Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»




НазваУрок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
Дата канвертавання28.10.2012
Памер44.55 Kb.
ТыпУрок
Урок-дослед па тэме « Адасобленыя акалічнасці»


Мэты: узнавіць і замацаваць веды вучняў па тэме «Адасобленыя члены сказа»; выпрацоўваць навыкі і ўменні самастойнага вызначэння адасобленых акалічнасцей, выхоўваць любоў і павагу да роднага краю.

Тып урока:урок-дослед

Асноўны метад: узаемаправерка, навучанне ў рознаўзроўневых групах

Абсталяванне: Бадзевіч З.І. Беларуская мова: вучэб.дап. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэдн. адукацыі, з бел. і руск.мовамі навучання, карткі, табліца.


Ход урока


I.Арганізацыйны момант

II.Паведамленне тэмы ўрока

Настаўнік.Сённяшні ўрок новых ведаў па тэме «Адасобленыя акалічнасці» будзе праходзіць у форме доследу.

? Што такое дослед

( Дослед—самастойнае вывучэнне якой-небудзь праблемы, тэмы)

Прапаноўваю вам уявіць сябе ў ролі навукоўцаў, пачаць самастойнае даследаванне тэмы «Адасобленыя акалічнасці», тым больш, што вы ўжо ведаеце, што такое адасабленне і якія члены сказа могуць адасабляцца, ведаеце ўмовы адасаблення азначэнняў і прыдаткаў, дапаўненняў.

III.Паўтарэнне матэрыялу.

Тэаратычная размінка

? Што такое адасабленне

?Якія члены сказа называюцца адасобленымі

?Якія члены сказа могуць адасабляцца

? Прывядзіце прыклады адасобленых азначэнняў і прыдаткаў, дапаўненняў

IY.Вызначэнне задач урока.

Вучні павінны ўмець:

1.Самастойна знаходзіць і вызначаць у сказах адасобленыя акалічнасці

2.Правільна ставіць знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі акалічнасцямі

3. Правільна будаваць сказы з адасобленымі акалічнасцямі і ўжываць у вуснай мове і пісьмовай

4.Даваць азначэнне акалічнасці


Настаўнік.Паважаныя навукоўцы, прыступім да працы.(прапаноўваю тэкст, які запісаны на дошцы ці на картках)

Y.Практычны блок

1.Праца з тэкстам (гл.дадатак картка № 1)

а)Прачытайце ўважліва тэкст.Вызначце тып мовы

б)Выпраўце памылкі ў тэксце, растлумачце правільнасць напісання слоў, у якіх дапушчаны памылкі.

в)Прачытайце першы сказ, знайдзіце адасобленую акалічнасць, вызначце, чым яна выражана

2 сказ—адасобілі акалічнасць уступкі, выражаную займеннікам з прыназоўнікам нягледзячы на

3 сказ—адасобленая акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам

4 сказ—чаму тут акалічнасць не адасабляецца?

YI.Тэаратычны блок

? зрабіце вывад пра адасабленне акалічнасцей

Праца з падручнікам. Звернемся да п.50

Заўважце, калі ласка, якія моманты мы з вамі не закранулі, дайце ім тлумачэнне(адзін з вучняў робіць лінгвістычнае паведамленне, а клас рэцэнзуе адказ)

YII.Рэлаксацыя(гучыць ціхая музыка)

Настаўнік.Давайце заплюшчым вочы і перанясемся ў думках на вулачкі Мазыра.

Вясна… Чыстае блакітнае неба. Ласкавыя сонечныя промні пранізваюць паветра і напаўняюць цеплынёй усё наваколле і нашу душу. Мы крочым наперад праз бязмежны акіян зеляніны, якой насычаны наш горад. Каляровую палітру дапаўняюць шматлікія кветкі. Яры і ўзгоркі, звілістыя непаўторныя сцяжынкі, знаёмыя з дзяцінства. Паветра чыстае і празрыстае. Мы ўдыхаем яго на поўныя грудзі. Нас напаўняе радасць і задавальненне, прага да дзеяння. І зараз, не губляючы гэтых пачуццяў, давайце вернемся з прыемнага падарожжа і працягнем з новымі сіламі нашу працу

YIII.Замацаванне

Праца па групах

1-ая група працуе з карткай №2( гл. дадатак)

2-ая група працуе з карткай № 3( гл. дадатак)

3-яя група працуе з пр. 333


Настаўнік правярае спачатку выкананне задання 2-ой групай, затым група атрымоўвае новае заданне на картцы № 4 (гл. дадатак)


Настаўнік правярае заданне 3-яй групы, затым з вучнямі гэтай групы працуе ля дошкі

?Прачытайце сказы, знайдзіце адасобленыя акалічнасці, расстаўце знакі прыпынку, зрабіце сінтаксічны разбор 2-га сказа


Як слаўна адчуваеш сябе майскім вечарам стоячы на развілцы палявых дарог і любуючыся з узгорка неабдымным прасторам!

Шырокі закат прыгожа акаймоўваецца накладаючы пурпуровыя фарбы.


Настаўнік правярае заданне 1-ай гр.

Вучні 2-ой гр. абменьваюцца сшыткамі і самі правяраюць заданне


IX.Падвядзенне вынікаў урока

?Вызначце лексічную тэму ўрока

Настаўнік зачытвае верш В. Андрыеўскага « Мазыр» ( гл. дадатак)

X.Рэфлексія.

?Што даследавалі сёння на ўроку

? З якой мэтай праводзіцца даследаванне

?Чаму навучыліся


XI.Каменціраванае дамашняе заданне

п.50 пр. 334


Картка № 1


Прачытайце ўважліва тэкст, выпраўце памылкі, растлумачце правільнасць напісання слоў, у якіх дапушчаны памылкі. Вызначце тып тэксту. Знайдзіце адасобленыя акалічнасці, вызначце, чым яны выражаны.


Што можна параўнаць з той прыемнасцю, якую адчуваеш, імкліва спускаючыся з крутога мазырскага ўзгорка?

Здаецца,цябе нясуць на перад, нягледзячы ні на што, нябачныя неземныя сілы. Вецер, раптам павярнуўшыся табе на сустрач, бье ў разгарачаны твар і , аддаючыся тонкім посвістам у вушах, ахоплівае ўсяго. Ён свішча жудасна і незмаўкаючы. Сэрца, тахкаючы, заходзіцца ад атчування неабдымнага прастору—быццам ты не кранаючыся зямлі, лятіш у гэтым прасторы, вольны і лёгкі, як птушка. Шпарчэй струменіць, нагрэўшыся, у целее кроў. Здаецца, кожны твой мускул наліваецца новавй сілай


Картка № 2


Напішыце свой фрагмент(частку апавядання), узяўшы за пачатак прапанаваныя ніжэй радкі ( на выбар ) Выкарыстайце сказы з адасобленымі акалічнасцямі.


а) Вось і зноў прыйшла ў мой горад вясна, прынесла свае таямніцы і казкі…

б) Роднай зямлёй мы называем той край, дзе нарадзіліся і выраслі, калі ён нават пакрыты балотамі і пяскамі. Ён самы блізкі чалавечаму сэрцу, таму што…


Картка №4


Спішыце тэкст, утвараючы ад дзеясловаў , што ў дужках, дзеепрыслоўі. Расстаўце знакі прыпынку і растлумачце іх.


Ён прыгожы заўсёды, мой родны край, у любую часіну года. і тады, калі светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцем дрэвы( прачнуцца) ад зімовага сну. І тады, калі ў кожнай красцы на мурожных лугах клапатліва і спорна працуюць пчолы, калі набіраюцца моцы нівы (гадаваць ) каласы. І тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі ў палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, калі пад нагамі шамаціць (падаць ) лісце. І тады, калі зямля робіцца белаю-белаю, калі мяцеліцы (спяшацца ) ўкрываюць ад маразоў кожны карэньчык, кожны парастак.

І ў холад, і ў спёку, у дождж, удзень і ўночы, летам і зімой—заўсёды прыгожы ён, наш родны, наш любы край.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconКонкурс ""Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconКонкурс Адукацыя для свабоды
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме “Лічэбнік”, урок №58 у каляндарным планаванні

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconАбагульняючы ўрок па тэме
Замацаванне тэарэтычных ведаў на практыцы на абагульняючым уроку па тэме “Сонечная сістэма”

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconУрок -экскурсія па тэме " Свет кніг "
Урок-экскурсія “Свет кніг” з выкарыстаннем інтэрнета І камп’ютэрнай прэзентацыі, мэта якога – паўтарыць раней засвоены моўны, граматычны,...

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconПрадмет: Гісторыя Беларусі Класс: 9 Тэма: Удзел бсср у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Мес ца ў рока ў тэме
Месца ўрока ў тэме: восьмы ўрок раздела «бсср у гады Сусветнай І вялікай Айчыннай войнаў»

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconУрок-дослед ( з выкарыстаннем здароўезахоўваючых тэхналогій )
Мэта ўрока: вучыць дзяцей дабрыні, спагадлівасці; вучыць характарызаваць літаратурнага героя, адбіраючы матэрыял з тэксту; выхоўваць...

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconУрок дослед з элементамі дыскусіі
Мацнейшым вучням былі прапанаваны І заданні індывідуальнага зместу. Вучні мелі магчымасць поўна рабіць выказванні, вывады. Важна,што...

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме " Дзеяслоў" Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...

Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці» iconУрок у форме "квіз" па тэме
Мэты: праверыць, падагульніць І замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак І цудаў”; развіваць кемлівасць І дапытлівасць, уменне...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка