План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа




НазваПлан мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа
Дата канвертавання23.11.2012
Памер86.11 Kb.
ТыпМерапрыемства

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа




Найменне мерапрыемства

Тэрміны выканання

Адказныя за выкананне

1.

Унесці прапановы ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2012 – 2013 гады аб святкаванні 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу

2011 г.

Міністэрства культуры,

Міністэрства замежных спраў

 




2.

Правесці грамадска-культурную акцыю “Чытаем Купалу і Коласа разам”

люты 2011 г. -лістапад 2012 г.

Міністэрства культуры

 




3.

Устанавіць помнік Янкі Купалы і Якуба Коласа ў г. Варшаве

на працягу

2011–2012 гг.

 

Міністэрства культуры,

Міністэрства замежных спраў




4.

Прапрацаваць пытанне аб устаноўцы помніка Якубу Коласа ў г. Курску  

 

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры,

Міністэрства замежных спраў




5.

Прапрацаваць пытанне аб устаноўцы паркавай скульптурнай кампазіцыі “Якуб Колас. Роздум” на мемарыяльнай сядзібе ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры

 




6.

Правесці гастролі Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Латвіі, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа ў Літве

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры,

Міністэрства замежных спраў




7.

Стварыць праграму песеннага цыклу “Родныя песні” на вершы Янкі Купалы кампазітара А. Молчана, прысвечаную130-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры




8.

Завяршыць выданне збору твораў Якуба Коласа ў 20-ці тамах, зборніка архіўных матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі” (ч. 2, ч. 3). Выдаць кнігу Мушынскага М.І. “Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа”, фотаальбом “Мясцінамі Янкі Купалы” і кнігу-альбом “Якуб Колас у выяўленчым мастацтве”

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства інфармацыі,
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,

Нацыянальны архіў

Рэспублікі Беларусь,

Міністэрства культуры,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”




9.

Уключыць у план выдання кніг серыі “Школьная бібліятэка” творы Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства адукацыі,

Міністэрства інфармацыі




10.

Стварыць мастацкі тэлевізійны фільм “Талаш” (па аповесці Я.Коласа “Дрыгва”)

на працягу

2011–2012 гг.

 

Міністэрства культуры

 




11.

Падрыхтаваць прэзентацыйныя матэрыялы аб жыцці і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (дыскі, фотавыставы, памятныя альбомы, выданні твораў і іншыя) для выкарыстання замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры

 




12.

Правесці добраўпарадкаванне гісторыка-культурных аб’ектаў, якія звязаны з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, устанавіць мастацка аформленыя дарожныя паказальнікі з кароткай інфармацыяй аб гэтых аб’ектах

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры,

аблвыканкамы
 




13.

Стварыць на сайтах установы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” і ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” электронныя бібліятэкі твораў пісьменнікаў, у тым ліку на замежных мовах, а таксама спецыяльныя рубрыкі, прысвечаныя святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу

2011–2012 гг.

Міністэрства культуры




14.

Арганізаваць і правесці рэспубліканскую мастацкую выстаўку, прысвечаных жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

верасень

2012 г.

Міністэрства культуры




15.

Правесці ў месцах і арганізацыях, звязаных з жыццём і творчасцю паэтаў, абласных і раённых цэнтрах, гарадах, іншых населеных пунктах рэспублікі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, з прыцягненнем да ўдзелу ў іх вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, творчай і навуковай інтэлігенцыі рэспублікі

студзень-снежань

2012 г.

Міністэрства культуры,
Міністэрства адукацыі,
Міністэрства інфармацыі,
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,

аблвыканкамы,
Мінскі гарвыканкам,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

 




16.

Стварыць тэматычныя літаратурна-мастацкія і дакументальна-публіцыстычныя праграмы, прысвечаныя жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, забяспечыць запіс і трансляцыю лепшых тэатральных спектакляў па іх творах, а таксама асвятленне ў сродках масавай інфармацыі падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў дадзенага плана

студзень-снежань

2012 г.

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія,

Міністэрства культуры




17.

Стварыць новую экспазіцыю ўстановы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы”

студзень-ліпень 2012 г.

Міністэрства культуры

 




18.

Арганізаваць і правесці X Міжнародныя Купалаўскія чытанні ва ўстанове “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” і выдаць зборнік матэрыялаў па іх выніках

чэрвень

2012 г.

Міністэрства культуры




19.

Правесці рэспубліканскія святы паэзіі, прысвечаныя жыццю і творчасці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

ліпень,
лістапад
2012 г.

 

Міністэрства культуры,
Мінскі аблвыканкам,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”




20.

Правесці ў дзяржаўнай установе “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” рэспубліканскую выстаўку выданняў твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа

ліпень,

лістапад

2012 г.

Міністэрства культуры,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”




21.

Ажыццявіць выпуск канвертаў з арыгінальнай маркай і правядзенне памятных гашэнняў, прысвечаных
130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

ліпень,

лістапад

2012 г.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі




22.

Правесці ва ўстановах адукацыі рэспублікі тэматычныя вечарыны, паэтычныя чытанні, святы паэзіі, чытацкія канферэнцыі, конкурсы на лепшыя сачыненне і малюнак, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

верасень

2012 г.

Міністэрства адукацыі,
Міністэрства культуры,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”




23.

Правесці міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXIстагоддзя”

верасень

2012 г.

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”,
Міністэрства адукацыі,
Міністэрства культуры




24.

Правесці міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці”, прысвечаную 130-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

кастрычнік

2012 г.

Міністэрства адукацыі




25.

Арганізаваць і правесці міжнародную навуковую канферэнцыю “Каласавіны” і выдаць зборнік матэрыялаў па яе выніках

лістапад

2012 г.

Міністэрства культуры




26.

Забяспечыць факсімільнае выданне кніг Янкі Купалы “Шляхам жыцця” і Якуба Коласа “Сымон-музыка”, выданне ў серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа

на працягу

2012 г.

Міністэрства інфармацыі,

Міністэрства культуры




27.

Арганізаваць у бібліятэках краіны кніжныя выстаўкі, літаратурныя вечары, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, паэтычныя чытанні, конкурсы, віктарыны

на працягу

2012 г.

Міністэрства культуры,
Міністэрства адукацыі,

аблвыканкамы,
Мінскі гарвыканкам





28.

Забяспечыць правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа,
у замежных установах Рэспублікі Беларусь з шырокім удзелам беларускіх грамадскіх аб’яднанняў

на працягу

2012 г.

Міністэрства замежных спраў,
грамадская арганізацыя “Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі”,
грамадскае аб’яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”




29.

Стварыць дакументальныя фільмы аб жыцці народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа (з субцітрамі на англійскай мове) для выкарыстання замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні святочных мерапрыемстваў

на працягу

2012 г.

Міністэрства культуры




30.

Стварыць мастацкі тэлевізійны фільм “Купала. Лёс песняра”

на працягу

2012–2013 гг.

 

Міністэрства культуры

 




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconПлан раённых мерапрыемстваў
Распрацоўка ва установах адукацыi, культуры плана мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Янкi Купалы...

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconПравядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа ў дзяржаўнай установе адукацыі
Урачыстыя сходы,прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconПлан мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба
Пад небам сінім”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconПравядзення рэспубліканскай выстаўкі дзіцячай творчасці "Пад небам сінім", прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба
Пад небам сінім”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І якуба Коласа

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconПлан мерапрыемстваў бібліятэк Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І Якуба Коласа
Стварэнне аргкамітэта па святкаванню 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы І я. Коласа І 100-годдзя М. Танка ў складзе прадстаўнікоў...

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы І якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне І па-за яе межамі. Янка Купала І якуб Колас –...

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconАб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа І 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconДа 130-годдзя з дня нараджзння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова — Янкі Купалы І якуба Коласа

План мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа iconМерапрыемства Тэрмін выканання
Браслаўскай цбс, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы І якуба Коласа

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка