Адасобленыя члены сказа




НазваАдасобленыя члены сказа
Дата канвертавання27.12.2012
Памер58.45 Kb.
ТыпДокументы

АДАСОБЛЕНЫЯ ЧЛЕНЫ СКАЗА



Адасабленне – гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне членаў сказа з мэтай падкрэсліць іх значэнне і надаць ім некаторую самастойнасць. Члены сказа, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі: Буду ў далёкім краю я нудзіцца, у сэрцы любоў затаіўшы сваю…(Б-ч); Не раз, утомлены дарогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю. (К-с)

Адасабляцца могуць любыя члены сказа, аднак на практыцы найчасцей сустракаюцца выпадкі адасаблення даданых членаў, у прыватнасці, азначэнняў і акалічнасцей.

Паводле семантыка-сінтаксічных адносін са сказам адасобленыя члены падзяляюцца на паўпрэдыкатыўныя, якія даюць дадатковую да асноўнага зместу сказа інфармацыю, і ўдакладняльна-паясняльныя, што канкрэтызуюць, удакладняюць змест асобных членаў. Параўн.: Спыніўшы свой лёт, пад берагам ціха трапяталі крыльцамі ластаўкі. (В. Ад.) – Тут, ля моста, у круглых каменных прыгаршчах, роўна струменіць крыніца. (К. К.)

Да ўмоў адасаблення азначэнняў адносяцца месца азначэння ў сказе і яго састаў, спосаб выражэння азначэння і паяснёнага слова, наяўнасць ці адсутнасць дадатковага акалічнаснага значэння: Заціснутая Гімалаямі, ляжыць непальская зямля. (Панч.) – адасабляецца азначэнне, аддаленае ад паяснёнага слова; Бярозы, выносістыя і рослыя, гасцінец прамы ў абдымкі бяруць. (Мак.) – адасабляюцца адзіночныя аднародныя азначэнні ў пазіцыі пасля паяснёнага слова; Нарэшце мы выбраліся з лесу. Мокрыя і стомленыя, накіраваліся да палатак. – адасабляюцца азначэнні, якія адносяцца да асабовага займенніка; Аслаблены адлегласцю, ласіны рык быў падобны на глухі стогн. (Чыгр.) – адасабляецца прэпазіцыйнае азначэнне, таму што яно мае дадатковае акалічнаснае значэнне.

Акалічнасці адасабляюцца ў залежнасці ад спосабу выражэння, месца ў сказе, наяўнасці ўдакладняльнага значэння і інш.: Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна набірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. (К-с) – адасабляецца акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам; Адгэтуль, з узлеску, добра быў відаць шырокі прастор поля. (Шах.) – адасабляецца ўдакладняльная акалічнасць.


Заданне 1. Расстаўце ў сказах знакі прыпынку, растлумачце адасабленне або неадасабленне падкрэсленых азначэнняў.


І. 1. Святло сонца яркае і высокае стаяла над зямлёй. (А. Ж.) 2. Ахоплены радасным узбуджэннем чалавек як бы думаў, што другой такой восені ніколі не было і не будзе. (К. Ч.) 3. Людзей кранае кожны раз да слёз і радуе іх позірк чалавечы бязвоблачная чысціня нябёс сваёй ад сонца выцвілай сінечай. (Аўр.) 4. У верасні асветлены ранішнім сонцам лес рабіўся асабліва прыгожым. (Т. Х.) 5. Сляпы ад злосці ехаў Глушак мястэчкам. (І. М.) 6. Дубовы ліст у жылках і расе мне нагадаў абрысы Беларусі. (Грах.) 7. Перайшоў дарогу і ўвайшоў у хвойнік гонкі, падцярэблены, роўны. (А. Ж.) 8. Табе з прытомленым сэрцам, прысыпанаму сівізной хочацца зноў сустрэцца з далёкай сваёй вясной. (Панч.) 9. Пафарбаваныя марозам, абмытыя дажджом заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном. (Астр.) 10. Ахутаныя полагам туману навакольныя прадметы здаюцца незнаёмымі, няпэўнымі, хісткімі. (І. Н.) 11. Адразу за вёскай збоч дарогі пачаліся нізкія, маладыя, з сухімі паламанымі галінамі вербы.(А.Ж.) 12. На вуліцы трапятала маладою лістотаю лета такое доўгачаканае і кароткае. (М.) 13.На ганку стаіць чалавек маладжавы з твару. (Т. Х.) 14. Трава прымятая чаравікамі так і не паднялася, не выпрасталася. (Сіп.)15. Я з хваляваннем трымаў у руках пажоўклы ад часу квадрацік глянцавай паперы. (М. Б.)

ІІ. 1. Ціхая, нясмелая яшчэ ішла на зямлю вясна. (Стр.) 2. У лужынах плаваў абабіты дажджом руды цвет падарожніку. (Стр.) 3. Сіняватая ад глею дарога ідзе паміж тарфянога балота і поля. (К. Ч.) 4. Прасякнутае цеплынёй і пахамі адталай вады паветра крыштальна чыстае. (Т. Х.) 5. Ледзь-ледзь далятала жураўліная песня і праглынутая ноччу, вятрамі злівалася з шолахамі лесу. (Лыньк.) 6. Камень шырокі ляжыць ля парога гладкі, бліскучы вітае так міла! (Ген.) 7. Па гасцінцы капытамі ўбітым шпарка едзе параконны воз. (Ген.) 8. Асіннік – прыроды гадзіннік. Сцяты жоўтай журботай ён лету падводзіць вынік сваёй трапяткой лістотай. (Грач.) 9. Набітая за зіму дарога правальвалася пад конскімі капытамі. (Н.) 10. Побач струніла ножкамі ласяня маўклівае і насцярожанае. (Чыгр.)


Заданне 2. Расстаўце ў сказах знакі прыпынку, растлумачце адасабленне або неадасабленне прыдаткаў.


І. 1. Ішлі ўдзень лясамі і хмызнякамі воўчымі сцежкамі. (Крап.) 2. А ветрык злодзей не стрывае, з-за хаткі хітра налятае. (К-с) 3. Адмысловы рыбак дзед вяртаўся з ракі заўсёды з рыбаю. (Янк.) 4. Маладзенькі матрос Віця расказваў мне сёе-тое з жыцця свайго народа. (Б.) 5. Не было суладдзя ў песнях, покуль бусел рэй не ўзяў, покуль сонца бубен весні з клёкатам не прыпадняў. (М. Т.) 6. Ён як праваднік праяўляў усе адзнакі руплівасці і турботы. (К-с) 7. Спыняюць хаду мурашы гарадскія трамваі, таксі і аўтобусы. (М. Т.) 8. Мы ўбачым жанчын у няземнай красе іх, яны наша шчасце і гора планеты заселяць, любоўю засеюць далёкія сінія зоры. (Панч.) 9. Чырвоным ліхтаром вісіць на краі неба планета Марс. (І. Н.) 10. Лётае ў паветры лёгкае павуцінне верная прыкмета блізкай восені. (І. Н.) 11. Дзе ні глянеш, бары цёмна-русыя беларускай адзнака красы. (А. Г.) 12. Ён песні бяссонныя бор басавіты спявае, пад ногі кідаючы цень. (М. К.) 13. Вецер косы ночы расплёў дуронік. (У. Д.) 14. Салавей пясняр крылаты прыляцеў вясной дахаты. (Я. П.) 15. Яны прыехалі ў вёску яшчэ раніцай шафёр Сямён Захаравіч з жонкай і зусім малады яшчэ хлопец рабочы аўтабазы Саўчанка. (Стр.)

ІІ. 1. Паміж леташніх лістоў чырванее асавік, а за ім – кароль грыбоў сам магутны баравік. (Гл.) 2. Спрадвечная адмета восені цішыня жыла тут. (Пташ.) 3. Дзе-нідзе на плыні ўсплывалі і гаслі залацістыя бліскаўкі рассыпаныя па вадзе косы сонца. (Т.Х.) 4. Каля воза стаяў Раман Чачотка па мянушцы Свісток. (Б.) 5. У беларускіх лясах гняздзіцца жаўна або чорны дзяцел. (В.В.) 6. Засінелі пралескі першыя кветкі вясны. (В.В.) 7. Спіць за барамі ў калысцы пясчанай сіняя Нарач дзіця акіяна. (Вял.) 8. Трыпутнік пасынак дарог праб'ецца праз нямыя пліты. (Бар.) 9. Першыя вестуны вясны вераб’і на прыпёку весела пераклікаліся. (Н.) 10. Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (Хомч.) 11. Ён у нас рашае шмат дарагі электарат. (Бур.) 12. Зноў верасень запаслівы грыбнік шчыруе па імшыстых баравінах. (Грач.) 13. Міхал з Антосем як старыя займалі месцы канцавыя. (К-с) 14. Халімон Кірдун па мянушцы Халява чалавек вельмі добры і вельмі змрочны. (У. К.) 15. Будучая святая Еўфрасіння Полацкая нарадзілася ў сям’і князя Святаслава-Георгія. (Арл.)


Заданне 3. Расстаўце ў сказах знакі прыпынку, растлумачце адасабленне або неадасабленне акалічнасцей.


І. 1. Мяне заўсёды вабіла сюды ў гэты край лясны і камяністы. (Св.) 2. Недзе там у ветранай прасторы злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі. (В. Б.) 3. Жартуючы, смеючыся прайшла па вуліцы моладзь. (Т. Х.) 4. Бацька доўга сядзіць задумаўшыся. (Скр.) 5. Па ўзбочыне нехта нядаўна прайшоў пакінуўшы неглыбокія ямкі ў снезе. (В. Б.) 6. Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. (Прык.) 7. А там за ціхаю дарогай шуміць бярэзнік малады. (К-с) 8. Нягледзячы на позні час у кватэры Садовіча гарэла лямпа. (К-с) 9. Алесь ішоў берагам паміж старых задуменных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таемнай гаманы. (Бр.) 10. Сама вёска стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу і хмызнякоў. (К-с) 11. Спіць стаміўшыся вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) 12. Гарадок ляжаў на маёй дарозе з Мінска дамоў недзе на яе сярэдзіне. (Кудр.) 13. Растросшы на ветры тонкае голле жалобна шумелі зрудзелым лісцем бярозы. (В. Б.) 14. На Палессі на самым поўдні Беларусі ёсць куточак зямлі, асабліва мілы, дарагі майму сэрцу. (Сач.) 15. У суботу яшчэ завідна мы ўпрыгожылі хату. (Кух.)

ІІ. 1. Сяргей ішоў не спяшаючыся. (Стр.) 2. Стары пайшоў нават не адпачыўшы як след. (К.Ч.) 3. І днямі, і начамі не сціхаючы гайсаў па зямлі сухі, сіверны вецер. (І.М.) 4. Свята рабілася кожны год на адным месцы на вялікай прагаліне. (А. Ж.) 5. Крушынскі гаварыў ціха і не пазіраючы на госця. (Бяд.) 6. Быў якраз той час, калі цвілі амаль усе лугавыя і палявыя краскі і калі нягледзячы на сухмень трава стаяла яшчэ мяккая і зялёная. (Чыгр.) 7. Нягледзячы на скон дня на дварэ ўвачавідкі святлела. (Стр.) 8. Гаспадыня стаяла побач склаўшы рукі на грудзях. (Стр.) 9. Пшанічны палетак стаяў некрануты, і цяпер у ранішнім няяркім сонцы ён здаваўся падрумяненым у вялікай печы. (А. Ж.) 10. Хоць далёка нам, сэрца, да восені, ды няма усё ж калі склаўшы рукі сядзець. (Паўл.) 11. Лясы нырнулі ў хмары шэрыя прыкрыўшы голлем птушанят. (Панч.) 12. Ідучы з заставы дадому Арсень нібы і не заўважаў маляўнічага наваколя. (Т.Х.) 13. Час у запасе быў, і ехаў Кулеш не спяшаючыся. (А.Ж.) 14. За буданом, схаваўшыся ад пранізлівага ветру, сядзіць на пні чалавек. (Гур.) 15. Бесклапотна цвыркаюць птушкі. Яны то гойдаючыся пырхаюць з дрэва на дрэва то вылятаюць у поле, дзе падняўшыся ў неба сваім танюткім і несканчоным звонам заліваюцца жаўранкі. (Скр.)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адасобленыя члены сказа iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Адасобленыя члены сказа iconН. У. Радзькова, настаўніца сярэдняй школы №15 горада Магілёва Тэма. Аднародныя члены сказа Мэта
Сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Аднародныя члены сказа”; навучыць знаходзіць аднародныя І неаднародныя члены сказа, абагульняльнае...

Адасобленыя члены сказа iconУрок-казка па тэме Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне
Выпрацоўваць уменне вызначаць I адрозніваць галоўныя I даданыя члены сказа. (На першым уроку не акцэнтаваць увагу вучняў на вызначэнне...

Адасобленыя члены сказа icon"Засваенне тэмы "Галоўныя І даданыя члены сказа"
Мэта: Паўтарыць тэму Галоўныя І даданыя члены сказа”, сабраць дыдактычны матэрыял па тэме

Адасобленыя члены сказа iconТэст па тэме "Аднародныя члены сказа" (8 клас)
Дайце поўную характарыстыку аднародным членам сказа, выбраўшы нумары адпаведных пунктаў

Адасобленыя члены сказа iconУрок даследаванне з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій " абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа "
Пашырыць веды вучняў пра сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа, удасканаліць уменне знаходзіць абагульняльныя...

Адасобленыя члены сказа iconТэма. Аднародныя члены сказа
Стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў, самастойнасці меркавання

Адасобленыя члены сказа iconГалоўныя члены сказа
Дзейнік — адказвае на пытанні хто?, што?, выражаееца назоўнікам, займеннікам. Прыклад: сабака, дрэва

Адасобленыя члены сказа iconВыніковы тэст. Варыянт 1 Адзначце непадзельныя словазлучэнні
Вызначце, якія члены сказа неабходна адасобіць, I ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы

Адасобленыя члены сказа iconТэст па тэме "Аднасастаўныя І двухсастаўныя сказы. Аднародныя члены сказа"
Адзначце нумары сказаў, у якіх неабходна паставіць працяжнік паміж дзейнікам І выказнікам

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка