Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове




НазваПалажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове
Дата канвертавання27.12.2012
Памер19.9 Kb.
ТыпДокументы
Зацверджана загадам БДУ

ад 27.05.2010 г. № 351-АД


ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАЎТОРНЫМ ПАСТУПЛЕННІ

СТУДЭНТАЎ, ЯКІЯ ЗАЙМАЮЦЦА Ў БДУ НА ПЛАТНАЙ АСНОВЕ


1. Дадзенае палажэнне датычыцца студэнтаў БДУ, якія займаюцца на платнай форме атрымання адукацыі і не маюць акадэмічных запазычанасцей (далей — студэнты-платнікі).

2. Студэнты-платнікі могуць паўторна паступаць у 2010 годзе на конкурснай аснове на бюджэтную форму атрымання адукацыі толькі пасля адлічэння з ліку студэнтаў БДУ з фармулёўкай “па ўласным жаданні для магчымасці паўторнага паступлення на бюджэтную форму атрымання адукацыі”.

3. На студэнтаў-платнікаў, якія паўторна паступаюць на завочнае бюджэтнае навучанне, распаўсюджваецца патрабаванне наяўнасці ў іх працоўнага стажу па профілі абранай спецыяльнасці або сярэдняй спецыяльнай ці сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі па роднаснай спецыяльнасці.

4. Для студэнтаў-платнікаў, якія паўторна паступаюць на бюджэтную форму атрымання адукацыі, тэрмін дзеяння іх дагавораў аб платнай падрыхтоўцы спецыялістаў прыпыняецца да 1 верасня 2010 года.

5. Паўторнае паступленне праводзіцца на конкурснай аснове ў адпаведнасці з "Парадкам прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на 2010 год".

6. Студэнты-платнікі, якія збіраюцца ў 2010 годзе паўторна паступаць на бюджэтную форму атрымання адукацыі, павінны не пазней 20 ліпеня падаць у дэканат заяву на імя рэктара БДУ з просьбай аб адлічэнні па ўласным жаданні для магчымасці паўторнага паступлення на бюджэтную форму атрымання адукацыі. Абхадны ліст афармляць пры гэтым не патрэбна.

7. Памочнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі па факультэце візіруе заявы студэнтаў-платнікаў у дэкана факультэта (з абавязковым указаннем — "студэнт не мае акадэмічных запазычанасцей") і перадае іх ва ўпраўленне кадраў БДУ.

8. Пасля падпісання загада па БДУ аб адлічэнні азначаных студэнтаў-платнікаў па ўласным жаданні для магчымасці паўторнага паступлення, памочнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі па факультэце атрымлівае ва ўпраўленні кадраў БДУ іх дакументы аб сярэдняй адукацыі, прымае ад гэтых абітурыентаў іншыя дакументы і фарміруе асабовыя справы.

9. Студэнты-платнікі, якія паспяхова вытрымаюць конкурсны адбор і будуць залічаны ў лік студэнтаў 1-га курса на бюджэтную форму атрымання адукацыі, могуць быць пераведзены пасля 1 верасня для працягу навучання на старэйшыя курсы толькі пры наяўнасці вакантных бюджэтных месц на дадзеным курсе.

10. Пасля заканчэння прыёму на факультэт памочнік адказнага сакратара прыёмнай камісіі інфармуе ўпраўленне кадраў БДУ аб выніках конкурснага адбору і вяртае ва ўпраўленне кадраў дакументы аб сярэдняй адукацыі студэнтаў-платнікаў, якія не прайшлі конкурсны адбор.

11. Узнаўленне ў лік студэнтаў БДУ студэнтаў-платнікаў, якія не пройдуць конкурсны адбор, будзе ажыццяўляцца на аснове іх асабістых заяў шляхам пралангацыі раней дзейнічаўшых дагавораў аб платнай падрыхтоўцы спецыялістаў без аплаты за аднаўленне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconБеларускі дзяржаўны універсітэт зага д
Бду, якія займаюцца на платнай аснове І не маюць акадэмічных запазычанасцей, толькі пасля адлічэння ІХ з ліку студэнтаў па ўласнаму...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconЗацверджана
Дадзенае палажэнне вызначае парадак навучання студэнтаў на платнай аснове для атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconПалажэнне аб атрыманнІ ў бду другой вышэйшай І паралельнай адукацыі
Бду, як правіла, на платнай аснове ў адпаведнасці з “Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі Указамі Прэзідэнта...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconЗаняткаў Руднянскай сярэдняй школы Мазырскага раёна, якія проводзяцца на платнай аснове ў 2011/2012 навучальным годзе
Руднянскай сярэдняй школы Мазырскага раёна, якія проводзяцца на платнай аснове ў 2011/2012 навучальным годзе

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconПалажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бду культуры І мастацтваў
Палажэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі студэнтам бдукм прымаецца з мэтай сацыяльнай абароны студэнтаў універсітэта, выканання...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2009/2010 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2 700 членаў...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2007/2008 навучальны год
...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconПярвічнай арганізацыі прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў за 2008/2009 навучальны год
Пярвічная арганізацыя прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў – гэта грамадская арганізацыя, у якой налічваецца 2439 чалавек,...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама мар"
Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць моладзі, спрыяць самарэалізацыі І раскрыццю яе патэнцыялу, падтрымаць...

Палажэнне аб паўторным паступленні студэнтаў, якія займаюцца ў бду на платнай аснове iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама мар"
Гэтае Палажэнне распрацавана ў мэтах стымуляваць творчасць маладзёнаў, спрыяць самарэалізацыі І раскрыццю патэнцыялу моладзі, падтрымаць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка