Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк)




НазваПалітычная геаграфіяпарыж (навадруцк)
Дата канвертавання23.11.2012
Памер58.57 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯПАРЫЖ (НАВАДРУЦК)Грамадзянін Камэруну Эпстэйн Ібонг прыляцеў у Беларусь вывучаць мэдыцыну. У Віцебску пазнаёміўся з беларускай дзяўчынай Рымай Сабалёвай. На пытаньне : "адкуль ты?" тая шчыра адказала: "з Парыжу". Уявіце ступень зьдзіўленьня Эпстэйна, калі ён першы раз прыехаў на малую радзіму сваёй будучай жонкі. Аказалася, што згаданы Парыж знаходзіцца не ў Францыі, а ў Пастаўскім раёне.У хаце мяне сусткараюць двое дзетак. Асаблівы прыкметы: скура колеру шакаладу з малаком, на галаве чорныя кучары.(Карэсрандэнт:) "Прывітаньне! Як цябе завуць?"(Дзяўчынка:) "Інга."(Карэсрандэнт:) "Колькі табе годзікаў?"(Інга:) "Пяць."(Карэсрандэнт:) "Дзе тата?"(Інга:) "Дакуманты ўжо атрымаў і цяпер паехаў на заробкі ў Маскву."(Карэсрандэнт:) "А як твайго браціка завуць?"(Інга:) "Майкл."(Карэсрандэнт:) "А колькі яму годзікаў?"(Інга:) "Два. Бачце: Майкл адразу засаромеўся, што будзе з вамі размаўляць."(Карэсрандэнт:) "Давай з Майкам ўжо іншым разам. Ён яшчэ маленькі. Дзякуй табе вялікі."Вывучаць мэдыцыну Эпстэйн кінуў пасьля таго, як пачалося вялікае каханьне. Пэўны час працаваў у калгасе і наймаўся дапамагаць тутэйшаму прадпрымальніку. Чым займаецца ў Маскве, дакладна ніхто ня ведае. Але ў Камэруне быў кіроўцам і мэханікам.Бацька на заробках, маці ў полі буракі садзіць. Пагаварыць удалося толькі з Любоўю Сабалёвай, цешчай Эпстэйна. Першае пытаньне пра ўражаньні камэрунца ад далёкай і паўночнай Беларусі.(Собалева:) "Казаў, што падабаецца ў вёсцы, лепей, чым у Афрыцы."(Карэсрандэнт:) "Можаце ўзгадаць свае першыя ўражаньні, калі яны зьявіліся тут, у Парыжы? У вас былі зьдзіўленьні, радасьць..."(Собалева:) "Ну якая там радасьць... Як першым разам прыехалі ўдваёх, я спужалася: Госпадзі, што сваіх мальцаў няма? Але так ён добры. Ён як пажыў у нас, ён мне спадабаўся. Калі што пачынае рабіць, усё атрымліваецца добра, хоць ён і іншаземец."(Карэсрандэнт:) "А як ў Парыжы насельніцтва паставілася да такога незвычайнага шлюбу."(Собалева:) "Зьдзіўляліся: ай-ай-ай! Чорны зьявіўся. Ой-ой-ой! Рыма прывезла чорнага. Але ён не такі чорны, ня крэпка чорны. Бываюць чорныя-чорныя, а ён -- ня вельмі. Я ж ганаруся ім: ой-ой-ой, які ў мяне зяць!"На сучасных мапах Пастаўскага раёну няма такога населеннага пункту, як Парыж. Цяпершані назоў -- Навадруцк. У сярэдзіне семідзесятых ішла чарговая хваля перайменаваньняў. Парыжане заснулі ў адной вёсцы, а прачнуліся зусім у іншай.Гісторыя цёзкі франзцузскай сталіцы, нібыта, пачалася ў дзевятнаццатым стагодьдзі. Некалі тут праходзіў Напалеон. Імпэратар выйшаў за ваколіцу паселішча, якое было непадалёк. Уражаны прыгажосьцю, ён вымавіў: "Як падобныя гэтыя мясьціны на Парыж! Тут абавязкова будзе другі Парыж".Тутэйшыя апатнана прытрымліваюцца гэтай вэрсіі. Ім безсэнсоўна казаць пра тое, што сама вёска відавочна старэйшая за Айчынную вайну 1812 года, што, як лічаць навукоўцы, яшчэ ў паганскай старажытнасьці тут жылі плямёны парыдыяў. Яшчэ адна вэрсія: паселішча месьцілася па берагах ракі Рыжа, якая некалькі працякала тут. Адсюль і Парыж.Парыжане ў пэўным сэнсе сталі закладнікамі назову сваёй вёскі. Журналістаў тут, мякка кажучы, ня любяць, бо надакучылі. Некаторыя, як толькі пачуюць, хто ты й навошта прыехаў, дэманстратыўна паварочваюцца й сыходзяць. Апошняй кропкай стала праграма пра вёску на адным з тэлевізійным каналаў.(Ліда:) "Мне не спадабалася, як мяне паказалі. Ну, мурына ж лепей паказалі! Ну, я ж ня гэткая страшэнная, як мяне паказалі!"(Ірына:) "Ліда, дакладна, якая ёсьць, такую й паказалі."(Ліда:) "Ідзі ты!"(Ірына:) "Ён, можа, пыгажэйшы..."(Ліда:) "Вядома, больш чарнейшы за мяне. Я ж не такая. За тое, што мурын, трэба яго паказаць. Відалі, у Парыж мурын прыехаў. Ужо ўсё: распладзіліся."(Карэсрандэнт:) "Як жыцьцё ў Парыжы?"(Ліда:) "Да якое тут жыцьцё? Не жывем, а сьмерці чакаем. Жыву на адну пенсію. Мне тэлефон не паставілі. Колькі я стаяла ў чарзе? Гадоў пятнаццаць! Прыехалі ставіць. Маё прозьвішча было першым. А замест мяне панастаўлялі па за чаргой. Паехала была ў Паставы. А мне там сказалі: ну, яшчэ гадоў дзесяць пастаецё."(Карэсрандэнт:) "Можа б, зьвярнуліся да свайго дэпутата?"(Ліда:) "Мой мужык быў дэпутатам! І нічога не дапамог!"(Карэсрандэнт:) "А як людзі да ўладаў ставяцца?"(Ірына:) "Гэтая ўлада, ведаеце, ніколькі не зьвяртае ўвагі. Хоць сем раз да яе, хоць дзесяць зьвяртайся. Вось так паабяцаюць і... Амінь! Толькі, что зямля на месцы стаіць, гэта й добра."(Карэсрандэнт:) "Уздымалася пытаньне, каб перайменаваць Навадруцк у Парыж..."(Ліда:) "Ай, дажывем мы й так ужо. А што зьменіцца? Няхай будзе й Парыж. Палепшае?"Хай не крыўдзяцца парыжане, але не зусім звычайны назоў паселішча й ёсьць бадай што адзінай асаблівасьцю мясцовага жыцьця. Праблемы тыя самыя, як на Берасьцейшчыне альбо на Гомельшчыне. Але як толькі ў размове гучыць слова "Парыж", вяскоўцы распраўляюць плечы й зьмяняюць інтанацыю. У словах чуецца гонар.(Спадарыня:) "Адна жыву. Мне не дай Бог. як жывецца. І розных працаў, і клопатаў."(Карэсрандэнт:) "Ну, а сельсавет можа чым дапамагае?"(Спадарыня:) "Нічога! Ільготаў ніякіх няма: і брыкет, і дровы набываю за поўную цану. Пэнсію атрымліваю 120 тысячаў. Але ўсё дорага. Атрымаеш, здаецца і шмат. Трэба гарэлкі набыць. Каня не дадуць і ніхто нічога не зробіць, як гарэлкі ня будзе."(Карэсрандэнт:) "Усеж-такі мясцовыя людзі, як называюць населенны пункт: Навадруцк ці Парыж?"(Спадарыня:) "Навадруцк завуць, Парыжам -- ніхто."(Карэсрандэнт:) А вы як ставіцеся да перайменаваньня?(Спадар:) "Мне аднолькава: што мне дасьць Парыж, ці што мне дасьць Навадруцк? Калі я сам не прыдумаю, як жыць, дык нічога не будзе."(Карэсрандэнт:) "А як жыць? Адкрыйце сакрэт."(Спадар:) "Трэба, як гарэлку піць, дык троху. І трэба штосьці рабіць, а працаваць сілаў ўжо няма. Пенсіянеры зараз атыйдуць, а маладых -- ноль."Дасьціпныя неаднойчы жартавалі, што на цэнтральным пляцы трэба збудаваць зьменшаную копію Эйфелевай вежы. Парыжане такія прапановы сур’ёзна не ўспрымаюць. А каму й гатовыя паставіць помнік хоць сённьня, дык гэта цяперашняму Назвычайнаму й паўнамоцнаму амбасадару Беларусі ў ЗША Міхаілу Хвастову.Але зусім не таму, што такім чынам тут жадаюць ушанаваць посьпехі земляка на дыпляматычным фронце. Справа ў тым, што спадар Хвастоў выратаваў Навадруцк. А было гэта так.У вёсцы пачарзе зачыніліся крамы, кабінат бытавога абслугоўваньня. сталоўка, дзіцячы садок. Наступнай стала чыгуначная станцыя. Ужо дэмантавалі абсталяваньне й амаль закансэрвавалі будынак, як невясёлая навіна дайшла Міхаіла Хвастова, які тады ўзначальваў МЗС. Ягоная малая радзіма – вёска Казлоўшчына – знаходзіцца за некалькі кілямэтраў ад Парыжу. Аднавяскоўцы міністра звычайна сыходзілі на прыпынку “Навадруцк”. А пасьля пехатою дабіраліся да роднай вёскі.Кажуць, што спадар Хвастоў скарыстаў сваё сувязі ва ўладных структурах і станцыю вярнулі. Паставам з гэтага – ніякай выгоды. Чыгуначная станцыя – яшчэ адзін радок фінансаваньня ў раённым бюджэце. А таму ў райцэнтры пры любой нагодзе кпяць. Маўляў, незаўсёды ваш зямляк будзе знаходзіцца ля ўлады.Замест чыгункі ахвярай ліквідацыі стала Будаўніча-эксплуатыўнае прадпрыемтсва меліяратыўных і вода-гаспадарчых сістэм. Яго аб'ядналі з двайніком у райцэнтры. З сотні рабочых у новую арганізацыю возьмуць далёка ня ўсіх.У той дзень, калі я ў быў у Парыжы. Сканчвалася перадача справаў новаму кіраўніцтву. Заходжу ў адьдзел, дзьверы якога першымі трапляюцца на вочы. Кабеты й рады былі б падзяліцца набалелым. Але баяцца, што пасьля кожнае слова можа быць выкарыстанае супраць іх. Таму -- без імёнаў і прозьвішчаў.(Спадарыня:) "Мы сядзімо тут. Ідзе перадача нашае арганізацыі. Сыстэматычна не выконвалі плянаў. Заняпад, заняпад..."(Карэсрандэнт:) "І што зараз з вамі будзе?"(Спадарыня:) "Будзем на біржы стаяць. Беспрацоўныя будзем. Прапануюць ісьці працоўнымі па шостаму разраду. Новы наймальнік гэта прапануе. Во, бяры сякеру й ідзі на участак. Часткова: тыя, хто ня п'е."(Карэсрандэнт:) "А шмат такіх, хто ня п'е і не гуляе?"(Спадарыня:) "А хто ў Парыжы не гуляе?! Гэта не рэальна!"(Карэсрандэнт:) "Як жывецца людзям у Парыжы?"(Спадарыня:) "Цяжка жывецца. Сярэдні заробак у нас 90 тысячаў. Гэта мізэрныя грошы. Не хапае."(Карэсрандэнт:) То бок няма тых ста даляраў, якія абяцалі?"(Спадарыня:) "Не, вядома."(Карэсрандэнт:) "А якія перспектытвы ў Парыжа?"(Спадарыня:) "Паміраючая вёска. Вяртаемся да першабытна-абшчыннага ладу."(Карэсрандэнт:) "Ну, а людзі на што спадзюцца?"(Спадарыня:) "Толькі на цуд."(Карэсрандэнт:) "Ці хочуць жыхары Навадруцка, каб населенны пункт зноў стаў Парыжам?"(Спадарыня:) "Мне бы хацелася, хай бы быў Парыж. Гучыць! Перайменавалі так ціханька, хай бы ціханька вярнулі назад. Можа тады хутчэй уладкуемся на працу!"Адзінае, што яшчэ засталося ў Парыжы -- гэта шпіталь. Але ходзяць пагалоскі, што й яго хутка зьліквідуюць. Я гутару з галоўным урачом Марынай Брэсцкай.(Брэсцкая:) "Я лічу, што гэтыя чуткі неабгрунтаваныя. Бо у нас няма такога загаду, каб нас зачынілі. Пакуль ля ўлады знаходзіцца старшыня райвыканкаму Януковіч Ванда Фёдараўна, яна абяцала, што ніводны ўчастковы шпіталь не зачынецца."(Карэсрандэнт:) "Парыж-Навадруцк. Ці варта было б вяртаць спрадвечны назоў?"(Брэсцкая:) "Можа было б правільна, каб быў Парыж. У маёй фэльдшаркі ў пашпарце насамрэч, запісана "Парыж". Наш шпіталь заснаваны ў 1956 годзе. І ў нас таксама ёсьць кніга загадаў, дзе напісана "Парыж". Можа й прыемней было б працаваць ў Парыжскім участковым шпіталі. Але мяркую, што гэта ня вельмі важнае пытаньне на гэты момант."Жыхары Навадруцку неаднойчы намагаліся вярнуць вёсцы спрадвечны назоў. Пісалі мясцовым уладам адпаведныя звароты і нават шукалі юрыдычныя абгрунтаваньні для такога кроку. Райвыканкам з сельсаветам нібыта й несупраць, але перайсьці ад словаў да справаў перашкаджае адна акалічнасьць --на перайменаваньне няма грошай.Тым часам парыжане ўтаймавалі сваё жаданьне зноў жыць ў Парыжы. Прызнаюцца, што паўсядзённыя праблемы перамаглі прыгожую мару.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconПалітычная геаграфія парыж (навадруцк)
Аднойчы пазнаёміўся з беларускай дзяўчынай Рымай Сабалёвай. На пытаньне : "адкуль ты?" тая шчыра адказала: "з Парыжу". Уявіце ступень...

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіяпарыж (навадруцк) iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка