Выканала вучаніца 11 "А" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна




НазваВыканала вучаніца 11 "А" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна
Дата канвертавання28.10.2012
Памер131.59 Kb.
ТыпДокументы
ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І Азгура”


Выканала вучаніца 11 “А” класа

Бакунова Вераніка

Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы

і літаратуры

Кучынская Таццяна Сцяпанаўна


2012 год


1.Уводзіны

Жыццё даецца чалавеку толькі адзін раз. Але што наша жыццё ў параўнанні з Сусветам! Гэта толькі імгненне. Імгненне паміж мінулым і будучым, якое кожны чалавек пражывае па-свойму.

Як добра сказаў пра гэта ў адным са сваіх вершаў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч:

Жывеш не вечна, чалавек…

Перажыві ж у момант век!

У гісторыі амаль кожнай нацыянальнай літаратуры ёсць вялікія паэты, жыццё якіх – легенда, а імёны – сімвалы таленавітасці, духоўнай велічы і геніяльнасці. У нас, беларусаў,- гэта Максім Багдановіч, а ў рускага народа – Міхаіл Лермантаў.

Усяго 10 гадоў прадаўжалася творчая дзейнасць Максіма Багдановіча. Крыўдна мала суджана было пажыць паэту. Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лёс: жыць вечна.

Кароткім быў жыццёвы шлях і Міхаіла Лермантава. Але створанае ім, і сёння жыве ў народзе, хвалюе людскія сэрцы. Здзіўляе і адначасова засмучае тое, што геніі заўсёды паспяваюць здзейсніць сваё прызначэнне перад мастацтвам і народам, які б срок ім не адвяла прырода.

Калі чытаеш біяграфічныя звесткі пра гэтых славутых паэтаў, здаецца, што ім Богам было дадзена адно жыццё на дваіх. Шмат агульнага ў іх лёсе, у нечым падобная і іх творчасць.

Прыйшоўшы ў літаратуру, калі юнакам было ўсяго па 16-17 гадоў, яны сталі сапраўднымі класікамі, яркімі зоркамі на літаратурным небасхіле.

Тэма даследчай работы “Так свабодна, так ярка пражыць – лепшай долі няма на зямлі”: параўнальны аналіз жыццёвага і творчага шляху Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава”. У 2011 годзе ў нашай краіне шырока адзначана 120-я гадавіна з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Многае сказана пра паэта, многае вывучана. Але кожны раз, калі звяртаешся да асобы Максіма Багдановіча, сутыкаешся з нечым новым, дагэтуль для цябе невядомым. Міхаіл Лермантаў таксама застаецца загадкаю для кожнага новага пакалення. Таму чытаючы яго творы, адкрываеш для сябе асобу паэта, пэўныя рысы і грані яго творчасці.

Актуальнасць дадзенай работы ў тым, што яна раскрывае яшчэ адну вельмі цікавую старонку з жыцця вечна юных паэтаў. Матэрыялы даследчай работы могуць быць выкарыстаны як настаўнікамі, так і старшакласнікамі пры падрыхтоўцы да ўрокаў мовы і літаратуры, правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава, іх творчая дзейнасць.

Мэта работы:

  • выявіць агульныя і адметныя рысы творчасці, жыццёвага шляху Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава, асэнсаваць эстэтычнае і жыццёвае крэда паэтаў.

Задачы:

  • пазнаёміцца з літаратурай пра жыццёвы і творчы шлях паэтаў;

  • прааналізаваць творчасць Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава;

  • правесці параўнальны аналіз іх жыццёвага і творчага шляху.

Метады, якія выкарыстоўваліся пры правядзенні даследавання: аналіз і сінтэз, параўнанне.

Этапы даследавання:

1.Самастойнае авалодванне ведамі з розных крыніц, вывучэнне літаратуры па тэме.

2.Адбор матэрыялу для вывучэння.

3.Даследаванне агульных і адметных рыс у творчасці Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава, біяграфіі пісьменнікаў.

4.Афармленне даследчай работы.

5.Абарона вынікаў.

Творчасць Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава дасканала вывучана і прадстаўлена беларускімі і рускімі літаратуразнаўцамі. У дадзенай рабоце паспрабуем паглядзець на творчасць гэтых двух паэтаў крыху з іншага боку, параўноўваючы іх жыццёвы шлях і творчасць.

Існуе шмат літаратурных крыніц, у якіх падаецца матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава. Але пра кожнага з іх размова ідзе толькі ў межах пэўнай літаратуры: пра Багдановіча – у беларускай, пра Лермантава – у рускай. Мы ж паспрабуем паглядзець на іх творчасць як на адно цэлае.


2.Асноўная частка

2.1.Што збліжае двух паэтаў – Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава.


Кароткі жыццёвы і творчы шлях быў суджаны гэтым паэтам: Лермантаў пражыў 27 гадоў (1814 – 1841), а Багдановіч – 26 (1891 – 1917). Рана яны і асірацелі. Маці Міхаіла Лермантава памерла ва ўзросце 21 год, калі Міхаілу не было яшчэ і трох гадоў. У маладым узросце памірае і маці Максіма Багдановіча. Маленькаму Максіму на той час было ўсяго толькі чатыры гады. Прычына смерці гэтых жанчын аднолькавая – сухоты.

У абодвух была вялікая цяга да кніг і замежных моў. Так, у 17 гадоў Міхаіл Лермантаў чытаў у арыгінале Русо і Гётэ, Байрана і Шэкспіра, свабодна валодаў французскай, нямецкай, англійскай мовамі, вывучаў азербайджанскую і грузінскую, чытаў па-латыні.

Максім Багдановіч у школьныя гады не расставаўся з кнігай, шмат чытаў, за што і атрымаў ад бацькі мянушку – Максім - кніжнік. Ёю будучы паэт у пачатку сваёй творчасці карыстаўся ў якасці псеўданіма. Называлі яго Максімам- кніжнікам і сябры-гімназісты. У юнацкія гады Максім Багдановіч вельмі захапляўся паэзіяй. Ён чытаў у арыгінале і перакладаў на родную мову творы Гарацыя і Авідзія, Гейнэ і Шылера, Верлена, выдатна ведаў паэзію рускую і ўкраінскую, быў знаёмы з літаратурамі іншых народаў свету.

З рускіх паэтаў асаблівую радасць выклікалі ў яго творы Пушкіна, Лермантава, Цютчава, Фета, Блока. Многія іх вершы ён ведаў на памяць, вучыўся ў іх паэтычнаму майстэрству. Расія была другой Радзімай Максіма Багдановіча. Ён высока цаніў культуру рускага народа, любіў рускую літаратуру за яе праўдзівасць, народнасць, гуманізм.

Пад уплывам рускай і сусветнай паэзіі складваліся погляды Багдановіча на мастацтва, выхоўваліся разуменне прыгожага, паэтычныя схільнасці і густ. Максім Багдановіч вучыўся ў рускіх паэтаў, але заставаўся самім сабой. За свае 26 гадоў Багдановіч змог падняцца да вяршыняў лермантаўскай паэзіі. Іх геній мае адну прыроду. У свой час Багдановіч – ліцэіст старанна вывучаў творы класікаў рускай і замежнай літаратуры, у перакладах і арыгіналах ён чытаў грэчаскіх і лацінскіх, нямецкіх і французскіх паэтаў, захапляўся польскай і ўкраінскай літаратурай, знаёміўся з паэзіяй чэхаў, харватаў, сербаў і балгар.

У 1840 годзе Міхаіл Лермантаў выдаў свой адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў, а ў 1913 годзе пабачыў свет (таксама адзіны прыжыццёвы) зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.

На 1830 год прыпадае першае выступленне ў друку Міхаіла Лермантава ў часопісе “Антеней” за подпісам “L” з вершам “Вясна”. На той час Лермантаву было 16 гадоў.

У 1907 годзе ў віленскай газеце “Наша ніва” было апублікавана першае апавяданне шаснаццацігадовага гімназіста з Ніжняга Ноўгарада Багдановіча.

Можна сказаць, што аднолькава няшчасным было і каханне паэтаў.

Яшчэ ў студэнцкія гады Міхаіл Лермантаў пазнаёміўся з сястрой свайго сябра Аляксея Аляксандравіча Лапухіна – Варварай Аляксандраўнай. Ёй было тады гадоў 15, паэту – крыху больш. Яны вымушаны былі расстацца. Лермантаў пераехаў у Пецярбург, Лапухіна засталася ў Маскве.

У апошнія гімназічныя гады Максім Багдановіч пасябраваў са сваім аднакласнікам Рафаілам Какуевым, у якога была сястра Ганна – зграбная, з тонкім далікатным тварам і глыбокімі цёмнымі вачыма. Аня на адзін год была старэйшай за Максіма. Менавіта гэта дзяўчына запалоніла хворае сэрца паэта. Яны пакахалі адно аднаго. Аднак жыццёвыя сцежкі Багдановіча і Ані Какуевай разышліся. Прычынай таму стала цяжкая, практычна невылечная на той час хвароба Максіма. Цётка Ані хвалявалася пра лёс і будучыню сваёй пляменніцы, таму рабіла ўсё для таго, каб яна як мага радзей сустракалася з хворым паэтам. А Максім жадаў, “каб хоць на міг уваскрэсла каханне”, і ў яго сэрцы засталіся сум і туга па каханай. Пасля інстытута Аня паступае ў кансерваторыю і выходзіць замуж за іншага. Доўга яшчэ не мог забыць сваёй каханай Максім.

Максіма Багдановіча часта называюць трэцяй зоркай на небасхіле беларускай паэзіі пасля Якуба Коласа і Янкі Купалы. В.Р.Бялінскі назваў талент Лермантава “агністым Сірыусам” – самай яркай зоркай на небе.


Вывады:


Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава збліжае:

  • кароткі жыццёвы і творчы шлях;

  • цяга да кнігі і замежных моў;

  • адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў;

  • узрост, у якім яны прыйшлі ў літаратуру;

  • нешчаслівае каханне.



2.2.Параўнальны аналіз творчасці Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава.


Свой адзіны зборнік “Вянок” Максім Багдановіч прысвяціў Сяргею Палуяну (1890 – 1910), які жыў на Украіне, быў паэтам, крытыкам, публіцыстам, лепшым сябрам, з якім Багдановіч вёў актыўную перапіску. “Ты быў, як месяц, адзінокі”, - піша паэт у трыялеце-эпітафіі, прысвечаным Сяргею Палуяну.

Ты быў, як месяц адзінокі:

Самотна жыў, самотна ўмёр,

Хоць свет і людны, і шырокі,-

Ты быў, як месяц, адзінокі.

Красу, і светласць, і прастор

Шукаў – і, ад усіх далёкі,

Ты быў, як месяц, адзінокі:

Самотна жыў, самотна ўмёр.

Чытаючы гэтыя радкі, адчуваеш бязмежнасць адзіноцтва лірычнага героя. “Адзінокі” – гэта і назва артыкула Максіма Багдановіча, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Лермантава. Тэма адзіноцтва ў сталай лірыцы Лермантава, шчырыя і глыбокія пакуты лірычнага героя, імкненне вырвацца з замкнутага кола таксама застаецца адной з галоўных. Гэта адчуваецца ў вершах паэта “Гляжу на будущность с боязнью…», «И скучно и грустно», «На севере диком стоит одиноко», «Утёс», «Выхожу один я на дорогу» і інш. Думкі аб адзіноцтве раскрыты ў цэлым радзе яркіх алегарычных вобразаў. Вось «парус одинокий» плыве па хвалях. Сасна “стоит одиноко на голой вершине”. Утёс «одиноко и тихонько плачет…в пустыне». Дубовы лісток, які вырас «в Отчизне суровой, один и без цели” носіцца па свеце. «Одинок я – нет отрады», - скардзіцца вязень. А ў лірычным маналозе “ И скучно и грустно”(1840) Лермантаў з сумам кажа аб тым, што “некому руку подать в минуту душевной невзгоды”.

Відаць, невыпадкова Багдановіч, ад прыроды адораны палкім сэрцам, у першую чаргу звярнуў увагу на матыў адзіноцтва ў творчасці Лермантава. Такая ж праблема хвалявала яго асабіста, бо і самому, як і Лермантаву, за сваё кароткае жыццё давялося зведаць нямала горкага адзіноцтва і самоты.

Але менавіта засяроджанасць над лермантаўскім адзіноцтвам прывяла Багдановіча да высновы: кааб напоўніць сваё жыццё дастойным зместам, неабходна прнікнуцца грамадскімі інтарэсамі.

Багдановіч гарнуўся да пісьменнікаў, што ўдыхалі ў грамадства жыццярадаснасць, садзейнічалі развіццю руху наперад. Таму напачатку паэт не прымаў лермантаўскага скептыцызму. Але неўладкаванасць уласнага жыцця, цяжкая хвароба, душэўныя мукі, а з імі і матыў адзіноцтва, расчаравання і смутку, за якія калісьці папракаў Лермантава, зрабіліся для Багдановіча сродкам самавыяўлення. Невыпадкова элегія, з яе журботамі і жальбамі з прычын грамадскай несправядлівасці ці асабістага няшчасця, стала ўлюбёнай жанравай формай паэзіі Багдановіча, а тужлівая інтанацыя – характэрнай для многіх яго твораў.

У многіх вершах Багдановіча радкі не менш лермантаўскіх кранаюць душу смуткам і тугой, адлюстраваннем горкіх бакоў чалавечага жыцця.

Значнае месца ў лірыцы паэтаў займае патрыятычная тэма. Патрыятызм Лермантава раскрываецца ў вершы «Родина». У ім гучыць прызнанне паэта ў любові да сваёй Радзімы:

Люблю Отчизну я, но странною любовью;

Не победит её рассудок мой.

Ни слава, купленная кровью,

Ни полный гордого доверия покой,

Ни тёмной старины заветные преданья

Не шевелят во мне отрадного мечтанья.

Патрыятычныя матывы шырока гучаць і ў паэзіі Максіма Багдановіча. Дастаткова толькі прыгадаць верш “Слуцкія ткачыхі”, які стаў сапраўдным шэдэўрам беларускай літаратуры. Ён мае высокае патрыятычнае гучанне. Ёсць кітайскі фарфор, які славіцца ў свеце, дамаская сталь, валагодскія карункі, тульскія пернікі, а ёсць слуцкія паясы, слава пра якія ідзе па свеце. Таксама да патрыятычнай лірыкі адносяцца вершы Максіма Багдановіча “Краю мой родны! Як выкляты Богам”, “Эмігранцкая песня”, “Як Базыль у паходзе канаў…” і інш.

Мы мала ведаем, якія мясціны на Беларусі паэт наведаў. Быў у Вільні, Маладзечне, Ракуцёўшчыне. Відаць, рабіў вандроўкі па ваколіцах. Ехаў на чыгунцы і – няма сумнення – углядаўся ў краявіды, якія адкрываліся вачам. Для вялікага паэта, усёй істотай закаханага ў родную зямлю, і гэтага хапіла, каб ствараць свае шэдэўры.

Міхаіл Лермантаў цікавіўся жыццём беларускага краю, яго гісторыяй. Сведчаннем таму з’яўляюцца два вялікія творы паэта: паэмы “Литвинка” і

« Боярин Орша». Абодва творы аб’ядноўвае беларуская тэматыка, услаўленне гераізму беларускіх жанчын, слаўная гісторыя Беларусі, легендарнасць. Паэмам Міхаіла Лермантава ўласцівыя рысы рамантызму.

Максім Багдановіч захапляўся творчасцю Міхаіла Лермантава, аб чым сведчыць яго артыкул “ Одинокий”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння славутага паэта. У артыкуле Максім Багдановіч гаворыць пра выключную мастацкую сілу, глыбіню і выразнасць лермантаўскай паэзіі.


Вывады:

Паэзію Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава аб’ядноўвае:

  • тэма адзіноцтва;

  • вялікая любоў да роднага краю;

  • цікавасць да жыцця не толькі свайго народа.



2.3 Багацце паэтычных формаў у творчасці Багдановіча і Лермантава.


Параўноўваючы творчасць двух паэтаў, бачым, што Максім Багдановіч і Міхаіл Лермантаў у сваёй творчасці звярталіся да розных паэтычных формаў. Пяру Міхаіла Лермантава належыць актава “Аул Бастунджин”, санет «Я памятью живу с увядшими мечтами», балады «Родина», « В избушке позднею порою», рамансы «Романс к И…», «Ты идёшь на поле битвы», верш-дума «Бородино», вершы-элегіі «Перчатка”, “Дробись, дробись, волна ночная», верш-пасланне « Наполеон», сюжэтны верш « Н.Ф. Ивановой», эпітафіі «Простосердечный сын свободы“, «Прости! Увидимся ль мы сново?», эпіграма « Эпиграмма на Ф.Булгарина” і інш.

Багаццем вершаваных формаў уражвае і паэзія Максіма Багдановіча. У зборніку “Вянок” змешчаны ўзоры вершаў, напісаныя ў рэчышчы класічнай еўрапейскай паэтыкі. Ён першы ўвёў у беларускую паэзію многія невядомыя ёй раней формы верша, страфы і метрыкі (санет, трыялет, рандо, актава, тэрцыны, пентаметры), а таксама свабодны верш – верлібр. Распрацоўка гэтых складаных страфічных формаў спрыяла мастацкаму ўзбагачэнню нацыянальнага паэтычнага мастацтва. Максім Багдановіч выдатна разумеў: каб паставіць беларускую мову побач з еўрапейскімі мовамі, трэба было паказаць яе прыгажосць і патэнцыяльныя магчымасці, найперш праз мастацкія сродкі выразнасці. Створаныя паэтам санеты, трыялеты, актавы і іншыя формы верша на беларускай мове загучалі гэтак жа натуральна, як і ў іншых літаратурах. Здзейсненае Багдановічам было бліскучым доказам таго, што беларуская мова такая ж багатая і дасканалая, як і мова любой іншай нацыі, што на ёй можна пісаць творы самых разнастайных жанравых форм, можна выяўляць самыя глыбокія і складаныя пачуцці.

Узгадаем назвы гэтых твораў:санеты “ Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”,

“ На цёмнай гладзі сонных луж балота”, “ Замёрзла ноччу шпаркая крыніца”, рандо “ Узор прыгожы пекных зор”, трыялеты “ Як птушка ў гібкіх трасніках”,

“ Мне доўгае растанне з Вамі”, “ Калісь глядзеў на сонца я”, актава “ Як моцны рэактыў, каторы выклікае”, а хто не захапляўся рамансам “ Зорка Венера ўзышла над зямлёю”. Таксама прысутнічаюць тэрцыны “ Ёсць чары ў забытым, старадаўнім”, пентаметры , элегія, верлібр і інш. Гэтыя ўзоры беларускай паэзіі, можна сказаць, адзіныя ў сваім родзе і на сённяшні дзень.

Творы сапраўднай паэзіі маюць адну адметную якасць: яны вельмі лёгка, падчас з першага разу, затрымліваюцца і надоўга застаюцца ў памяці. Тлумачыцца гэта не толькі іх праўдзівым і глыбокім зместам, вялікім чалавечым пачуццём, непаўторнымі паэтычнымі вобразамі, але і дакладнасцю радка, лагічнасцю і паслядоўнасцю думкі, натуральнасцю гучання, сакавітасцю мовы. Большасць вершаў Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава якраз і вызначаецца гэтым.


Такім чынам, робім вывад:


  • і Максім Багдановіч, і Міхаіл Лермантаў у сваёй творчасці звяртаюцца да розных паэтычных формаў.



3. Заключэнне

Асоба Максіма Багдановіча – адзін з цэнтраў духоўнага прыцягнення для нас, беларусаў. Ён пражыў толькі 25 гадоў, працаваў у беларускай літаратуры ўсяго дзесяцігоддзе, але стаў яе класікам, адным з самых вядомых і любімых у Беларусі паэтаў. Ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям.

Творчасць Міхаіла Лермантава з незвычайнай інтэнсіўнасцю доўжылася ўсяго няпоўных 13 гадоў, але з’явілася найвышэйшай кропкай развіцця рускай паэзіі і адкрыла новыя шляхі для развіцця рускай прозы.

Лермантаву, якому давялося жыць у велікасвецкім акружэнні, перапоўненым крывадушнасцю і фальшам і непрыхільнага да спагадлівасці і высакароднасці, здавалася, што яго слова не будзе пачута і ўспрынята. Багдановіч жа верыў у цудадзейную сілу мастацтва, у здольнасць паэтычных радкоў узрушваць чалавечыя сэрцы і дапамагаць людзям абраць правільныя жыццёвыя шляхі. Багдановіч меў акрэсленыя мэты жыцця і творчасці: адраджэнне роднай зямлі, беларускай мовы, сцвярджэнне беларускай культуры.

Усё вышэй сказанае дае падставу сцвярджаць, што , нягледзячы на адрозненні, якія маюць месца ў творчасці паэтаў, у іх шмат агульнага.

Мэта даследчай работы дасягнута. Але гэта не значыць, што ўсё вывучана і прааналізавана. Даследаванне дало магчымасць паглядзець на творчасць гэтых славутых геніяў крыху з іншага боку, параўноўваючы і супастаўляючы іх жыццёвыя шляхі і творчасць. Вершы Максіма Багдановіча і Міхаіла Лермантава прадаўжаюць здзіўляць нас і сёння так, як здзіўлялі яны іх сучаснікаў. Нешта істотнае і амаль загадкавае адрознівае іх ад вершаў іншых паэтаў.


Спіс літаратуры


1.Андрэеў, Б. Загадка Максіма // Б. Андрэеў. – Беларуская мова і літаратура. - 1991. – №12. – с.26.

2.Барсток, М.М. Максім Багдановіч у школе / М.М.Барсток. – Мн.: Народная асвета, 1991.

3.Ивашин, В.В. Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской / В.В.Ивашин. –Мн.: Народная асвета, 1988.

4.Лотман, Ю.М. В школе поэтического слова: Пушкин, Лермонтов, Гоголь / Ю.М.Лотман. – М., 1988

5.Максимов, Д.Е. Поэзия Лермонтова / Д.Е.Максимов.- М.: Литература, 1964.

6. Навуменка,І.Я. Максім Багдановіч / І. Я. Навуменка. – Мн. : “Мастацкая літаратура”,1997.

7. Навуменка, І.Я., Мароз, Т.І. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе / І.Я. Навуменка, Т.І. Мароз. – Мн.: “Беларуская навука”, 2001. – 157 с.

8.Рагойша, В.П. На шляху да Парнаса /В.П.Рагойша. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2003.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconГуа "Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура" Уласная дыдактычная систэма настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна
Менавіта ў такой асобе– адукаванай, высокамаральнай І крэатыўнай – існуе патрэба ў сучасным грамадстве. Сённяшні дзень прад’яўляе...

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconПадрыхтавала І правяла настаўнік беларускай мовы І літаратуры Рагоўская Н. А
...

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconПрыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі пасі, як авечку тады выйдзе на чалавечка

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconЦі згіне старонка ў панскай няволі?
Вiртуальную кампазiцыю выканала вучаніца сш №54 8 «А» класа Зубчанка Яўгенія пры вывучэннi тэмы базавага курса інфарматыкi «Апрацоўка...

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconНастаўнік беларускай мовы І літаратуры

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconКрылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна iconДуа "Біскупіцкая базавая школа" Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Т. У. Язерская
Дуа “Біскупіцкая базавая школа” Настаўнік беларускай мовы І літаратуры Т. У. Язерская

Выканала вучаніца 11 \"А\" класа Бакунова Вераніка Кіраўнік: настаўнік беларускай мовы І літаратуры Кучынская Таццяна Сцяпанаўна icon2. Я. Колас пачаў пісаць вершы на
Хто пра Я. Коласа сказаў: «Я. Колас — адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры І стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка