Музей Янки Купалы




НазваМузей Янки Купалы
Дата канвертавання29.12.2012
Памер27.11 Kb.
ТыпДокументы

Музей Янки Купалы





Цудоўнае слова Купалы. Яно прыходзщь да нас са школьных чытанак. А хто з нас не чытаў яго вершы на памяць, хто не смяяўся, гледзячы на сцэне яго "Прымакі" або "Паўлінку". Да нас на Мазыршчыну прыйшло імя Я.Купалы яшчэ ў 1926 годзе, калі сямігадовая школа №3 атрымала імя Я.Купалы. Яшчэ ў тым, 1926 годзе звярнуліся вучні да паэта, каб насіць яго імя. I Купала згадзіўся. Але за гады вайны згубіліся дакументы, будынак школы быў разбураны. I толькі ў 1982 г. у кнізе "Пуцявінамі Я.Купалы" была змешчана архіўная даведка аб тым, што школа №3 насіла імя паэта. Даведку гэту ў школу данесла бібліятэкар мікрараена Т.Г.Лапіцкая. У той жа 1982 год былі ўрачыстасці, прысвечаныя песняру. 24 мая 1982 г. у школе было свята, прысвечанае песняру. Студэнты педінстытута разам з вучнямі паставілі "Паўлінку". У той жа год вырашылі настаўнікі школы звярнуцца ў Міністэрства асветы, як вярнуць імя Я.Купалы. У 1984 годзе імя было вернута. Настаўнікі школы Грышко В.Ў. i Протас Н.П. звярнуліся да супрацоўнікаў Мінскага музея імя Я.Купалы за дапамогай, каб на базе школы адкрыць музей. I музей быў адкрыты 14 верасня 1984 г. На адкрыцце музея прыехалі навуковыя супрацоўнікі Ж.С.Дапкюнас i С.Ц.Майхровіч, якія дапамаглі стварыць музей, прывезлі многа экспанатаў. На адкрыцце музея прыехала i пляменніца Я.Купалы Я.Ю.Раманоўская. Яны пакінулі свае пажаданні ў кнізе ганаровых гасцей. Шмат працавалі ў музеі настаўнікі працы Бічан Д.М. з настаўкамі беларускай мовы Грышко В.У., Протас Н.П. Музей змяшчае фотаздымкі, якія расказваюць аб жыцці i творчасці Я.Купалы. Сярод экспанатаў ксеракопіі газеты "Севера-Западный край," дзе быў змешчаны першы верш "Мужык" Я.Купалы, вокладкі кніг Купалы першых выданняў, дублікат першай кнiгi "Жалейка", фотаздымкі, на якіх Я.Купала на Першым з’езде пісьменнікаў у Маскве, на сустрэчах з дзецьмі. Есць ксеракопія афішы, калі Я.Купала ў 1930 годзе наведваў Мазыр i сустракаўся з чытачамі. У музеі захоўваюцца падарункі наведвальнікаў. Гэта творы І.Навуменкі, А.Кулакоўскага, А.Васілевіч. Вучні школы слухалі гэтых пісьменнікаў на сустрэчах. Пры музеі створан клуб "Купалінка". Спачатку са старшакласнікамі працавала ў клубе Протас Н.П., зараз Сінкевіч Н.В. Сустрэчы клуба праходзяць у бібліятэцы філіяла №1, дзе есць цудоўная зала. Тут адбываліся сустрэчы са студэнтамі музвучылішча, паэтамі "Прыпяцкай хвалі", з артыстамі тэатра "Верасень". Асабліва цікавая сустрэча адбылася з артысткай Казлоўскай B.I. Яна была выхаванкай Мінскага дзіцячага дома, над якім шэфстваваў Янка Купала. Часта сустракаюцца купалаўцы ў тэатры з артыстамі пры праглядзе спектакляў. Абмеркаванні спектакляў па творах Купалы адбываюцца ў музеі. Экспанаты музея выкарыстоўваюцца ў выхаваўчым працэсе. У музеі праходзяць урокі па творчасці Я.Купалы. Сюды прыходзяць вучні i настаўнікі іншых школ. Па кнізе водгукаў бачна, што ў музеі праходзяць экскурсіі для вучняў школ горада. Часта бываюць замежныя госці, праходзяць семінары настаўнікаў, экскурсіі для настаўнікаў курсаў Палескага краю. Экскурсіі абнаўляюцца, вучні рыхтуюць тэматычныя экскурсіі. Па кнізе водгукаў відаць, што вучні рознага ўзросту наведваюць музей, яны дзякуюць экскурсаводам. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што імя гэтага паэта жыве, яго паэтычная слова пракладвае шлях да сэрдцаў людзей.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Музей Янки Купалы iconКурсовая работа методы и приёмы обучения иностранному языку
Учреждение образования «Гродненский Государственный Университет имени Янки Купалы»

Музей Янки Купалы iconОтчет о научной и инновационной деятельности факультета истории и социологии
Учреждение образования "гродненский государственный университет имени янки купалы"

Музей Янки Купалы iconМiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Установа адукацыі Гродзенскi дзяржаўны унiверсiтэт
Учреждение образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы"

Музей Янки Купалы iconДифференциальная геометрия и топология
Ю. П. Золотухин, доцент кафедры алгебры, геометрии и методики преподавания математики Учреждения образования «Гродненский государственный...

Музей Янки Купалы iconПрограмма 18 апреля 25 мая 2007 г. Гродно 2007 25 апреля (среда)
Учреждение образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы»

Музей Янки Купалы iconАддзел адукацы I отдел образования
С целью развития творческих способностей учащихся, поиска талантливой молодежи, стимулирования творческой активности педагогов, в...

Музей Янки Купалы iconОб итогах проведения Слета молодых ученых и преподавателей
Янки Купалы“ 24 января 2011 года провели на базе учреждения ”Республиканский Дворец культуры профсоюзов“ мотивационно-имиджевую акцию...

Музей Янки Купалы iconПрограмма тура
Осмотр музеев Тегерана, Вы посетите Археологический музей, Музей ковров, Национальный музей драгоценных украшений и Музей стекла...

Музей Янки Купалы iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)

Музей Янки Купалы iconТэма : Вобраз Бацькаўшчыны ў паэзіі Я. Купалы мэта
Раскрыць багацце творчай спадчыны Я. Купалы ў працэсе работы над мастацкім зместам яго вершаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка