У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча




НазваУ сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча
Дата канвертавання23.11.2012
Памер19.86 Kb.
ТыпДокументы
У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча, аб'яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня і культурніцкай камісіі партыі БНФ. Імпрэза сталася вынікам мастацкага пленэру, якія адбыўся мінулым летам на радзіме народнага паэта - Вушаччыне. На імпрэзе пабывала нашая карэспандэнтка Галіна Абакунчык. 

“Я вельмі рады вітаць дзядзьку Рыгора ў сядзібе БНФ” (Аплядысмэнты). 

Гэтак распачаў імпрэзу старшыня партыі Вінцук Вячорка. Адна зь першых слова ўзяла кіраўніца цэнтру імя Язэпа Драздовіча, арганізатарка пленэру, прысьвечанага Рыгору Барадуліну Ада Райчонак: 

“Пленэры мы звычайна прысьвячалі людзям, якіх з намі няма. І вось мастакі вырашылі, што трэба шанаваць людзей пры жыцьці. У нас ёсьць родны наш чалавек, наш родны Рыгорка. Мы яго вельмі любім. Вось мы і вырашылі яго ўшанаваць і ў мінулым годзе правялі пленэр. І ведаеце, гэта быў самы ўдалы пленэр”. 

(Аплядысмэнты, гучыць дуда). 

Удзел у адкрыцьці выставы прынялі сьпевакі і музыкі. Сярод іншых слова браў адзін з удзельнікаў пленэру і выставы мастак Аляксей Марачкін: 

“Мы ўжо “пленэрымся” мо 13 год. І, канечне, самыя блізкія мясьціны для нашага сэрца і нашай душы гэта Бычкі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў. І побач - Вушаччына - казачная мясьціна, азёры. Дай яму Бог здароўя, нашаму Рыгорку. Давайце павітаем яго яшчэ раз”. 

(Аплядысмэнты) 

Усяго на выставе разьмешчана каля 40 работ мастакоў з усёй Беларусі. Гэта І графіка, і жывапіс, і габэлен. Тут партрэты Рыгора Барадуліна, ягоная родная хата і краявіды малой радзімы. Вось што сказаў падчас свайго выступу дзядзька Рыгор: 

“Сюды прыйшоў і мне тут добра, мне нічога не баліць: я ізноў у беларускай Беларусі. На пленэры пісаліся вершы:  

Ізноў я на гады багаты,

Пра шляхту думаю радзей,

І камары ля роднай заты,

Кусаюць неяк сададзей 

(Аплядысмэнты) 

Дзякуй, хто спрычыніўся, мне прыемна бачыць маладыя вочы - нашую надзею. Дзякуй вам за памяць. Пастараюся жыць. Жыве Беларусь. 

(Усе: Жыве і аплядысмэнты. Далей сьпявае музыка.) 

На завяршэньне сьпявалі беларускія музыкі. А удзельнікі на ўспамін пра адкрыцьцё забіралі прэзэнтаваны буклет пад назваю Мастакі Рыгору Барадуліну “Каб рунела душа”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconАдкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну
Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча, аб’яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconАдкрылася мастацкая выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну
Язэпа Драздовіча, аб’яднаньня мастакоў “Віцебская акварэль”, суполкі “Пагоня І культурніцкай камісіі партыі бнф. Імпрэза сталася...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селешчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconНа сядзібе бнф выстава "Памяць грукоча ў сэрца"
Менску на сядзібе бнф адбылося адкрыцьцё мастацкай выставы “Памяць грукоча ў сэрца” І прэзэнтацыя шэрагу выданьняў. Гэтая імпрэза...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconМікола Селяшчук таямнічы І загадкавы
Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага мастака Міколы Селяшчука. На ёй пабываў наш карэспандэнт Алесь...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconУ сядзібе бнф адкрылася выстава палітычнага пляката
Аўтар значнай часткі працаў мастак Уладзімер Крукоўскі. Ягоныя плякаты – “Білінгвізм-88”, прысьвечаны праблеме захаваньня беларускай...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconАрс Лонга" адкрылася выстава беларускіх мастакоў "
...

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconДоктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту
Усё жыцьцё – ужо 47 гадоў працуе ў адным месцы: Інстытуце фізыкі Акадэміі навук

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconСёньня ў Менску адкрылася выстава вядомага беларускага мастака й мастацтвазнаўцы Леаніда Дробава, прымеркаваная да яго юбілею. Сёлета творцу споўнілася б 80
Творчая спадчына Леаніда Дробава дэманструецца ў Нацыянальным мастацкім музэі. Гаворыць мастацтвазнаўца Яўген Шунейка

У сядзібе Беларускага народнага фронту адкрылася выстава, прысьвечаная Рыгору Барадуліну. Яе арганізатарамі выступілі сябры цэнтру імя Язэпа Драздовіча iconУ таварыстве беларускай мовы адкрылася выстава дзіцячых твораў, прысьвечаная 645-ым угодкам перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пад камандаваньнем
Рыстве беларускай мовы адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае бітве на Сініх Водах. Вольга Іпатава прэзэнтавала сваю новую...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка