Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма




НазваМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Дата канвертавання27.12.2012
Памер34.17 Kb.
ТыпДокументы
Матэматыка 1 клас

Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна

Тэма: Утварэнне ліку 10. Састаў ліку 10

Мэта:

  • пазнаёміць вучняў з утварэннем ліку 10, рознымі камбінацыямі саставу ліку 10 з двух і больш складаемых, замацаваць састаў вывучаных лікаў;

  • развіваць навыкі вусных вылічэнняў;

  • выхоўваць сяброўства, зацікаўленасць прадметам.

Абсталяванне: праменьчыкі - палоскі.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

- Якое сёння надвор’е? Якое сонца? Яно свеціць усім і ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі ўверх. Уявіце ў сваім сэрцы маленькую зорачку. Я ў думках напраўляю да яе праменьчык, які нясе мір, любоў, дабро, радасць, цяпло, жыццёвую энергію.

Раздаю класу жоўтыя праменьчыкі-палоскі з прыкладамі для вуснага лічэння.

2. Вуснае лічэнне

- Адкрыйце вочы. Які ў вас настрой? На што ён падобны: на сонейка або на цёмную хмарку? Пакуль вы мяне слухалі, я падарыла кожнаму з вас праменьчык, на якім напісаны з аднаго боку добрыя словы, а з другога – заданні для вусных вылічэнняў. Павярніцеся адзін да аднаго і выканайце заданні.

3. Новая тэма, задачы

- Мы павінны расшыфраваць тэму ўрока. Код дадзены на дошцы.

А

Ч

Я

Д

Н

В

З

Ы

У

Х

13

16

8

15

14

18

19

17

11

12


- Які лік складаецца з 1 дзес. і 5 адз.? (15 - Д)

- Які лік ідзе за лікам 17? (18 - В)

- Які лік папярэднічае ліку 12? (11 - У)

- Першае складаемае – 10, другое складаемае – 2. Знайсці суму. (12 - Х)

- Знайсці суму лікаў 10 і 9. (19 - З)

- Знайсці рознасць лікаў 18 і 4. (14 - Н)

- Памяншаемае – 19, аднімаемае – 6. Знайсці рознасць. (13 - А)

- Спачатку з карзіны дасталі 12 яблыкаў, а потым яшчэ 4. Колькі ўсяго яблыкаў дасталі з карзіны? (16 - Ч)

- На стаянцы стаяла 16 машын. З іх – 3 грузавыя, а астатнія – легкавыя. Колькі легкавых аўтамабіляў на стаянцы? (14 - Н)

- Мама дала Сашу 2 слівы, 5 яблыкаў і 10 груш. Колькі ўсяго садавіны дала мама Сашу? (17 - Ы)

- Год назад Сашу было 6 гадоў. Колькі гадоў яму будзе праз 2 гады? (9 - Я)

- Якое слова атрымалася? (Двухзначныя)

- Сёння мы будзем знаёміцца з першым двухзначным лікам. Гэта будзе лік 10.

- Як вы думаеце, чаму лік 10 называюць двухзначным, а лікі, якія мы вывучалі раней – адназначнымі. У даўнія часы лік 10 лічыўся сімвалам гармоніі і прыгажосці. Мы з вамі ўжо ведаем, што ў нумаралогіі кожнаму ліку адпавядалі пэўныя імёны. Лік 10 складаецца з 1 і 0. Таму дзесяці адпавядаюць імёны ліку 1 – Вера, Аксана, Толя, Косця, Ілюша. Людзям з такімі імёнамі ўласціва энэргічнасць, упэўненасць у сваіх сілах, смеласць, схільнасць да рызыкі, але ім трэба дзесяць разоў падумаць, чым брацца за рызыкоўную справу.

- Колькі ёсць знакаў для абазначэння лікаў? (10)

- Як называюцца гэтыя знакі? (Лічбы)

- Колькі вы ведаеце адназначных лікаў? (10)

- Пакладзіце на парту 9 палачак. Дадайце да іх яшчэ адну. Які лік атрымалі? Пакажыце картку з такім лікам. Колькі на картцы знакаў?

10 – самы маленькі двухзначны лік.

  • Успамінаем, дзе ў жыцці сустракаецца лік 10. (10 пальцаў, кватэра № 10 і г. д.)

Работа па вучэбнаму дапаможніку стар. 5 – 6

№ 1. Па малюнку саставіць 3 задачы і запісаць іх рашэнні.

№ 3. Саставіць задачу, каб яна рашалася складаннем.

Работа над саставам ліку 10.

Гульня “Знайдзі сабе пару”

№ 5. (У вучэбным дапаможніку)

№ 6 – 8. Запісаць рашэнні задач з каменціраваннем.

4. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

- Які новы лік вывучылі?

- З якіх лічбаў ён складаецца?

- Пакажыце карткі, які настрой адпавядае сённяшняму ўроку.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconМатэматыка 6 клас Настаўнік Дрэма Ж.І. Заліковыя пытанні за 4-ую чвэрць
Вядома, што Х і у – процілеглыя лікі, прычым Х – дадатны лік. Выпішыце праўдзівыя роўнасці

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма icon7 клас Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Зотава Н. В. Беларуская мова 7 клас Тэма: Падарожжа па краіне Лічэбнік Форма урока: урок абагульнення Мэты
За акном сонечнае надвор’е, І гэта дае магчымасць спадзявацца, што дзень будзе па сапраўднаму добрым, а наша праца –захапляючай І...

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconМатэматыка 6 клас Тэма
Прыклады фігур, якія маюць адну вось сіметрыі (слайд 7). Вучні атрымліваюць такія фігуры І знаходзяць ІХ вось.(дадатак 1)

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconМатэматыка 3 клас Настаўнік
Мэта: скласці табліцы множання ліку 5 І на лік 5, выкарыстоўваючы прыёмы множання, практыкаваць у знаходжанні значэнняў лікавых выразаў...

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма icon3 клас Матэматыка Тэма
Праверым гатоўнасць да ўрока. Гаспадар на ўроку – падручнік, яго памочнікі – сшытак, ручка, лінейка, аловак. Ва ўсіх яны ёсць? А...

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconМатэматыка 2 клас Тэма
Развіваць навык кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў працэсе самаадз-накі выкананага задання з дапамогай маршрутнага ліста І каляровых...

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconТэма: Старажытны Кітай. 5 клас. Настаўнік Наталля Пятроўна Бартошык
...

Матэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка