Пытанн І брэйн-рынга "Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі"




НазваПытанн І брэйн-рынга "Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі"
Дата канвертавання23.11.2012
Памер89.38 Kb.
ТыпДокументы

Пытанні брэйн-рынга “Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі”.

Колькасць пытанняў 26.

Апісанне гульні: гуляюць некалькі каманд. Вядучы задае пытанні розных узроўняў складанасці, каб абвастрыць ці, наадварот, крыху сцішыць спаборніцтва-канкурэнцыю. Задаецца 20 пытанняў. Час паразважаць – хвіліна (калі ніхто не адказвае правільна - пытанне здымаецца).Першая каманда, якая дае правільны адказ, зарабляе сабе бал. Каб адказаць на пытанне вядучага, капітан каманды падымае сцяжок і дае слова адказваючаму гульцу. Калі адказ няправільны, адказвае другая каманда, а тыя, хто памыліўся больш не адказваюць на гэтае пытанне.Журы ўважліва сочыць за камандамі і вырашае спрэчныя пытанні першынства адказаў каманд. Каб зрабіць гульню цікавей, вядучы некалькі разоў прапануе камандам адгадаць, што схавана ў чорнай скрынцы. Вядучы сам вырашае ў якой паслядоўнасці задаваць пытанні (арыентуецца на ўзровень складанасці). Сцяжкі і рэквізіт для чорнай скрынкі забяспечваюць арганізатары.

Узроўні складанасці:

Просты – на хуткасць, рэакцыю Сярэдні- агульная эрудыцыя Высокі- грунтоўныя веды, логіка

узровень

Пытанне

Адказ

Каментарый вядучага

1. Сярэдні

Які юрыдычны след пакінуў пасля сябе адзін француз, мімаходам пабываўшы на троне Рэчы Паспалітай? Назва гэтага дакумента…

Генрыхавы артыкулы.

Генрых Валуа ў 1574 годдзе выдаў шляхце прывілей, які моцна абмяжоўваў уладу вялікага князя літоўскага і караля польскага.

2. Просты

Зараз успомніце і скажыце нам, як гучала палітычнае крэда вялікага князя Гедыміна?

Старыны не рухаць, навіны не ўводзіць.

Княжыў 15 гадоў. Бацька сямі сыноў і пяці дачок. Пры ім заснаваны Лідскі, Крэўскі і Віленскі замкі.Загінуў пры асадзе крэпасці Баербург. Улада ў дзяржаве з гэтага часу стала спадчыннай.

3.Высокі.


Аб гэтым сімвале і дагэтуль спрачаюцца навукоўцы: “Што гэта: праваслаўны крыж, скандынаўская руна, грэчаскі “сімвал Зеўса” ці славянскі “Ярылаў крыж”? Адкажыце, дзе можна ўбачыць гэты сімвал?

На гербе “Пагоня”.

Паходжанне сімвала на гербе “Пагоня” мае некалькі тлумачэнняў навукоўцаў.

4. Просты

Чорная скрынка: Напэўна вы ведаеце, што Напалеон у 1812 годзе фармальна аднавіў Вялікае княства Літоўскае. Пры гэтым ён паставіў ліцвінскай дэлегацыі тры ўмовы. Усе тры знаходзяцца ўнутры.Што ў скрынцы?

Хлеба.Хлеба.Хлеба.

Праблемы былі з правіянтам ў вялікай арміі.

5. Просты

“Так у панцырах, шлемах фанабэрлівыя тэўтоны

Падалі, стрэламі бітыя з тугіх калчанаў татарскіх.

Далей, нібы волаты, крочылі ў бой беларусы,

З імі – літоўцы з коп’ямі, настойлівыя і без страху…”

Аб якой падзеі так распавядаецца ў паэме Яна Вісліцкага “Пруская вайна”?

Грунвальдская бітва

Ян Вісліцкі сваю паэму “Пруская вайна”, прысвяціў бітве пад Грунвальдам.



6. Высокі.

“Бацькам” дзяржаўнай Люблінскай уніі можна лічыць Жыгімонта ІІ Аўгуста, “бацькам” царкоўнай Берасцейскай уніі – Пётра Скаргу, а каго можна лічыць “бацькам” Кейданскай уніі?

ЯнушаРадзівіла

Кейданская ўнія ВкЛ і Швецыі аўтаматычна скасоўвала палажэнні ўніі з Польшчай, да чаго імкнуўся магнат Януш Радзівіл.

7. Сярэдні

Вялікі князь літоўскі Віцень загінуў ідэальнай смерцю для воіна-язычніка. Што стала прычынай смерці вялікага князя?

Маланка. Князь быў забіты маланкай.

Гэта паданне, а таксама культ ваўка, руны ў геральдыцы, звычай целаспальвання вялікіх князёў лічацца асновай скандынаўскай тэорыі паходжання вялікіх князёў літоўскіх.

8. Просты

Чорная скрынка Усім ён вядомы як першадрукар усходнеславянскі, але на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ён не выдаў ані воднай кніжкі. У скрынцы мапа горада, дзе ён зрабіў гэту справу ўпершыню.

Мапа Прагі.

Менавіта ў Празе Скарына распачаў сваю дзейнасць.

9. Высокі

Вялікі князь Літоўскі Вітаўт так і не атрымаў у сваім жыцці каралеўскай кароны, аднак меўся атрымаць яе некалькі разоў. Прадстаўнікі якой сучаснай еўрапейскай краіны прапаноўвалі яму стаць іх каралём?

Чэхіі

У 1420-я гады Віцебск, Полацак і Вільню наведаў Геранім Праскі, паплечнік Яна Гуса, які і зрабіў цікавую прапанову.

10. Высокі

Як яе толькі не называлі ў тыя часы: добрая, злая, мемарыяльная, паўнавартасная, белая, нямая, подлая, старая, новая, гладкая, бракаваная… Аб чым размова?


Манета.

Напрыклад, пражскі грош - грашовая адзінка, якая складала фундамент грашовай гаспадаркі ВКЛ амаль да канца XV ст. Гэта адна з самых папулярных манет Сярэднявечча, якую чаканілі з чэрвеня 1300 да жніўня 1547 года.Фальшывыя манеты называлі подлымі, злымі, бракаванымі..


11. Сярэдні

Лічыцца, што гэта пасада ўпершыню з’явілася ў Расіі пасля рэвалюцый 1917 г., але яшчэ ў ВКЛ член камісіі, прызначанай вялікім князем, радай або сеймам для выканання пэўнага даручэння, называўся таксама ....

Камісар.

Падказка: у ЕС іх 27.

Ад французскага – упаўнаважаны.

У склад Еўрапейскай камісіі ўваходзяць 27 камісараў.

12. Сярэдні

З ліпеня 1655 па ліпень 1656 гола гэты беларускі павет афіцыйна знаходзіўся ў складзе Шведскага каралеўства.


Браслаўскі павет

Падказка: гэты сучасны раённы цэнтр называюць “беларускай Ніцай”.


Браслаўлаўшчына – край азёр (фантастычнае месца для адпачынку).

13. Просты

Маці Жыгімонта ІІ Аўгуста прыўнесла ў жыцце ВКЛ элементы найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў. А з якой славутай італьянскай дынастыі паходзіла гэтая жанчына?

Бона, каралева польская, вялікая княгіня літоуская, жонка Жыгімонта І Старога паходзіла з рода Сфорца.

Славуты італьянскі род Сфорца.

14. Высокі

Гэта міфічная істота прысутнічае не толькі на гербе беларускага горада Слуцка, але і на эмблеме шведскіх верталётчыкаў. Што за істота?

Пегас

Герб Слуцка, атрыманы ў 1652 годзе і эмблему шведскіх верталётчыкаў аб’ядноўвае крылаты конь - Пегас.

15. Сярэдні

Пад час гэтай вайны ВКЛ заключыла унію з Польшчай, а пачалася яна з-за не жадання Даніі, Швецыі, Польшчы і ВКЛ замацавання Маскоўскага княства на Балтыйскім узбярэжжы. Аб якой вайне ідзе гаворка?

Лівонская вайна

(Інфлянцкая вайна)

1558-1582 годы, пад час гэтай вайны ВКЛ падзяліла разам з Даніяй, Швецыяй і Польшчай землі Лівонскага ордэна. Таксама гэта вайна вядомая як вайна за Інфлянты.

16. Просты

Гэта ікона з’яўляецца святыняй літоўцаў, беларусаў і палякаў, пакланяюцца ёй і каталікі і праваслаўныя. А знаходзіцца яна ў часоўні над …

брамай.

Вострабрамская Багародзіца.

Яна знаходзіцца ў часоўні над старажытнай ўсходняй брамай.

17. Сярэдні

На свята ў школцы часоў Францыска Скарыны ўсё было даволі проста: на стале настаўніка ляжалі кнігі, розгі і іншыя педагагічныя сродкі таго часу. А вось і гаршчок з нейкім варывам, на якім зверху пабліскваюць манеты. Кім станавіліся людзі, з’еўшыя гэта варыва?

Аднакашнікамі

Варыва з манетамі (кашу) прыносіў ў школку як пачастунак і плату за навучанне нехта з вучняў з нагоды свята – заканчэння вывучэння адной царкоўнай кнігі і пераходу да другой. Манеты забіраў сабе настаўнік, а кашу з’ядалі разам вучні і настаўнік.

18.Высокі

Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка вяртаўся на радзіму пасля падарожжа-пілігрымкі ў Святую Зямлю. На моры пачаўся шторм і напалоханыя пасажыры прымусілі Сіротку выкінуць за борт карабля старадаўнюю рэч, якую ён вёз дадому ў сваю калекцыю старажытнасцей. Менавіта, прысутнасць на караблі гэтай рэчы, на думку пасажыраў, і выклікала шторм. А цікава, што гэта за рэч?

Егіпецкая мумія

Сіротка апісаў сваё падарожжа як пілігрыма ў Святую Зямлю, пад час якога наведаў Крыт, Кіпр, Сірыю, Палесціну, Егіпет

19. Сярэдні

Праз гэты партовы горад, які ў 1621 – 1711 годзе належаў Швецыі, у 16 - 17 ст.ст. усходняя Беларусь атрымлівала амаль увесь свой заходні імпарт і практычна ўсю соль.

Рыга

Афіцыйнай датай заснавання горада з'яўляецца 1201 год, заснавальнікам Рыгі лічыцца нямецкі біскуп Альберт фон Буксгеўдэн

20. Сярэдні.

Агульнаеўрапейскія тендэцыі не абыходзілі ВкЛ, пасля Гутэнберга пачалося кнігадрукаванне і тут. Мы сцвярджаем, што любы чалавек зможа беглым позіркам адрозніць арыгінал Трэцяга Статута ВкЛ ад Першага і Другога. Як?

Ён надрукаваны, а астатнія рукапісныя.

Напамінаю, размова ідзе аб арыгіналах, а мы памятаем, што Статут 1588 года быў надрукаваны ў друкарні Мамонічаў.

21. Просты

У ХІV-ХV стагоддзях на заходнееурапейскіх картах можна было сустрэць назву “Чорная Русь”. Якая тэрыторыя (вобласць) сучаснай Беларусі і чаму так называлася?



Гродзенская вобласць

Для абаснавання крыжацкай экспансіі на землі сенняшняй Гродзенскай вобласці. Лічылася, што ў гэтым рэгіене пражывае язычніцкае насельніцтва, таму і трэба ахрысціць яго “агнем і мячом”

22. Просты

Некалі у мужчын Беларусі былі кучмы, ялмонкі, магеркі, аблавухі і брылі. А што зараз?

Любы галаўны ўбор.

А цяпер у мужчын Беларусі: кепкі, бейсболкі, капялюшы.

23. Высокі

Чорная скрынка: У чорнай скрынцы знаходзіцца тое, што працягнулі, уступіўшы ў шлюб, кароль Швецыі Юхан ІІІ і дачка Жыгімонта Старога Кацярына Ягелонка.

Ваза

Бо ад гэтага шлюбу нарадзіўся Жыгімонт ІІІ Ваза – кароль польскі і вялікі князь літоўскі, які працягнуў дынастыю.

24. Просты

Упершыню назва Літва ўпамінаецца ў Кведлінгбургскіх аналах пад 1009 годам.Некалькі гадоў назад сучасныя літоўцы на ўвесь свет святкавалі нешта, звязанае з гэтай падзеяй. Калі і што святкавалі нашы суседзі?

2009 год міленіюм Літвы

1000 гадоў Літве – міленіюм- святкавалі ў 2009 годдзе

25.Высокі

Да нас з ХVІ ст. дайшла адзіная выява гэтага славутага дзеяча эпохі Адраджэння, па якой пазней, у ХХ стагоддзі, быў зроблены помнік гэтаму чалавеку. Ён перапісваўся з выдатнымі еўрапейскімі мысліцелямі і асветнікамі свайго часу, стварыў вядомыя філасофскія трактаты. Але ў кнізе езуіта Станіслава Рэшкі гэты чалавек намаляваны па горла ў кіпячай смале. Каго так не любілі езуіты?

Сымона Буднага

Падказка: помнік гэтаму чалавеку стаіць у Нясвіжы.

Сымон Будны - пратэстанцкі царкоўны дзяяч, вучоны-філосаф, публіцыст і кнігавыдавец. Надрукаваў Новы Запавет з камэнтарамі і заўвагамі, што стала першаю ў сусветнай літаратуры спробаю радыкальна рацыяналістычнае крытыкі Евангелля.

26. Просты

У 1655 годдзе была зроблена спроба разарваць унію Вкл з Польшчай, заключыўшы саюз з другой краінай. Якой?

Швецыяй

Кейданская ўнія ВкЛ і Швецыі Яна скасоўвала палажэнні ўніі з Польшчай


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconРэферат па прадмеце "Гісторыя Беларусі" студэнта І курса завочнага аддзялення Фізіка-тэхнічнага факультэта спецыяльнасці Аітвпам
Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне...

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconТэма 3 Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова Х ііі–першая палова ХVІ стагоддзя): ад срэднявечча – да новага часу Лекцыя Перадумовы І пачатак фарміравання Вялікага княства Літоўскага. Пашырэнне І ўмацаванне вкл
Тэма 3 Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі–першая палова ХVІ стагоддзя): ад срэднявечча – да новага...

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconФ. Д. Клімчук Вялікае княства Літоўскае І сучаснасць
Мовы Вялікага княства Літоўскага. Матэрыялы IV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Брэст, 18—19 мая 2004 г.). Брэст: Академия, 2005....

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconСтудэнт: фітік выкладчык: Галянок М. А
Беларусі было Полацкае княства. Найбольшай магутнасці яно дасягнула ў ХІ ст. У сярэдзіне ХІІІ ст пачало фарміравацца Вялікае Княства...

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconДадатак №2 Вялікае Княства Літоўскае – саслоўна-прадстаўнічая манархія

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconТэст "Польшча ў Познім сярэдневякоўі"
Чэхія І польшча; б. Польшча І вялікае княства Літоўскае; в. Маскоўскае княства І польшча; г. Тэўтонскі ордэн І польшча

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconПытанн І брэйн-рынга "Еўрааб’яднанні: учора, сёння, заўтра". Апісанне гульні
Каб зрабіць гульню цікавей, вядучы некалькі разоў прапануе камандам адгадаць, што схавана ў чорнай скрынцы. Вядучы сам вырашае ў...

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconЗаданне ІІ. Вялікае Княства Літоўскае І Рускае ды Вялікае Княства Маскоўскае: два варыянты эвалюцыі дзяржаўнасці ва ўсходняй Еўропе Позняга Сярэднявечча – Ранняга Новага часу
Ы разраднага прыказу вкм. На ІХ аснове вам належыць вызначыць памуркі дзяржаўнага І сацыяльнага ладу двух княстваў, што змагаліся...

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconFax. + 370 37 20 38 58 Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Секцыя Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, сістэма кіравання, заканадаўства, міжнародныя стасункі

Пытанн І брэйн-рынга \"Вялікае княства Літоўскае ў кантэксце еўрапейскай гісторыі\" iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Што падзяліла Вялікае княства Літоускае на ваяводствы (акрамя існаваушых раней уводзіліся І новыя), паветы І воласці

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка