Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым




НазваКолер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым
Дата канвертавання26.12.2012
Памер28.8 Kb.
ТыпДокументы
Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым


Сёньня ў Менску беларускамоўны рэп-гурт “Чырвоным па Белым” (ЧпБ) прэзэнтаваў новы альбом пад назвай “Крывавы Сакавік”, у які ўвайшлі 20 песень, напісаных пасьля сакавіцкіх падзеяў 2006 году. Наш карэспандэнт Ігар Карней перад пачаткам імпрэзы гутарыў заснавальнікам і лідэрам гурту "ЧпБ". Які выступае пад псэўданімам з Krou.


Ад палітычнага сакавіка -- да футбольных фанатаў


“Чырвоным па Белым” на сёньня ці не самы вядомы беларускамоўны рэп-гурт. Каманда ўпершыню заявіла пра сябе пры канцы 2004 году.

Лідэрам гурту – музыка Krou, які расказвае пра канцэпцыю новага альбому “Крывавы Сакавік”:


“Трэкі хоць і аб’яднаныя пэўнай канцэпцыяй, між іншым адзін ад аднаго адрозьніваюцца. Ёсьць трэкі, якія нас хвалююць, адносна сытуацыі ў краіне. Таксама ёсьць трэкі так званыя прэзэнты -- інакш кажучы, ЧпБ -- пра ЧпБ. Таксама маюцца асобна тэмы пра Менск, менскія вуліцы. Таксама ёсьць пра фанатаў футбольнага клюбу. Таксама ёсьць прыватныя, асабістыя вырашэньні праблемаў – ёсьць пра беларускі музычны бізнэс, так званы “Бел-Шоў-Біз”, то бок, як мы яго бачым. Таму гэта, з аднаго боку, музыка даволі разнастайная, але ж аб’ядноўвае гэта ўсё пэўная канцэпцыя”.


Карэспандэнт: “З рэалізацыяй дыску, пэўна, ня так ўсё лёгка і проста будзе. Як вы мяркуеце яго распаўсюджваць у Беларусі?”


“Гэта насамрэч досыць складаная справа, бо даводзіцца існаваць у кантэксьце дастаткова цяжкіх умоваў. Я проста бачу, што ўлады абралі за стратэгію стварэньне звыклых перашкодаў. Але мяркую так: той, хто насамрэч захоча, усё знойдзе. І ўсё ж спадзяюся, што атрымаецца, каб дыскі трапілі да крамаў. Асобы, якія прыходзяць на акцыі, якія прыходзяць у сядзібу таго ж БНФ ці “юзы” старонкі нашай -- “ЖЖ”, старонкі гурту ці лэйбла нашага, маюць нумары тэлефонаў, мэйл-адрасы, па якіх можна замовіць альбом. Таму я ўсім раю ўваходзіць на старонку krou-cpb.com, дзе ёсьць усе дадзеныя, як можна замовіць альбом”.


З Польшчы – для беларусаў


Карэспандэнт: “Ці можаце расказаць, дзе запісаны альбом?”


“Альбом запісаны на нашым лэйбле “Амбасада М’юзік груп”, які зьяўляецца часткай кампаніі “Амбасада Інтэртаймэнт”. Гэта лэйбл, які я заклаў менавіта для выданьня спачатку нашых альбомаў, а пазьней іншых беларускіх добрых выканаўцаў. Ён знаходзіцца зараз у Польшчы, у Варшаве, таксама там месьціцца наша студыя, дзе якраз мы і запісвалі альбом, паколькі там ёсьць перадусім тэхнічныя ўмовы, нашмат лепшыя, чым у Беларусі для запісу такой музыкі. Акрамя гэтага, нам там прасьцей, мы адчуваем большы камфорт, працуючы менавіта ў Варшаве”.


Як кажа Krou, альбом “Крывавы Сакавік” – гэта новы ўзровень ня толькі ў беларускім гіп-гопе, але ў беларускай музыцы ўвогуле. Інструмэнтальная частка -- ад аднаго з найлепшых рэп-кампазытараў Польшчы, DJ Spox’a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад удзельнікаў гурту –Krou, Realize, Zeman, Jaycop.

Ня толькі паслухаць, але й паглядзець


Апроч прэзэнтацыі ўласна музычнага дыску, “Чорным па Белым” здымае кліпы на свае музычныя творы. Пра гэта расказвае лідэр калектыву Krou:


“Кліпы некаторыя ўжо можна, а некаторыя можна будзе неўзабаве знайсьці ў інтэрнэце. На You Tube між іншым таксама. Вось зараз ужо ёсьць анімацыйны кліп, які зрабіў Алег Мініч, добра вядомы з “Мультклюбу”. Гэта кліп на трэк “Непераможныя”. Таксама ўжо зроблены кліп на трэк “Крывавы сакавік”. Гэта ўжо паўнавартасны кліп, у якім вельмі шмат цікавых рэчаў адбываецца і яго не дастаткова толькі адзін раз паглядзець".


У запісе альбому “Чырвоным па Белым. Крывавы Сакавік” гэтаксама прынялі ўдзел выканаўцы зь іншых краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconКолер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым
Сёньня беларускамоўны рэп-гурт “Чырвоным па Белым” (ЧпБ) прэзэнтуе новы альбом пад назвай “Крывавы Сакавік”. Новая праца ўвабрала...

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconВусны часопіс " Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!"
Чырвоны колер сцяга сімвалізуе братэрскія сувязі, зялёны колер дабрыні, развіцця, колер лясоў, якія здаўна займаюць большую частку...

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconАд палітычнага сакавіка да футбольных фанатаў
Сёньня беларускамоўны рэп-гурт “Чырвоным па Белым” (ЧпБ) прэзэнтуе новы альбом пад назвай “Крывавы Сакавік”. Новая праца ўвабрала...

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconВыйшаў доўгачаканы, новы альбом гурта Чырвоным па Белым (ЧпБ) – "Крывавы Сакавік"
Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад ужо павялічанай колькасьці ўдзельнікаў гурта – чатырох мс (Krou, Realize, Zeman,...

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconЕмяльянаў Сяргей Задаць колер фону старонкі "чырвоны" мажліва наступным чынам: а
Емяльянаў Сяргей Задаць колер фону старонкі "чырвоны" мажліва наступным чынам: а в

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconДухоýныя творы кампазітара Ганны Кароткінай
Ганна Кароткiна кампазiтар, лаўрэат Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, сакратар Рэвiзiйнай камiсii Беларускага саюза...

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconГісторыя беларускага мовазнаўства
Прадмет І змест курса гісторыі беларускага мовазнаўства. Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым icon1. Злучнік-службовая часціна мовы, якая
Б. Стаяла тая пара, калі ў зялёны колер восень паволі пачынае ўплятаць свае жоўтыя ніткі

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconТуберкулиновая интоксикация
Сыпь везикулы (как и подобные герпетическим (Rhus Tox); высыпания с белым содержимым

Колер беларускага рэпу: Чырвоным па Белым iconЎ перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў
Радзімаю мы завем тое месца, дзе нарадзіліся, раслі, вучыліся рабіць першыя крокі, вымаўляць першыя словы. Менавіта гэта думка чырвоным...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка