План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд "Сябры" І "Песняры", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв




НазваПлан Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд "Сябры" І "Песняры", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв
Дата канвертавання23.11.2012
Памер98.68 Kb.
ТыпМерапрыемства
Залатыя хіты восені


План


1. Уступнае слова. 3 хв.

2. Выбар каманд “Сябры” і “Песняры”, выбар журы. 5 хв.

3. Умовы задання № 1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв.

4. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв.

5. Гульня з гледачамі “Адгадай назву песні”. 7 хв.

6. Праверка задання № 1. ( прэзентацыя малюнкаў з каментарыямі). 4 хв.

7. Другі нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв.

8. Умовы задання № 2, для каманд. (інсцэніроўка песні). 3 хв.

9. Гульня з гледачамі “Угадай мелодыю”. 8 хв.

10. Трэці нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв.

11. Праверка задання № 2. (паказ падрыхтаваных інсцэніровак). 10 хв.

12. Заданне № 3. Спевы прадстаўнікоў каманд пад КАРАОКЕ. 10 хв.

13. Апошні нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв.

14. Падвядзенне вынікаў, узнагарода пераможцаў і удзельнікаў. 10 хв.

Разам 1г. 20 хв.


Залатыя хіты восені


Гульня-конкурс, праведзеная 28.11.2007 г. у Дзяржаўнай установе адукацыі Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат (Мінская вобласць, Валожынскі раён).

Мерапрыемства з’яўляецца агульнашкольным, у ім задзейнічаны вучні з 1-га па 9-ты класы.

Пажадана, каб у ролі вядучага быў настаўнік музыкі, музычны кіраўнік ці іншы педагог з музычнай адукацыяй.

Гэта мерапрыемства магчыма правесці і ў звычайнай агульнаадукацыйнай школе, толькі заданні патрэбна змяніць на больш складаныя.

Мэты: папулярызацыя высокамастацкіх узораў песеннай творчасці сярод падрастаючага пакалення; развіццё пачуцця мастацкага густу; развіццё творчых задаткаў і здольнасцей; развіццё слыху, увагі, актыўнасці, вобразнага мыслення; развіццё умення працаваць у камандзе і культуры паводзін на сцэне.


Абсталяванне.

1. Абавязкова наяўнасць камп’ютэра, а лепш з мультымедыйнай устаноўкай разам, з якога вельмі зручна уключаць любы музычны матэрыял (песні, фанаграмы, караоке, музыка), падрыхтаваны да конкурсу.

2. Камплект гукаўзмацняльнай апаратуры з мікрафонамі.

3. Любы музычны інструмент, на якім мажліва выканаць мелодыі патрэбных песень (пажадана баян, акардэон, сінтэзатар, фартэп’яна).

4. Два касетных магнітафоны і тры аўдыёкасеты.

5. Аркушы паперы з надрукаванымі словамі песень і надрукаванымі літарамі назвы “Залатыя хіты восені”.

6. Прызы удзельнікам.


Падрыхтоўка.

1.Да гульні-конкурсу павінны быць падрыхтаваны тры ці чатыры нумары мастацкай самадзейнасці у якасці музычных паўз ці перапынкаў.

2. Надрукаваць на шасці аркушах паперы словы песень: “Песенка про кузнечика”, “Антошка”, “Два весёлых гуся”, “Чунга-чанга”, “Дуэт волка і козлят”, “Песенка охраны”, ( Прыкладаюцца).

На мой погляд да першага задання камандам варта выкарыстаць словы песень (Чунга-чанга, Дуэт волка и козлят, Песенку охраны), для другога – тры астатнія.

На асобных аркушах надрукаваць назвы каманд “Сябры” і “Песняры”, можна іншыя.

Надрукаваць каляровую абвестку пра мерапрыемства.

3. Падрыхтаваць і аформіць сцэну, вывесіць назву конкурса-гульні.

4. Набыць аўдыёзапісы вядомых песень:

Мы желаем счастья вам.

Зима (у леса на опушке…)

Ты ж мяне падманула, ты ж мяне падвяла.

Касіў Ясь канюшыну.

А я лягу прылягу.(анс. Сябры)

Малиновка. (анс. Верасы)

Птица счастья.

Листья жёлтые над городом кружатся.

Чёрный кот.

День Победы.

Пажадана у час гульні уключаць самыя вядомыя фрагменты запеву ці прыпеву з іх.

Таксама запісы дзіцячых песень: “Песенка про кузнечика”, “Антошка”, “Два весёлых гуся”.

(Прыкладаюцца).

5. Запісаць на кожную з трох аўдыёкасет адну дзіцячую песню “Песенка про кузнечика”, “Антошка”, “Два весёлых гуся”. Можна песню запісаць некалькі разоў запар, каб не матаць плёнку падчас рэпетыцый інсцэніровак.

6. Падрыхтаваць шэраг караоке-фанаграм для выкарыстання у трэцім конкурсе і надрукаваць іх спіс. Караоке фанаграмы не прыкладаюцца, у любы час яны даступны на сайце karaoke.ru

7. Падрыхтаваць два аркушы паперы фармату А3, можна больш і два наборы каляровых алоўкаў.

8. Вызначыць, мелодыі якіх вядомых песень граць у другой гульні з гледачамі “Угадай мелодыю”.

9. Падрыхтаваць два памяшканні у якіх каманды будуць рыхтаваць сваё другое заданне. Паставіць у кожным касетны магнітафон. Можна у гэтых памяшканнях пакінуць якія-небудзь рэчы, патрэбныя для інсцэніровак.


Ход мерапрыемства.


Вядучы. Пачынае і вядзе усё мерапрыемства.

Восень заўсёды багатая на розныя набыткі чалавечай працы, як матэрыяльныя так і духоўныя. У восень заўсёды праводзяцца розныя фестывалі і святы. Вось і мы вырашылі у нашай школе зрабіць такое свята, назву якога вы усе ўжо, канечне, прачыталі на сцэне. Гэта “Залатыя хіты восені”. У час нашай гульні – конкурсу мы паглядзім якія хіты вы ведаеце і ці можаце іх праспяваць, дарэчы скажыце мне што значыць слова “хіт”? Дзеці адказваюць. Выдатна.

Для нашай гульні мне патрэбна выбраць двух капітанаў, якія набяруць сабе каманды па чатыры удзельніка.

Вядучы выбірае капітанаў з жадаючых. А капітаны сабе па чатыры чалавекі у какманду.

Каманды займаюць свае месцы за сталамі. А я прапаную назваць адну каманду “Сябры”, а другая будзе “Песнярамі”.

Калі мы маем каманды – то трэба каб хто-небудзь лічыў іхнія балы і вызначаў пераможца. Таму я прапаную выбраць журы з ліку настаўнікаў ці выхавальнікаў.

Выбіраецца тры чалавекі у склад журы.

Усё падрыхтавана для нашага спаборніцтва, каманды на месцы, наша паважанае журы таксама і я абвяшчаю умовы першага задання для нашых каманд.

“Песнярам” і “Сябрам” трэба выбраць адзін лісток з трох, дзе надрукаваны словы песні-хіта, уважліва прачытаць змест яе і намаляваць малюнак паводле зместу песні. Пра што у песні спяваецца – тое і намаляваць.

Капітаны цягнуць песні, гавораць якія ім дасталіся. Сядаюць на свае месцы і малююць каляровымі алоўкамі на падрыхтаваным аркушы паперы.

Пакуль “Сябры” і “Песняры” выконваюць свае заданні я прапаноўваю вам паслухаць песню ________ у выкананні_______________. Сустракаем.

Нашы каманды яшчэ не гатовыя і прапаную гульню з гледачамі “Адгадай назву песні”. Умовы гульні усім зразумелыя, я расказваю пра што спяваецца у песні-хіте, а вы называеце яе назву. За кожны правільны адказ – прыз.

Спіс песень-хітоў размешчаны у раздзеле Падрыхтоўка.

Пытанні можна задаваць рознай ступені складанасці, ад цяжкіх да самых простых, пакуль не адгадаюць назву песні. Напрыклад: песня, якую спяваюць кожны год у адзін і той самы час; спяваюць вясной; у месяцы маі; 9 мая. Адказ Дзень перамогі.

Пасля кожнага правільна угаданага хіта, уключаецца урывак з яго у запісу, прысутныя могуць у час праслухоўвання падпяваць.Прыз можна даваць зразу пасля правільнага адказу.

Гульня праводзіцца пакуль каманды не выканаюць першае заданне.

Нашы каманды падрыхтавалі свае работы і я даю мікрафон камандзіру каманды _______ і яны павінны расказаць і паказаць што у іх атрымалася.

Прадстаўнікі каманды выходзяць на цэнтр прэзентуюць свае малюнкі.

Вы бачылі як плённа працавалі “Сябры” і “Песняры”, паважаныя гледачы сваімі апладысментамі адзначце работа якой каманды вам спадабалася лепш. Каманда Сябры (апладысменты). Каманда “Песняры” (апладысменты). Паважанае журы просім улічыць меркаванні нашых гледачоў.

А зараз мы з вамі, а таксама каманды адпачнём і я прапаную вашай увазе наступную песню ________ у выкананні _________. Сустракаем.

Дзякуй вялікі _________, і паслухаем умовы другога задання для каманд.

Камандзіры ад кожнай каманды выбіраюць зноў адзін лісток з трох, у якім тэкст вядомай усім песні-хіта, гавораць нам якія песні ім трапілі, бяруць у мяне касеты з запісам адпаведнай песні і выходзяць са сваімі камандамі у класы, дзе пад музыку песні павінны зрабіць інсцэніроўку на выбраную песню.

У класах дзе каманды будуць рыхтавацца павінен стаяць падрыхтаваны магнітафон.

І, канешне, як вы здагадаліся, пакуль каманды выконваюць заданні, я абвяшчаю гульню з гледачамі, “Угадай мелодыю”. Я наігрываю вам пачатак мелодыі з вядомай песні, а ваша задача правільна даць адказ і атрымаць прэзент.

Песні для гульні выбіраюцца з вядомых усім і тых, якія вывучаюцца на занятках спеваў і музыкі у установе адукацыі. Працягласць гульні вызначаецца часам, патрэбным для выканання камандамі сваіх заданняў + тры хвіліны на песню ці нумар мастацкай самадзейнасці.

Мы з вамі добра папрацавалі і я абвяшчаю музычную паўзу. Для вас _______ у выкананні _______. Сустракаем.

Дзякую ________ за _______, а я запрашаю на сцэну першую каманду, якая пакажа на што яна здольная. Такім чынам каманда _________ . Сустракаем.

Каманда займае свае пазіцыі, уключаецца песня пад якую ставілася інсцэніроўка.

А цяпер сустракаем каманду ________.

Апладысментамі гледачоў вызначаецца лепшая пастаноўка. Журы могуць пасля першага і другога задання падвесці і абвясціць вынікі.

“Сябры” і “Песняры” добра малююць, ставяць пастаноўкі, а зараз мы праверым як жа яны спяваюць?

Трэці конкурс нам у гэтым дапаможа. Камандзіры павінны з спісу вядомых песен-хітоў выбраць адну, якую трэба будзе заспяваць з дапамогай караоке на маніторы камп’ютэра.

Можна для гэтага выкарыстаць мультымедыйную устаноўку, калі такая ёсць у наяўнасці.

Песню для спеваў можна выцягнуць не гледзячы на назвы, гэта залежыць ад падрыхтаванасці удзельнікаў.

Вы праслухалі выступленні удзельнікаў нашых каманд і каб даць магчымасць нашым суддзям падвесці вынікі трэцяга конкурсу і усёй гульні я прапаную вашай увазе яшчэ адзін нумар мастацкай самадзейнасці.

Пасля нумару абвяшчаюцца вынікі, ідзе узнагароджванне каманд і актыўных гледачоў.

Я хацеў бы выказаць шчырую падзяку нашым камандам, “Сябрам” і “Песнярам”, калі ласка ім апладысменты, нашаму шаноўнаму журы і вам усім гледачам і актыўным удзельнікам гэтага свята песні. Усяго найлепшага, да пабачэння.

Пад музыку усе разыходзяцца.


Гульню-конкурс падрыхтаваў і правёў музычны кіраўнік школы – інтэрната Сівы Сяргей Антонавіч.


Дадатак


Песенка про гусей


Жили у бабуси два весёлых гуся

Один серый другой белый

Два весёлых гуся.


Мыли гуси лапки в луже у канавки

Один серый другой белый

В луже у канавки.


Вот кричит бабуся Ой пропали гуси.

Один серый другой белый

Гуси мои гуси.


Выходили гуси, кланялись бабусе

Один серый другой белый

Кланялись бабусе.


Антошка


Антошка Антошка Пойдём копать картошку

Тили-тили трали-вали Это мы не проходили

Это нам не задавали

Па-рам-пам-пам Па-рам-пам-пам


Антошка Антошка Сыграй нам на гармошке

Тили-тили трали-вали Это мы не проходили

Это нам не задавали

Па-рам-пам-пам Па-рам-пам-пам


Антошка Антошка Готовь к обеду ложку

Тили-тили трали-вали Это братцы мне по силе

Откажусь теперь едва ли

Па-рам-пам-пам Па-рам-пам-пам

Па-рам-пам-пам


Кузнечик


В траве сидел кузнечик

Совсем как огуречик зелёненький он был

Представьте себе представьте себе

Совсем как огуречик

Представьте себе представьте себе

Зелёненький он был


Он ел одну лишь травку

Не трогал и козявку и с мухами дружил

Представьте себе представьте себе

Не трогал и козявку

Представьте себе представьте себе

И с мухами дружил


Но вот пришла лягушка

Прожорливое брюшко и съела кузнеца

Представьте себе представьте себе

Прожорливое брюшко

Представьте себе представьте себе

И съела кузнеца


Нe думал нe гадал он нe

Никак не ожидал он такого вот конца

Представьте себе представьте себе

Никак не ожидал он

Представьте себе представьте себе

Такого вот конца


Дуэт волка и козлят


Отворите поскорей мамаше дверь,

Я устала я голодная как зверь.
Твой голос не мамин совсем не похож,

Ты голосом толстым фальшиво поёшь.


Вас поила я поила молоком,

А теперь мой голос даже не знаком.


Твой голос не мамин совсем не похож,

Ты голосом толстым фальшиво поёшь.


У порога видно буду помирать,

Не пускаете домой родную мать.


Открывайте не валяйте дурака,

Я козлиха принесла вам молока.


Твой голос не мамин совсем не похож,

Ты голосом толстым фальшиво поёшь.


Песенка охраны


Почётна и завидна наша роль,

Не может без охранников король.

Когда идём дрожит вокруг земля,

Всегда мы возле, возле короля.


Охрана, встаёт охрана.


Если близко воробей,

Мы готовим пушку.

Если муха, муху бей,

Взять её на мушку.


Куда идёт король большой секрет.

А мы всегда идём ему во след.

Величество должны мы уберечь,

От всяческих ему не нужных встречь.


Охрана, встаёт охрана.


Чунга - чанга


Чунга-Чанга синий небосвод

Чунга-Чанга лето круглый год

Чунга-Чанга весело живём

Чунга-Чанга песенку поём


Чудо-остров чудо-остров

Жить на нём легко и просто

Жить на нём легко и просто

Чунга-Чанга

Наше счастье постоянно

Жуй кокосы ешь бананы

Жуй кокосы ешь бананы

Чунга-Чанга


Чунга-Чанга места лучше нет

Чунга-Чанга мы не знаем бед

Чунга-Чанга кто здесь прожил час

Чунга-Чанга не покинет нас


ЗАЛАТЫЯХІТЫВОСЕНІ






Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconПраграма курса на выбар «Асновы журналістыкі»
Праграма курса на выбар для ХІІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconПраграма курса на выбар "Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя"
...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв icon1 этап. Прадстаўленне каманд І прывітанне
Вітаю вас, сябры! У птушыным царстве Беларусі вельмі многа розных птушак. Цікава, а якіх птушак вы, дзеці, бачылі, ведаеце? Назавіце...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconКонкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?" 7
Учора ў 18. 30 каардынатарка Школы маладога журналіста -15 Юлія Каляда вітала маладых людзей, што прыйшлі на свой першы занятак па...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconПагадненне грамадзянская Акцыя "Беларускі выбар"
Мы прадстаўнікі беларускіх грамадска-палітычных арганізацыяў, якія падзяляюць каштоўнасці незалежнасці, дэмакратыі І еўрапейскага...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconАле выбар стаіць перад кожным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. Выбар наступны: падтрымаць ці не падтрымаць сваімі дзеяньнямі існуючы рэжым, пакінуць яго пры
Нармальных выбараў у Беларусі няма ўжо 15 гадоў. Лукашэнка І не хавае гэтага, пэрыя-дычна заяўляе для друку, што дае ўказаньні якую...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconПлан работы дзяржаўнай ўстановы адукацыі
Профарыентацыйны занятакз вучнямі 9-11 класаў «Працаўладкаваннеі выбар прафессіі»

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconСябры І прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі бнф пашыраюць працу па рассылцы чыноўнікам інфармацыйнага матэрыялу
Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Кожны беларускі чыноўнік павінен атрымаць гэты матэрыял, каб меў магчымасьць усьвядоміць,...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconТэма: Корань слова. Роднасныя словы
Абсталяванне: карткі са слоунікавымі словамі, малюнак дрэва, табліцы для тлумачэння новага матэрыялу, табліцы для гульні “Знайдзі...

План Уступнае слова. 3 хв. Выбар каманд \"Сябры\" І \"Песняры\", выбар журы. 5 хв. Умовы задання №1, для каманд. ( малюнак паводле зместу песні). 3 хв. Першы нумар мастацкай самадзейнасці. 4 хв iconАлімпіядныя заданні для 6 класа
Побач з кожнай групай слоў пастаўце нумар спосабу словаўтварэння задання (у дужках)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка