За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў»




НазваЗа чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў»
Дата канвертавання23.11.2012
Памер45.35 Kb.
ТыпДокументы
Прэс-рэліз


«Прэм'ер Тузін-2007» - першы рэліз году!


За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» (www.music.fromby.net) на ягоных старонках было прадстаўлена болей за 300 новых беларускіх песень. А калі дадаць сюды блізу 100 рэцэнзіяў на новыя айчынныя плыты, дык атрымаецца ці ня поўны жыцьцяпіс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкі. Сваеасаблівай песеннай справаздачай мінулага 2007 году стала чародная складанка музычнага партала «Прэм'ер Тузін-2007», зьяўленьне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.


Працягваючы традыцыі папярэдніх «тузіноўскіх» выданьняў, новы «Прэм'ер» мае выйсьці ў падвойным мультымэдыйным фармаце – агулам 42 песьні, што падзеленыя на дзьве сэкцыі.

Першая дванаццадка песьняў вызначаная выніковым слухацкім галасаваньнем у папулярным гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» (www.music.fromby.net/chart). Збольшага гэтая сэкцыя выглядае досыць традыцыйна – у справаздачны склад лепшых песень 2007 году ўвайшлі новыя гіты вядомых рокавых групаў N.R.M. (дарэчы іх песьня «Менск-Мінск» была прызнаная за песьню году на «Тузіне»), Krama, ZET, IQ48. Некаторай нечаканасьцю стаў выхад у лік «фіналістаў» блюзавай каманды NESTARы Band, арт-фолькавай OSIMIRA і рэінкарнаваных экс-Цмокаў – гурта Band A. Таксама на меркаваньне слухачоў вартымі першай «дванаццадкі» стала таямнічая каманда Пятра Елфімава PitBull, сярэднявечны «Рокаш», а таксама бярозаўскі :B:N:, магілёўскі Tav.Mauzer, гомельскі «Бан-Жвірба».

Вагомы дадатак да першай дванаццадкі – MP3-cэкцыя, што ўтрымлівае яшчэ 30 найбольш цікавых песьняў 2007 году з гіт-параду «Тузіна Гітоў».

Аўтарамі музычных вынікаў году на «Тузіне Гітоў» сталі ня толькі наведнікі парталу (па статыстычных зьвестках іх колькасьць цягам 2007 году склала блізу 200 000 чалавек). Традыцыйна да падвядзеньня вынікаў рэдакцыяй запрашаюцца вядомыя і аўтарытэтныя беларускія музычныя аналітыкі. Гэтым разам вызначаць лепшых дапамагалі прадстаўнікі ўсіх айчынных лэйблаў – Віктар Гольцаў (Go-Records), Віталь Супрановіч (BMAgroup), Уладзімер Максімкаў (Vigma), Вячаслаў Гулевіч (Новая музычная кампанія), Мікалай Сапуноў (West Records). Музыка фармату «Тузін Гітоў» сёньня прадстаўлена ня толькі штогадовымі пасьпяховымі CD-складанкамі («Прэм'ер Тузін-2007» стаў ужо трэцяй па ліку). І ня толькі буйнейшым легальным сеціўным каталёгам беларускамоўных песень у фармаце MP3, зь якога штомесяц фіксуецца блізу 50 000 спампоўваньняў трэкаў. Музыка ад «Тузіна Гітоў» сёньня гучыць на радыё «Рацыя», таксама вядуцца перамовы над праектам відэа-ўвасабленьня «Тузіна» на ТВ-канале «БелСат».

Рэдакцыя музычнага парталу «Тузін Гітоў» заўжды падкрэсьлівала, што галоўнай мэтай дзейнасьці іх інтэрнэт-праекту зьяўляецца аніяк не вызначэньне «лепшых зь лепшых», а найперш, прапаганда сучаснай беларускамоўнай музыкі і стварэньне эфэктыўных магчымасьцяў выйсьця да слухачоў для маладых выканаўцаў. Разам з тым празрыстасьць, узважанасьць і грунтоўнасьць падвядзеньня музычных вынікаў разам з наведнікамі і размаітымі музычнымі экспэртамі дае падставы разглядаць «Прэм'ер Тузін» як аб'ектыўную і незалежную музычную прэмію. Прэмію, што магчыма нават дыктуе «шорт-ліст» самых буйных беларускіх музычных рокавых фэстываляў і каранацыяў. Прэмію, што прэтэндуе стаць неўзабаве галоўнай альтэрнатыўнай музычнай цырымоніяй, няхай пакуль і інтэрнэтавай.


Выцемкі:

Wiecier Mechaniczny (Вецер Мэханічны), выдавец музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў”: “Прэм’ер Тузін-2007” – гадавая справаздача ня толькі рэдакцыі “Тузіна Гітоў”. Гэтая складанка - плён усеграмадзкіх абмеркаваньняў вынікаў музычнага жыцьця Беларусі “альтэрнатыўнага” фармату. Нажаль, па многім прыкметам усё рухаецца да таго, што наш партал “Тузін Гітоў” незаўзабаве можа застацца ці не адзінай апэратыўнай аналітычнай музычнай мэдыяй на Беларусі. Таму зусім ня дзіўна, што ў кіпучай дзейнасьці “Тузіна” можна сёньня засьпець вельмі шмат людзей – і музыкаў, і журналістаў, і прадусараў, і выдаўцоў. Быць першымі – безумоўна пачэсна. Але разам з тым і прыкра за такі “вакуум”, што да астатніх нашых калегаў…

Зараз вядзецца актыўная і вельмі руплівая праца над разьвіцьцём новага ўвасабленьня парталу “Тузін Гітоў” (абнаўленьне праекту каардынуе наш нязьменны тэхнічны рэдактар RWD). Асноўнымі мэтамі гэтых работаў зьяўляецца істотнае павялічэньне колькасьці інфармацыйных і інтэрактыўных сэрвісаў на сайце. У выніку, мы плянуем запусьціць новую па-сапраўднаму грамадзкую мэдыю, зьмест якой будзе вызначаць кожны аўтар, кожны слухач, кожны чытач…“

Лявон Вольскі, музыка, пра песьню N.R.M. “Менск і Мінск”, што была прызнаная за “Песьню года на Тузіне”: Мне падавалася, што песьня будзе ня ў звыклай рок-стылістыцы, а як зонг зь п'есы Брэхта. Але калі ўзяліся за аранжаваньне, міжволі атрымалася гэткая трошкі двараватая рок-баляда…”

Алег Хаменка, музыка, вядучы радыёпраграмы “Тузін Гітоў” на радыё “Рацыя”: “Праграма “Тузіна” выходзіць на “Рацыі” ўжо два гады. І хоць усе мы заўважаем дастаткова пэсімістычны грамадзкі бэкграўнд, што да стану беларускага рок-н-ролу, але я прызнаюся, што цікавага і станоўчага матэр’ялу для нашым праграмаў заўсёды было багата…”


Даведка:

Мэдыйны сеціўны праект «Слушны музычны партал Тузін Гітоў» (www.music.fromby.net) распачаў сваю працу ў сеціве ў кастрычніку 2003 году.
Праект прысьвечаны айчыннай музыцы й перадусім мае на мэце прапагандаваць музыку, створаную тут, заахвочваць да праслухоўваньня беларускіх твораў як мага большую колькасьць людзей.

Цягам пэрыяду сваёй дзейнасьці “Тузін” пераўтварыўся ў адну з самых уплывовых і наведвальных беларускіх інтэрнэт-медыяў. Агульная колькасьць чытачоў-карыстальнікаў парталу сёньня складае болей за 1000 чалавек штодня. Нягледзячы за абвешчаны скрозь “баларускамоўны” фармат, сёньня на “Тузіне Гітоў” працуюць навігацыйныя вэрсіі на ангельскай, расейскай, польскай, украінскай і швэдзкай мовах.

Новая складанка «Прэм'ер Тузін-2007» (выдадзена “Новай Музычнай Кампаніяй”) ёсьць ужо трэцім па ліку справаздачным дыскам інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» (старонка дыска ў інтэрнэце http://music.fromby.net/cd/premjer2007/ ). Раней выходзілі «Прэм'ер Тузін-2005» (лістапад 2005г – West Records), «Прэм'ер Тузін-2006» (сьнежань 2006г – West Records).


Выхаду дыска спрыялі: рэклямная група «Adliga» (www.adliga.com), «Беларускае радыё Рацыя» (www.racyja.by), Беларускі партал «TUT.BY» (www.tut.by), газэта «Наша Ніва» (www.nn.by), банэрная сетка «Чырвоная Банэрная» (www.red.by), студыя «OSMOS» (www.osmos.fromby.net), клюб «Клясык», «BMAgroup».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconМіхала Анемпадыстава", прымеркаваны да трохгодзьдзя музычнага парталу "
Тузін Гітоў" “чалавекам году". Сёлета ён выступіў аўтарам тэкстаў адразу двух беларускіх гітоў "Аўтабіяграфія" (Ігар Варашкевіч "Крама"...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconУ нядзелю адбудзецца ў канцэртнай залі "Менск" адбудзецца "Рок-каранацыя". У кожнай намінацыі ад 3 да 5 прэтэндэнтаў, якіх ужо вызначыла журы. Музычныя
Музычныя крытыкі, дый самі музыкі адзначаюць, што традыцыйныя арганізатары імпрэзы, “Кляс-клюб”, Юры Цыбін цягам году “Рок-каранацыяй”...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconІ чаканне згоднага "так"
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць пляны менскіх уладаў арганізаваць у сталіцы 1 траўня шэраг масавых забаўляльных мерапрыемстваў...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconВыпуск 8 (476) ( 10 сакавіка 2011 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот
Чатыры гады таму, у ноч з 1 на 2 сакавіка, нараджаўся першы выпуск "Твайго стылю". Задуманы найперш як навучальная пляцоўка для маладых...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconЯна была першай
У жніўні 1944 г. М. Жыдовіч абараніла кандыдацкую дысертацыю, з 1949 г працавала дацэнтам кафедры беларускай мовы, чатыры гады (1951...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconУ калоскім парку Горадні на прыватным надзеле зямлі ўжо некалькі дзён разьбіраюць надбудаваную над гаражом прыбудову. Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што
Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што прыбудова ўзьведзеная яшчэ за савецкімі часамі незаконная. 80-ці гадовы гаспадар, Генрых Юхневіч...

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconБылой гарадзенскай студэнтцы замянілі зьняволеньне на абмежаваньне свабоды
Гомелі вярнулася дахаты. Яе зьняволілі на чатыры гады за незаконнае набыцьцё з мэтай збыту наркатычнага сродку вагою 0,28 грама....

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconБылой гарадзенскай студэнтцы замянілі зьняволеньне на абмежаваньне свабоды
Гомелі вярнулася дахаты. Яе зьняволілі на чатыры гады за незаконнае набыцьцё з мэтай збыту наркатычнага сродку вагою 0,28 грама....

За чатыры гады працы музычнага парталу «Тузін Гітоў» iconУ беларусі няправільная стаўленьне да опэры
Віктар Пласкіна. Цягам амаль году тэатар існаваў без музычнага кіраўніка. Спадар Пласкіна абяцае значныя зьмены ў арганізацыі працы...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка