8 гадоў трагедыі на Нямізе




Назва8 гадоў трагедыі на Нямізе
Дата канвертавання26.12.2012
Памер19.09 Kb.
ТыпДокументы
Kvia0530Noch1


8 гадоў трагедыі на Нямізе


30 траўня ля ўваходу ў падземны пераход ля станцыі мэтро “Няміга” сабраліся блізкія людзі ахвяраў трагедыі. У 1999 годзе тут загінулі 53 чалавекі – найперш падлеткі і юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад навальніцы. Пасьля расьсьледваньня справы суд прызнаў, што вінаватых у трагеддыі няма. Севярын Квяткоўскі.


Карэспандэнт: “Памінаньне загінулых пачалося ў праваслаўным катэдральным саборы. Пасьля памінальнай службы блізкія людзі загінулых рушылі хрэсным ходам да месца трагедыі. Малітва адбылася таксама ля мопнага знаку трагедыі.


Маці загінулаў дзяўчыны Насьці Алена Ўладзімераўна:


Алена Ўладзімераўна: “Я зусім адна засталася. У мяне была адзіная дачка. Мы з Маладзечна... Я заяву напісала, начальнік пытаецца – куды? Я кажу, што на Нямігу, служба будзе – 8 гадоў (трагедыі). Адказвае – навошта заява, язджайце так. Раней мы імёны ўсіх дзяцей і бацькоў ведалі: кожны месяц 30 чысла мы заўжды прыязджалі”.


Натальля Навакоўская маці загінулай 16-ці гадовай Аляўціны. Спадарыня Навакоўская ўзначалівае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтар сацыяльнай дапамогі Няміга’99”:


Навакоўская: “Я ўражаная – нашая дзяржава не знайшла грошай на букет кветак! Прыйшоў гэты трагічны дзень. Усе ж памятаюць... Каб горад так адрэагаваў... па іхнай віне ўсё гэта адбылося”.


Крымінальная справа была ўзбуджалася за службовую нядбайнасьць супраць міліцэйскіх чыноўнікаў Менгарвыканкаму Віктара Русака і Міхаіла Кандраціна. Справа была спыненая ў 2002 годзе 25 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску. Судзьдзя Пятро Кіркоўскі патлумачыў рашэньне сканчэньнем тэрміну даўніны. Далей cуаўтар кнігі “Трагедыя на Нямізе: факты, сьведчаньні, камэнтары» праваабаронца Тацяна Равяка:


Равяка: “Вельмі дзіўная фармулёўка, яна тады нас вельмі ўразіла: “тэрміну даўніны” чаго? Людзі памерлі, і тэрмін іхнага жыцьця скончыўся? Там тлумачылася, што такія справы не аказалі значнага ўплыву, нязначныя, і таму іх можна спыняць за тэрмінам даўніны”.


Тацяна Равяка адзначае, што да міліцэйскага кіраўніцтва, адказнага за ахову парадку ў часе масавых мерапрыемстваў не было нават маральных спагнаньняў:


Равяка: “Усёт-кі яны афіцэры, ёсьць панятак гонару афіцэрскга. Калі людзі адчуваюць сваю калі не юрыдычную, віну, то хоць бы маральную віну за такія трагедыі. Не, гэтага не адбылося”.

Навакоўская: “Калі ня будуць памятаць пра такі дзень, пра загіблых дзецях, то і іхныя дзеці іх саміх ня будуць помніць. Ня будзе пачуцьця адказнасьці. Трэба ўсё-ткі адказваць. Трэба хоць бы дэманстраваць нейкія знакі ўвагі”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

8 гадоў трагедыі на Нямізе icon8 гадоў трагедыі на Нямізе
Няміга загінулі 53 чалавекі. Найперш падлеткі І юнакі: большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту,...

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconПрайшло 65 гадоў з дня трагедыі ў Зіняках
Міхаіл Іосіфавіч Журун, Любоў Іванаўна Шалешка, Марыя Міхайлаўна Куц, Ніна Васільеўна Хох, Мікалай Іванавіч Журун, Аляксей Мікалаевіч...

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconВосем гадоў таму, 30 траўня 1999 году, ў цісканіне ў падзямельным пераходзе на станцыі мэтро "Няміга" загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што
Няміга загінулі 53 чалавекі большасьць дзяўчаты. Моладзь, што прыйшла на сьвята піва да Палацу спорту, ратавалася ў пераходзе ад...

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconКамунікацыя І культурная ідэнтычнасьць
Чарнобыля, Лукашэнкі, душагубкі на Нямізе. Зрэшты, гэта ў самой прыродзе тэлебачаньня — быць „музэем катастрофаў” (Поль Вірыльё)

8 гадоў трагедыі на Нямізе icon35 гадоў У. Караткевіч "Зямля пад белымі крыламі" (1977) 40 гадоў

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconЛявонЗябл І к пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50
М а р ы л я – яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём, худая кабеціна, гадоў 48

8 гадоў трагедыі на Нямізе icon«Вялікія» трагедыі У. Шэкспіра: «Атэла» ( Othello, 1604), «Кароль Лір» ( King Lear, 1605), «Макбет» (
«Вялікія» трагедыі У. Шэкспіра: «Атэла» (Othello, 1604), «Кароль Лір» (King Lear, 1605), «Макбет» (Macbeth, 1605?) І крызіс рэнесанснага...

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconБеларуска-расейская вайна
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры І тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых...

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconПлан работы школьнага самакіравання
Правядзенне агульнашкольнай інфармацыйнай, гадзіны прысвечанай 25-годдзю чарнобыльскай трагедыі

8 гадоў трагедыі на Нямізе iconБільдзюжскі сдк сумесна з бібліятэкай
Выстава–конкурс дзіцячых малюнкаў да Дня Чарнобыльскай трагедыі “Беларусь у будучым”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка