На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф




НазваНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Дата канвертавання29.12.2012
Памер22.88 Kb.
ТыпДокументы
Dash1018NS


На сядзібе БНФ – беларускі кліпаматограф


Сёньня на сядзібе БНФ у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных і новых беларускамоўных клікаў. Тут можна пабачыць кліпы гуртоў Крамбамбуля, Харлі, Гарадзкія, Новае неба, Партызанская школа, Бонда, ZigZag і іншых. На адкрыцьці фэсту пабываў наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Імпрэза накіраваная на папулярызацыю творчасьці беларускіх музыкаў, якія забароненыя. Так вызначае мэты фэстывалю адзін з яго арганізатараў сябра Моладзі БНФ Франак Вячорка.


“Мы пакажам найлепшыя кліпы за апошнія 15 гадоў Беларусі. Гэта будуць кліпы беларускамоўных выканаўцаў. Гэта будуць выканаўцы, якія ніколі не паказвалі сваю творчасьць. Чакаюцца рарытэты, чакаюцца прэм’еры. Апроч традыцыйна апальных беларускіх музыкаў удзел у фэстывалі прымуць кліпы “Песьняроў”, яны далі на гэта афіцыйную згоду. Кліпы “Джэй-морса”, якія апошнім часам спрабуюць дыстанцыянаваць сябе ад палітычна актыўных гуртоў”.


Асноўныя ўдзельнікі фэстывалю гледачы, якія мусяць адабраць лепшыя кліпы. Ім раздаюцца бюлетэні для галасаваньня. Пераможцы атрымаюць пазалочаныя талеркі з сымболікай фэсту і ганаровыя дыплёмы. Фэст працягнецца заўтра ўвечары.


Сёньня праходзілі конкурсы ў двух намінацыях – фольк і лірыка. Пераможцы атрымаюць права прэзэнтаваць свой кліп на кружэлцы DVD, якую арганізатары плянуюць выдаць пасьля фэстывалю. Фэст кліпаў мусіць паехаць па розных залях Беларусі.


Адам Птушка – аўтар ідэі фэстывалю.


“Мы пачалі кампанію па зборы подпісаў. Цяпер можна прыходзіць на ўправу БНФ і падпісвацца за абарону музыкаў. Адной з частак гэтай кампаніі намі й быў прыдуманы “Кліп-марафон”.


Усе кліпы прадстаўленыя на 9-ці намінацыях. Сярод іх анімацыйны, лірычны, чорна-белы ці новага пакаленьня. Па-за конкурснай праграмай – намінацыя прэм’ера.


Павал Сьвярдлоў вядомы спэцыяліст кліп-мэйкінгу падчас адкрыцьця фэстывалю сказаў:


“Шоў-бізнэс ня толькі ёсьць, але ён разьвіваецца ўсё больш імкліва з кожным годам. Калі кліпы зьнятыя ў Беларусі ў 2000 годзе можна было пералічыць па пальцах, дык у 2004 годзе ўжо было зьнята каля 50 кліпаў на песьні беларускіх выканаўцаў. У 2005 – каля 70-ці. У 2006 – за сотню. І гэты рост, гэтая тэндэнцыя захоўваецца. Кліпаў з кожным годам становіцца ўсё больш і больш.


Так, кліпы немагчыма паказаць па тэлевізіі, але іх можна запісаць на флэшку на кампакт-дыск, выкладаць у сеціве, капіяваць і паказваць сябрам і гэта будзе партызанская вайна за кліпы любімых выканаўцаў”.


Першы айчынны кліп быў зьняты ў 1990 годзе – кліп “Храмы падаюць” гурта “Рэй”. На адкрыцьці можна было пабачыць й кліп “Бонды” “На станцыі Койданава” і кліп “Я – рок-музыкант” гурта “Мроя”.


Гледачы маглі выказвацца адносна беларускіх кліпаў. Адзін з іх сказаў:


“Напрыклад, кліп “Крамы” “Майн фатэрланд аўффідэрзэен” – вельмі цікавы, уражвае сваёй думкай. Чаго не хапае ў тых жа расейскіх і замежных кліпах? Менавіта думкі нейкай.Там яны вельмі яскравыя, запамінальныя. Але беларускія кліпы адрозьнівае, як і беларускую музыку тое, што яны сапраўды зь нейкай думай”.


Алесь Дашчынскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Сёньня на сядзібе бнф у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных І новых беларускамоўных музычных ролікаў. Тут можна...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconНа сядзібе бнф беларускі кліпаматограф
Бнф у Менску пачаўся фэстываль “Кліп-марафон” – паказ рарытэтнага І самага новага відэа беларускамоўных музыкаў. Тут можна пабачыць...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconСябры аргкамітэту па стварэньню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі калядную вечарыну на сядзібе партыі бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі
Бнф. У вечарыне бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх хрысьціянскіх канфэсій. Пасьля прамоў адбылася прэзэнтацыя новага дыску з хрысьціянскай...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconСёньня гарадзкія ўлады Менску пачалі сьвяткаваньне дня горада. А на сядзібе бнф у Менску адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Дня беларускай вайсковай славы, у
Алі хвілінай маўчаньня памяць усіх, хто загінуў за Беларусь. Старшыня партыі бнф вінцук Вячорка прыгадаў, як 8 верасьня 92-га году...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconАсамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі
Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня бнф “Адраджэньне” І партыі бнф у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconУ сядзібе бнф адкрылася выстава палітычнага пляката
Аўтар значнай часткі працаў мастак Уладзімер Крукоўскі. Ягоныя плякаты – “Білінгвізм-88”, прысьвечаны праблеме захаваньня беларускай...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconПавал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу "Брату"
Паўла Севярынца. У выходных дадзеных пазначана, што “Брату” – літаратурна-мастацкае выданьне. Кніга выйшла абмежаваным накладам,...

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
На сядзібе партыі бнф адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”

На сядзібе бнф беларускі кліпаматограф iconУ сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча
Язэпа Драздовіча, аб'яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка