Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду?




НазваНовыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду?
Дата канвертавання27.12.2012
Памер16.5 Kb.
ТыпВопрос
Kvia1107Metro


Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду?


Першыя станцыі менскага мэтро аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў БССР. Новыя – простымі рысамі сучаснага дызайну. “Лягчэй дыхаецца”, “весялей”, “і тое і тое добра”, “галоўнае, каб зручна” – такімі характарыстыкамі менчукі характаразуюць новыя станцыі і параўноваюць іх са старымі. Севярын Квяткоўскі рушыў на апошнюю станцыю першай лініі мэтро – станцыю “Уручча”.


Карэспандэнт: “Надпіс – «Минский метрополитен – гордость столицы». Сіне-блакітна-шэрыя таны. Адна з адметнасьцяў у тым, што тунэле напад'ездах да станцыяў асьветленыя: няма цемры за вакном».


Хлопцы: «Мы толькі прыехалі на экскурсію. Цікавая станцыя «Пасадкі няма». Самая цікавая – туды не пушчаюць. Едзеш у цэнтры – там тунэлі цёмныя, а тут сьветлыя. Тут ціха едзе цягнік. Тут лепш, чым станцыі ў Цэнтры вглядаюць».


Карэспандэнт: «Мэтро зьявілася ў Менску ў 1984 годзе. Першыя станцыі першай лініі скрозь аздобленыя канцэптуальнымі мастацкімі творамі. Другая лінія зробленая прасьцейшымі. Новыя станцыі вырашаныя арыгінальнымі дызайнэрскімі хадамі, але безь ляпніны, без мазаікі, без іншых манумэнтальных жанраў выяўленчага мастацтва.


Некаторыя падкрэсьліваюць, што прыехалі адмыслова на экскурсію:


Спадар: «Я толькі што ўвайшоў, першы раз. Вельмі цікавая станцыя. Арыгінальна зроблена. Просьценька, але з густам».


Карэспандэнт: «Першыя станцыі зробленыя канцэптуальным мастацтвам…»


Спадар: «Як у Маскве ў 1935 годзе… Гэта адказвае патрабаваньням часу».


Карэспандэнт: «А дзе весялей – на Кастрычніцкай, ці тут?»


Спадар: «Тут».


Карэспандэнт: «Затое весела».


Спадарыня: «На «Кастрычніцкай», «Плошчы перамогі»… Мне паўсюль добра».


Карэспандэнт: «Тут жа ўсё просьценька, а там ляпніна, мазаіка…


Спадарыня: «Не-не, мне гэта ня сільна трэба. Галоўнае, каб было зручна і хутка даязджаць».


Спадар: «Добрая станцыя, прыгожая. Дызайн нічога сабе, так, нармальна… Мне больш падабаюцца новыя станцыі, чым папярэднія. Неяк воку лягчэй і ўспрыняцьцё лепей. Больш неяк прастору».

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconНовыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але стыльна
Уручча" І "Барысаўскі тракт". Калі першыя станцыі менскага мэтро былі аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў бсср, то...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconНа станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну "Кастрычніцкая" ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ
Станцыя мэтро будзе цалкам зачыненая. Бо яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconНа адзінай станцыі перасадкі Менскага мэтрапалітэну ў сярэдзіне жніўня пачнецца мантаж новых эскалятараў. Станцыя мэтро Кастрычніцкая будзе цалкам зачыненая. Бо
Колькі працягнуцца нязручнасьці для пасажыраў, чаму нельга абысьціся без закрыцьця самай насычанай транспартнай артэрыі сталіцы,...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconЧатыры новыя эскалятары ўсталююць за 3 месяцы
Станцыю плянуюць зачыніць да лістапада. Яшчэ некалькі гадоў таму Міністэрства па надзвычайных сытуацыях зрабіла прадпісаньне, што...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconБеларуская мова загучала І ў адэсе
Беларусь”, на гасцінны агеньчык на Садовай сталі прыходзіць новыя І новыя суайчыннікі, частымі гасцямі ў беларусаў сталі прадстаўнікі...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconПа станцыі Обаль

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconПа станцыі Шуміліна

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconДа апошняй жыццёвай сцяжынкі
Яніны Георгіеўны Жабко, з творчасцю якой добра знаёмы чытачы "Пралескі". Сёння Яніна Георгіеўна ўжо ветэран працы, знаходзіцца на...

Новыя станцыі мэтро: як ставяцца менчукі да зьнешняга выгляду? iconШто за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства?
У беларусі бадай што кожнае сілавое ведамства мае сваю спэцпадразьдзяленьне для выкананьня складаных задачаў. Што за задачы ставяцца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка