Алена Каршачок " Старажытная зямля"




НазваАлена Каршачок " Старажытная зямля"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер19.83 Kb.
ТыпДокументы

Творческий Дом – www.tvordom.com – Алена Каршачок


Старажытная зямля”


25 сакавіка стала сапраўдным святам для тых, хто вырашыў адзначыць гэтую дату ў “Маладзёжным тэатры эстрады”, дзе адбывалася прэзентацыя дыска “Старажытная зямля”.

Пачатак канцэрту быў пакладзены яшчэ ў файе, калі Зміцер Сасноўскі, Алесь Чумакоў і Андрэй Апановіч са “Старога Ольсы” гралі на трох інструментах кампазіцыі з рэпертуару гурта (“Tourdion”, “Saltarello” і інш.), пад якія можна было весела патанчыць. Праз 15 хвілінаў дзверы залы нарэшце адчынілі.

Першым выступаў гурт “Lituus” (сапрана, тэнар і бас блок-флейты, гітара, трохкутнік, барабан). Баранавіцкія дзяўчыны гралі французскія бранлі ды кампазіцыі з “Полацкага сшытку”. Затым прагучала некалькі песень у выкананні Т. Рэмес і Н.Чарыевай (арфа). А потым ізноў “Lituus”: чарговая кампазіцыя з “Полацкага сшытку”- “Куранта”, а пасля... вельмі нечаканая, яскравая “Адана” -македонская мелодыя невядомага аўтара. Працягам сталі “Мелодыя” нямецкага кампазітара 16 стагоддзя Ньюмарка, італьянская “La Rotta” 14 стагоддзя і на заканчэнне – мальтыйскі бранль.

Антракт быў адзначаны танцамі, танцамі і яшчэ раз танцамі... 15 хвілін танцаў праляцелі настолькі хутка, што гледачы вярталіся ўжо ў цёмную залу – пачалася другая частка канцэрту. На сцэну выйшаў Зміцер Сасноўскі і аб’явіў пачатак дзеі пад назвай “Тэатр “Старога Ольсы”. І насамрэч, тое, што адбывалася пасля можна з усёй упэўненасцю назваць ніяк інакш, як тэатрам. Кожны танец “Яварыны” – маленькая тэатральная пастаноўка, што мае сваіх герояў і свой сюжэт, кожны рух і жэст танцора- як рэпліка ці маналог актора- са асаблівымі, уласцівымі яму аднаму інтанацыяй ды акцэнтам. Выступленне маладога гурта “Ула” стала ледзьве не кульмінацыяй усяго мерапрыемства: настолькі завадныя ды “безбашенные” ў самым лепшым сэнсе гэтых словаў былі музыкі. Пэўна, прыкладна так гралі нашыя продкі на народных святах: трошкі няўмела, але весела ды з задорам!

Далей было і чытанне вершаў на фоне гучання дуды, і выступленне зусім маленькіх музыкаў – дзяцей з гурта, што мае ўжо сваю ўласную назву- “Рарог”. Вельмі дарэчы аказалася выкананне імі латышскага танца “Анёл”, толькі ўявіце: маленькія дзеткі граюць на флейтах...Сапраўдныя маленькія анёльчыкі...

“Стары Ольса”. “У каралеўскім войску”, “Песня а князю Вітаўце”, “Вайтоўна”, “Бітва пад Воршай”, “Tourdion”, “A que por”, “Totus floreo”, “Анёл”, “Келіх кола”, “У карчме”...Хтосьці з гледачоў пляскаў у далоні, хтосьці падпяваў, а хтосьці танчыў у праходах між шэрагаў...Вось яна, кульмінацыя.

...Вечар, вуліца, ліхтары...Але ты не чуеш рычання аўтамабіляў і грукату трамваяў. Бо недзе там, у глыбіні твайго мозгу, усё яшчэ гучыць Музыка...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconРодная зямля ў духоўным свеце
Святога Пісання [13, с. 28]: з зямлі прарасла зеляніна — трава І дрэва, зямля нарадзіла ўсё жывое. Пра гэта гаворыцца на першых старонках...

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconРэспубліканскага журы па падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ "Зямля бацькоў мая зямля"
Аб правядзенні заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі І тым...

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconДзіцячыя вячоркі "Зямля бацькоў – мая зямля"
Выхаванне ў сучасных падлеткаў нацыянальнай самасвядомасці на аснове беларускага фальклору

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconУладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»
«Зямля пад белымі крыламі»; узнавіць веды пра паходжанне назвы «Беларусь»; выявіць першаснае ўспрыманне раздзела твора «Зямля мая...

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconТэма: "Зямля бацькоў-зямля святая" тып урока:інтэграваны ўрок геаграфіі І беларускай мовы І літаратуры
Мэта: рэалізацыя “халістычнага” прынцыпу адукацыі ў ліцэйскай педагагічнай прасторы

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconФілітовіч Алена Гаўрылаўна
Філітовіч Алена Гаўрылаўна нарадзілася ў 1936 годзе ў в. Манчыцы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconУрок, с которого начинается 2009/2010 учебный год, проводится по теме «Зямля бацькоў мая зямля»
А. Г. Семенович, методист высшей категории управления учебно-мето­дической работы гуо «Академия последипломного образования»

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconУрок ведаў "Зямля бацькоў мая зямля"
Мэта: “Выхаванне грамадзяніна сваёй Радзімы, гарманічна развітай асобы, любячай сваю сям’ю, школу; чалавека культуры І высокай маралі,...

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconСтаражытная элада

Алена Каршачок \" Старажытная зямля\" iconТэма : "Наша зямля у нашых руках"
Гэта значыць, што мы будзем вызначаць экалагічнае становішча. А вандраваць мы адправімся… Як вы думаеце, куды? Так, пройдземся сцежкамі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка