У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал)




НазваУ конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал)
Дата канвертавання23.11.2012
Памер62.5 Kb.
ТыпКонкурс


Праграмы

Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў

”Зорка ўзышла над Беларуссю“


Намінацыя ”аўтарская песня“

Праграма выступлення павінна складацца з дзвюх песень, адна з якіх – твор вядомага аўтара-выканаўцы.

Працягласць выступлення не больш 10 хвілін.


Намінацыя ”народныя спевы“

І тур

(Патрабаванні І тура аднолькавыя

з патрабаваннямі І і ІІ этапах конкурсу)

У праграме выступлення павінны быць прадстаўлены два рознахарактарных твора:

беларуская народная песня (а cappella);

апрацоўка народнай (беларускай, рускай, украінскай і інш.) песні ці аўтарскі твор, напісаны для народнага голасу (па выбары канкурсанта) у суправаджэнні баяна ці інструментальнага ансамбля. Дапускаецца выкананне пад фанаграму ”мінус адзін“ (мінідыск, CD).

Агульная працягласць выступлення не больш 10 хвілін.

ІІ тур

Апрацоўка народнай песні ці аўтарскі твор, напісаны для народнага голасу (па выбары канкурсанта) у суправаджэнні інструментальнага ансамбля ці аркестра, якія не выконваліся на І туры.

Працягласць выступлення не больш 7 хвілін.


Намінацыя ”Эстрадныя спевы“


I тур

(Патрабаванні І тура аднолькавыя

з патрабаваннямі І і ІІ этапах конкурсу)


У праграме выступлення павінны быць прадстаўлены два рознахарактарных твора:

беларуская народная песня ў сучаснай апрацоўцы ці твор беларускага аўтара;

песня-хіт замежнага аўтара (аўтараў).

Выступленне ажыццяўляецца пад фанаграму ”мінус адзін“ (мінідыск, CD).

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал).

Працягласць выступлення не больш 10 хвілін.


II тур

У праграме выступлення павінна быць прадстаўлена песня-хіт беларусага ці замежнага аўтара (аўтараў) у суправаджэнні аркестра.

Працягласць выступлення не больш 5 хвілін.


Намінацыя ”сучасны танец“

Праграма выступлення складаецца з некалькіх рознахарактарных (рознастылевых) харэаграфічных нумароў (твораў), пастаноўка якіх была ажыццяўлена не раней 2005 года. У адным з нумароў праграмы выступлення павінна быць адлюстравана нацыянальная тематыка, нацыянальныя матывы.

Працягласць выступлення не больш 15 хвілін.

Максімальная колькасць удзельнікаў калектыву – 16 чалавек.


Намінацыя ”размоўны жанр“

На конкурс прадстаўляецца твор размоўнага жанру па выбару канкурсанта (маналог у вобразе, фельетон, музычны фельетон, сцэнічная эстрадная мініяцюра, клоўнская рэпрыза і інш.).

Максімальная колькасць выканаўцаў у нумары не павінна перавышаць 3 чалавек.

Працягласць выступлення не больш 7 хвілін.


Намінацыя ”рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, шоў-праграм“


Канкурсант прадстаўляе сцэнарна-пастановачны праект конкурснай работы ў абраным жанры (свята, тэатралізаванае прадстаўленне, шоў-праграма і іншае) у выглядзе разгорнутага сцэнарыя.

У сваім праекце канкурсант павінен:

вызначыць і пералічыць усе творчыя (мастацкія калектывы і інш.) і матэрыяльныя выдаткі (матэрыяльныя і тэхнічныя сродкі), якія неабходны для пастаноўкі;

выказаць у пісьмовым выкладзе пластычнае рашэнне, дэкаратыўна-мастацкае і музычна-шумавое афармленне пастаноўкі.

Да сцэнарнага праекта прыкладаюцца:

мастацка-дэкаратыўнае рашэнне святочнага асяроддзя ў цэлым і асобных эпізодаў пастаноўкі (з дадаткам эскізаў і чарцяжоў);

фанаграма музычна-шумавога афармлення святочных эпізодаў;

прасторава-мізансцэнічнае рашэнне асобных пластычных элементаў

кампазіцыі (з дадаткам схем).


Намінацыя ”Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва“

Малюнак

-

Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.

Жывапіс

-

Нацюрморт. 8 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз.), папера, палатно, кардон, акварэль, гуаш, тэмпера, алей. Памер ½ аркуша.

Кампазіцыя

-

Стварэнне эскіза дэкаратыўнага вырабу (дэкаратыўнае пано, габелен, керамічны посуд і г.д.). 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам), папера, акварэль, гуаш. Памер ¼ аркуша.


Намінацыя ”дызайн“

Малюнак

-

Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.

Жывапіс

-

Нацюрморт. 8 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз.), папера, палатно, кардон, акварэль, гуаш, тэмпера, алей. Памер ½ аркуша.

Кампазіцыя

-

Стварэнне эскізнага дызайнерскага праекту ў галіне графічнага дызайну на зададзеную тэму (вэб-сайт, плакат, тэлевізійная застаўка і г.д.). 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам), папера, туш, акварэль, гуаш. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Вэб-сайт ствараецца аб’ёмам не болей 2 Мб. Памер ¼ аркуша, прэзентацыя на камп’ютэры.


Намінацыя ”жывапіс і графіка“

Малюнак

-

Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.

Жывапіс

-

Паўфігура натуршчыка на нейтральным фоне. 8 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз.), папера, палатно, кардон, акварэль, гуаш, тэмпера, алей. Памер ½ аркуша.

Кампазіцыя

-

Тэматычная кампазіцыя на зададзеную тэму. Матэрыял і тэхніка адвольныя. Памер ¼ аркуша ці не болей 70 см па большаму боку. 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам).




Намінацыя ”Сацыяльная рэклама“

Канкурсант прадстаўляе сцэнарый відэароліка (да 1 хвіліны) на абраную тэму, рэжысёрскую распрацоўку гэтага сцэнарыя і падрабязную раскадроўку.


Намінацыя ”скульптура“

Малюнак

-

Галава натуршчыка з плечавым поясам. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), папера, аловак. Памер ½ аркуша.

Скульптура

-

Галава натуршчыка. 10 гадзін астранамічных (2 дні па 4 гадз., 1 дзень - 2 гадз.), гліна ці пластылін. Памер у натуральную велічыню.

Кампазіцыя

-

Тэматычная кампазіцыя на зададзеную тэму. Гліна ці пластылін. Памер да 40 см. 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам).



Намінацыя ”фатаграфія“

Партрэт

-

Фотаздымкі партрэта ўключаюць самастойную пастаноўку кампазіцыі з вызначанай у заданні схемай асвятлення на мадэль (натуршчыка). 6 гадзін астранамічных (па 3 гадз. з перапынкам), фотапапера. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Памер ¼ аркуша.

Нацюрморт

-

Фотаздымкі нацюрморта ўключаюць пабудову кампазіцыі і схемы асвятлення з вызначанай у заданні колькасцю прадметаў. 6 гадзін астранамічных (па 3 гадз. з перапынкам), фотапапера. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Памер ¼ аркуша.

Кампазіцыя

-

Кожны ўдзельнік прадстаўляе фотаздымкі, створаныя падчас заключнага этапу конкурсу, на тэму, зададзеную на месцы. Работы выконваюцца кожным удзельнікам з выкарыстаннем уласнай аналагавай альбо лічбавай апаратуры на ўласных расходных матэрыялах. 8 гадзін астранамічных (па 4 гадз. з перапынкам), фотапапера. Магчыма выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій. Памер ¼ аркуша.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconУ конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал)
Праграма выступлення павінна складацца з дзвюх песень, адна з якіх – твор вядомага аўтара-выканаўцы

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconАнкета на ўдзел у нацыянальным адборачным туры конкурсу маладых музыкантаў
Кантактныя тэлефоны (мабiльны, хатнi, працоўны) канкурсанта: або (калi канкурсанту менш за 18 гадоў) законнага (ых) прадстаўнiка...

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconФорма заяўкі на ўдзел у праграме адукацыйных візітаў у Брусель
Ці гатовыя Вы пасля візіту ўзяць удзел у арганізацыі семінараў у Мінску з мэтай распаўсюджання атрыманых Вамі ў Бруселі ведаў?

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconНа ўдзел у кінафестывалі кароткаметражнага кіно
Оргкамітэт пакідае за сабой права змяніць намінацыю конкурснай работы, папярэдні паведаміўшы пра гэта ўдзельніку

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconАнкета на ўдзел у праграме па вывучэнню польскай мовы І культуры 2009-2010

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconНа удзел у праграме "500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання"

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconАрганізацыя "Agency for international initiatives" запрашае вас прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскі звяз, правы чалавека, нда), якая
Арганізацыя "Agency for international initiatives" запрашае вас прыняць удзел у адукацыйнай праграме (тэмы: Еўрапейскі звяз, правы...

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconЗапрашэнне на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconЗапрашэнне на ўдзел у праграме
Наладжванне супрацоўніцтва паміж грамадскім І дзелавым сектарамі Беларусі на аснове славацкага досведу”

У конкурснай праграме канкурсанта дапускаецца ўдзел не больш 5 выканаўцаў (падтанцоўка, бэк-вакал) iconВіктар Скорабагатаў
Выбітны опэрны сьпявак, барытон. Адзін з лепшых камэрных выканаўцаў, рэпэртуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай І ўсясьветнай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка