Марына Капілава «запас на зіму»




НазваМарына Капілава «запас на зіму»
Дата канвертавання23.11.2012
Памер18.75 Kb.
ТыпДокументы
Марына Капілава

«ЗАПАС НА ЗІМУ»

Графіка, скульптура


Якасных і разнастайных запасаў мастацкай прадукцыі ў Марыны Капілавай хопіць не на адну зіму і не на адну экспазіцыю: у гэтым зможа пераканацца кожны наведвальнік «Ў»-галерэі, дзе з 1 па 14 снежня пройдзе выстава асноўных цяпер для аўтара кірункаў працы — друкаванай графікі і бронзавай скульптуры.

Асноўных, але не адзіных: разглядаючы манахромныя ажуры яе літаграфій і дасканала дэталізаваную (змацаваную, аднак, пластычна дакладным сілуэтам цэласнай формы) скульптуру, падазраеш мноства іншых спосабаў выяўлення бурнай крэатыўнасці аўтара. Так і ёсць — Марына Капілава цалкам універсальная ў тым, што датычыцца традыцыйных выяўленчых тэхнік, відаў, жанраў, паджанраў і г.д.: кераміка, мастацкі метал (ювелірная і дэкаратыўная пластыка), аўтарскія лялькі, станковая і кніжная графіка (літаграфія, пяро, аловак, акварэль), калаж, праца стыліста-пастаноўшчыка і дэкаратара ў фотапраектах, — напрыканцы спісу дарэчы толькі шматкроп'е… Не кажучы ўжо пра фактуру паўсядзённых паводзінаў і нават, не пабаюся гэтага пафаснага слова, — быцця аўтара, якое стылістычна гэтак жа шчыльна, як і гарманічна звязана з яго ж аўтарскай свядомасцю. З чаго, зразумела, вынікае маса праблем: слабая здольнасць да кампрамісаў, высокая планка крытэрыяў, некамфортная для многіх схільнасць без прамаруджвання канстатаваць «голасць» чарговага караля, які неасцярожна трапіў пад гарачую і цвёрдую руку літаграфіні і скульптарэсы.

Дык вось, што да запасаў: яны ўвесь час папаўняюцца. Экспазіцыя прэзентуе некалькі новых скульптур, якія працягваюць анімалістычна-метафарычную тэму, вядомую мінскаму гледачу яшчэ з даўняга праекта «Опытные образцы». Што датычыцца графікі, то дзякуючы супрацоўніцтву з Дзмітрыем Малатковым, дасведчаным майстрам-літографам, аркушы Марыны Капілавай у шэрагу выпадкаў унікальныя не толькі ў мастацкім, але і ў тэхнічным плане. Колькі працягнецца гэтая ні да чаго не падобная, амаль сярэднявечная творчая сітуацыя (значная для цэлага кола беларускіх і не толькі беларускіх мастакоў-графікаў), ніхто не ведае. Таму Маша з асаблівай руплівасцю стварае тут «запасы на зіму».

Назва выставы нясе метафарычны сэнс: усё тленна і крохка ў гэтым свеце. Надыходзіць зіма, паміранне сіл прыроды — а можа, і самой прыроды. Зіма — перапынак у руху, час ледзяных путаў. І тады спатрэбяцца запасы, што акумулююць святло і цеплыню, думку, перажыванне і майстэрства.

Маша — гэтак яна дазваляе называць яе сябрам — серыйны аўтар. Ухапіўшы дакладным рухам мімалётную тэму/нагоду/імпульс памаляваць-паляпіць, яна вычэрпвае пластычны матыў, сюжэт ці прыём да апошняй — напэўна? — кроплі (прынамсі, думка пра апошнюю кроплю ўзнікае) — паварочваючы так і гэтак, і вось так. Пакуль ёй падабаецца гэтая гульня — будзьма атрымліваць ад яе задавальненне. Запасацца на зіму.

Таццяна Бембель

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Марына Капілава «запас на зіму» iconМарына
Марына Чаеўская выяўленне рэлевантнасці зместу культурных канцэптаў у творах в. Быкава

Марына Капілава «запас на зіму» iconХарытонава Марына Аляксандраўна Дата нараджэння: 11 снежня
Марына Аляксандраўна на ўроку стараецца стварыць такія абставіны, каб кожны вучань быў упэўнены ў тым, што вынікі яго асабістага...

Марына Капілава «запас на зіму» iconСловарный запас цветообозначений у удмуртов: гендерные и возрастные различия
На самом деле, некоторые социальные группы знают много удмуртских цветонаименований, а у остальных групп словарный запас цветонаименований...

Марына Капілава «запас на зіму» iconКазачка для Яначкі пра зіму І саначкі

Марына Капілава «запас на зіму» iconТолькі калі падрос я зразумеỳ чаму мама так моцна любіла вясну з вясной у яе была звязана надзея на ỳрадлівае лета рупную восень І негалодную зіму

Марына Капілава «запас на зіму» iconЖурналістка Марына Коктыш фітнэс-цэнтры наведвае па той жа прычыне, што І астатнія жанчыны захаваць ідэальную фігуру. А разам атрымаць зарад бадзёрасьці
Журналістка Марына Коктыш фітнэс-цэнтры наведвае па той жа прычыне, што І астатнія жанчыны – захаваць ідэальную фігуру. А разам –...

Марына Капілава «запас на зіму» iconПершы раз атрымала падвышаную пасьля жніўня пэнсію, дадала колькі дзесяткаў тысячаў з загашніку І выпісала дровы
Юзэфа: “О-о-й! Добра стань тапіць, я ІХ за зіму ў упатраблю. Хата ў мяне вялікая, а тапіць-та яе трэба”

Марына Капілава «запас на зіму» iconТлумачальная запіска да мультымедыйнага прадукта. Выкладчык
Выкладчык: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г п. Астравец Гродненскай...

Марына Капілава «запас на зіму» iconКацярыніч Марына Мікалаеўна
Абсталяванне: падручнікі, атласы, к/к, карта “Чорная металургія свету”, узоры руд чорных металаў (магнітны, чырвоны І буры жалязняк,...

Марына Капілава «запас на зіму» iconУрок немецкого языка в 6 классе на тему
Расширить лексический запас учащихся, знания по страноведению по теме «Немецкий город»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка