Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар?




НазваЦі можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар?
Дата канвертавання27.12.2012
Памер18.21 Kb.
ТыпВопрос
dash0914parfuma


Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? Каб адшукаць адказ на гэтае пытаньне, наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі накіраваўся ў спэцыялізаваныя менскія крамы.


Сьвятлана і Вольга працуюць прадавачкамі ў гандлёвым цэнтры “Імпульс”. Яны кажуць, што парфума цяпер усё больш карыстаецца попытам. Дзяўчыны дзеляцца сваімі назіраньнямі.


(Сьвятлана: ) “Калі паводле правілаў, бляндынкам -- адзін пах, а брунэткам --іншы. Але ў жыцьці яно слаба прымяняецца. Бывае людзі прыходзяць і кажуць, я бляндынка, дайце мне такі пах. Яна пачынае нюхаць і ёй не падабаецца. Тое, што ёй належыць як бляндынцы, ёй не падабаецца. І мы і пакупнікі не прытрымліваюцца такога правіла”.


(Карэспандэнт: ) “ А што пасуе бляндынкам?”


(Сьвятлана: ) “Больш сьвежыя, лёгкія пахі. Брунэткі цёмныя, то ім -- больш цяжкія, больш закрасныя, вострыя, рэзкія. У сілу таго, што яны цёмныя лічыцца, што ў іх характар больш моцны, рэзкі. А бляндынкі больш такія мяккія, і для іх больш лёгкія, мяккія пахі”.


Прадавачка Вольга кажа, што паводле таго, як паводзіць сябе пакупнік, можна падабраць і водар. Нехта спрабуе шмат пахаў, але набывае нейкую клясыку. Гэта кансэрватар.


Рашучы чалавек, які хутка робіць выбар, набывае хутчэй нейкі насычаны пах ці вельмі дарагую парфуму – гэта заможны пакупнік.


Калі цікавяцца, што падабаецца прадавачкам, -- ён нерашучы ў сваіх паводзінах. Такому кліенту будзе пасаваць нешта салодкае, мяккае.


Той, хто цікавіцца навінкамі, -- чалавек рухавы, камунікабельны.


Да нашай размовы далучаецца пакупніца. Яна дзеліцца сваімі назіраньнямі.


(Пакупніца: ) “У залежнасьці які пах ён выбірае. Калі рэзкі, то мабыць чалавек, такі рашучы, рэзкі, а калі салодкі, то мабыць ён добры, лагодны. Можна, канешне многае сказаць па паху пра чалавека”.

Прадавачка Вольга падхоплівае:


(Вольга: ) “Рамантычныя натуры любяць саладкаваты парфум, такіх фірмаў як “Ніна Рычы”, напрыклад. Дзяўчаты маладзенькія любяць сьвежыя пахі: “Маскіна”, “Лаф-лаф” -- такія сьвежыя, ненавязьлівыя”.


А ці трэба мяняць пахі? Гэта пытаньне да прадавачкі Сьвятланы:


(Сьвятлана: ) “Я думаю, што ў прынцыпе іх трэба мяняць, але калі ты хочаш каб пра цябе памяталі, каб цябе пазналі, то трэба сядзець на сваім паху. Напрыклад, мужчына памятае як ты пахнеш, калі ты памяняеш парфум, ён цябе ўжо можа не знайсьці. Ну, а наагул, канешне, трэба мяняць. Усё ідзе наперад, што ж сядзець на адным і тым жа?! Трэба ўсё спрабаваць і абіраць для сябе нешта лепшае”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconІнструкцыя па выкананні тэставых перакладаў для агенцтва lingva by
Адказна пастаўцеся да выканання тэставых перакладаў. Паводле якасці выкананага тэсту мы будзем меркаваць пра якасць вашай працы ўвогуле,...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconДар’я Спірыдонава
Віктара Яраца “Балада Палесся” выклікала на душы ў мяне самыя розныя пачуцці. Гэта І сум, І горыч, І страх. Сум І горыч ад таго,...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconДуа "Сярэдняя школа №2 г. Сянно" тэма
Мэты: узнавіць некаторыя звесткі з жыцця І творчасці М. Багдановіча, часу І эпохі, у якую ён жыў, раскрыць актыўную грамадзнскую...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconДзьмітрый Падбярэзскі, Менск
Гэта нам увесь гэты час бясплатны газ будуць даваць? Пра вынікі перамоваў можна меркаваць па такому індыкатару, як цукар, вагоны...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconУрок па прадмету "Чалавек І свет" у 1 класе
Мэта: 1 Абагульніць І пашырыць веды першакласнікаў пра змены ў жыцці птушак вясной; садзейнічаць усведамленню таго,што вясна – вельмі...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconСёньня ў Беларусі ўступіла ў дзеяньне новая рэдакцыя закона "Аб турызьме". Паводле намесьніка міністра спорту І турызму Чэслаў Шульгі, "закон сыходзіць з таго
У адпаведнасьці зь Нацыянальнай праграмай разьвіцьця турызму да 2010 году ў Беларусі будзе створана больш за 200 новых аб’ектаў турыстычнай...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconЛ. Я. Землякоў, М. С. Шчокін рэлігія І адукацыя ў рэспубліцы беларусь: палітыка-прававыя аспекты
Акрамя таго, адбываецца пераасэнсаванне канстытуцыйнага права на рэлігійную адукацыю, з’яўляюцца дадатковыя магчымасці для яго рэалізацыі....

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconСпіс рэсурсаў, якімі можна карыстацца
Сайт абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. На сайце змешчаны легенды І паданні Віцебшчыны. Акрамя таго, рэсурс змяшчае спіс ацыфраваных...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconЛятарэйны бум: азарт ці дыягназ?
Цяпер – паўмільёна чалавек. Прыхільнікаў у “Супэрлато” яшчэ болей: да нядаўняга часу штомесяцовая аўдыторыя складала 1,5 мільёна...

Ці можна паводле таго, якую парфуму выбірае чалавек, меркаваць пра характар? iconНе не ўжываецца: неабходны падручнік, нясцерпны боль Калі ў сказе ёсць супрацьпастаўленне: не стары, а малады; не гарачы, а халодны Прыметнік з не (ня)
Прыметнік з не (ня) можна замяніць сінонімам без не: нядобры ўчынак дрэнны ўчынак, негаваркі чалавек – маўклівы чалавек

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка