Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?




НазваЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Дата канвертавання28.12.2012
Памер48.3 Kb.
ТыпВопрос
Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?


Зь ініцыятывай уладкаваць ў расейскія ВНУ рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў выступіў старшыня Савету па зьнешняй і абароннай палітыцы Расейскай Фэдэрацыі, сустаршыня створанай два гады таму беларуска-расейскай праваабарончай камісіі Рады пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў. Ён ачольвае катэдру ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі” у Маскве. Цяпер, паводле Сяргей Караганава, галоўнае – знайсьці фінансаваньне для такога праекту.


Ігар Карней, Менск


С. Караганаў: “Ініцыятыва набудзе агульнарасейскі маштаб”


Вось як Сяргей Караганаў патлумачыў Радыё Свабода сутнасьць сваёй ініцыятывы:


“Мы будзем спрабаваць знайсьці спосабы, каб студэнты маглі працягнуць адукацыю ў Расеі. Гэта, безумоўна, так. І мы мяркуем ініцыяваць такую ідэю ва ўсерасейскім маштабе. Але для гэтага патрэбна, каб гэтая ідэя стала зразумелая, каб яна атрымала разуменьне ў расейскім грамадзтве. Таму, канешне, гэта павінны перадусім вырашаць кіраўнікі ВНУ, дэканы і г.д., у кожным асобным выпадку. Магчыма, будзе і нейкае ўрадавае рашэньне, але хутчэй за ўсё, гэта павінна рабіцца на ўзроўні грамадзкасьці”.


Карэспандэнт: “У Польшчы ўжо працуе падобная праграма для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, імя Каліноўскага...”


“Але, разумееце, мы не варожая дзяржава Беларусі. Мы хочам дапамагаць беларусам, а не даказваць, што Беларусь дрэнная. Як гэта робяць палякі”.


Карэспандэнт: “Пры станоўчым разьвіцьці сытуацыі, калі праграма можа запрацаваць рэальна?”


“Што значыць праграма? Проста кожны раз трэба нешта канкрэтна рабіць, вось і ўсё. І не “круціць” ніякай праграмы. А проста даваць магчымасьць добрым студэнтам вучыцца. Не спадзявацца, што любы студэнт, якога выгналі таму, што ён лайдак, павінен паступіць у прэстыжнае расейскае ВНУ. Але калі ён добры студэнт і абсалютна відавочна, што яго выгналі ні за што, па палітычных матывах, то трэба яму даць магчымасьць вучыцца”.


Ці можна лічыць, што расейская палітычная эліта прызнае факты парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, але пры гэтым працягвае падтрымліваць беларускі рэжым? Спадар Караганаў у адказ на гэтае пытаньне кажа, што ён адмаўляе любую сувязь у дзейнасьці беларуска-расейскай праваабарончай камісіі з афіцыйнымі структурамі расейскай улады. Зь яго словаў, рэальная і адзіная мэта заснаванай камісіі – абарона правоў чалавека ў Беларусі і Расеі.


Ю.Алейнік: “Цешыць, што ў Расеі кажуць пра рэпрэсаваных”


Юрася Алейніка выключылі з 4-га курсу Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце сёлета, за тыдзень да пачатку летняй сэсіі. Юнак зьбіраў подпісы за захаваньне студэнцкіх ільготаў сёлетняй вясной. Днямі ў Маскве Алейнік сустракаўся з намесьнікам загадчыка катэдры ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі”, дэпартаваным летась з Беларусі палітолягам Андрэем Суздальцавым.


“Калі меркаваць з размоваў, то задумы такія насамрэч ёсьць. Спачатку я падумаў, што гэта проста палітычныя заявы Суздальцава і Караганава. Але я зьезьдзіў у Маскву на мінулым тыдні і пабачыў, што гэта даволі ўсё рэалістычна, і настроі ў Расеі такія, што гэта праграма магчыма запрацуе, магчыма нават пры падтрымцы праваабарончага фонду Элы Памфілавай. Таму я лічу гэта вельмі добрай задумай. Цудоўна, калі такая праграма запрацуе, але ўжо добра тое, што ў Расеі такія людзі як Караганаў заяўляюць пра існаваньне рэпрэсаваных студэнтаў у Беларусі і гатоўнасьць іх падтрымаць. Будзем толькі дзякаваць, калі такая праграма запрацуе. Прынамсі, настроі там такія ёсьць”.


Андрэй Суздальцаў кажа, што праект толькі пачынаецца. Спадар Суздальцаў дадае, што бліжэйшым часам зьбіраецца правесьці перамовы з кіраўнікамі ВНУ, куды плянуе ўладкоўваць палітычна актыўных беларускіх студэнтаў:


“Гэта будуць рэйтынгавыя ВНУ, дыплёмы якіх прызнаюцца ва ўсім сьвеце. Як прыклад – Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (МДУ), Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў, Дзяржаўны унівэрсытэт “Вышэйшая школа эканомікі”, куды якраз і паступае Юрась, заканчваецца афармленьне дакумэнтаў. Але адразу скажу: ёсьць праблемы. Мы ведаем стан вышэйшай адукацыі ў Беларусі, трэба мець на ўвазе, што мы не жадаем падладкоўвацца пад яго. У прыватнасьці, курсы не стыкуюцца – адразу ідзе паніжэньне на год альбо нават на два.


Канешне, кагосьці гэта можа напужаць, але ж людзі павінны разумець: яны атрымаюць дыплёмы, якія прызнаюцца ва ўсім сьвеце. З дыплёмам той жа Вышэйшай школы эканомікі ці МДУ чалавек можа працаваць абсалютна свабодна ў любой кропцы зямнога шару. Таму гульня вартая высілкаў. Бо гэта іншая адукацыя, іншага ўзроўню. Але гэта праблема, якую мы адразу павінны акрэсьліваць. Таму што, прабачце, пасылаць у нейкія правінцыйныя ВНУ, якія задаволяцца ўзроўнем падрыхтоўкі ў беларускіх ВНУ, то мы такім шляхам ня пойдзем. Нам трэба, каб беларусы вярталіся не недавучанымі, а сур’ёзнымі спэцыялістамі з атрыманымі міжнароднымі стандартамі адукацыі”.


І. Кулей: “Расейская ідэя – плён беларускіх высілкаў”


Кіраўніца Камітэту дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі Іна Кулей расейскую ініцыятыву на ўладкаваньне адлічаных студэнтаў вітае. І кажа, што ў немалой ступені гэта і плён працы беларускіх праваабаронцаў:


“Мы ведаем пра гэтую прапанову і, шчыра кажучы, дамагаліся гэтай прапановы. У нас ёсьць незалежны назіральнік Рады камітэта – гэта Алена Танкачова, актыўны ўдзельнік менавіта праваабарончых праграмаў з Расеяй (старшыня БХК Тацяна Процька і Алена Танкачова ўвайшлі ў спэцыяльную міждзяржаўную праваабарончую групу). Гэтае пытаньне якраз уздымалася на адным з паседжаньняў, дзе наўпрост казалася: іншыя краіны адгукнуліся на праблемы адлічаных беларускіх студэнтаў, тых, хто актыўна выказвае сваю грамадзянскую пазыцыю, а Расея не адгукнулася практычна ніяк. І вось гэтыя прапановы, якія сёньня гучаць з боку спадара Караганава і з боку спадара Суздальцава, гэта і ёсьць водгук на наш запыт. Бо мы лічым: чым больш нашых студэнтаў, выключаных менавіта за сваю цьвёрдую пазыцыю, будзе вучыцца ў розных краінах, тым лепей. Таму што нам потым запатрабуецца, як мы кажам, “народная дыпляматыя”.


Прадстаўнікі расейскіх ВНУ пакуль не знаёмыя з ініцыятывай Караганава і Суздальцава. Супрацоўніца Вышэйшай школы эканомікі, дзе працуюць і Караганаў і Суздальцаў, Тацяна Піскарова паведаміла:


“Не абмяркоўвалася такая магчымасьць і я, напрыклад, нават ня чула пра гэта. Магчыма, гэта пакуль было ў якасьці прапановы. Але нават калі такое і здарыцца, то з улікам, што ў нас ВНУ выключна адукацыйная і мы з палітыкай ніяк не зьвязаныя і імкнёмся з палітычнымі плынямі сябе не атаясамліваць, бо ў нас чыстая эканамічная адукацыя, то такі крок можа ня будзе асабліва і афішавацца. Бо, уласна кажучы, гэта можа нават ня столькі палітычны крок, а гуманітарны, ці як сказаць... Але, хутчэй за ўсё, трэба зьвяртацца да тых, хто прымаў рашэньне – была такая размова ці не. Бо ў мяне такой інфармацыі няма”.


Пра ініцыятыву Караганава-Суздальцава ня ведаюць і ў іншых, згаданых Андрэем Суздальцавым ВНУ – у прыватнасьці ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце і Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносінаў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconЦі будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты?
Дзяржаўнага ўнівэрсытэту “Вышэйшая школа эканомікі” у Маскве. Праўда, спадар Караганаў пакуль не бярэцца дакладна сказаць, калі праграма...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconДапамажы дэпутатам падлічыць, колькі грошай страцяць студэнты І іх бацькі, калі будуць адменены льготы на праезд

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconБеларускія грузавыя караблі будуць прапісаныя ў порце "Менск"
Міністэрства транспарту І камунікацый чарговым разам агучыла намер пераўтварыць Беларусь у марскую дзяржаву. Як паведамілі ва ўпраўленьні...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconЦі прытуліць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Расея?
Вну студэнты змогуць працягнуць адукацыю ў Расеі. Некалькі сотняў рэпрэсаваных навучэнцаў па праграме імя Кастуся Каліноўскага ўжо...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconЧаму ў Беларусі прадаецца забаронены ў Расеі тусал?
Беларусі. Аднак рэчыва “дэкстрамэтарфана гідрабрамід”, якое ўваходзіць у склад таблетак, у Расеі прызнанае псыхатропным. У начных...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconПакуты выбару: легальнасьць ці пірацтва?
У суседняй Расеі для многіх пакуты выбару ўжо завяршыліся судамі І нступнымі пакараньнямі ажно да турмы. На чым спыняюць свой выбар...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Са слвоаў дэпутатаў, у вну, у вычэльнях І тэхнікумах будуць шукаць дзяцей-інвалідаў І сірот, каб выдаць ім льготныя праязныя. Камэнтары...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconЧырвоная змена 4 красавiка 2013 года №7 (15717)
А з чаго яшчэ? Для іншагародніх студэнтаў сапраўднай падзеяй І нават прыгодай кожны раз становіцца дарога дадому. Гэта толькі на...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconРэпартаж з прэзентацыі літаратурна-мастацкага альманаха ave-7
На прэзентацыі прысутнічалі студэнты бдту, члены літаратурнага клуба – студэнты, былыя выпускнікі, супрацоўнікі, ІХ дзеці І ўнукі,...

Ці будуць вучыцца ў Расеі рэпрэсаваныя беларускія студэнты? iconСтудэнты хочуць памяняць закон
Сёньня ўвечары ў Менску студэнты шэрагу навучальных установаў прынялі рашэньне пачаць падрыхтоўку да маштабнай кампаніі. Яны плянуюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка