Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці




НазваПраграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці
Дата канвертавання23.11.2012
Памер78.83 Kb.
ТыпДокументы

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці


для абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасць

2-18 01 01 «НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ»

2-18 01 01-02 «Народная творчасць» (інструментальная музыка).


  1. Мэта i задачы ўступнага іспыту.

Мэтай уступнага іспыту з’яўляецца якасны адбор абiтурыентаў у адпаведнасцi з дадзенай спецыяльнасцю.

Задачамi уступнага іспыту з’яўляюцца:

  • выяўленне ўзроўня тэарэтычных ведаў i практычных уменняў абiтурыентаў;

  • забеспячэнне аб’ектыўнасцi ацэньвання абiтурыентаў;

  • вызначэнне прафесiйнай прыгоднасцi абiтурыентаў.




  1. Праграмныя патрабаваннi да ўступнага iспыту.


Абітурыенты павінны здаць экзамен па двух раздзелах спецыяльнасці:

  1. Асноўны інструмент (баян, акардэон, скрыпка, цымбалы, гітара, домра, балалайка ).

  2. Сальфеджыо і тэорыя музыкі.



Агульныя ўказанні да экзамена


  1. На музычным інструменце абітурыенты павінны выразна, вобразна і тэхнічна дасканала выканаць два-тры творы розных стыляў і жанраў.

  2. Па сальфеджыо і тэорыі музыкі абітурыенты вызначаюць на слых акорды, гарманічныя паслядоўнасці і інтэрвалы.



Сальфеджыо і тэорыя музыкі


Інтанаванне:

  • гам мажорных і мінорных (натуральных, гарманічных, меладычных);

  • інтэрвалаў уверх і ўніз ад зададзенага гуку і ў танальнасці з давядзеннем да ўстою;

  • акордаў уверх ад зададзенага гука ў танальнасці, з давядзеннем да ўстою і без давядзення да ўстою;

  • трохгуччаў (мажорных, мінорных), дамінантсэптакорда.

Вызначэнне на слых акордаў і інтэрвалаў.

Тэорыя музыкі


Музыка як від мастацтва. Музычны гук і яго ўласцівасці. Назва і вызначэнне гукаў. Знакі альтэрацыі. Нотны стан. Ключы соль, фа, до. Працягласць нот, спосабы павелічэння працягласці. Метр. Просты, складаны, змешаны, пераменны метр. Памер. Рытм. Тэмп. Лад. Танальнасць. Мажор і мінор трох відаў. Кварта-квінтовы круг танальнасцяў. Інтэрвалы. Абарачэнне інтэрвалаў. Трытоны. Характэрныя інтэрвалы. Акорды. Тыпы акордаў. Трохгуччы галоўных ступеняў. Сэптакорды.


3. Крытэрыі ацэньвання ведаў абітурыентаў па 10-бальнай шкале пры паступленні на спецыяльнасцi

2-18 01 01 «НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ»

2-18 01 01-02 «Народная творчасць» (інструментальная музыка).


Агульныя крытэрыi па асноўнаму iнструменту


  1. Адпаведнасць узроўня сольнай праграмы патрабаванням i

iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента.

2. Тэхнiчнасць выканання.

3. Узровень музычнага мыслення.

4.Вобразнасць i стылёвая адпаведнасць выканання.


Агульныя крытэрыi па тэорыi i сальфеджыо


  1. Дакладнасць iнтанавання.

  2. Паўната адказу.




Балы

Асноўны iнструмент

Сальфеджыо. Тэорыя музыкi

1

бал

Сольная праграма не адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента. Творы не выконваюцца на памяць. Адсутнiчаюць: дакладнасць штрыха, дынамiка, вытрыманыя тэмпы, тэхнiчная свабода. Форма не асэнсоўваецца, няма добрага гукаўтварэння, прыметныя яўныя заганы ў пастаноўцы рукi, няма вобразнасцi ў выкананнi.

Диктант не Адсутнасць слыхавых навыкаў пры вызначэннi акордаў i iнтэрвалаў. Няведанне пытанняў тэорыi музыкi.

2 бала

Сольная праграма не адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента. Творы выконваюцца не ў поўнай меры на памяць, адсутнiчаюць: дакладнасць штрыха, дынамiкi, аўтарскiя тэмпы, няма свабоды ў iгры, прыметная дрэнная пастаноўка рукi. Фраза не асэнсоўваецца, адсутнiчае якаснае гукаўтварэнне, вобразнасць скажона.

У слыхавым аналiзе з 5-6 iнтэрвалаў (акордаў) няправiльна вызначаныя 4-5. Поўнае няведанне тэорыi музыкi. Недакладнае iнтанаванне ладоў, iнтэрвалаў, акордаў.

3 бала

Сольная праграма не адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента, творы выконваюцца на памяць, аднак скажаюцца штрыхi, дынамiка, тэмпы. У праграме прыметна частковае скажэнне вобразнасцi ў вынiку адсутнасцi тэхнiкi i якаснага гукаўтварэння. Пастаноўка рукi паддаецца выпраўленню.

Няпоўнае веданне тэорыi музыкi. Няўпэўненае вызначэнне на слых iнтэрвалаў (акордаў) i паслядоўнасцi (недакладна ўказаны ступенi, на якiх будуюцца iнтэрвалы, блытанiна ў назвах iнтэрвалаў). Недастаткова чыстае iнтанаванне ладоў, iнтэрвалаў, акордаў.

4 бала

Сольная праграма адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента, выконваецца на памяць. Скажэнне штрыхоў, тэмпаў, дынамiкi менш парога скажэння вобразнасцi. Аднак прыметна адставанне ў тэхнiчным развiццi i няма добрага атрымання гука. Пастаноўка рук паддаецца выпраўленню.

Няпоўнае валоданне тэарэтычным матэрыялам. Мае месца недастаткова чыстае iнтанаванне. Вызначэнне на слых iнтэрвалаў i акордаў у паслядоўнасцi з нязначнымi памылкамi.

5 балаў

Сольная праграма адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента, выконваецца на памяць. Прыметныя дробныя недакладнасцi дынамiкi, штрыха i тэмпаў пры захаваннi вобразнасцi выканання. Пастаноўка рук паддаецца выпраўленню, але ў праграме прыметныя тэхнiчныя хiбы i адсутнiчае якаснае атрыманне гука.

Дэманструецца здавальняльнае веданне тэорыi музыкi, але недастаткова поўнае. Неiстотныя памылкi пры спяваннi ладоў, iнтэрвалаў, акордаў не выпраўляюцца самiм абiтурыентам. У слыхавым аналiзе могуць быць 1-2 памылкi ( няправiльна ўказваецца, на якой ступенi прагучаў iнтэрвал i г.д.).

6 балаў

Сольная праграма адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента, выконваецца на памяць, у выкананнi вытрыманыя тэмпы, штрыхi, дынамiка, але прыметныя тэхнiчныя хiбы. Захоўваецца вобразнасць выканання. Пастаноўка рук не патрабуе выпраўлення, але гукаўтварэнне не адрознiваецца добрай якасцю.

Дэманструецца добрае веданне тэорыi музыкi, але недастаткова поўнае. Неiстотныя памылкi пры спяваннi ладоў, iнтэрвалаў, акордаў выпраўляюцца самiм абiтурыентам. У слыхавым аналiзе можа быць адна неiстотная памылка.

7 балаў

Сольная праграма адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента. Выконваецца на памяць, упэўнена, без тэхнiчных пагрэшнасцяў. Выкананне вобразнае. Пастаноўка рук не патрабуе выпраўленняў, гукаўтварэнне добрае, але мастацкая iнтэрпрэтацыя патрабуе больш развiтага музычнага мыслення, асэнсавання формы.

Поўнае валоданне тэарэтычным матэрыялам, але с нязначнымi недакладнасцямi, якiя выпраўлены абiтурыентам. Поўны адказ пры вызначэннi паслядоўнасцяў, iнтэрвалаў i акордаў. Дакладнае, чыстае iнтанаванне ладоў, iнтэрвалаў, акордаў.

8 балаў

Сольная праграма адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента. Упэўненае валоданне музычным матэрыялам, вобразнае выкананне. Адзначаецца мастацкая, але не заўсёды стылiстычна дакладная iнтэрпрэтацыя, развiтае музычнае мысленне, якаснае гукаўтварэнне, тэхнiчная свабода. Але пры гэтым у выкананнi не хапае яскравасцi i артыстызму, псiхалагiчнай свабоды.

Поўнае валоданне тэарэтычным матэрыялам, але з адной нязначнай недакладнасцю (памылкай), часта выпадковай. Дакладны адказ пры вызначэннi паслядоўнасцяў, iнтэрвалаў i акордаў. Чыстае iнтанаванне ладоў, iнтэрвалаў, акордаў, (магчыма, з невялiкай затрымкай перад адказам).

9 балаў

Сольная праграма адпавядае ўзроўню экзаменацыйных патрабаванняў i iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента. Выступленне адрознiваецца яскравасцю, вобразнасцю, тэхнiчнай свабодай i упэўненасцю. Абiтурыент валодае добрым выканальнiцкiм тушэ, развiтым мысленнем. Iнтэрпрэтацыя твораў адрознiваецца мастацкасцю i стылiстычнай дакладнасцю.

Свабоднае валоданне тэарэтычным матэрыялам, дакладны адказ пры вызначэннi паслядоўнасцяў, iнтэрвалаў i акордаў (пасля другога праслухоўвання), чыстае iнтанаванне ладоў, iнтэрвалаў, акордаў, (але з невялiкай затрымкай перад адказам).

10 балаў

Сольная праграма адпавядае, або нават перавышае ўзровень экзаменацыйных патрабаванняў пры адпаведнасцi iндывiдуальным магчымасцям абiтурыента. Дэманструюцца высокi ўзровень iнтэрпрэтацыi i музычнага мыслення. Выкананне праграмы адрознiваецца яскравасцю, вобразнасцю, тэхнiчнай свабодай i артыстызмам, адчуваннем музычнай формы, якаснай шматфарбавай палiтрай, разнастайнасцю тушэ, а таксама стылiстычнай дакладнасцю.

Сыстэматызаваныя, глыбокiя i поўныя веды па тэорыi музыкi, якiя могуць выходзiць за межы патрабаванняў. Дакладны адказ пры вызначэннi паслядоўнасцяў, iнтэрвалаў i акордаў. Чыстае iнтанаванне ладоў, iнтэрвалаў i акордаў.



4. Лiтаратура


  1. Красинская Л., Уткин В. Элементарная теория музыки. М.: Музыка, 1983.

  2. Ладухин Н. Одноголосное сольфеджио. М.: Музыка, 1980.

  3. Рубец А. Одноголосное сольфеджио. М.: Музыка, 1981.

Способин И. Элементарная теория музыки. М.: Музыка, 1985.

  1. Старавыбарная I. Тэорыя музыкi. Мн.: ТАА “Лiмарыус”, 1996.


Требования рассмотрены на заседании цикловой комиссии

«Инструментальная музыка»

Пр. № 9 от 02.05.2012

Председатель цикловой комиссии

____________ С. В. Азарова

Ответственный секретарь приёмной комиссии

_________ Н. Н. Грушевский

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconПраграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці 1–21 80 11 "мовазнаўства" (беларуская мова) для паступлення ў магістратуру
Зацверджана на пасяджэнні вучонага савета (метадычнай камісіі) філалагічнага факультэта

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць (профіль — "журналістыка")" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Творчасць” праводзіцца ў два этапы. Кожны з этапаў іспыту ацэньваецца паасобку па дзесяцібальнай шкале

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Педагогіка" для абітурыентаў па спцыяльнасці
Педагог – прафесійны выхавальнік, настаўнік, выкладчык. Гісторыя прафесіі, прычыны яе з’яўлення

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconТэма сачынення №0 для ўступнага іспыту па дысцыпліне "Творчасць"
Творчасць” (другі этап – субяседаванне) для абітурыентаў спецыяльнасці 1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя смі)”, спецыялізацыя...

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconМэты І задачы ўступнага іспыту ў уа брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць
Журналістыка” (друкаваныя смі), спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 (перыядычны друк) у 2010 годзе

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconЭкзаменацыйны білет №0 для ўступнага іспыту па беларускай літаратуры
Станаўленне новай беларускай літаратуры І яго асноўныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага)....

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconПраграмы
Праграма іспыту прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconЎступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці
Багдзевіч А.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага І тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі...

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconЎступнага экзамена ў магістратуру па спецыяльнасці
Сіплівеня Ж. С., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага тэарэтычнага мовазнаўства Установы адукацыі “Гродзенскі...

Праграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці iconПр аграма ўступнага экзамену "Творчасць" (профіль "журналістыка") (І этап сачыненне, ІІ этап гутарка)
Праграма ўступнага экзамену "Творчасць" (профіль "журналістыка") (І этап сачыненне, ІІ этап гутарка)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка