Академия министерства внутренних дел республики беларусь




НазваАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Дата канвертавання23.11.2012
Памер79.32 Kb.
ТыпДокументы
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

СЛЕДСТВЕННО-ЭКСПЕРТНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ


Индивидуальный зачет


ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

ЗАРОЖДЕНИЕ ПАРЛАМЕНТАРИЗМА В БЕЛАРУСИ


ГРАЖДАНСКОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС, ХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС

СОБСТВЕННОСТЬ КАК ЭКОНОМИЧЕСКАЯ И ПРАВОВАЯ КАТЕГОРИЯ


ТАРАСЕВИЧ АЛЕКСАНДР ВИКТОРОВИЧ, 3 курс дневное отделение

8 029 788 34 19


МИНСК, 2008

Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі

У прэамбуле да Канстытуцыі нашай дзяржавы гаворыцца, што наш народ мае «шматвекавую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці» [1,с.3], карані якой паходзяць з глыбокай старажытнасці. Пагэтаму зараджэнне інстытута парламентарызма на тэрыторыі Беларусі – вельмі цікавае і значнае пытанне для развіцця гістарачна-прававой навукі. Менавіта вывучэнне гісторыі станаўлення парламентарызму спрыяе ўсебаковаму канстытуцыйнаму замацаванню ролі Парламента Рэспублікі Беларусь у сучаснай сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Акрамя таго, неабходна не забываць, что толькі праз прызму гісторыі мы можам зразумець сутнасць і непаўторнасць беларускай дзяржаўнасці.

Зыходзячы з важнасці дадзенай тэмы, на розных гістарычных этапах ёй прысвечана мноства разнастайных навуковых даследаванняў. Праблемы ўзнікнення, развіцця, станаўлення, прававога замацавання інстытута парламентарызму ў Беларусі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах выдатных навукоўцаў, такiх як І.І. Лаппо, М.Н. Максімейка, М.К. Любаўскі, Ф.І. Леантовіч, М.У. Доўнар-Запольскі, А. Закшеўскі, Ю. Бардах, Г. Люлевіч, А. Рахуба, Т.І. Доўнар, А.А. Радаман і іншых.

На мой погляд, каб перайсці да разгляду праблемы зараджэння парламентарызму ў Беларусі, неабходна вызначыць, што азначае сам тэрмін «парламентарызм». «Парламентарызм – гістарычна склаўшаяся сукупнасць выбарных прадстаўнічых і заканадаўчых органаў краіны разам з іх функцыямі, правамі і абавязкамі, парадкам фарміравання, месцам у сістэме ўлады, узаемаадносінамі з іншымі органамі ўлады» [2, с.541]. Акрамя таго, як вызначае Т.І. Доўнар, якая спасылаецца на Е. Гуляева, “неабходна разглядаць парламентарызм як навуковую канцэпцыю і асобную тэарэтыка-ідэалагічную ўстаноўку, якія арыентуюць дзяржаву і грамадства на фарміраванне сістэмы дзяржаўнага ўладкавання з дзейным органам народнага прадстаўніцтва, створаным у мэтах прыняцця найбольш важных кіроўных рашэнняў і які мае законатворчую функцыю” [3, c.11]. Такім чынам, я магу зрабіць выснову, што парламентарызм – гістарычна абумоўленая канцэпцыя фарміравання сістэмы дзяржаўнага ўладкавання, якая ўяўляе сабою сукупнасць выбарных прадстаўнічых і заканадаўчых органаў, са сваімі функцыямі, правамі і абавязкамі, створаных у мэтах прыняцця найбольш важных кіроўных рашэнняў.

Трэба адзначыць, што парламентарызм у Беларусі генытычна ўзыходзіць да веча, якое пры феадалізме ператварылася ў саслоўна-прадстаўнічы орган. Веча – адзін з самых старажытных органаў дзяржаўнай улады, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Вядомы гісторык права В. Сергяевіч лічыў, што “веча ... існуе з незабыўных часоў і было заўсёды”[4, с.33]. Акрамя слова “веча”, сходы народа яшчэ абазначаліся, як “сойм”, “снем”, таксама атрымалі распаўсюджванне і такія назвы, як “капа”, “купа”.

Устае пытанне: у чым крыецца прычына з'яўлення веча? На мой погляд прычыну з'яўлення веча добра адлюстроўвае Н.А. Максiмейка, які гаворыць, што «дело въ томъ, что въ древности князья, при помощи однихъ своихъ слугъ, не въ состоянiи были удовлетворить все потребности государственной жизни. Необходимо были содействiе со стороны народа … Въ древности была тяжелая необходимость, государственнаго существованiя, вызываемая не опасенiемъ произвола и злоупотребленiй власти со стороны правительства, а состоянiемъ полной его безпомощности» [5, с. 58].

З развіццём старажытных дзяржаў роля веча пастаянна ўзрастала. Яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прыстол князёў і праганяла іх, устанаўлівала колькасць і віды павіннасцей і падаткаў, разглядала судовыя справы, вызначала напрамкі міжнароднай палітыкі і інш. Таксама хацелася б адзначыць, што веча ў той час выконвала ўнікальную для заканадаўчага органа функцыю ажыццяўлення рэгенцтва (г.зн. кіраванне за манарха). Яно выконвала ролю калектыўнага рэгента, як адзначае М. Ермаловіч, у Полацку ў 1067-1069, 1071-1074 гг., а таксама, па ўскосных дадзеных, 987-990 и 1001-1013 гг.

Такім чынам, можна сказаць, што веча адыграла вялізарную ролю ў станаўленні і развіцці старажытных дзяржаў Беларусі і тым самым дало пачатак развіццю заканадаўчай улады ў дзяржаўным будаўніцтве наступных эпох. Яно стала асновай, заклала падмурак для станаўлення і развіцця парламентарызму ў Беларусі.

Далей жадалася б прасачыць зараджэнне і станаўленне парламентарызму ў перыяд складання Вялікага Княства Літоўскага. Неабходна падкрэсліць, што веча, якое паўстала яшчэ ў старажытнасці, працягвала дзейнічаць і ў гэты перыяд, але яно ўжо ператварылася ў саслоўна-класавы орган феадалаў. І па меры гэтага ператварэння, веча дае пачатак агульнадзяржаўнаму заканадаўчаму органу, які стаў называцца соймам. Гэта адбылося, па меркаванню Н.А. Максiмейка, дзякуючы той дыферэнцыяцыі заняткаў, якая выклікалася інтарэсамі прагрэсiўнай народнай гаспадаркі і больш дасканалай пастаноўкай дзяржаўнай службы. І з гэтым можна пагадзіцца, бо менавіта ўзмацненне саслоўна-класавага расслаення грамадства і нармальнае развіццё інстытутаў дзяржаўнай улады ВКЛ далі магчымасць стварэння сойма.

Каля 1266 года Вялікі князь Войшлак засноўвае адзіны агульнадзяржаўны орган, які называўся Рада. У сваю чаргу, Рада –пастаянна дзеючы дзяржаўны орган, які вырашаў пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. Аднак галоўныя задачы Рады – ахова праў магнатаў і забеспячэнне тэрытарыяльнай недатыкальнасці дзяржавы. Каб здзяйсняць свае задачы яна валодала пэўнай кампетэнцыяй, у якую ўваходзілі выбар князя, рашэнне міжнародных пытанняў, разгляд і прыняцце заканадаўчых актаў, разгляд некаторых судовых спраў і інш. Прававое становішча Рады замацавана у прывілеях 1492 і 1506 гг. Напрыклад, у § 15 прывілея 1492 года гаварылася, што “калі-б якія колечы пастановы і справы былі перада(дзе)ны для абгаворвання ў раду з нашымі панамі і самым панам не спадабаліся, то за гэта мы не павінны на іх гневацца, але будзем мы выконваць тое, што яны радзілі нам дзеля нашай агульнай карысці.” [7, с.48]. Гэта значыць, што у выпадку разыходжання ў Радзе меркаванняў князя і паноў-радных гаспадар павінен быў абавязаны выконваць тое, што яму параяць паны-радныя. Такім чынам, Рада адначасова з’яўлялася выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам.

Сёння існуе пэўная праблема вызначэння перыяду ўзнікнення агульнадзяржаўнага сойма. На мой погляд, значнасць праблемы складаецца ў тым, што гэты перыяд з'яўляецца неад'емнай часткай станаўлення парламентарызму ў Беларусі, таму што менавіта з'яўленне сойма прыводзіць да кардынальных перамен у далейшым развіцці дзяржаўных інстытутаў. Пагэтаму ў розных навукоўцаў наконт гэтага існуюць свае погляды. Напрыклад, М.К. Любаўскі лічыць, што “ литовско-русскій сеймъ, какъ государственное учрежденіе съ известнымъ признаннымъ значеніемъ, зародился въ эпоху установленія унiи великаго княжества съ Польшей... Такое признанie даетъ себя выследить по источникамъ отъ 1401 года, и къ этому году и можно прiурочить рожденie литовско-русскаго сейма” [6, с.10]. Н.А. Максімейка крытыкуючы погляды М.К. Любаўскага ў сваёй працы “Соймы Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі 1569 года", адзначае, што ў 1401 годзе збіраўся не першы сойм ВКЛ, ён сцвярджае, што соймы склікаліся і раней гэтага. Таксама Максiмейка Н.А. гаварыў, што “соображенiя Любавского, относящiяся къ сейму 1401 г., нисколько не разрешаютъ вопроса о происхожденiи листовскаго сейма вообще” [5, с.57]. Ф. Леантовіч, як адзначае Т.І. Доўнар, гаворыць аб тым, “што сойм узнік на самым раннім пачатку фарміравання Вялікага княства Літоўскага ... Напрыклад, такі сойм абмяркоўваў саюз Княства з Нямецкім Ордэнам пры Міндоўгу і Вітаўце. Пры Ягайлу ў 1379 г. на падобным сойме абмяркоўваўся мытны дагавор з крыжакамі.” [3, с.16]. Але ж сама Т.І. Доўнар лічыць, што працэс афармлення агульнадзяржаўнага заканадаўчага органа “завяршаецца, калі асобныя землі падпарадкоўваюцца непасрэдна цэнтральнай уладзе і замест «абласных соймаў» узнікаюць мясцовыя шляхецкія соймікі, на якіх выбіраюцца дэлегаты ад паветаў на агульнадзяржаўны сойм. Гэты парадак быў замацаваны Статутам ВКЛ 1566 года” [3, с.17]. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў, як лічыць А. Ф. Вішнеўскі, адносіцца да XV ст., бо менавіта прывiлей Казіміра 1447 года стварыў юрыдычныя ўмовы, у сілу якіх вялікі князь павінен быў склікаць вальны сойм, калі яму былі патрэбны сродкі для абароны.

Такім чынам, неабходна сказаць, што на сённяшні дзень у гістарычнай навуцы няма адзінага меркавання сярод навукоўцаў на конт узнікнення агульнадзяржаўнага сойма ў Вялікім Княстве Літоўскам.

Неабходна падкрэсліць, што першапачаткова ў сойм уваходзілі князь, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман і інш.), уся шляхта і паны-рады.

Трэба адзначыць, што у XIV – XV стст. сойм не валодаў шырокімі паўнамоцтвамі. Рашэнні, якія на ім прымаліся насілі дарадчы, а часта і асведамляльны характар, бо яны ў асноўным выносіліся князем і Радай, а дробныя і сярэднія феадалы мелі толькі дарадчы, а не вырашальны голас.

У пачатку XVІ ст. заканадаўчыя функцыі сойма пачынаюць пашырацца. У гэты час ён з усесаслоўнага органа ператвараецца у прадстаўнічы, таму што на яго пасяджэнне збіралася не ўся шляхта, а толькі па два дэпутата ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. У гэты перыяд станаўлення парламентарызму ў склад сойма акрамя князя, службовых асоб цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі і паноў-рады, пачалі ўваходзіць каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў.

Такім чынам, мы прасачылі зараджэнне і пачатковы этап развіцця парламентарызму ў Беларусі. І я прыйшоў да высновы, што традыцыя парламентарызму ў Беларусі мае шматвекавую гісторыю. Зыходзячы з дадзенай працы, мы ўбачылі, што шлях яго станаўлення – гэта вельмі складаная і шматгранная праблема, якая патрабуе далейшага вывучэння. Да сённяшняга дня застаецца яшчэ шмат спрэчных і неадназначных пытанняў з нагоды часу, прычынах і працэсу зараджэння і развіцця парламентарызму ў Беларусі, якія, як я думаю, навукай павінны ў хуткім часе вырашыцца.


Спіс выкарыстаных крыніц


1. Канстытуцыя Республікі Беларусь 1994 года (з зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.). - Мн.: Амалфея, 2008. - 40 с.

2. Юрыдычны слоўнік / Пад рэд. А.Н. Азрыліяна. - М.: Інстытут новай эканомікі, 2007. - 1152 с.

3. Доўнар, Т.І. Вытокі і гістарычнае развіццё інстытута парламентарызму ў Беларусі // Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XV-XVIII стагоддзях: Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі (Мінск - Наваградак, 23-24 лістапада 2007 г.) / Навук. рэд. З.Ф.Сокал, А.М.Янушкевіч. - Мінск: БІП-З Плюс, 2008. - 374 с.

4. Сяргеевіч У. Рускія юрыдычныя старажытнасці. Вып. 1: Веча і князь. Т. 2. Спб., 1893. С. 33.

5. Максімейка, Н. Соймы Литоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі 1569 года / Н. Максімейка. - Харкаў, 1902. - 205 c.

6. Любаўскі М. Літоўска-рускі сойм: Досвед па гісторыі ўстановы ў сувязі з унутраным ладам і знешнім жыццём дзяржавы / М. Любаўскі. - М., 1900.

7. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А., Гісторыя дзяржавы і правы Беларусі ў дакументах і матэрыялах ( Са старажытных часоў ды нашых дзен ): Вучэб. Дапаможнік / Пад агул. рэд. праф. А.Ф. Вішнеўскага. - 2-е выд., дап. - Мн.: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003. - 320 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconГосударственный пограничный комитет республики беларусь министрерство внутренних дел республики беларусь
О внесении изменений и дополнения в постановление Государственного пограничного комитета Республики Беларусь, Министерства внутренних...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Восстановление социальной справедливости при реализации уголовной ответственности

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Соотношение принципа публичности и принципа диспозитивности в республике беларусь

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconСписок авторов работ первой, второй и третьей категорий
Учреждение образования «Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь»

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconУказ Президента Республики Казахстан от 20 ноября 1996 г. N 3228
О воинских символах Пограничной службы Комитета национальной безопасности Республики Казахстан, Министерства внутренних дел Республики...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Нпз мае права па сканчэнні звычайнага пры дадзеных абставінах тэрмiну захавання патрабаваць ад таа «Рось» узяць назад бензін, даўшы...

Академия министерства внутренних дел республики беларусь iconАкадемия министерства внутренних дел республики беларусь
Жамойцкага у складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў (далей вкл). Аўтар паспрабуе акрэсліць кампетэнцыю І дзейнасць павятовых соймікаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка