Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі




НазваУсясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі
Дата канвертавання23.11.2012
Памер26.78 Kb.
ТыпДокументы
Karn1006strazavannie


Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі і ювэлірамі, мастакамі і лётчыкамі, зоркамі кіно, музыкі, спорту на выпадак “спэцыфічнай рызыкі”. Бо калі хірург зламаў руку, гэта можа азначаць канец ягонай кар’еры. Тое ж можна сказаць пра пальцы піяніста, галасавых зьвязках сьпевака, пра ногі балерыны і футбаліста. Ці магчымыя такія віды страхаваньня ў Беларусі? Адказ на гэтак пытаньне шукаў Ігар Карней.


Паводле статыстыкі, на самыя вялікія сумы страхуюцца спартоўцы. Так, кумір мільёнаў фанатаў Зэнедзін Зідан застрахаваў свае ногі на 30 мільёнаў даляраў. У футбаліста Майкла Оўэна яны каштуюць ажно 85 мільёнаў даляраў! А вось у беларускім футболе страхаваньне лічыцца зусім не абавязковым, што многім каштуе кар’еры. Расказвае колішні прэсавы сакратар футбольнага клюбу “Дынама” (Менск) Сяргей Аляхновіч.


(Аляхновіч: ) “Сытуацыя зь Міраславам Рамашчанкам, на жаль, Беларускую фэдэрацыю футболу нічому не навучыла. Ён атрымаў траўму ў гульні супраць зборнай Даніі і пасьля гэтага, літаральна праз паўгады, кар’еру завяршыў (парваліся крыжападобныя зьвязкі). А хлопцу 25 гадоў толькі было. Таму калі хто і застрахаваны, дык Глеб. І перакананы, што Кутузаў застрахаваны. Бо ў такіх сур’ёзных кантрактах (як у Глеба – 18 мільёнаў эўра) робіцца страхоўка на пэўныя часткі цела. Што да беларускіх гульцоў, якія выступаюць у нацыянальным першынстве, то 100-працэнтна – не”.


Адны з самых высокіх страхавых ставак – у мадэльным бізнэсе. Аднак з улікам сьціплага разьвіцьця гэтай галіны ў Беларусі застрахаваных на выпадак так бы мовіць “спэцыфічнай рызыкі” мадэляў адзінкі. Кіраўнік аднайменнага агенцтва Сяргей Нагорны кажа, што застрахаваная адна кантрактніца – Кацярына Даманькова, пераможца сёлетняга конкурсу “Супэрмадэль сьвету-2006” у Нью-Ёрку.


(Нагорны: ) “У нас дзяўчаты не застрахаваныя, бо не знаходзяцца ў штаце агенцтва. Рынак мадэльны ў Беларусі не такі разьвіты, таму, натуральна, кожны дзень мадэль ня ходзіць на кастынгі. А вось Кацярына Даманькова ў нас на кантракце, уваходзіць у склад агенцтва і мае картку сацстрахаваньня. Яна застрахаваная”.


(Карней: ) “Тут, у Беларусі?”.


(Нагорны: ) “Так, менавіта ў Беларусі”.


Ня ведаюць у страхавых кампаніях і пра выпадкі, каб свой голас ці зьвязкі страхавалі эстрадныя ці клясычныя выканаўцы. А вось усясьветная практыка сьведчыць, што гэта звыклая справа. Лідэр “Ролінг Стоўнз” Мік Джагер застрахаваў свой голас на 2,5 мільёна даляраў. Амэрыканская рок-легенда Брус Спрынгсьцін застрахаваў галасавыя зьвязкі на 5 мільёнаў. Засьцерагаюць артысты і канечнасьці: Майкл Джэксан на 5 мільёнаў даляраў застрахаваў ногі, а гітарыст “Ролінгаў” Кейт Рычардс – на 9,5 мільёна даляраў левую руку.


Чаму гэта не практыкуецца ў Беларусі? Начальнік управы страхаваньня кампаніі “В&В Insuriens” Натальля Каліберава кажа: застрахаваць у Беларусі “усё, што заўгодна”, не атрымаецца.


(Каліберава: ) “Ведаеце, які адзін час быў вельмі папулярны від страхаваньня ў Вялікай Брытаніі? Ад беззаганнага зачацьця? Няма пытаньняў: усё, за што людзі гатовыя плаціць грошы, там страхуецца. А ў нас, разумееце, так ня пройдзе. Усё трэба страхаваць паводле правілаў, правілы трэба зацьвярджаць у Міністэрстве фінансаў, і ўсё гэта працэдура досыць няпростая. Гэта, зноў жа, мае на ўвазе зьмены ў ліцэнзіі ды ўсё астатняе. Таму на беларускім рынку проста так застрахаваць тое, што вам захацелася, немагчыма. Самы казусны ў гэтым сэнсе выпадак страхаваньня на маёй памяці – страхаваньне “на выпадак згвалтаваньня на працы і ў побыце”. І ўсё”.


За ўсю гісторыю страхаваньня пакуль што рэкордныя для Беларусі выплаты атрымала Нацыянальная Акадэмія навук. А менавіта – 16 мільёнаў даляраў у зьвязку са стратай першага беларускага спадарожніка “БелКА”. 10 мільёнаў выплацілі беларускія страхавацелі, 6 мільёнаў было перастрахавана за мяжой – у Расеі і Нямеччыне. Асноўную рызыку ў памеры амаль 6 мільёнаў даляраў выплаціла кампанія “Белдзяржстрах”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconЦі пасьпяваюць рэальныя прыбыткі за цэнамі?
Па дадзеных мінстата, у студзені-ліпені гэтага года рэальныя грашовыя прыбыткі насельніцтва ўзрасьлі на 16,4 працэнта параўнальна...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconЗ любоў’ю І надзеяй
СБ”, я зрабіў больш за 50 паметак, якія выклікалі пярэчанні. І зразумеў, што адказаць на кожную з ІХ немагчыма. Тады я стаў ІХ сістэматызаваць...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
С у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў. yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі,...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconКолькасьць даручальнікаў таксама абмежаванае І хутка палова рэспублікі будзе адзін у аднаго даручальнікамі І далей ня зможа разьвівацца гэта сфэра забесьпячэньня абавязацельстваў. Зьяўляецца дадатковая паслуга – страхаваньне. У
У беларусі з 2008 году мяркуецца ўвесьці страхаваньне жыцьця І здароўя пазычальніка, які атрымлівае ў банку кароткатэрміновы крэдыт....

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconАлімпіядны рух Экскурсіі, паездкі Усміхнемся разам Шосты дзень – Дзень здароўя Думкі ўслых аб шчасці І таленце
Удзел у алімпіядзе заўседы прыносіць задавальненне, таму што ў спаборніцтвах – галоўнае не перамога… Але калі ты перамагаеш, то з’яўляецца...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconЯўген Валошын, журналіст, бард
Эўраспорт”, але малавядомыя ў Беларусі. Да прыкладу, муай-тай, к але… беларускія байцы – вядомыя ва ўсім сьвеце: Сяргей Ляховіч,...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconКалі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconБеларуская мова, 5 клас
Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок. Незвычайны таму, што а нас прыйшло шмат гасцей. А яшчэ таму,што пад час нашага урока мы адправімся...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconМарціна Скарсезы «Адступнікі»
М, да якога далучыліся Мэтт Дэман І леанарда ды Капрыё. Прыхільнікі крутога паліцэйскага стылю будуць задаволены: Скарсеза песьні...

Усясьветна вядомыя страхавыя кампаніі даўно зразумелі, што нетрадыцыйнае страхаваньне можа прыносіць немалыя прыбыткі. А таму падпісваюць кантракты зь лекарамі iconШто на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?
Беларусь, таму што мяне накрывала тое адчуванне безвыходнасці або адчаю, якое можа быць знаёма кожнаму чалавеку, які здаўся. Разглядаючы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка