Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты




НазваТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Дата канвертавання30.12.2012
Памер27.45 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі.

Мэты: 1. Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце.

2. Садзейнічаць развіццю звязнай вуснай мовы праз работу з тэкстам, пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў.

3. Фарміраваць пачуццё адказнасці за прыроду, імкненне дапамагчы птушкам перазімаваць.

Абсталяванне: ілюстрацыі зімуючых птушак(снягір, верабей, сініца), ілюстрацыя “Зіма”, запісы на дошцы, словы з прапушчанымі літарамі, словы для слоўнікавай работы, літары о, е, й, ў.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Работа з календаром.

ІІ. Актуалізацыя ведаў.

  1. Разгадванне рэбусаў.

  2. На дошцы запісаны словы сон, ком, рыс, суп. Да іх трэба падабраць словы, якія адказваюць на пытанне які? (прыметнікі).

  3. Уставіць літары о,е,й,ў, прачытаць атрыманыя словы(л ? с, р ? т, ча ? ка,

ва ? кі).

  1. Скласці з складоў словы, прачытаць.(ма- ла- ко, ма- га- зін, дуб- ро- ва, ла- сі- ха).

ІІІ. Работа па тэме ўрока.

  1. Уступнае слова па тэме ўрока.

  • Прачытайце загаловак да верша, разгледзьце малюнак. Пра што будзе гаварыцца ў вершы?

  1. Работа над вершам “Снегіры”.

Чытанне верша настаўнікам.

Праверка першаснага ўспрымання.

  • Аб чым гэты верш?

  • Як вы разумееце выраз “заснулі белыя палеткі”? Хто можа спаць?

  • Як мог “грукаць мароз на двары”?

  • З чым аўтар параўноўвае снегіроў? Як вы думаеце, чаму?

  • Якія птушкі зімой прылятаюць бліжэй да жытла чалавека? Як называюцца гэтыя птушкі?

Чытанне верша ўголас па аднаму сказу.

Палічыць, колькі слоў у трэцім сказе. Якія знакі прыпынку ёсць у гэтым сказе?

Падзяліць на склады словы другога сказа.

  1. Работа над тэкстам “Мы майструем”.

- Як мы можам дапамагчы птушкам перазімаваць?

- Прачытайце загаловак да тэкста.

- Як вы разумееце слова майстраваць?

- Хто такі майстар?

- Разгледзьце малюнак. Скажыце, што робяць хлопчыкі?

- Якія інструменты ім спатрэбіліся?

Чытанне тэксту настаўнікам.

Праверка першаснага ўспрымання.

  • Што змайстравалі хлопчыкі для птушак?

  • Хто прыляцеў да рабіны?

Другое чытанне тэксту вучнем.

Заданні:

  • Знайдзіце ў тэксце словы, якія адказваюць на пытанне што робім?(Рэжам, пілуем.)

  • Знайдзмце словы, якія адказваюць на пытанне што зрабілі?(Павесілі, насыпалі.)

  • Адшукайце словы- сваякі.(Майстар, майстраваць, майструем, майстэрня.)

  • Палічыце, колькі сказаў ў гэтым сказе.

Вучні чытаюць тэкст ланцужком.

4. Заключнае слова настаўніка.

IV. Падвядзенне вынікаў урока.

V. Рэфлексія.(Вучні выказваюцца па чарзе і каменціруюць самаацэнку.)


Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Целяшоўскі дзіцячы сад- сярэдняя школа”


План- канспект

адкрытага ўрока навучання грамаце(чытанне),

праведзенага ў 1 класе 21.02.2012 года

настаўнікам Баруновай Галінай Уладзіміраўнай


Целяшы, 2012

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconНавучанне чытанню Тэма
Мэты: 1 Пазнаёміць з новымі зычнымі гукамі І літарамі Н, н; працягваць работу па развіццю артыкуляцыйнага апарата І фанематычнага...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты
Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма: Як стаць прадпрымальным. Мэты
Мэты: фармаванне ўмення прыняцця рашэння І прадпрымальніцкіх навыкаў, фармаванне ўмення аргументаваць І бараніць уласную думку

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Мэты ўрока: 1 сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення,...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма: Прыслоўе як часціна мовы Мэты
Мэты: узнавіць І паглыбіць веды вучняў пра прыслоўе як часціну мовы,садзейнічаць удасканаленню ўмення распазнаваць прыслоў’і ў тэксце,вызначаючы...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма : Васіль Быкаў "Знак бяды". Настаўнік: Кардзіс Людміла Валер’еўна мэты
Мэты: дапамагчы асэнсаваць І усвядоміць змест аповесці, асэнсаваць яе наватарства І месца ў творчай спадчыне В. Быкава; развіваць...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconНастаўнік: Мазура Галіна Тадэвушаўна Тэма
Мэта: -стварэнне ўмоў для знаёмства з гукамі [л], [л'] І літарамі, якія ІХ абазначаюць, І для фарміравання ўмення адрозніваць гукі...

Тэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка