Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках




НазваТрагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках
Дата канвертавання28.10.2012
Памер71.8 Kb.
ТыпДокументы
ТРАГІКАМЕДЫЯ «ТРЫБУНАЛ» А. МАКАЁНКА НА ЎРОКАХ

Пётр Маляўка


Творчая спадчына Андрэя Макаёнка багатая і разнастайная. Невыпадкова нашы літаратуразнаўцы і рэжысёры тэатраў звяртаюцца і, думаецца, яшчэ не аднойчы будуць звяртацца да крытычнага асэнсавання, мастацкага прачытання і сцэнічнага ўвасаблення твораў таленавітага камедыёграфа. Лепшыя з іх увайшлі ў залаты фонд савецкай літаратуры. Мне хочацца засяро-дзіць увагу на п'есе, пры напісанні якой драматург удала спалучыў элементы трагедыі і камедыі, народнага лубка і гераічнай драмы. Такім творам, на маю думку, з'яўляецца трагікамедыя «Трыбунал». П'еса займае адметнае месца сярод твораў драматургіі аб гераізме савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Напачатку ўвагу вучняў неабходна закцэнтаваць на тым, як у творы вырашаецца грамадска-значымы канфлікт, выяўляюцца характары дзеючых персанажаў, разгортваецца сюжэт. Заўважым, што ў драматычным творы канфлікт мае першараднае значэнне і толькі на аснове яго магчыма развіццё дзеяння. Менавіта ў сутыкненні поглядаў выяўляюцца супярэчнасці паміж галоўнымі персанажамі п'есы. Ступень праяўлення канфлікту, яго вастрыня і глыбіня, яго вырашэнне непасрэдна звязаны з глыбінёй і праўдзівасцю паказу характараў персанажаў. Да таго ж ён сам па сабе не вызначае тую ці іншую разнавіднасць жанру, а праяўляецца толькі ў сюжэце твора пры развіцці драматычнай калізіі.

У аснову п'есы пакладзены важны грамадскі канфлікт сіл сацыялізму і фашызму, міру і вайны, гуманізму і чалавеканенавісніцтва. Акрамя гэтага, відавочная нязгода паміж Цярэшкам-«старастам» і яго сям'ёй, паміж Цярэшкам-патрыётам, сям'ёй і фашыстамі. Як бачым, у трагікамедыю ўводзіцца сямейна-бытавая інтрыга, што з'яўляецца традыцыйным для ўсёй сусветнай камедыяграфіі. У п'есе адчуваецца супярэчнасць паміж пачуццямі і абавязкам, якая характэрна для галоўнага героя камедыі — Цярэшкі Калабка. I ў гэтым унутраным канфлікце «таксама адкрываюцца шырокія сацыяльныя гарызонты, таму што фактарамі гэтай барацьбы служаць сфармуляваныя грамадскім, гістарычным быццём разуменні і ўяўленні, і нават сфера эмацыянальная — самая патаемная, «асабовая» — нясе на асобе адбітак часу і асяроддзя, іншымі словамі — рэальных жыццёвых абставін» .

Цярэшка Калабок пастаўлены ў складанае становішча. 3 аднаго боку, неабходна выконваць даручэнні камандзіра партызанскага атрада, з другога — захоўваць канспірацыю і «верна» служыць ворагам, па-трэцяе, як даць зразумець жонцы і дзецям, што іх бацька на справе не здраднік, не фашысцкі прыслужнік. Як дзейнічаць у такіх умовах? Канфлікт абвастраецца яшчэ і таму, што Цярэшка даў клятву нічога нікому не гаварыць. Сказаць праўду сям'і?! Калабок не ўпэўнены, што хутка гэтая тайна не стане вядомай усёй вёсцы. I толькі ў самым канцы п'есы ён прыводзіць такі прыклад жонцы: «А то вунь у зарэчанскіж пасёлку Кырадоеў усю сям'ю спаліў. У іх хаваўся наш партызан, камандзір. I ніхто, апроч сваіх, не ведаў. Значыць, са сваіх і прагаварыўся, пахваліўся. І ўся сям'я загінула». Але гэта ў фінале п'есы. А ў пачатку ён спрабуе якім-небудзь чынам падказаць жонцы праўду свайго становішча. Няўжо яна не здагадаецца: столькі ж гадоў разам пражылі. Цярэшка крычыць: “Паліна! Я не пакаўзнуўся! I ніхто мяне не стукнуў! Я табе рускім языком сказаў за мяне не турбуйцеся!»

Не вельмі лёгка зразумець сэнс гэтых слоў, тым больш, што камедыёграф свядома, думаецца, «зацягвае» іх расшыфроўку, зводзячы ўсё да камічнага дыялога. Чаму? Калі б родныя ведалі праўду, то ўжо адбылася б развязка дзеяння, г. зн. канфлікт, які не паспеў яшчэ аформіцца, вырашыўся б. Але аўтар яшчэ ў большай ступені ўскладняе сюжэт: Паліна і дзеці паверылі, што Калабок свядома стаў старастам. Канфлікт п'есы яшчэ больш напаляецца, дзеянне ў творы пашыраецца, становіцца вельмі «закручаным”.

Сказаць ці не сказаць праўду — вось што не дае спакою галоўнаму герою трагікамедыі. Складаная дылема. Сказаць праўду — няма ўпэўненасці, што яна застанецца тайнай, а барацьба ідзе смяротная, ды і вораг вельмі хітры і вераломны. Заставацца ж у вачах сям'і «нямецкім паслугачом» — значыць быць прыгавораным да смерці. Аб учынку Калабка, аб характары яго можна сказаць словамі А. Талстога: «Здаецца, просты чалавек, а прыйдзе суровая бяда, у вялікім ці малым, і падымецца ў ім вялікая сіла — чалавечая прыгажосць» .

Яшчэ ў большай ступені абвастраецца канфлікт паміж Калабком і сям'ёй з прыходам у хату начальніка паліцыі Сырадоева і нямецкага каменданта. Для Паліны і дзяцей гэта стала неабвержным доказам, што іх бацька — здраднік. I, прынамсі, у гэтай сцэне ў поўную меру праявіўся характар «старасты» — партызанскага сувязнога, глыбока раскрыўся нацыянальны характар, паколькі «Цярэшка — косць ад косці свайго народа, ён беларускі ўсім: грамадзянскай прыстойнасцю, працавітасцю, хітрынкай, сарамлівасцю ў самавыяўленнях, адсутнасцю эгаістычных амбіцый...»

Які вялікі падтэкст схаваны ў «прамове» Цярэшкі Калабка: «Так... Хто такі ёсць я? Ну? Хто? Народ! Раз пайшла вайна народная,значыць, народ і ёсць галоўны гвозд! Значыць, куды я хістануўся, там і поўная перамога. Таму, як я сваёй мазолістай рукой!!! Апора, падпорка, адным словам,гвозд і ніякіх гваздоў. Калі я з начальствам заадно... калі я за свайго кіраўніка (савецкую ўладу.— П. М.) гатоў і галаву пакласці, то ўжо будзь здароў! I не чыхай! I калі я слова даў, то гроб-магіла! Я такі! О-о, вы яшчэ мала ведаеце мяне...»

У гэтых словах вялікая вера ў сілы народа, у перамогу над ворагам. Па ходу дзеяння п'есы цяжка зразумець, дзе Цярэшка блазан з народнага балагана, а дзе разумны канспіратар і патрыёт. Калабок стукае сябе ў грудзі і цяпер ужо на ўвесь голас крычыць: «Так, і патаму упярод! За маю ўладу!!!»

Адбываецца незвычайнае. Герой раптам заспяваў: «Броня крепка и танки наши быстры, и наши люди мужества полны!..» I ў гэтым выпадку камедыёграф не ідзе на «аблягчэнне» канфлікту. Галоўнай мэты ў творы ён ужо дасягнуў: не толькі фашысты, але і сям'я паверыла, што Калабок сапраўдны стараста, асабліва пасля «прыёму» ворагаў у хаце. Памылковым з'яўляецца сцвярджэнне I. Вішнеўскай, што галоўны герой «ніякіх намёкаў не дае блізкім у сувязі з сапраўдным сваім партызанскім становішчам», што «ён не даў ім нават маленькай зачэпкі для хоць бы невыразных подступаў да ісціны». Так, прама галоўны герой трагікамедыі нідзе, амаль да самай кульмінацыі дзеяння, не адкрываецца, а вось што датычыць невыразных подступаў да ісціны, то яны былі. Не мог такі герой, як Цярэшка Калабок, не паспрабаваць якім-небудзь чынам намякнуць Паліне, з якой усё жыццё жыў сумленна і верна, аб праўдзе свайго становішча. Напрыклад, у другім акце п'есы Калабок, звяртаючыся да Паліны і дзяцей, гаворыць: «А я думаў вы разумныя. А вы... Нічагусенькі вы... А-яй-яй! А савецкая ўлада столькі на вас сродкаў патраціла, вучыла, настаўнікаў прысылала адусюль... Розныя замежныя мовы вам, фізіку вам, хімію вам... Гастраномію! А вы? Што ў вас у галаве? Пакулле ў вас у галаве». Аднак яго не зразумелі. Хутчэй за ўсё ў гэтым выявілася спецыфіка жанру п'есы, ды і воля аўтара, які не спяшаўся фарсіраваць падзеі. Ход дзеяння працякае па лініі ўзрастання. Глыбока раскрываюцца характары дзеючых асоб. Гэта агульная заканамернасць выяўляецца ў п'есах усіх жанраў.

«У развіцці дзеяння кожнай п'есы ёсць нейкі рубеж, знамянальны вырашальны паварот: мяняецца характар барацьбы, развязка наступае неадкладна. Гэты рубеж і з'яўляецца кульмінацыяй» . У «Трыбунале» такім рубяжом стала сітуацыя, у якой герой аказваецца звязаным у мяшку і яго чакае сямейны суд. Аўтар прытрымліваецца вядомага факта, што ад камічнага да трагічнага — адзін крок і наадварот. Прыём сам па сабе не новы — дастаткова прыпомніць класічныя творы Шэкспіра. «У іх побач з высокімі духоўнымі імкненнямі герояў, іх узвышанымі пачуццямі суседнічае самае зямное, простае; востра трагедыйныя сцэны пераплятаюцца з жанравымі, камедыйнымі. Дзякуючы такому адзінству яшчэ выразней выяўляюцца характары герояў, іх пачуцці, яшчэ паўней праяўляецца іх духоўны свет, любоў да жыцця» . Галоўны канфлікт «Трыбунала» вырашаецца ў самым канцы п'есы, заключны акорд гучыць трагічна: малодшы сын Цярэшкі, Валодзька, кідае гранату ў занятую немцамі школу і гіне сам.

Учынак Валодзькі не можа пакінуць вучняў абыякавымі, не ўзрушыць іх псіхалагічна. Тут варта не спяшацца, узважыць усе «за» і «супраць», каб апраўдаць або не апраўдаць учынак піянера. Напрыклад, па словах I. Вішнеўскай: «...аўтар (г. зн. А. Макаёнак) глядзіць на фінал шырэй. Сын Калабка выкупляе сваёй смерцю віну маці, віну сясцёр, маральную іх віну перад бацькам» . Сказана вельмі катэгарычна, паколькі з-пад увагі даследчыцы як бы выпадаюць немалаважныя дэталькі-факты, якія тычацца ўзросту сына, яго псіхалагічнага стану, перажыванняў за смерць школьнага таварыша Волечкі. Душа Валодзькі моцна паранена нялюдскім цяжарам вайны, якая ўварвалася ў яго жыццё, жыццё падлетка, зрабіла яго не па гадах сталым, да апошняга абвастрыла думкі і пачуцці. Менавіта зыходзячы з гэтых разважанняў, хлопчык не так згладжвае віну маці і сясцёр, колькі помсціць усім ворагам (фашыстам і іх прыслужнікам) за слёзы, за мукі, за нявінныя ахвяры блізкіх яму людзей. Ен гаворыць бацьку: «Не! Я змыю гэту пляму з нашай сямі. Я піянерам быў, я клятву даваў! Піянер! Да барацьбы за дзела Леніна-Сталіна будзь гатоў! I я адказваў: «Заўсёды гатоў!» Ты зразумеў, бацька? Я заўсёды гатоў!» За гэтымі словамі бачыцца моцны характар юнага патрыёта. Яго ўчынак — гэта гераічны подзвіг.

Няпростая задача для вучняў — жанравае вызначэнне п'есы. Андрэй Макаёнак назваў яе трагікамедыяй, народным лубком. Якія для гэтага былі варункі? Камедыёграф задаўся мэтаю: раскрыць у форме трагікамедыі тэму гераізму савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта быў наватарскі і рызыкоўны пошук у галіне драматургіі, паколькі Макаёнак адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да такой разнавіднасці камедыйнага жанру. Неяк аднойчы ён зазначыў, што, чым далей ад вайны, тым больш расказвалася смешнага, гумар дапамагаў усё перажыць. Гэты гумар з асадкам гаркаты збліжае трагікамедыю «Трыбунал» з паэмай «Ва-сіль Цёркін» А. Твардоўскага. Можна сцвярджаць, не перабольшваючы, што гэта — народная п'еса. Сёння яна заняла ганаровае месца ў рэпертуары амаль усіх тэатраў нашай краіны, не кажучы ўжо аб беларускіх нацыянальных, дзе яе чакаў самы вялікі поспех.

Многія літаратуразнаўцы па-рознаму імкнуцца вызначыць жанр п'есы «Трыбунал». Гэта — і народны лубок, і трагікамедыя, і фарс, і бурлеск, і п'еса-апафеоз, і п'еса-гімн чалавечай мужнасці.

У п'есе, несумненна, досыць прыкметныя трагічныя элементы. Есць падставы гаварыць, у прыватнасці, пра трагічнасць абставін, пра трагічную афарбоўку канфлікту, пра трагізм характараў, найперш Валодзькі, а затым і яго бацькі — Цярэшкі Калабка. I ўсё ж пры наяўнасці трагічных элементаў п'еса «Трыбунал» успрымаецца галоўным чынам як камедыйны твор. Пры ўважлівым яго прачытанні мы адшукаем элементы лірычнай камедыі, фарса, гераічнай драмы, сатырычнай (якая бязлітасна высмейвае ворагаў і здраднікаў), сямейна-бытавой камедыі, традыцыйнай у беларускай драматургіі, сцэны, вытрыманыя у духу народнага лубка. Усё ў творы сінтэзавана, пераплецена ў арганічным адзінстве — праз камічнае прасвечваецца гераічнае, трагічнае. Трагікамедыя як разнавіднасць камедыйнага жанру трывала замацавалася ў беларускай драматургіі. I ў першую чаргу яе дасягненні звязаны з імем Андрэя Макаёнка. Яго п'есы «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Пагарэльцы», напісаныя па законах трагікамедыі, сталі выдатнай з'явай не толькі нацыянальнай, а і ўсёй савецкай драматургіі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках icon«трыбунал» А. Макаёнка на сцэне тэатра імя я. Коласа
«Трыбунал» атрымала высокую ацэнку І на пленуме праўлення сп беларусі, прысвечаным драматургіі. Не паспелі пайсці аб ёй пагалоскі,...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconТрагікамедыя «трыбунал» — адлюстраванне гераічнай барацьбы беларускага народа
Не дзіўна, што беларуская літаратура з такой гарачай зацікаўленасцю І пільнай увагай звярталася І звяртаецца да гераічнай усенароднай...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconМузей андрэя макаёнка
Пачалі яны яе ў красавіку 1983 г., калі Савет Міністраў бсср прыняў пастанову аб прысваенні школе імя Андрэя Макаёнка. Тады на школьным...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconХудожні твори на уроках історії
Міжпредметні зв'язки на уроках історії позитивно впливають на формування креативно мислячої дитини, та формують уявлення про цілісну...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconУроках математики при изучении понятия «Время», а также на уроках природоведения по теме: «Ориентирование на местности»
Кинофрагмент из серии «Геометрия для малышей». Равные фигуры, определения квадрата и ромба. Использование некоторых свойств этих...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconНа уроках исторического краеведения
Средства и способы активизации познавательной деятельности учащихся на уроках исторического краеведения 16

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconНа уроках української мови
Янчук Л. О. Використання ігрових технологій на уроках української мови (на прикладі вивчення теми «Іменник як частина мови» у 6 класі)....

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconУроках физики. Тема: «Молекулярно-кинетическая теория газов»
Бойля-Мариотта для изотермического процесса. Оборудование: учебное пособие «Открытая физика» для иллюстраций микропроцессов, которые...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconПрысвечаны памяці драматурга
У пачатку лістапада ў Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы І дзяржаўным музеі прайшлі вечарыны, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння...

Трагікамедыя «трыбунал» А. Макаёнка на ўроках iconНовыя кн І г І чытальнай залы гцб імя А. Макаёнка ліпень
Игнатович, И. К. Математика: интенсивный курс подготовки к централизованному тестированию /И. К. Игнатович. Мн.: Новое знание: Кузьма,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка