Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка1/11
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.53 Mb.
ТыпВыпускная работа
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт

На правах рукапісу

УДК 51-77:94/474/476/ВКЛ

Глінскі

Яўген Станіслававіч

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па
«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістранта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў

Спецыяльнасць 07.00.02 – айчынная гісторыя

Навуковыя кіраўнікі:
кандыдат гістарычных навук Любы А.У., старшы выкладчык Кожыч П.П.

Мінск 2012

Змест


Змест 3

Уводзіны 4

Глава 1

Грамадская думка Вялікага Княства Літоўскага XVI ст.: спробы вывучэння пры дапамозе ІТ 6

1.1 Корпус крыніц па гісторыі ўяўленняў пра мінулае ў кантэксце грамадскай думкі ВКЛ: ацэнка прыдатнасці для выкарыстання ІТ 6

1.2 Даследаванні па гісторыі грамадскай думкі з выкарыстаннем ІТ 9

1.2.1 Інфармацыйныя тэхналогіі і колькасныя метады ў беларускай гістарыяграфіі 9

1.2.2 Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні апавядальных крыніц у расійскай гістарыяграфіі 10

1.2.3 Выкарыстанне ІТ у польскай гістарыяграфіі грамадскай думкі ВКЛ 12

Глава 2

Даследаванне грамадскай думкі ВКЛ XVI ст. пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій: тэарэтычныя аспекты 14

2.1 Інфармацыйныя тэхналогіі ў вывучэнні паходжання і атрыбуцыі наратыўных тэкстаў 14

2.2 Інфармацыйныя тэхналогіі і кантэнт-аналіз: дасягненні і перспектывы ў кантэксце вывучэння грамадскай думкі ВКЛ XVI ст. 17

2.3 Базы дадзеных: магчымасці выкарыстання для даследавання грамадскай думкі ВКЛ 20

Глава 3

Вынікі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій ва ўласных даследаваннях грамадскай думкі ВКЛ XVI ст. 22

3.1 Кантэнт-аналіз пры даследаванні “Epitome Principum Lituaniae” – помніка грамадскай думкі ВКЛ другой паловы XVI ст. 22

3.2 База дадзеных па гісторыі грамадскай думкі ВКЛ XVI ст. 24

Заключэнне 27

Бібліяграфічны спіс 29

Дадатак А 34

Прадметны і імянны паказальнік да рэферату 34

Дадатак Б 36

Інтэрнэт-рэсурсы ў галіне даследавання грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя 36

Дадатак В 39

Дзеючы асабісты сайт (гіперспасылка) і Print Screen галоўнай старонкі 39

Дадатак Г 40

Граф навуковых інтарэсаў 40

Дадатак Д 41

Тэставыя пытанні па АІТ 41

Дадатак Е 42

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 42



Уводзіны


Навуковае вывучэнне грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) XVI стагоддзя мае багатую традыцыю, якая сягае яшчэ да дзейнасці прафесараў Віленскага ўніверсітэта першай чвэрці XIX стагоддзя: так, Ігнат Даніловіч даследаваў беларуска-літоўскія летапісы і творы Мацея Стрыйкоўскага, а Міхал Баброўскі адным з першых звярнуўся да інтэлектуальнай спадчыны Францыска Скарыны. Таму на сённяшні дзень назапашана вялікая колькасць прац па праблемах, звязаных з гісторыяй грамадскай думкі, пры даследаванні якой аб’ект вывучэння вызначаецца як “кардынальныя сацыяльныя праблемы, да якіх была прыцягнута ўвага грамадства” [18, с. 8]. Зразумела, што такое шырокае паняцце не можа быць раскрыта ва ўсёй сваёй паўнаце ў межах дадзенай работы, таму неабходна выбраць яго частку, якая была б рэлевантнай для адлюстравання магчымасцяў выкарыстання інфармацыйных тэхналогій (ІТ) у дадзенай галіне гістарычных ведаў. На нашу думку, у якасці рэпрэзентатыўнай для нашай тэмы часткі грамадскай думкі выступае гістарычная думка ВКЛ дадзенага перыяду. Гэта вынікае як з самой сутнасці тагачаснай ментальнасці, для якой мінулае было падставовай катэгорыяй грамадскага ладу [15, с. 72], так і з патрэб вызначанай тэмы, бо заснаваная на храналагічнай сетцы гістарычная думка найбольш структуравана, а значыць, найбольш падыходзіць для выкарыстання ІТ.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў гістарычных даследаванняў прысутнічаюць як у сваім непасрэдным выглядзе праз стварэнне баз дадзеных, выкарыстанне камп’ютарнага мадэлявання, мультымедыа- і Інтэрнэт-тэхналогій [48, с. 103-136], так і праз зварот да колькасных (таксама яны называюцца “квантытаўнымі” [49, с. 132], у савецкай навуцы часам выкарыстоўваўся больш вузкі тэрмін – “статыстычныя” [40, с. 326]) метадаў у гістарычным пазнанні, якія прыцягваюцца даследчыкамі “ў імкненні даць больш шырокую трактоўку дадзеных, якія змяшчаюцца ў гістарычных крыніцах, асабліва масавых, дакладней ахарактарызаваць сутнасць з’яў і працэсаў” [48, с. 44].

Але сама прыведзеная вышэй цытата з падручніка галоўнага беларускага спецыяліста па метадалогіі гісторыі прафесара У.Н. Сідарцова [48] паказвае, што часам магчымасці колькасных метадаў, а значыць, і ІТ штучна абмяжоўваюцца іх выкарыстаннем перадусім пры аналізе масавых (часцей за ўсё статыстычных і справаводчых) крыніц. Але яшчэ ў 70-я гг. XX ст. было на практыцы даказана, што колькасныя метады ў стане паглыбіць нашыя веды ў выпадку працы над працэсамі якаснага характару [42, с. 346], да якіх, безумоўна, належыць развіццё інтэлектуальнай сферы жыцця грамадства.

Таму мэта дадзенай работы вызначаецца як комплексны аналіз магчымасцяў выкарыстання ІТ пры даследаванні грамадскай думкі ВКЛ XVI стагоддзя.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца грамадская думка (на прыкладзе ўяўленняў аб мінулым у яе межах) ВКЛ XVI ст., а прадметам – яе вывучэнне пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій і заснаваных на іх колькасных метадах.

У адпаведнасці з вызначанай мэтай пастаўлены наступныя задачы:

  • акрэсліць і ахарактарызаваць асноўныя дасягненні ў вывучэнні грамадскай думкі (у цэлым і ў выпадку Вялікага Княства Літоўскага) з выкарыстаннем ІТ;

  • прааналізаваць рэлевантнасць крыніц па гісторыі грамадскай думкі ВКЛ для ўжывання колькасных метадаў даследавання;

  • ахарактарызаваць найбольш прыдатныя для дадзенай тэмы колькасныя метады даследавання і прыклады інфармацыйных тэхналогій;

  • высветліць перспектывы дапасавання ІТ да даследавання грамадскай думкі ВКЛ XVI ст.;

  • вызначыць ступень паспяховасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні інтэлектуальнай сферы жыцця грамадства ВКЛ на прыкладзе ўласных распрацовак па дадзенай праблематыцы.

Навуковая навізна работы вынікае з фактычнай непрадстаўленасці ў беларускай гістарыяграфіі даследаванняў гісторыі грамадскай думкі ВКЛ, праведзеных на падставе ці хаця з б выкарыстаннем колькасных метадаў і наогул інфармацыйных тэхналогій.

Актуальнасць забяспечваецца наяўнасцю шэрагу нявырашаных пытанняў у гісторыі грамадскай думкі ВКЛ (ад аўтарства асобных твораў да ідэйнай іх скіраванасці), значную дапамогу ў зняцці якіх могуць аказаць менавіта інфармацыйныя тэхналогіі.

Структура і аб’ём: работа складаецца з уводзінаў, трох главаў (7 параграфаў), заключэння, шасці дадаткаў. Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры налічвае 53 пазіцыі, колькасць старонак – 46.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій пры даследаванні безэквівалентнай лексікі 10

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка