Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты




НазваТвая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты
Дата канвертавання23.11.2012
Памер67.83 Kb.
ТыпДокументы
Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!


Мэты: актуалізаваць веды дзяцей пра Беларусь, яе славутых землякоў, родную мову; выхоўваць пачуццё патрыятызму, годнасці і гонару за сваю Радзіму; развіваць эстэтычны густ, маўленне і творчае мысленне вучняў; садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры Бацькаўшчыны, да яе сучаснага жыцця; фарміраваць грамадзянскую пазіцыю ў вучняў, жаданне стаць неабходнымі сваёй краіне, быць вартымі яе.


Абсталяванне: камп’ютар.


Дэвіз-эпіграф: Мне Богам дадзена Радзіма…

І я заручаны душой

З яе азёрнымі вачыма,

З яе жытнёвай цішынёй.

Мне Богам дадзена Радзіма…

Зноў, як замову паўтару:

Мне без яе жыць немагчыма,

Без Беларусі я памру”.

Змітрок Марозаў


Ход мерапрыемства

Эмацыянальны настрой вучняў

Слайд 1 (1 верасня 2011 года)

Для стварэння эмацыянальнага настрою ў пачатку ўрока гучыць песня (на выбар: «Спадчына», словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка; «Белая Русь», словы Л. Пранчака, музыка В. Раінчыка), вучні разглядаюць фотаздымкі, ілюстрацыі, выставу кніг і часопісаў.


Настаўнік.

Слайд 2 (Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!)

Першы ўрок у новым навучальным годзе ва ўсіх школах рэспублікі праходзіць пад дэвізам “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь!”

Слайды 3

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі ... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Слайд 4 (Мне Богам дадзена Радзіма…)

Мне Богам дадзена Радзіма…

І я заручаны душой

З яе азёрнымі вачыма,

З яе жытнёвай цішынёй.

Мне Богам дадзена Радзіма…

Зноў, як замову паўтару:

Мне без яе жыць немагчыма,

Без Беларусі я памру”.

Слайд 5

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

Слайд 6

Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Слайд 7

Настаўнік. Паважаныя сябры! Сёння мы працягнем знаёмства з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі, прыўзнімем заслону яе славутай гісторыі, традыцый, даведаемся, якіх знакамітых людзей яна ўзгадавала.

Слайд 8 Над Белай Руссю –

Белы бусел

З бусліхай у вышыні нябёс.

А гэта значыць

Белай Русі

Наканаваны шчасны лёс.

В. Лукша


Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. Такім чынам, мы будзем адказваць на пытанне: "Якая яна, наша Беларусь?"

Слайд 9

Вучань

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток,

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток.

Слайд 10

Вучань

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой .

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

Слайд 11

Вучань

I ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла: Беларусь!

Cлайд 12

Вучань

Беларусь — чароўны край,

Пушчы і палеткі,

Па вясновых паплавах

Расцвітаюць кветкі.

Cлайд 13

Вучань

Беларусь — гняздо буслоў,

Птушак белакрылых.

Наша родная зямля,

Наш куточак мілы.

Cлайд 14

Вучань

Беларусь — азёрны край,

Гарады ды сёлы,

Сіні-сіні небакрай,

Вечныя дубровы.

Cлайд 15

Вучань

Радзіма мая дарагая —

Вытокі гаючых крыніц.

Той луг, дзе я краскі збіраю,

Той лес, дзе багата суніц.

Cлайд 16

Вучань

Радзіма мая дарагая —

Курган, дзе мінулае спіць,

Матуля, што ўсмешкай вітае,

Жаўрук, што ў блакіце звініць.

Слайд 17

Настаўнік. Галоýны скарб нашай краіны — ЛЮДЗI! Яны ýслаýляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаý.

Слайд 18

«Ці задумваліся, які ён, беларус?... Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар — вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзен ставілі пагарэльцу новую хату, дзялілася з ім жытам … . Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары — гасціннасць добрага да добрых». (Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)

Слайд 19

Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.

Нельга сёння не ўспомніць і нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. Я ведаю, што вы падрыхтавалі вершы, складзеныя пра іх.

Слайд 20

Вучань

Адкрывала школы і вучыла,

Кнігі перапісвала штодня.

Славу здабыло па ўсёй Айчыне

Ефрасінні Полацкай імя.

Настаўнік. Еўфрасіння Полацкая

Свецкае імя Прадслава. Першая жанчына ва ўсходнеславянскім рэгіёне, прылічаная да святых. Дачка князя Георгія Усяславіча, унучка полацкага князя Усяслава Брачыславіча (Чарадзея). Еўфрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў. І ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Богу і людзям: перапісвала ўласнаручна кнігі і будавала ў родным краі храмы, вучыла грамаце дзяцей і лячыла хворых.

Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры. Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар Лазар Богша зрабіў для царквы Святога Спаса надзвычай прыгожы шасціканцовы крыж. Крыж Еўфрасінні Полацкай для беларусаў з’яўляецца святыняй. Паданне сведчыць: крыж свяціўся ў самай непрагляднай цемені, хворым вяртаў здароўе, знявераным і знясіленым — надзею на лепшае жыццё.

Слайд 21

Вучань

I слабыя душы іскрыла,

I да Бога вяло, калі

Гаварыў і пісаў Кірыла —

Златавуст беларускай зямлі.

Слайд 22

Вучань

Пакуль жыве мая Айчына

I памяці не рвецца ніць,

Глядзіць на нас з табой Скарына,

Ён праз вякі на нас глядзіць.

Настаўнік.

Францыск Скарына

Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францыск Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Адраджэння. У асобе Францыска Скарыны талент даследчага вучонага, мудрага асветніка і вялікага патрыёта роднай зямлі шчасліва спалучаўся з талентам выдатнага паэта і мастака. Скарына — першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына — наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля.

Слайд 23

Вучань

...Ты не памрэш,

Не змоўкнеш ты, Купала.

Радзіма ўзняла цябе, ушанавала, —

Жыві, паэзіі вясновы крыгаход.

Ты ад народа, і ты сам— народ.

Слайд 24

Настаўнік

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзелена на 6 абласцей: Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую, Мінскую. Яны атрымалі назвы ў залежнасці ад таго, які горад з'яўляецца абласным цэнтрам. У кожнага з беларускіх гарадоў свае аблічча, свой характар, свая біяграфія.


Слайды 25-26

Вучань

Жыхары амаль кожнага горада ганарацца сваімі прадпрыемствамі. У Мінску вырабляюць аўтобусы, халадзільнікі, пральныя машыны, смачныя цукеркі, у Жодзіне— магутныя "БелАЗы”, у Мазыры — харчовую соль, у Пінску — мэблю і трыкатаж, у Ваўкавыску — каўбасы і малочныя прадукты, у Магілёве — тканіны.

Слайды 27-28

Настаўнік. Мая Беларусь... Гэта — зубры ý Белавежскай пушчы. Гэта — бабры, мядзведзi ý Бярэзiнскiм запаведнiку. Гэта — ласi i дзiкi ý Налiбоцкай пушчы. Гэта — векавыя дубы, лiпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаi, духмяныя лугi... Куды б нi паехаý, цябе сустракаюць непаýторныя краявiды.

Слайды 29-30

Настаўнік. З душы вырываецца мелодыя Iгара Лучанка на словы славутага паэта Якуба Коласа:

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае ўбогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.

Настаўнік. А зараз, паважаныя сябры, мы правядзём невялікую віктарыну. (Праводзіцца віктарына)


Настаўнік. Прыйшоў час адправіцца ў завочнае падарожжа па Беларусі. (Прагляд відэафільма)

Слайд 31-35

Вучань

У Беларусі ясныя вочы,

Многа любові ў грудзях:

Звонкае поле, звонкія сосны,

Звонкі і сонечны шлях.

Вучань

У Беларусі кожны куточак,

Дзе ты не пойдзеш, пяе...

Звонкае слова,

Звонкая песня,

Звонкае сэрца яе.

Настаўнік. Чым мы можам ганарыцца?

Вучань. Мы ганарымся сваей песняй!

Вучань. Мы ганарымся свае мовай!

Вучань. Мы ганарымся сваей гісторыяй!

Вучань Мы ганарымся сваей роднай зямлёй!

Слайд 36

Дзеці (разам). Мы ганарымся тым, што мы — беларусы!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconУрок ведаў "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь!"
Вечар беларускай пісьменнасці “Які ж гэта цуд – слова, мова мая!”(адк. Баркоўская М. К.)

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconУрок "Твая зямля, твая Радзіма названа светла- беларусь",класныя кіраўнікі
Сустрэча з участковым інспектарам, інспектарам існ “Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей”. Астапчык Т.І

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconКраязнаўчы маршрут – восень 2011 Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў. Распрацавалі настаўнікі ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна Шаршнёва Наталля Рыгораўна
Анонс краязнаўчага маршрута быў праведзены яшчэ 1 верасня на ўроках “Мая зямля, мая Радзіма завецца светла – Беларусь”. Пазней было...

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconСцэнарый ранішніка
Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя...

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconМіншчына мая, я – часцінка твая Бярэзінскі раён у суквецці Мінскай вобласці
Дадзены бібліяграфічны паказальнік прысвечаны 70-годдзю заснавання Мінскай вобласці, якое адзначаецца 15 студзеня 2008 года

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconЗнак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так I на зямлi

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconЗнак Святога Крыжа у імя Айца І Сына, І Духа Святога. Амэн
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так I на зямлi

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconУладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»
«Зямля пад белымі крыламі»; узнавіць веды пра паходжанне назвы «Беларусь»; выявіць першаснае ўспрыманне раздзела твора «Зямля мая...

Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь! Мэты iconДа Божага Провіду
О вечны Божа, Ты глядзіш на нас вачыма свайго Провіду. Адары нас, калі на гэта ёсць воля Твая, святою ласкаю сваёю, каб мы былі паслухмяныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка