Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"




НазваТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Дата канвертавання30.12.2012
Памер18.43 Kb.
ТыпДокументы
Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле “Этнаграфіі”

Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi i ткацтва”. «Па ручнiку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзiму».

Як вы бачыце ў экспазiцыi нашай выставы даволi бачнае i пачэснае месца займаюць ручнiкi. «Гавораць» з вучнямi, з наведвальнiкамi «музейныя» ручнiкi даволi зразумелай мовай па-майстэрску выкананых узораў, на дзiва ўдала падабраных фарбаў. Не зразумее iх толькi той, хто не ўмее адчуваць.

Мамiн ручнiк –

Белая дарога у вечнасць

Усе яе жыццё – патканае надзеямi

Усе яе надзеi – пабiтыя градам болю

Увесь яе боль – падшэрхлая скарынка цярпення

Усе яе цярпенне – крона магутнага радаводнага дрэва

Трымаю аберуч святыню –

Мамай сатканы ручнiк

З кутасамi надзеi i веры –

I не веру, што некалi гэтае сонейка зойдзе

Н. Загорская

«Мамiн ручнiк»

Якiя трывожныя думы! Якая жальба! Якiя хвалюючыя i балючыя радкi»

Чаму гэты смутак перадаецца i нам?

Паспрабуем адказаць на гэтыя пытаннi, прасачыўшы шлях ручнiка з дня мiнулага ў дзень сённяшнi.

Ручнiк – прадаўгаваты кавалак тканiны абрадавага, дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння. Шырыня яго звычайна 1 – 3 м. На Беларусi вядомы з глыбокай старажытнасцi, з часоў з’яўлення ткацтва. Ручнiкi ткалi на кроснах – ткацтва на кроснах пашыралася з ХII – ХIII стагоддзяў – з iльняных, баваўняных нiтак, аздаблялi ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымi i плеценымi карункамi, прошвамi, махрамi.

Для арнаменту характэрны прамалiнейнасць абрысаў даволi буйных матываў, прастата і яснасць узораў, спакойны рытм чаргавання аднародных элементаў, сiметрыя малюнка. Значэнне матываў звязана з такiмi спрадвечнымi паняццямi, як дабро, святло, жыццё, урадлiвасць. Яны ўспрымаюцца таксама, як знакi сонца, агню, зямлi, неба, вады, святла.

Беларускi ручнiк у лепшых сваiх узорах дае прыклад высокамастацкай тканiны з ярка выяўленым характарам аздаблення. Своеасаблiвасць яго – у выкарыстаннi льняных нiтак для фонавага палатна i баваўняных нiтак для ўзорыстага малюнка, у чырвонай аднаколернасцi ўзораў, хаця i адцененых невялiкай колькасцю чорнага тону, у перавазе геаметрычнага арнаменту, у арыгiнальных вырашэннях кампазiцый, размешчаных у большасцi па гарызантальнай восi.

Ручнiкi былi абявязковым атрыбутам у вясельных, радзiнных, пахавальных абрадах: на iх прымалi народжаных, яны ўваходзiлi ў пасаг нявесты, былi неабходнай часткай падарункаў нявесты жанiху, сватам, родным жанiха, iх перавязвалi цераз плячо свата, пасцiлалi пад ногi маладым у час вянчання; на ручнiках апускалi труну у магiлу, iх павязвалi на магiльны крыж.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя калгаса"
А зараз вы пазнаёміцеся з гісторыяй сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Свіцязь”, структурнага падраздзялення...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"
Усе зрубы роўныя па вышыні І накрыты шматсхільным гонтавым дахам з агульным вільчыкам, што надае кампазіцыі збудавання барочную падоўжную...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды
Мы жывём недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь, апетага славутым паэтам А. Міцкевічам. Само возера І лясны масіў, якія якога акружае...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Т. У. Язерская
Тэкставае суправаджэнне да прэзентацыі “Жыццё І творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (14. 04. 1920 -14. 07. 1992гг.)

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Этнаграфіі\" iconМузей Янки Купалы
Палескага краю. Экскурсіі абнаўляюцца, вучні рыхтуюць тэматычныя экскурсіі. Па кнізе водгукаў відаць, што вучні рознага ўзросту наведваюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка