Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі




НазваАд д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата канвертавання27.12.2012
Памер71.76 Kb.
ТыпДокументы


Аддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”


Занятак гуртка “Фларыстыка”





Складальнік:

кіраўнік гуртка

Федарчук Зоя Віктараўнна


Анатацыя


Практыка работы паказала, што тэма павышэння эфектыўнасці навучання ўяўляе сабой шырокае поле для вывучэння. Гэта пытанне заўжды будзе актуальным і цікавым. Абумоўлена гэта тым, што з развіццём чалавечага грамадства адбываецца развіццё яго форм дзейнасці.

Патрэбна адзначыць, што за гэты час змяніліся заняткі гурткоўцаў. Дзеці імкнуцца к яркаму, новаму, неабыдзенаму, нетрадыцыйнаму.

Мая сістэма па рэалізацыі гэтай ідэі абапіраецца на наступным палажэнні: сучасная педагагічная практыка будуецца на выкарыстанні не столькі методыкі, колькі тэхналогіі, пад якой разумеецца сукупнасць форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў перадачы вучэбнага матэрыялу, яго замацаванне і прымяненне на практыкі.

Мною асвоены і выкарыстоўваюцца наступныя тэхналогіі: праектная дзейнасць,тэхналогіі дзелавых гульняў,тэхналогія ролевай гульні.

Прапаную вам тэхналогію ролевай гульні, якую я выкарыстоўваю на занятках гуртка “Фларыстыка”. (дадаткі 1,2)

Я паставіла перад сабой мэту: захаваць інтарэс да вывучэння і неабходнасць да актыўнай пазнавальнай дзейнасці.


Мэта заняткаў: выкананне віншавальнай паштоўкі

Задачы:

адукацыйныя:

  • пашырыць уяўленне аб прыродных матэрыялах, якія прымяняюцца пры выкананні пласкасной аплікацыі, садзейнічаць фарміраванню беражлівых адносін да прыроды, паглыбіць вопыт практычнага прымянення кампазіцыйных заканамернасцей пры састаўленні дэкаратыўнай кампазіцыі; навучыць выконваць аплікацыю з засушаных раслін.

развіваючыя:

  • развіваць камунікатыўныя уменні пры рабоце ў групе;

  • развіваць творчыя здольнасці ў стварэнні мадэлі ў ролевай гульне;

  • развіваць навыкі самакантролю і самаацэнкі,

выхаваўчыя:

  • выхоўваць акуратнасць, добрасумленнасць пры выкананні работы.

Форма заняткаў – ролевая гульня

Тып заняткаў – прымяненне ведаў на практыкі

Тэма для гутаркі: “ Ахова раслін, занесеных у Чырвоную кнігу”.

Аб'екты працы: віншавальная паштоўка.

Абсталяванне: карткі з прапановамі, якія адлюстроўваюць правілы збору і засушвання лісця; карткі з карцінкамі, на якіх адлюстраваны розныя матэрыялы і інструменты, што выкарыстоўваюцца на занятках гуртка.


Метадычны каментарый

Напамінаю вучням, што ў мінулым годзе яны выконвалі аплікацыі з засушанага восеньскага лісця, і прапаную назваць лісце, якое дзеці нарыхтавалі ў гэтым годзе. Лісця розных дрэў: бярозы, асіны, ліпы, вярбы, рабіны, клёна, дуба, яблыні.Успамінаючы экскурсіі ў восеньскі лес, прапаную дзяўчынкам пераўтварыца ў лясных прыгажунь. Падумаць, якія расліны можна выкарыстаць для выканання аплікацыі. Прыгжуні называюць плады дрэў (крылаткі клёна, ясеня), травы, кветкі. Кветкі, якія могуць выкарыстоўвацца ў фларыстыцы: браткі, незабудкі, рамон, календула, шыпшына, пялёсткі ліліі . Трэба звярнуць увагу вучняў па тоо, што нельга збіраць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Фларыстыка — гэта састаўленне кампазіцый з сухіх раслін. Таму навучэнцы павінны ведаць асноўныя правілы засушвання раслін. На занятках гуртка "Фларыстыка" і на выніковых занятках пры падрыхтоўцы да наступнага навучальнага года вучні знаёміліся з правіламі засушвання раслін, уласцівасцямі сухіх раслін, таму на дадзеным занятку можна актуалізаваць і

Замацаваць веды вучняў у працэсе гульні "Правільна — няправільна".( Успомнім казку “Дванаццаць месяцаў”)


Ход гульні: Гульня праводзіцца як спаборніцтва груп казачных персанажаў з казкі “Дванаццаць месяцаў”. Прадстаўнікі кожнай групы па чарзе падыходзяць да настаўніка і выцягваюць картку, зачытваюць сказ і гавораць, ці можна паступаць так, як напісана ў картцы, тлумачаць чаму. Калі вучню цяжка адказваць, яму дапамагаюць аднакласнікі з яго рада, За кожны правільшл адказ раду налічваюцца два балы. Калі вучні адказалі "правільна" або "няправільна" і не змаглі растлумачыць чаму, то група атрымлівае адзін бал, а другі перадаецца групе, якая дапоўніла адказ.

Прыкладны матэрыял для картак:

Расліны збіраюць у сухое сонечнае надвор'е.

Збіраюць мокрае лісце.

Расліны збіраюць пасля дажджу.

Расліны засушваюць у сухім памяшканні.

Расліны не кратаюць у час засушвання.

Расліны засушваюць паміж старонкамі кніг.

Расліны засушваюць у папяровых "сшытках".

Расліны засушваюць, паставіўшы ў ваду.

Сухія расліны лёгка ламаюцца.

Сухія расліны трэба захоўваць у папцы.

Вучні знаёмяцца з вырабамі, выкананыміі з засушаных раслін і вызначаюць, якія матэрыялы і інструменты спатрэбяцца для работы.

Дадзены этап работы можна правесці ў выглядзе гульні "Што трэба?".




. Варыянты картак для гульні "Што трэба?"

(мал 1)


Ход гульні. Гульня праводзіцца як спаборніцтва паміж радамі. Прадстаўнікі кожнага рада выцягваюць карткі з адлюстраваннем, называюць матэрыял або інструмент, што паказаны на малюнку, вызначаюць, ці патрэбны ён для выканання аплікацыі з засушанага лісця, калі не, тлумачаць чаму.

Балы падлічваюцца таксама, як і ў гульні "Правільна — няправільна". Рад-пераможца вызначаецца па выніках дзвюх гульняў.


Напамінаю дзецям, што хутка наступіць свята "Дзень маці", калі трэба будзе павіншаваць матуль, падарыць ім падарункі. Прапануе дзецям зрабіць паштоўкі, упрыгожаныя кампазіцыяй з прыродных матэрыялаў.

Дзеці вызначаюць, якія сюжэты выкарыстоўваюцца для афармлення віншавальных паштовак да свята (мал.2)





( мал 2. узоры паштовак з з дэкаратыўнымі кампазіцыямі)


Дэманструючы гатовыя работы, напамінае правілы складання дэкаратыўнай камназіцыі.

Настаўнік, сумесна з вучнямі складае паслядоўнасць выканання віншавальнай паштоўкі, засноўваючыся

в

а

б



на паслядоўнасці выканання аплікацыі з паперы, засушанага лісця. Паслядоўнасць, вызначаная вучнямі ў ходзе абмеркавання.

( мал 3)


1. Падрыхтаваць аснову з тоўстай паперы Трэба звярнуць увагу дзяцей на тое, што пагатоўка павінна выконвацца ў выглядзе кніжачкі.

  1. Падабраць расліны

  2. Скласці кампазіцыю на аснове

  3. Наклеіць расліну на аснову.

Прыведзеныя ілюстрацыі можна выкарыстаць у якасці інструкцыйнай карты.





Трэба звярнуць увагу вучняў на неабходнасць выконваць работу акуратна, таму што ў аплікацыі будуць выкарыстоўвацца дробныя расліны. У першую чаргу наклейваюцца вялікія расліны, потым больш дробныя (мал.4).

( мал 4.)



На сухія расліны клей наносіцца ў трох кропках (мал.5).


( мал.5)
Пасля выканання работы гурткоўцы выстаўляюць свае паштоўкі на дэманстрацыйным стэндзе Дзеці выбіраюць лепшыя паштоўкі, каменціруюць свой выбар.Узнагароджанне аўтараў лепшых прац.

Вучаніцы чытаюць вершы.


Матуліны рукі

3 маленства яны нас

Да сэрца гарнулі,

Пяшчотныя, добрыя рукі матулі,

Што з ранку працуюць няспынна і лоўка Дачушку накормяць,

Прычэшуць галоўку,

Кашулю пашыюць,

Правераць задачу

I сына суцешаць,

Калі той заплача.

Матуліны рукі

Нас цешаць, галубяць,

Так шчыра, як маці,

Ніхто нас не любіць.

Адзіныя ў свеце,

Шануйце, любіце Заўсёды іх, дзеці.

В. Вярба

Мама

Мая мама добрая такая,

Мая мама проста залатая!

А ўжо так мяне матулька любіць!

Кожны раз і песціць, і галубіць,

I да сэрца горне, і мілуе,

I так шчыра-моцна пацалуе,

I прамовіцьласкавае слоўца,

I сама засвеціцца — як сонца!..

Н. Гілевіч


Дадатак 1.




Дадатак 2.





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па прыродазнаўчанавуковай адукацыі

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь" (далей Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай І ажыццяўляе сваю дзейнасць у
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconУрок : Прыгажосць роднай зямлі
...

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Ад д з ел адукацыі н я св І жскага ра ё ннага выканаўчагакам І т э та Дзяржаўная ўстанова адукацыі icon1 месца – Тамашэвіч Васілій (дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы яслі-сад №10", выхавацелі Хвастэнка Л. М., Танковіч Т. С.)
Малышок” сярод выхаванцаў 5-6 гадоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі. Пераможцамі сталі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка