Начная аблога 19 верасьня




НазваНачная аблога 19 верасьня
Дата канвертавання27.12.2012
Памер27.49 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 19 верасьня


Удзельнікі форумаў парталу TUT.by
сёньня абмяркоўваюць навіну пра тое, што Міністэрства эканомікі абмежавала цэны на алей.


Камэнтары ўдзельнікаў:


“Ды неяк паспрабавалі спыніць і стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!”


“Спынілі ня проста цэны – зьнізілі прыбытак гандлю, яго рэнтабэльнасьць. Збанкрутуе гандаль. Альбо ў Беларусь пойдзе алей “пятага” выціску”.


“Ужо ўпарадкавалі цэны на рыбу – рыба звараная трэцяга гатунку, і вады ў марожанай рыбе болей, чым самой рыбы. Рэальна так будзе і з алеем – 5-ы гатунак з павялых семак”.


“Цэньнік усё адно расьце ў дастаўцаў (Расея і Ўкраіна). Таму і ў нас цэньнік будзе расьці, ніхто яго не абмяжуе. Але можна, вядома, як зь лекамі абысьціся – імпартазамяшчэньне ўключыць”.


На сайце Андрэй Дынько працягвае дыскусію аб мэтазгоднасьці пераходу часткі носьбітаў беларускай мовы на афіцыйны правапіс:


“Калі мы лічым, што пераход на адзіны правапіс палегчыць камунікацыю інтэлігенцыі з грамадзтвам (сёньня сем зь дзесяці сумленных інтэлектуалаў аддаюць перавагу клясычнаму правапісу, але толькі для двух з сотні беларусаў чытаньне клясычным правапісам не ўяўляе складанасьці), калі мы лічым магчымым пашырэньне ўплыву беларускага незалежнага грамадзтва ў пэрспэктыве бліжэйшых 15—20 гадоў, трэба пераходзіць на адзіны. Калі мы не спадзяемся пашырыць уплыву ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі, калі галоўнае на сёньня не пашырэньне ўплыву, а захаваньне чысьціні ідэі, тады трэба заставацца пры клясычным правапісе як прынцыпе, хоць яго ўжытак будзе абмяжоўваць выкарыстаньне тэкстаў у паўсядзённай практыцы. Гаворка ў любым разе пра выбар інструмэнту, і ня больш”.


На сайце блогаў Позірк надрукаваны пераклад зацемак ангельскага падарожніка Ўільяма Кокса, які ў 1778 годзе вандраваў па Вялікім Княстве Літоўскім.


Вось урывак адтуль:


“Увечары 17-га мы прыехалі ў Менск. Пасьля надзвычай благіх умоваў нашага начлегу ў Міры Менск падаўся нам узорам высокага густу й раскошы. Там мы жылі ў камфорце, які дагэтуль быў нам невядомы; акуратны, вымыты пакой з цаглянай падлогай, адсутнасьць скочак і мух, вялікая колькасьць чыстай саломы, добрага хлеба і сьвежага мяса. Начны сон аднавіў нашыя сілы, і мы накіраваліся ў сталовую залю Езуіцкага кляштару, дзе напярэдадні былі абраныя нунцыі.


Спачатку мы не маглі трапіць усярэдзіну, пакуль не зьявіўся чалавек, які выглядаў важнай асобай і запытаўся па-нямецку, зь якой краіны мы былі і зь якой мэтай зьявіліся. Мы адказалі, што мы – тры джэнтэльмэны з Англіі, якія хацелі сузіраць у гэтым месцы кожную зьяву, вартую ўвагі. Спадар выказаў зьдзіўленьне прастатой нашага адзеньня, асабліва адсутнасьцю шабляў. “У Польшчы, – ён сказаў, – кожны джэнтэльмэн носіць сваю шаблю як знак свайго рангу і ніколі не зьяўляецца на людзях безь яе. Я прапаную вам прытрымлівацца гэтай традыцыі, пакуль вы вандруеце па гэтай краіне, калі вы хочаце, каб да вас ставіліся як да джэнтэльмэнаў”.


Блогерка kamrushepa, маладая маці, зьмяшчае ў сваім сеткавым дзёньніку вось такі паэтычны постмадэрнісцкі твор:


Не сядзіцца ў сьлінгу
Хлопчыку малому,
Пяць хвілін у сьлінгу –
Горш няма аблому!

Мама для дачушкі
Сьлінг начамі шые,
А яна да таты
Просіцца на шыю.

А дзіця брыкаецца –
Скінула сандалі,
І ад сьлінга-мамы
Адпаўзло падалей.

Мамы й таты ў роспачы:
Што ня так у сьлінгах?
А малыя ў пампэрсах
Лётаюць, бы ў стрынгах.

Можа, ў інтэрнэце
Нехта кіне лінк,
Як дзіця кабеце
Пасадзіць у сьлінг?


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 19 верасьня icon"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Начная аблога 19 верасьня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка