"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"




Назва"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Дата канвертавання26.12.2012
Памер19.71 Kb.
ТыпДокументы
АВАK0123(Noc)


“VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3”


Незалежны музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны гадавіне падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску 19-25 сакавіка і называецца “На плошчы Каліноўскага”. Падрабязнасьці падае Галіна Абакунчык.

_________________________________________________________________

Незалежны выдавец першых двух дыскаў “Песьняў Свабоды” Пупэр кажа, што на выданьне альбому, прысьвечанага сакавіцкім падзеям, яго натхнілі некалькі вядомых аўтараў, якія ўласнай творчасьцю адрэагавалі на задушэньне акцыі пратэсту.


Пупэр: “Да прыкладу, гурт “Чырвоным па белым” напісаў песьню “Крывавы сакавік”, “Гурт безь білета” – песьню “Плошча Каліноўскага”, Андрэй Хадановіч стварыў некалькі песьняў і вершаў, прысьвечаных тым падзеям”.


Паводле спадара Пупэра, у складанцы плянуюцца таксама творы Яраша Малішэўскага, ліцэістаў з “Партызанскай школы” і іншых выканаўцаў.


Пупэр: “Зараз вядзецца збор запісаў. Мы зьвярнуліся да музыкаў і паэтаў. І ў асноўным мы спадзяемся на новыя творы. Гэтыя песьні будуць прысьвечаныя падзеям, што адбыліся ў сакавіку і людзям, якія прымалі ў гэтым удзел”.


Яшчэ адной з падставаў для выданьня “Песьняў Свабоды-3” сталася вялікая папулярнасьць першых дзьвюх складанак. З інтэрнэт-сайту “За Свабоду” іх спампавалі каля 50 тысяч чалавек, некалькі тысяч альбомаў былі распаўсюджаныя праз інтэрнэт-падпіску. Але пра галоўную мэту выданьня “На плошчы Каліноўскага” спадар Пупэр кажа гэтак:


Пупэр: “Каб нейкім чынам адзначыць тыя падзеі і прысьвяціць дыск гэтым людзям, якіх мы лічым сапраўднымі героямі. Мы і вырашылі падрыхтаваць такую праграму”.


Пра свой удзел у запісе альбому “Песьні Свабоды-3” “На плошчы Каліноўскага” гаворыць лідэр гурту “Чырвоным па Белым” Кроў.


Кроў: “Песьні Свабоды – гэта ўнікальная складанка. Яна сталася вельмі папулярнай і аб’яднала найвялікшую тэму прыхільнікаў беларускай музыкі. Таму, калі я чарговы раз атрымаў прапанову, то адразу пагадзіўся. З твораў “Чырвоным па белым” будуць 2-3 трэкі. Перадусім гэта “Крывавы сакавік”, але ня той, што быў на папярэдняй складанцы, а цалкам арыгінальны трэк”.


Паводле практыкі выданьня першых двух альбомаў “Песьняў Свабоды”, на кампакт-дыск зьмесьціць каля 20 кампазыцыяў, наклад будзе залежыць ад колькасьці інтэрнэт-падпісчыкаў. “На плошчы Каліноўскага” будзе выдадзены ў гадавіну менскіх падзеяў 2006 года – 19 сакавіка.


Вядучаму: “Да гадавіны падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску гурт “Чырвоным па белым” рыхтуе адмысловы кампакт-дыск. Ён будзе называцца “Крывавы сакавік” і таксама выйдзе 19 сакавіка. Ягоная прэзэнтацыя плянуецца ў Варшаве і Менску”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconПрадусарскі цэнтар "VoliaMusic" выдае дыск песьняў барда І паэта Сяржука Сокалава-Воюша. Альбом называецца "Песьні лісоўчыкаў". Яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі
Прадусарскі цэнтар "VoliaMusic" выдае дыск песьняў барда І паэта Сяржука Сокалава-Воюша. Альбом называецца “Песьні лісоўчыкаў”. Яшчэ...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconВядоўца на вэб-сайце руху "За Свабоду!" зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі "Песьні Свабоды, частка трэцяя". Яе выпускае незалежнае выдавецтва
Вядоўца – На вэб-сайце руху “За Свабоду!” зьявіліся кампазыцыі з новай складанкі “Песьні Свабоды, частка трэцяя”. Яе выпускае незалежнае...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconУладзімер Арлоў: "у свабоды ёсьць шмат увасабленьняў"
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconУладзімера Арлова "Імёны "
Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзя” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” 261...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconВыйшаў з друку кампакт-дыск "Беларускі софт"
Новы кампакт-дыск “Беларускі софт” утрымлівае больш за 200 беларусізаваных праграмаў: І апэрацыйныя сыстэмы, тэкставыя І графічныя...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconЯкі радкі зь якой песьні вы часьцей згадваеце ці напяваеце?
Карэспандэнт: “Ці бывае з Вамі, што Вы цэлы дзень ходзіце І напяваеце словы нейкай песьні?”

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconБеларусь просіць у Расеі 2 мільярды даляраў крэдыту. Паводле расейскага выданьня "Коммерсант", Масква настойвае, каб Беларусь зьмяніла сваю бюджэтную палітыку
Гадзінаў на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды ў Менску 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconСёньня Міжнародны дзень абароны дзяцей. У зьвязку з гэтым раю зазірнуць на сайт "Нашыя дзеткі" dzietki org, дзе маецца шмат самай рознай інфармацыі, зьвязанай
Прыкладам, там можна паслухаць казкі І прыпавесьці, агучаныя Міхалам Залескім, дзіцячыя песьні, песьні аўтарства Зьміцера Яўтуховіча...

\"VoliaMusic\" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска \"Песьні Свабоды-3\" iconШаноўны Клічнік, распачаў гаворку Пытальнік, як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?
Шаноўны Клічнік, — распачаў гаворку Пытальнік, — як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка