Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"




НазваТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Праваслаўнае краязнаўства"
Дата канвертавання23.11.2012
Памер13.23 Kb.
ТыпДокументы
Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле “Праваслаўнае краязнаўства”

У 1685 г. у вёсцы Валеўка, бліжэйшым да возера Свіцязь населеным пункце, падкаморы лідскі Стафан Курча заснаваў кляштар дамініканцаў і фундаваў драўляны касцёл св. Тройцы, архітэктура якога мела рысы стылю барока. Будынак першапачаткова складаўся з квадратнага ў плане кафалікона, пяціграннай алтарнай апсіды і ўваходнага зруба-бабінца, які быў вырашаны вузкім распластаваным уздоўж галоўнага фасада аб'ёмам з чацверыкамі вежаў па баках. Усе зрубы роўныя па вышыні і накрыты шматсхільным гонтавым дахам з агульным вільчыкам, што надае кампазіцыі збудавання барочную падоўжную дынаміку. Раней галоўны фасад завяршаўся 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі галоўкамі і франтонам з трох пралётнай аркадай званіцы.

Будынак капітальна рамантаваўся ў 1736 г. У 1830 г. касцёл перададзены праваслаўным і асвечаны як Петрапаўлаўская царква. У 1870-я гады перабудаваны галоўны фасад: зняты вежы, франтон набыў ламаны абрыс. У 1930-ых гадах да храма праз уваходны тамбур далучана трох'ярусная чацверыковая званіца каркаснай канструкцыі. Перабудовы значна змянілі аблічча помніка. У інтэр'еры захаваўся двух'ярусны драўляны іканастас XIX ст., аздоблены накладной разьбой з пазалотай.

Перад Вамі ікона святых Пятра і Паўла. Прастольнае свята 12 ліпеня. Перад вамі аблачэнне праваслаўнага святара. Мы ўстанавілі прозвішча настаяцеляў царквы пачынаючы з ХІХ ст.

Перад вамі лампада і вянец, які трымалі над жаніхом у час вянчання. На здымку вы бачыце айца Міхаіла Лінніка, які больш чым 50 год быў настаяцелем царквы ў вёсцы Валеўка.

Перад вамі асабістыя рэчы нашага выпускніка Святаслава Ліса, былога члена Савета Рэспублікі, члена міжпарламенскай асамблеі дзяржаў СНД, узнагароджанага медалём Благавернага Даніілы Маскоўскага.

Ёсць такое меракаванне, што частка іканастаса Валеўскай царквы, гэта праца школы Васняцова. Аб гэтым піша У. Караткевіч у кнізе “Зямля пад белымі крыламі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Добры дзень, паважаныя госці! Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Вышыўкi I...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя калгаса"
А зараз вы пазнаёміцеся з гісторыяй сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Свіцязь”, структурнага падраздзялення...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле "Этнаграфіі"
Вы знаходзіцеся ў Этнаграфічным раздзеле музея, дзе вашай увазе прадстаўлена экспазіцыя “Сялянскі быт беларусаў”. Тут сабраны сельскагаспадарчыя...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле прыроды
Мы жывём недалёка ад маляўнічага возера Свіцязь, апетага славутым паэтам А. Міцкевічам. Само возера І лясны масіў, якія якога акружае...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Літаратурны"
Так, напрыклад, славуты пясняр беларускай зямлі Янка Купала ў 1909 г працаваў у маёнтку Бенін. Неаднаразова быў на возеры Свіцязь...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па раздзеле "Гісторыя школы"
Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі І...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconТэкставае суправаджэнне экскурсіі па "Гістарычнаму" раздзелу
Умацаваныя паселішчы называліся гарадзішчамі, а не ўмацаваныя селішчамі. Каля вёскі Валеўка ў Радагошчы было такое гарадзішча. А...

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Т. У. Язерская
Тэкставае суправаджэнне да прэзентацыі “Жыццё І творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (14. 04. 1920 -14. 07. 1992гг.)

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconГістарычнае краязнаўства беларусі для студэнтаў завочнай формы навучання Пытанні І тэсты да самакантроля Тэма Гiстарычнае краязнаўства. Прадмет I задачы курса
Першы гістарыёграф вкл, аўтар “Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай І ўсея Русі”

Тэкставае суправаджэнне экскурсіі ў раздзеле \"Праваслаўнае краязнаўства\" iconМетадычная распрацоўка плана школьнай экскурсіі "шлях да курапатаў"
У гэтым плане разгледжаны адзін з варыянтаў правядзення ўрока-экскурсіі, які ўзбагачае класна-ўрочную сістэму арганізацыі навучальнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка