Урок- падарожжа па тэме




НазваУрок- падарожжа па тэме
Дата канвертавання25.12.2012
Памер59.18 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Слабадская дзіцячы сад – базавая школа Міёрскага раёна”


Урок- падарожжа па тэме




Урок беларускага

літаратурнага

чытання ў 4 класе

настаўніцы

Быкавай Алены

Фёдараўны


Мэта: авалоданне ідэйным зместам казкі К.Каліны “Ліпень”.


Задачы: пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творым шляхам К. Каліны, прааналізаваць змест казкі, вучыць выдзяляць галоўнае, выказваць свае думкі; выпрацоўваць навыкі правільнага, беглага, выразнага чытання; садзейнічаць развіццю вобразнага ўяўлення і творчага мыслення вучняў; выхоўваць літаратурны густ, любоў да роднай мовы і роднага краю.


Абсталяванне: партрэт пісьменніцы, ілюстрацыйны матэрыял “Поры года”, карта падарожжа, “Паэтычнае кола пор года”, фанаграма песні “Песня аб родным”, сонейка.


Ход урока:


I. Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой.


(У руках настаўніка - сонейка.)

Сёння на ўрок да нас

Прыйшло сонейка ў клас,

Яно пяшчотна ўсіх вітае

І ласку шчыра рассылае,

Усмешку яму і вы падарыце,

“Добрай раніцы” разам скажыце.


Усміхнемся зараз адзін адному

Як самаму блізкаму і дарагому.


Гасцей нашых сёння таксама вітаем,

Настрою добрага вам пажадаем.


II. Паведамленне тэмы і задач урока


  • Сонейка нездарма завітала сёння да нас на ўрок чытання. Яно запрашае нас у дзівоснае падарожжа па родным краі. Падчас якога вы пазнаёміцеся з жыццёвым і творчым шляхам беларускай пісьменніцы - К. Каліны і яе творам, які вы чыталі дома, - “Ліпень.”

  • Падарожнічаць нам дапаможа карта, на якой вы бачыце розныя прыпынкі. На ўсіх іх трэба пабываць, а каб перайсці з аднаго прыпынку на другі трэба будзе прачытаць верш аб любой пары года. А вызначыцца з тэмай верша нам дапаможа чароўнае “Паэтычнае кола.”

  • Ну што, гатовы ісці ў падарожжа?

Будзе добра працаваць? Будзем.

Будзем веды набываць? Будзем.

  • Шчаслівага шляху!


III. Праца па тэме ўрока.


  • Каб сонейка спадарожнічала нам сёння і дапамагала, давайце пачытаем пра яго верш.

(М. Сівец “Сонейка”)


I ПРЫПЫНАК = Моўны =


1. Дыхальная гімнастыка

“Дацягнемся да сонейка”

2. Артыкуляцыйная гімнастыка

Жа-жа-жа - ідзём мы ў падарожжа,

Не-не-не - па нашай па краіне

ым-ым-ым - ідзём з гастроем добрым,

Ша-ша-ша - быць разам вельмі хораша!

3. Практыкаванне для навучання чытанню шэптам.

- Прачытайце словы шэптам, услых вымаўляйце толькі назвы месяцаў.

сакавік ліпень чэрвень

сенажаць бяроза чырвоны

май каханне жніво

сонейка люты жнівень

ліпа студня жалейка

4. Скорагаворка

Лета.

Ліпень.

Лінуў лівень.

Пахнуць ліпы

І маліны


II ПРЫПЫНАК = Сачынялка =

(Праверка творчых дамашніх заданняў)


  • Дома вы павінны былі напісаць невялічкія сачыненні пра сваю любімую пару года. Паспрабуйце зараз усіх нас пераканаць у тым, што ваша пара года - самая лепшая.


III ПРЫПЫНАК = Біяграфічны =

(Паведамленне вучняў пра жыццёвы і творчы шлях К. Каліны)


Клаўдзія Каліна (Клаўдзія Канстанцінаўна Лукашэвіч) нарадзілася 1 лістапада 1925 г. у вёсцы Блювінічы (былая Заходняя Беларусь). Бацька яе, Канстанцін Антонавіч, скончыў настаўніцкую семінарыю. Пасля ўз’яднання Беларусі, калі ў родных Блювінічах адкрылася беларуская школа, была прызначана яе дырэктарам і адначасова працавала настаўнікам пачатковых класаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я будучай пісьменніцы трымыла сувязь з партызанамі. Клаўдзія разам з маці мыла партызанам адзежу, бінты, якіх у той час не хапала. Пра вайну, пра ўсё гэта Клаўдзія Канстанцінаўна хацела напісаць кнігу. Пачала, ды не паспела…

У 1939 г. К. Каліна скончыла сем класаў, а пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1953 г. закончыла Брэсцкае музычнае вучылішча. Яна мела вельмі прыгожы голас. Пэўны час спявала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. К. Каліна выкладала музычную грамату, была кіраўніком хору, настаўніцай спеваў у школах Кобрына, Віцебска, а пасля і Мінска, куды пераехала ў 1970 г.

У 1962 г. К. Каліна пачала друкавацца ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”. Першыя казкі пісала не для друку. У яе хварэла дачушка Ірынка. Каб падтрымаць яе, узняць настрой, маці кожны дзень прыходзіла ў бальніцу з новым творам. Пазней гэтыя казкі і апавяданні ўвайшлі ў кнігу “Хлопчык - пакідайчык”. У гэтай кніге ёсць казкі, прысвечаныя прыродзе.

У 1975 г. выйшла кніга “Каляровыя месяцы”, якая складаецца з 12 казак, якія апавядаюць 12 месяцам года. У “Каляровых месяцах” прырода добрая, шчодрая, не шкадуе для чалавека сваіх дароў і прыгажосці. З замілаваннем апісвае пісьменніца красу роднай Беларусі.

Свет дзяцінства паказаны ў 2-х томніку “Першы раз у першы клас”.

Творчая спадчына К. Каліны - шчодры плён яе душы і сэрца. Яе творы вучаць любіць сваю Бацькаўшчыну, мову, культуру.

Памерла К. Каліна 25 чэрвеня 1994 г.


IV ПРЫПЫНАК = Слоўнікавы =


  • Якія незразумелыя словы вы сустрэлі ў тэксце?

нектар

краскі

канюшына

скарга

  • Давайце паспрабуем растлумачыць іх пры дапамозе “Тлумачальных слоўнікаў”.

(праца ў парах)

  • Таксама ў тэксце сустракаюцца складаныя словы, пры чытанні якіх могуць узнікнуць цяжкасці. Давайце павучымся іх чытаць.

дзынкаюць

удосталь

расквеціла

зажурыліся


V ПРЫПЫНАК = Разважай - ка =


- Каго вясна запрасіла да сябе ў госці?

- Ці спадабалася ім тут? Чаму?

- Што здарылася, калі прыйшло Лета?

- Чаму пчолы зажурыліся?

- Знайдзіце і зачытайце скаргу пчол, з якой яны звярнуліся да Лета?

- Да каго Лета звярнулася за дапамогай?

- Як летнія месяцы выручылі пчол?

- Чаму сярэдні месяц называецца Ліпенем?

- Чаму вучыць гэта казка?


VI ПРЫПЫНАК = Дапытлівых =


  • Складзіце з прапанаваных радкоў вершы, прыказкі ці прымаўкі.




    1. Калі болей, чым звычайна,

Над кветкамі пчол,

Трэба будзе апасацца,

Як бы дожджык не пайшоў.


2. Чэрвень з касой па лугах прайшоў, а ліпень з сярпом па палях прабег.


3. Звіняць над ліпай пчолы,

і пахне свежы мёд.

У жыце - ветру шорах,

а жыта - як чарот.


VII ПРЫПЫНАК = Акцёрскі =

Чытанне казкі па ролях: Лета, Пчолы, Пчаліная маці, Чэрвень, Ліпень, Жнівень, аўтар.


VIII = Песенны прыпынак =

“Песня аб родным” Ул. Карызны.


IV Абагульненне матэрыялу

  • Хто з беларускіх паэтаў пісаў пра розныя поры года?

  • Назавіце аўтара і кнігу, якая змяшчае казкі пра ўсе 12 месяцаў?

  • Чаму нас вучаць творы К. Каліны?

V Вынік урока


VI Дамашняе заданне. Яго інструктаж.

агульнае - с. 190-192 (пераказ)

індывідуальнае - прачытаць іншую казку з “Каляровых месяцаў” К. Каліны.


VII Рэфлексія

“Спляцем вяночак”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок- падарожжа па тэме iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Урок- падарожжа па тэме iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок- падарожжа па тэме iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок- падарожжа па тэме iconАбагульняючы ўрок па тэме
Замацаванне тэарэтычных ведаў на практыцы на абагульняючым уроку па тэме “Сонечная сістэма”

Урок- падарожжа па тэме iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Урок- падарожжа па тэме iconУрок-падарожжа
Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная І граматная каманда. На шляху нас...

Урок- падарожжа па тэме iconУрок-падарожжа
Я рады вас бачыць здаровымі, з цудоўным настроем, мне імпануюць вашы ўсмешкі. Калі вы гатовы да пазнання глыбінь інфарматыкі, да...

Урок- падарожжа па тэме iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок- падарожжа па тэме iconПрадмет: Гісторыя Беларусі Класс: 9 Тэма: Удзел бсср у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Мес ца ў рока ў тэме
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «бсср у гады Сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў»

Урок- падарожжа па тэме iconУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Мэты: узнавіць І замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі І ўменні самастойнага вызначэння адасобленых...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка