Дзяржаўная ўстанова адукацыі




НазваДзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер72.84 Kb.
ТыпДокументы
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Беларуска- славянская гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа”


Развіваючы занятак

“Грыбны калейдаскоп”


Распрацавала:Клімкова А.А.


Гомель

2011

Мэты: пашыраць веды дзяцей аб прыродных багаццях нашай краіны, вучыць зберагальна ставіцца да навакольнага асяроддзя; првіваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: малюнкі, карціны, шарыкі, прыродны матэрыял, абручы, парасоны, кошык.


Ход занятка

Выхавальнік:- Восень- шчодрая, прыгожая, багатая пара. Толькі восенню мы можам пачаставацца садавінай, гароднінай і надзвычай смачнымі падарункамі з лесу. А што карыснага мы можам знайсці ў лесе? (Адказы дзяцей)

- Да вавёркі-паскакухі

Сябра вожык прывалюхаў.

І грыбоў паўнюткі кошык

Перад ёй паставіў вожык.

Кажа: “Добры дзень у хату!

Пачастунак забірай.

Зноўку верасень багаты

Завітаў у родны край”.

- Здагадайцеся, аб чым пойдзе гаворка:

Узялёным гушчары, ля пянька або сасны,

Хто хаваецца ў бары ў каляровым каптуры? (Грыбы)

Уваходзіць Маша:

- Ну і Мішка, ну і заданне мне даручыў! Ідзі, кажа, і без грыбоў не прыходзь. А ўсё з-за таго, што я ўсе грыбы, якія ён сабраў, жывёлам раздала. Я ж добрая! І што мне зараз, добрай, рабіць?! Я не ведаю, дзе грыбы шукаць, ці ўсе можна браць! А-а-а!

Выхавальнік: - Маша, не плач, калі ласка. Сядай разам з дзецьмі. Ты вельмі ўдала завітала да нас. Мы якраз збіраемся здзейсніць невялікае падарожжа па грыбных месцах зялёнага царства, узгадаем розныя віды грыбоў, пачытаем пра іх вершы, прымаўкі, загадкі.

А каб у падарожжы было цікава і весела, падзелімся на каманды. Кожная каманда атрымае заданне.

1-я каманда- “Сыраежка”- прачытае вершы і прыказкі пра грыбы.

2-я каманда- “Чашчавік”- паведаміць нам пра розныя віды грыбоў.

3-я каманда- “Грузд”- зоймецца загадкамі.

Пачнем з абароны назваў каманд.

Сыраежка”: - Чырвоных, жоўтых ля ўсіх сцежак

Светла- зялёных па бары

Нібыта кветак, сыраежак,

Панастаўлена скрозь- бяры.

Чашчавік”:- Грыб старэнькі, чашчавік,

Любіць маладзіцца.

Абкруціўся дзеразой, гладзіць паясніцу.

Мохам лысіну ўкрыў,

Ганарліва крыкнуў,

Каб ніхто ў старым бары

Перад ім не піскнуў.

Грузд”:- Ля векавых бярозак чорных

Як сподкі, круглыя грузды.

З іх, быццам бы ў сталоўцы шчодрай

Пьюць воду сойкі і дразды.

Выхавальнік:- Сярод 100 тысяч відаў грыбоў ёсць волаты і карлікі, сябры і ворагі чалавека, старажылы і аднадзёнкі. З грыбоў атрымліваюць лекі, і ў той жа час яны могуць стаць прычынай захворвання чалавека. Грыбы выклікаюць вялікую цікавасць у людзей, бо з’яўляюцца каштоўным прадуктам харчавання. Аднак збіраць грыбы трэба вельмі асцярожна, бо акраія ядомых, ёсць і неядомыя, ядавітыя. Давайце назавем іх і адшукаем на малюнках. ( Разглядваем і развешваем малюнкі). Запомніце: іх збіраць нельга!

Выхавальнік: - А цяпер паслухаем прыказкі і вершы пра грыбы ад каманды “Сыраежка”:

4-ы вучань: - Хваліўся баравік шапкай, ды галавы пад ёй няма.

5-ы вучань: - Назваўся грыбам- лезь у гаршок.

6-ы вучань: - Баяцца ваўкоў- быць без грыбоў.

5-ы вучань: - Набок грыбок: баравік едзе.

4-ы вучань: - Не ўсякі грыбок у кошык кладуць.

6-ы вучань: - Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык.

7-ы вучань: - Ходзім лесам, грыбнікі, і глядзім ва ўсе бакі.

Вунь хаваюцца лісічкі, што нам сняцца па начах.

А бруснічкі, нібы знічкі, адбіваюцца ў вачах.

Адусюль: з бяроз і сосен

Льецца птушак шматгалоссе.

Час вяртацца…

Мы па лесе крочым весела дамоў:

Сэрцы поўны дзіўных песень, ну а кошыкі- грыбоў!

8-ы вучань: - У грыбы пайшлі сябры, шмат дарункаў у бары.

9-ы вучань: - На палянцы сябрукоў сустракаў гурток грыбоў.

8-ы вучань: - Падабабак, махавік, сыраежка, баравік,

9-ы вучань: - Падасінавік-фарсун, рыжык- рэдкі прыгажун.

8-ы вучань: - І лісічка, і казляк, і духмяны грузд- бяляк.

9-ы вучань: - адкажы хутчэй, не баўся, грыб які табе дастаўся?

Выхавальнік: - Дзякуем камандзе “Сыраежка” і прапануем вам размяцца.

Фізкультхвілінка:

Дети утром рано встали,

За грибами в лес пошли. ( топаем на месте)

Приседали, приседали,

Белый гриб в траве нашли. ( приседаем)

На пеньке растут опята.

Наклонитесь к ним, ребята! ( наклоны)

Вон на дереве орех.

Кто подпрыгнет выше всех? ( прыжки)

Если хочешь дотянуться,

Надо сильно потянуться. ( тянемся)

Три часа в лесу бродили,

Все тропинки исходили. ( топаем)

Утомил всех долгий путь,

Дети сели отдохнуть.

Выхавальнік: - Сядайце і паслухаем цікавыя паведамленні пра розныя грыбы, якія падрыхтавала каманда “Чашчавік”.

10-ы вучань: - Сыраежку сырой ніхто не есць, яна нясмачная, а вось падсмажаная з бульбай, у смятане, мае цудоўны смак. Усяго іх каля 60 відаў. Сыраежкі- самыя вынослівыя, прыстасаваныя да любых кліматычных умоў грыбы.

11-ы вучань: - Шапачка грузда па краях пушыстая, заўсёды слізкая. Грузд баіцца сонца і расце толькі пад мохам, пад лісцем. Яны растуць вялікімі сем’ямі. Грузд мае непаўторны смак і пах.

12-ы вучань: - Адным з першых нараджаецца на свет ядомы грыб- чашчавік, каласавічок або абабак. Грыбніца яго любіць дождж і цяпло. Чашчавік- дзіця бярозы, без яе не расце. Лепш жывецца яму ля маладых бяроз.

13-ы вучань: - Кожны грыбнік марыць знайсці белы грыб. Белыя грыбы і чырвоныя мухаморы растуць у адну пару. Калі няма мухамораў, шукаць баравікі дарэмна. Лепшыя месяцы для баравікоў- жнівень і верасень.

14-ы вучань: - Адзін раз убачыш гэты грыб- на ўсё жыццё запомніш. Ён расце ў нашых лясах з мая па лістапад. Гэта самы чысты грыб. Імя яму- лісічка. Растуць лісічкі вялікімі сем’ямі. Будзе лета з дожджыкам- будзе грыбнік з лісічкамі.

Выхавальнік: - Дзякуем камандзе. Бачыце, дзеці, і ты, Маша, колькі цікавага мы даведаліся: што сыраежак ажно 60 відаў, што грузд не любіць сонца, што чашчавік расце каля бяроз, што знайсці белы грыб дапамогуць мухаморы, што лісічкі- самыя экалагічна чыстыя грыбы. Каб усё гэта запомніць, трэба быць уважлівым і не спяшацца. Зараз праверым вашу ўважлівасць.

( Гульня: у тры абручы насыпаць шышкі ( ядомыя) і жалуды (неядомыя). Выбраць па аднаму чалавеку з каманды. Вучні з завязанымі вачыма павінны сабраць толькі шышкі).

Выхавальнік: - А зараз слова камандзе “Грузд”.

15-ы вучань: - Стаіць у шалашы агністым

На ўзлеску воін ганарысты.

Ад мух ахоўвае ён бор.

Завём яго мы …(Мухамор).

16-ы вучань: - Я в красной шапочке расту

Под стройною осиной.

Меня узнаешь за версту,

Зовусь я …(подосиновик).

17-ы вучань: - Не ў бары расце- у садзе,

Як маленькі парасон.

Грыб няхітры, вельмі смачны

З гучнай назвай …(шампіньён).

Эти дружные ребята

На пеньке растут в лесу.

Называют их …(опята).

18-ы вучань: - Спусціліся ў лясок і селі ў верасок.

Улетку зоркі- знічкі, а іх завуць… (лісічкі).

Средь молодых сосёнок

В блестящей тёмной шапочке

Растёт грибок…(маслёнок).

19-ы вучань: - Он к поклонам не привык,

Толстый, важный …(боровик).

- Возле леса на опушке,

Украшая тёмный бор,

Вырос пёстрый,

Как петрушка, ядовитый…(мухомор).

Выхавальник: - Збор грыбоў называюць ціхім паляваннем, яны не любяць шуму, хаваюцца ад яго. Нельга парушаць месцы, дзе растуць грыбы. І калі вы будзеце ў лесе ўважлівым, сціплым госцем, то заўсёды заўважыце нешта незвычайнае.

Ну ўто, Маша, дапамаглі мы табе больш даведацца пра грыбы?

Маша: - Да, я і Мішы лекцыю прачытаю.

Выхавальнік: - А яшчэ рабяты вырашылі дапамагчы табе ў зборы грыбоў.(Дзеці кладуць у Машын кошык выразаныя з паперы грыбы).

Выхавальнік: - На жаль, наша вандроўка заканчваецца. І калі вам, дарагія грыбнікі, было цікава, пасадзіце на палянцы баравікі, калі не ўсё вызвала цікавасць, то мухаморы, а калі зусім мала чаго зацікавіла, то не трэба нічога садзіць. Да пабачэння!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі icon1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З. І. Азгура" (далей "Установа") установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца
З. І. Азгура” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая з’яўляецца навучальнай І выхаваўчай установай, функцыянуе...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconРазвіццё лагічнага мыслення пры рашэнні задач
Дзяржаўная установа адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная установа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь" (далей Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай І ажыццяўляе сваю дзейнасць у
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" Педмайстэрня па вершы Уладзіміра Дубоўкі "о беларусь, мая шыпшына"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дунілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка