Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў




НазваАлесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў
Дата канвертавання29.12.2012
Памер29.88 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 31 ліпеня


На сайцеwww.bulletinonline.org""Народных навінаў з усіх куткоў" Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: “Судзьдзя абвясьціў пастанову: Уладзімер Шульжыцкі прызнаны вінаватым у хуліганстве (выходзіў з пад’езду і нецэнзурна лаяўся). Аднак... згодна нормаў працэсуальна-адміністрацыйнага кодэксу, справа была спынена ў сувязі з заканчэньнем тэрміну прыцягненьня грамадзяніна да адказнасьці: мінула больш за тры месяцы ад пачатку разгляду гэтага адміністрацыйнага "парушэньня". Аднак у такім разе ўчарашняга суда ўвогуле не павінна было адбыцца».


На форумах парталу tut.by актыўна камэнтуюць паведамленьне пра тое, што Офіс Прадстаўніка АБСЭ ў справах свабоды СМІ Міклаша Харашці падрыхтаваў сьпіс краін, якія практыкуюць цэнзуру ў Інтэрнэце, і Беларусь ўключаная ў гэты сьпіс. Між тым беларускае Міністэрства замежных справаў заявіла, што «усё становіцца на свае месцы пры азнаямленьні з тэкстам дакладу М.Харашці, дзе няма ня тое што ніякака "сьпісу", але нават якока бы там ні было згадваньня Беларусі».


Але гэта не спыніла дыскусію. warmwood піша: “А абмежаваньне па коштах (у 100 разой кошты большыя ў параўнаньні з суседнімі краінамі) доступу насельніцтва ў сетку Інтэрнэту — ці не цэнзура гэта?»


ashu: “На жаль, МЗС мае рацыю: няма там пра цэнзуру ў Інтэрнэце ў Беларусі. Канешне, не лічыць жа цэнзурай блякіроўку сайтаў «Партызана», «Хартыі'97» і інш. падчас выбараў. Цэнзура — гэта праверка і дазаваная інфа. А тут цалкам адрубаюць».


Al-07: “А я ня зьдзіўлены, што МЗС ня ведае, што адбываецца ва ўласнай краіне, альбо ведае, але па-майстэрску выконвае ролю Нязнайкі».


У якіх умовах у Беларусі адбываюцца канцэрты рок-музыкі, добра ілюструе паведамленьне пра інцыдэнт на канцэрце групы «Океан Эльзы», што адбыўся 28 ліпеня ў Горадні. Інфармацыя збмешчана на www.ucpb.org"сайце Аб'яднанай грамадзянскай партыі: «Супрацоўнікі спэцназу жорстка зьбілі і зламалі руку Аляксандру Шумкевічу, аднаму зь лідэраў моладзевай структуры АГП — «Маладыя дэмакраты».   Інцыдэнт адбыўся за 15 хвілін да заканчэньня канцэрту, калі некалькі моладзевых актывістаўв разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і паднялі яго над натоўпам».


ant1killer ва ўласным блогу абвясьціў пра пачатак акцыі, мэта якой у тым, што “кожны тыдзень будуць абірацца лепшыя допісы з усёй беларускай блёгасферы. Спасылка на гэты допіс будзе заўсёды ў першым допісе ў гэтым ЖЖ. Выглядаць яна будзе як банэр "Акцыя". Партнэрамі гэтага пачынаньня выступаюць блог pozirk.org, блогеры marushka, antusha і god-of-modesty.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэзскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconСпадарыня: Віншую са сьвятам незалежнасьці беларускі народ І Радыё Свабода! З жахам назірала сёньня за разгонам мірнай дэманстрацыі, якая адбывалася ў

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconДзьмітрый Падбярэзскі, радыё Свабода
Фэстываль маладой музыкі Беларусі “Басовішча” сёлета адзначыў 18 гадавіну. Фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconБальшыня сёньняшніх тэлефанаваньняў прысьвечаная працы Радыё Свабода. Слухачы камэнтуюць, як мы асьвятляем нафта-газавы канфлікт паміж Расеяй І Беларусьсю
Лукашэнка разьбярэцца бяз вас, што рабiць у дачыненьнi да Расеi,” – гэтае смс-паведамленьне мы атрымалі сёньня. У працяг тэмы тэлефанаваньне...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconСёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі
Марконі. Прыхільнікі вэрсіі, што радыё вынайшаў Папоў спасылаюцца на тое, што вынаходніцтва прадэманстравалі ў 1895 годзе. Тыя, хто...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconСёньня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачаньня І сувязі
Марконі. Прыхільнікі вэрсіі, што радыё вынайшаў Папоў спасылаюцца на тое, што вынаходніцтва прадэманстравалі ў 1895 годзе. Тыя, хто...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconУзроўню Янкі Маўра сёньня ў Беларусі пісьменьніка няма, так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу
Беларусі пісьменьніка няма, – так у інтэрвію нашаму радыё ахарактарызаваў сучасны стан дзіцячай літаратуры старшыня Саюзу беларускіх...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconМенск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам ад 3 да 15 сутак
Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна І сяргея Клюева. Яны былі затрыманы сёньня ў Менску падчас распаўсюду інфармацыі...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconАлесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012
Для мяне найвялікшы гонар быць сёньня тут І атрымаць узнагароду імя Вялікага Ліцьвіна, канцлера І вялікага гетмана Льва Сапегі, які...

Алесь Васількоў апавядае сёньня падрабязнасьці суду над Уладзімерам Шульжыцкім, які ў Слоніме саматужна рэклямаваў Радыё Свабода: Судзьдзя абвясьціў iconЧым радый адрозніваецца ад радыё, ці Урок трэці: правапіс радыё- І радые-/я- ў складаных словах

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка