Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю




НазваЯраслаў Грышчэня трапіў у аварыю
Дата канвертавання29.12.2012
Памер15.32 Kb.
ТыпДокументы
LUNI1108_noch


Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю


Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер хлопец знаходзіцца ў Дзяржынскім шпіталі. Любоў Лунёва высьвятляла акалічнасьці здарэньня і цікавілася станам здароўя маладафронтаўца.


Яраслаў Грышчэня знаходзіцца ў Дзяржынскім шпіталі. Мэдыкі “хуткай” прывезьлі яго туды разам з кіроўцам мініаўтобусу.


Яраслаў распавёў “Свабодзе”, што раніцай спыніў аўтобус на выезьдзе з Менску і папрасіў падвезьці яго да Баранавічаў. Каля Дзяржынску машыну на хуткасьці 90 км вынесла на сустрэчную паласу дарогі, а адтуль у кювэт.


Кіроўца аўтамабіля моцна параніў галаву. У Ярыка Мэдыкі канстатавалі кампрэсійны пералом хрыбта. У хлопца пашкоджаны восьмы пазванок.


Яраслаў Грышчэня лічыць прычынай аварыі сьлізкасьць на дарозе. У шпіталь з Баранавічаў прыехала ягоная маці. Яраслаў спадзяецца, што ёй дазволяць забраць яго дадому, каб там працягнуць лекаваньне.


“Я быў у Менску па справах арганізацыі “Малады фронт” і па сваіх асабістых справах. Я даволі часта ежджу ў Менск, а адтуль у Баранавічы. Звычайна ежджу на электрычцы, альбо галасую на дарозе. Менавіта гэтым разам мяне падабраў у Менску мінібус. Пад Дзяржынскам на хуткасьці 90 км. Нас вынесла на сустрэчную паласу, а адтуль мы “зьляцелі” у кювэт. Кіроўца параніў галаву, а мне паставілі дыягназ: кампрэсійны пералом храбту. Сюды прыехала мая мама і сказала, што забярэ мяне ў Баранавічы. Я спрадзяюся, што хутка ўсё будзе добра”.


Яраслава Грышчэню сёлета пакаралі штрафам у Баранавіцкім судзе ў крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Некалькі чалавек, якія прыехалі на суд, каб падтрымаць маладафронтаўца, супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля будынку суду. Павал Севярынец адбываў арышт за праявы салідарнасьці.


Паплечнікі Яраслава Грышчэні спадзяюцца, што кіраўнік Баранавіцкай філіі хутка паправіць сваё здароўе і будзе далей займацца агульнай справай.


Любоў Лунёва, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconЯраслаў Грышчэня трапіў у аварыю
Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconЯраслаў Лукасік нарадзіўся ў 1972 годзе ў Польшчы, у горадзе Лукаў, што на Падляшшы, у шчырай каталіцкай сям’і. Ягоны бацька Генрых за часы Салідарнасьці быў
У лукаве прайшло ўсё дзяцінства Яраслава, але ён горача марыў жыць у пушчы. У 1987 годзе мара зьдзейсьнілася – два гады Яраслаў жыў...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconРашэньне накіраванае на дадатковае стымуляваньне кіраўнікоў арганізацый, якія паказваюць добрыя вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасьці. У начных досьледам вы
Кіраўнік Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук кажа, што на тле абвешчанай ў Беларусі дзяржаўнай кампаніі ашчаджэньня...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconЯраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру "Стратэгія"
Яраслаў Раманчук, намесьнік старшыні агп, эканаміст, кіраўнік дасьледчага цэнтру Мізэса Аналітычнага цэнтру “Стратэгія”

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconАле ці ўсе прадстаўнікі гэтай сфэры лічаць 7 траўня сваім прафэсійным сьвятам?
Ван Кобзік напачатку 1990-х трапіў на знакавую тады радыёстанцыю “Беларускую маладзёжную” 19-гадовым студэнтам. Аднак юнацкі імпэт...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconПалітычная геаграфія сны вёскі церазполе
Адразу не й ўцяміў, куды я трапіў. Ехаў цераз невядомае паселішча. Дарожнага ўказальніку не было зусім. Пасьля пачалося поле. Тут...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconІван Шамякін Модніца Апавяданне
Трапіў я на гэты сход выпадкова. Невялікая зала клуба была перапоўнена. Стаяла нейкае вельмі важнае пытанне, дакладна я нават не...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconУголовное дело о погибших оленях в Докшицком районе не заведено
Віцебску. Нядаўна быў вынесены вердыкт – у аленяў перасталі дзейнічаць ныркі. Па меркаванні вучоных, у кармушкі жывёл трапіў хларыд...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconІнфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік
З 1916 у арміі. З пачатку 1918 -камандзір латышскага атрада. Летам 1918 на ўсх фронце камандаваў батальёнам, Арскай групай 2-й арміі,...

Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю iconПа тры балы: Рычард Чэн (Трынідад І Табаго), Крысціян Гібадо (Францыя), Лабиад Буабид (Марока), Яраслаў Енджэйчак (Польшча), Алена Бучэль (Латвія), Ідрыс
Па адным бале: Тэры Джонс (Вялікабрытанія), Бернд Зайзер (Германія), Муралідхар, Рамана Чытуры, Рата Кумар Пол (Індыя), Мізанур Рахман...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка