Цікавыя навіны мая




НазваЦікавыя навіны мая
Дата канвертавання29.12.2012
Памер28.69 Kb.
ТыпДокументы
Цікавыя навіны мая

Ёсць у кожнага народа падзеі і даты, якія ён не забывае. Для беларускага народа адной з такіх дат з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Напярэдадні свята Перамогі ў бібліятэках Хоцімскай РБС прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна памяці “Подзвігу жыць вечна” для старшакласнікаў СШ №2.

З дапамогай электроннай прэзентацыі і кніжнай выставы “Вайна. Перамога. Памяць” рабяты ўспомнілі важныя даты і падзеі тых суровых для нашай краіны гадоў. На працягу мерапрыемства гучалі паэтычныя радкі пра мужнасць і стойкасць, пра подзвіг і Перамогу. Упэўнена і правільна адказвалі рабяты і на пытанні ваенна-гістарычнай віктарыны.


8 мая ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Салдат вайны не выбірае”. Вядучыя мерапрыемства расказалі вучням 5 класа СШ №1 як пачалася вайна і што прынесла яна нашаму народу. Многа гаварылася аб ахвярах фашысцкіх варвараў і аб тым, як на барацьбу з ненавісным ворагам падняліся ўсе – ад малага да вялікага. Салдатамі былі жанчыны ў тыле, замяніўшыя мужчын каля станка, дзеці, якія змагаліся побач з дарослымі ў партызанскіх атрадах, і канешне ж адважныя байцы Савецкай арміі.

З вялікім інтарэсам рабяты глядзелі дакументальную стужку “Хатынь”. А потым хвілінай маўчання ўшанавалі памяць паўшым героям.

Ваенныя песні, прагучаўшыя ў час мерапрыемства, не пакінулі нікога абыякавымі. Школьнікі праслухалі песні “Свещенная война”, “Синий платочек”, “День Победы”.

У Бяседавіцкай СБ флоры і фаўны праведзена літаратурная гадзіна “Напісана вайной – ушанавана літаратурай”. Асноўнай тэмай мерапрыемства стала творчасць беларускіх пісьменнікаў - удзельнікаў і відавочцаў ваеннай пары. Гэта ўсім вядомыя класікі беларускай літаратуры – Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў. Хтосьці з іх ваяваў на фронце – гэта Васіль Быкаў, хтосьці пайшоў у камсамольскае падполле – Іван Навуменка, а Іван Чыгрынаў перажыў вайну ў роднай вёскі, не будучы яшчэ дзесяцігадовым падлеткам. Усё перажытае імі адлюстравалася ў іх творах, аб якіх і ішла гаворка.

Закончылася мерапрыемства праглядам дакументальнай стужкі “За каждую пядь белорусской земли” аб вызваленні Хоцімскага раёна.


Сям’я – галоўнае ў жыцці для кожнага з нас, а яе стварэнне – важная місія, адведзеная чалавеку. 15 мая ў Міжнародны Дзень сям’і ў дзіцячай бібліятэцы прайшло сямейна-забаўляльнае свята “Мы – семья, а это значит, справимся с любой задачей!”. Біблятэкары вялі размову з сямікласнікамі аб гісторыі свята і асновах, на якіх трымаецца моцная сям’я – узаемаразуменні, працалюбстве, павазе. Прапанавалі паўдзельнічаць у разнастайных турнірах і конкурсах. Напрыклад, усе разам разгадвалі займальную крыжаванку “Родственник”. Конкурс “Кулинарный” паказаў сапраўдных матуліных памочнікаў. Самыя кемлівыя праявілі сябе ў конкурсе “Устами младенца”. Свята прайшло цікава і весела, а на развітанне ўсе яго госці атрымалі салодкія пачастункі.


У Забялышынскай СБ сямейным вечарам адпачынку “Сям’ю з’яднаць здолее мудрасць кніг” распачаўся агляд-конкурс “Чытанне – карыснае захапленне” на лепшае масавае мерапрыемства, прысвечанае Году кнігі. Бібліятэкары гасцінна расчынілі свае дзверы ўсім чытаючым сем’ям, якіх аб’яднала любоў да кнігі. Гэта пяць сямейных пар: сем’і Будзянковых, Жураўлёвых, Яроменых, Папраўка, Старавойтавых. Праграму вечара склалі літаратурныя віктарыны і конкурсы: “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Мае першыя кніжкі”, “Казачны карагод”, канцэртныя нумары, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Дома культуры.

Да Міжнароднага Дню сям’і ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава-парада “Есть чудо на земле с названьем гордым Книга!”. Увазе прысутных прапанавана падборка кніг па пытаннях сям’і і яе ролі ў выхаванні дзіцяці.

За актыўны ўдзел у мерапрыемстве ўсе сем’і атрымалі Дыпломы і падарункі. Добрае пажаданне прагучала ад дырэктара Хоцімскай РБС Касталонавай Р.А.

У канцы свята ўсе разам зрабілі сумесны фотаздымак на памяць. І, канешне ж, завяршэннем сустрэчы стала смачнае святочнае чаяванне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Цікавыя навіны мая iconЦікавыя навіны снежня
Вядучыя свята Аксана Лутчанкова І людміла Казакова з дапамогаю фотапрэзентацыі запрасілі гасцей ў падарожжа па часу – гісторыю сваёй...

Цікавыя навіны мая iconЦікавыя навіны красавіка
Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Да гэтай трагічнай даты ў бібліятэках сеткі былі прымеркаваны ўрокі памяці, інфармацыйныя гадзіны,...

Цікавыя навіны мая iconЦікавыя навіны лютага
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Але гэта дата належыць не толькі прышоўшым вайну байцам. Яна як напутства маладым: каб памяталі,...

Цікавыя навіны мая iconЦікавыя навіны
Размова ішла І аб ежы – аснове асноў для здароўя чалавека. Лішняя вага для сучаснага чалавека фактар рызыкі нумар адзін для праяўлення...

Цікавыя навіны мая iconЦікавыя навіны сакавіка
Бібліятэкары расказалі аб ІХ жыццёвым І творчым шляху. З гутаркай аб ролі І значнасці чытання выступіла былая настаўніца З. А. Бубель....

Цікавыя навіны мая iconОтчет рабочей группы муниципального органа управления культуры
«Краса Шории» областной конкурс, 17мая день музеев, 24 мая день славян письменности,15 мая день семьи, 21 мая в дмш 27 (концерт студентов...

Цікавыя навіны мая iconПлан работы ліцэя на перыяд з 10. 09. па 15. 09. 2012 10. 09
Арганізацыя работы ліцэйскага прэс-цэнтра “Ліцэйскія навіны”.(Закрута І. М., савет ліцэістаў)

Цікавыя навіны мая icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Цікавыя навіны мая iconАрктика: Фьорды Северного Шпицбергена (парусник "Нордерлихт")
Даты проведения тура 2009: 19 Мая 09 30 Мая 09; 30 Мая 09 10 Июн 09; 10 Июн 09 21 Июн 09; 21 Июн 09 02 Июл 09; 02 Июл 09 13 Июл 09;...

Цікавыя навіны мая iconКомитет по Физической Культуре и Спорту г. Владивостока
Соревнования проводятся 10 мая – 11 мая 2008 года на акватории Амурского залива в районе мыса Бурный – Спортивной гавани

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка