць чытальніцкі густ. Захоўваць гігіену чытання.

Запісваць уласныя думкі. Падпісваць паштоўкі. Захоўваць гігіену пісьма.

Формулы ветлівасці (10 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Ветлівая мова — ужыванне ветлівых слоў і зваротаў у розных моўных сітуацыях.

Словы вітання з бацькамі, сябрамі, настаўніцай, іншымі людзьмі: Добрай раніцы! Добры дзень! Добры вечар! Вітаю Вас! Прывітанне! Здароў! Салют!

Словы развітання: Да пабачэння. Да сустрэчы. Добрай ночы. Дабранач. Да заўтра. Бывайце здаровы. Да новых сустрэч. Усяго найлепшага. Бывайце. Да новых сустрэч.

Словы звароту да бацькоў, сяброў, настаўніцы, іншых людзей: Дарагія мае! Мілая мамачка! Мамачка! Родныя мае! Дарагія сябры! Шаноўныя! Мой дружа! Друг мой! Паважаная Марыя Пятроўна! Дарагая Марыя Пятроўна! Рады Вас бачыць! Рады сустрэчы! Мне вельмі прыемна Вас бачыць! Дазвольце да Вас звярнуцца. Прабачце, калі ласка. Ці можна да Вас звярнуцца? Шаноўныя сябры!

Словы падзякі: Дзякуй. Вялікі дзякуй. Я ўдзячны вам. Нізкі вам паклон! Шчыра ўдзячны. Прыміце маю падзяку. Дзякуй за ўсё. Буду заўсёды ўдзячны.

Словы прабачэння: Прабачце. Прыміце прабачэнне. Мне вельмі сорамна. Я прашу прабачэння.

Словы просьбы: Дазвольце. Дайце, калі ласка. Можна папрасіць. Я вельмі прашу. Прашу Вас.

Словы згоды: Добра. Калі ласка. Абавязкова. Я згодзен. Да. Так. Але. Не. Не згодзен.

Словы знаёмства: Давай пазнаёмімся. Будзем знаёмы. Мне хацелася б пазнаёміцца. Скажы, калі ласка, як цябе завуць. Мне будзе прыемна з табой пазнаёміцца. Хачу вас пазнаёміць. Дазвольце з Вамі пазнаёміцца. Дазвольце вас пазнаёміць. Пазнаёмцеся, калі ласка. Можна з Вамі пазнаёміцца? Мяне завуць Алесь. А Вас? Мне вельмі прыемна пазнаёміцца з Вамі. Я рады знаёмству з Вамі. Мне даўно хацелася пазнаёміцца з Вамі. Мы з Вамі не знаёмы.

Словы віншавання: Віншую. Я хачу павіншаваць вас. Са святам, мае дарагія. Прыміце віншаванне. З днём нараджэння! З Новым годам!

Словы пажадання: Жадаю табе моцнага здароўя і шчасця. Жадаю ўсяго найлепшага. Жадаю доўгіх гадоў жыцця. Прымі мае найлепшыя пажаданні. Жадаю табе ўсяго добрага. Поспехаў вам. Ад усяго сэрца жадаю Вам поспехаў.

Красамоўная дзейнасць. Успрымаць сэнс ветлівых слоў і зваротаў. Правільна ўжываць ветлівыя словы і звароты. Ужываць словы вітання і развітання з рознымі людзьмі. Звяртацца да людзей і правільна ўжываць словы звароту. Выказваць падзяку іншым людзям. Прасіць прабачэння. Звяртацца з просьбай. Выказваць згоду з субяседнікам. Ужываць словы і выразы пры знаёмстве. Віншаваць са святам, днём нараджэння, значнымі падзеямі бацькоў, настаўніцу, сяброў і знаёмых людзей. Выказваць пажаданне.


Беларуская мова ў паўсядзённым ужытку (17 гадзін)


Паўсядзённае ўжыванне мовы (3 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Тэкст — асноўны сродак моўнай дзейнасці. Пачатак і заключэнне як важныя прыметы сэнсавай закончанасці тэксту.

Спосабы публічнага выказвання: чытанне тэксту, узнаўленне тэксту па памяці, свабоднае выказванне. Фіксаванне прамовы (план, канспект, поўны тэкст).

Словы і выразы для засяроджвання ўвагі слухачоў. Ролевыя пераўвасабленні.

Красамоўная дзейнасць. Ужываць поўны тэкст у моўных дзеяннях. Пачынаць і заканчваць прамову.

Чытаць тэкст іншым людзям. Узнаўляць і чытаць тэкст па памяці. Свабодна спараджаць тэкст (выступленне). Складаць план прамовы. Складаць канспект прамовы. Выкарыстоўваць поўны запіс тэксту (прамовы).

Рыхтаваць апавядальныя, апісальныя і разважальныя прамовы.

Ужываць словы і выразы, ролевыя пераўвасабленні для засяроджвання ўвагі слухачоў.

Інфармацыйнае слова (3 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Асноўныя кампаненты інфармацыйнага выступлення: наяўнасць ведаў па тэме прамовы, адбор фактаў, устанаўленне ўзаемасувязі вядомага і новага, лагічная паслядоўнасць і дынаміка прамовы.

Красамоўная дзейнасць. Паведамляць аб прачытаным. Паведамляць аб уласных назіраннях. Перадаваць пачутую інфармацыю. Выказваць уласны пункт гледжання на прадметы, падзеі, паводзіны людзей.

Расказваць пра сябе (прамова-прэзентацыя). Расказваць пра з’яву ці прадмет (прамова-тлумачэнне). Расказваць пра спосабы выканання дзеянняў (прамова-інструкцыя). Расказваць пра падзеі і факты (прамова-паведамленне). Выказваць ўласнае меркаванне ў палеміцы (рэпліка).

Пераканальнае слова (2 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Разважанне-доказ. Разважанне-тлумачэнне. Апраўдванне. Крытыка. Абвяржэнне.

Красамоўная дзейнасць. Пераконваць шляхам доказу. Пераконваць тлумачэннем. Пераконваць праз эмацыянальныя сродкі. Падбіраць аналагічныя факты або супрацьпастаўленне ў пераканальнай прамове. Уздзейнічаць на думку слухачоў у пераканальнай прамове.

Натхняльнае слова (2 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Віншаванне. Прывітанне. Зварот.

Красамоўная дзейнасць. Віншаваць са святам і іншымі падзеямі ў жыцці людзей. Звяртацца са словамі, якія выклікаюць эмоцыі. Уздзейнічаць на пачуцці чалавека. Выказвацца на сямейных або школьных мерапрыемствах.

Забаўляльнае слова (2 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Жартаўлівая гутарка. Асаблівасці забаўляльнай прамовы: непаўторнасць, сцісласць, парадоксы, выразнасць, каламбурнасць.

Красамоўная дзейнасць. Жартаваць над паводзінамі людзей і жывёл. Умець жартаваць і ўспрымаць жарты. Падбіраць тон і дынаміку забаўляльнай прамовы. Умець засяродзіць увагу слухачоў на забаўляльнай прамове.

Запаветнае слова (2 гадзіны).

Веды і паняцці аб красамоўстве. Рысы запаветнага выступлення: глыбокая індывідуальнасць, патаемнасць, вузкае кола людзей (часцей адзін чалавек), да якіх звяртаюцца з запаветнай прамовай.

Красамоўная дзейнасць. Выказваць любоўныя адносіны да бацькоў і іншых родных. Весці дзённікавы запіс. Пісаць асабістае пісьмо. Выкарыстоўваць інтуіцыю і пачуцці, якія выклікаюць запаветнае слова. Недагаворанасць і маўклівы позірк у запаветнай прамове.

Дыялог размова паміж людзьмі (3 гадзіны)

Веды і паняцці аб красамоўстве. Тэма размовы. Пачатак гутаркі (зварот з просьбай, ветлівы зварот, адкрытыя пытанні з мэтай атрымаць адказ). Завяршэнне размовы (згода, выказванне падзякі, выбачэнне на вымушанае завяршэнне размовы, спадзяванне на працяг размовы).

Красамоўная дзейнасць. Развіваць майстэрства размовы. Весці размову на розныя тэмы. Гутарыць з бацькамі і роднымі людзьмі. Гутарыць з сябрамі. Гутарыць з настаўніцай. Гутарыць з аднакласнікамі. Гутарыць са знаёмымі людзьмі. Гутарыць з незнаёмымі людзьмі.

Чакаемыя вынікі:

  • актывізацыя розных відаў моўнай дзейнасці;

  • пашырэнне ўяўленняў аб ветлівых словах і зваротах;

  • удасканаленне ўмення ўжываць формулы ветлівасці ў розных моўных сітуацыях;

  • пашырэнне ўяўленняў аб сродках выразнасці мовы;

  • развіццё выразнасці мовы вучняў;

  • развіццё ўменняў вучняў ужываць фанетычныя і лексічныя сродкі выразнасці мовы;

  • павышэнне актыўнасці ўжывання беларускай мовы ў розных сферах дзейнасці;

  • пашырэнне сферы ўжывання беларускай мовы;

  • развіццё ўменняў вучняў рабіць прамовы на беларускай мове.


Рэкамендуемая літаратура


1. Булыка, А. М. Красамоўства ў Беларусі: хрэстаматыя / А. М. Булыка, Л. М. Мінакова, А. А. Станкевіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 2002. — 320 с.

2. Мурина, Л. А. Риторика / Л. А. Мурина. — Минск : Высш. школа, 1994. — 250 с.

3. Антонова, Л. Г. Развитие речи. Уроки риторики : попул. пособие для родителей и педагогов. — Ярославль : Акад. развития, 1997. — 222 с.

4. Безгина, О. Ю. Речевой этикет старших дошкольников : метод. пособие для воспитателей / О. Ю. Безгина. — М. : Мозаика-синтез, 2004. — 34 с.

5. Клундук, С. С. Этыкетная сітуацыя «зычэнне» ў маўленчай культуры беларусаў / С. С. Клундук // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя «Філалагічныя навукі» : навукова-тэарэтычны часопіс / заснавальнік Установа адукацыі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». — 2008. ― № 2. ― С. 98104.

6. Зубарева, А. А. Формулы русского речевого этикета: социолингвистическое исследование : автореферат дисс. … кандидата филологических наук : 10.02.19 / А. А. Зубарева. — Пермь, 2007. — 19 с.

7. Літарынка : Кніжка-карцінка : для дашк. узросту / аўт.-маст. І. І. Бокій. — Мінск : Юнацтва, 1993. — 32 с.

8. Овчарова, О. А. Уроки развития речи : метод. рекомендации учителям рус. яз. и лит. / О. А. Овчарова. — Сыктывкар : изд-во Коми РИППКРНО, 1993. — 106 с.

9. Паўлоўская, В. І. Займальны матэрыял па беларускай мове : для 4—8 кл. / В. І. Паўлоўская. — Мінск : Нар.асвета, 1970. — 144с.

10. Старжынская, Н. С. Развіццё маўлення дашкольнікаў : дапам. для пед. дашк. устаноў / Н. С. Старжынская. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск : НМЦэнтр, 1998. — 151, [1] с.





Образовательный портал www.adu.by / Национальный институт образования

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconІ. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання
Асноўная мэта факультатыўных заняткаў «Беларускае красамоўства» — забяспечыць развіццё здольнасцей малодшых школьнікаў да ўмелага...

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconПрацягам аднайменнага факультатыўнага курса для
Праграма факультатыўных заняткаў VІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconПрыкладнае тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу(35 гадзін)
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconЗвесткі Поразаўскай сш аб факультатыўных занятках на 2012-2013 навучальны год
Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па матэматыцы для 1 класа з беларускай І рускай мовай навучання. Мінск, 2010

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconГрані слова праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання
Таму словы, што фармiруюць лексiчны склад мовы, з’яўляюцца найважнейшай намiнатыў­най часткай мовы. Мова людзей – гэта перш за ўсё...

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconЛінгвістычны конкурс вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 10-11 класаў гімназій І ліцэяў тлумачальная запіска
«Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс» арыентаваны на вучняў 10-11 класаў філалагічнага напрамку ліцэяў...

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
...

І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства праграма факультатыўных заняткаў па беларускай мове для IV класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання iconКультурная спадчына
Праграма курса на выбар для Х класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка